• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ае жыццё. Даўно адышлі ў вечнасць многія сябрыфіламаты. Памерлі Міцкевіч, Кіркор, браты Тышкевічы, а ён жыў і жыў да таго апошняга дня, якім стала 27 снежня 1891 года. Пахавалі Ходзьку ў НуазідэСэн пад Парыжам, на могілках Манмарансі.
    Ен не апраўдаў надзеі свайго найлепшаі а сябра і не стаў знакамітым паэтам. Вядомасць набыў у іншым кірунку — як першапраходца, як усходазнаўца. А што да паэзіі: дык і тое нямногае, што напісаў у гады маладосці, заслутоўвае ўвагі.
    АНЮЙ —
    ЧАСТКА НЯЗВЕДАНАГА
    ТАМАШ АЎГУСЦІНОВІЧ
    Пра анюйскія кірмашы Аўгусціновіч, падарожнічаючы па Якуціі, начуўся шмат. 3 асаблівым узрушэннем згадвалі пра іх прадстаўнікі мясцовага насельніцтва — якуты, чукчы, юкагіры, эвены... Пры адным упамінанні Анюя вочы іх свяціліся нейкім дзіўным бляскам, у якім у адзінае цэлае спалучалася захапленне тым, што пакуль было вядома толькі ім, і жаданне, калі на тое будзе зацікаўленасць расказаць пра ўсё падрабязней. Ды ў Тамаша Мацвеевіча даўно стала правілам — пры магчымасці на свае вочы пабачыць тое, што так уразіла іншых. Таму, калі надарылася аказія, і вырашыў завітаць у Анюйскую крэпасць, якую чамусьці называлі яшчэ і Астраўное. Як не дзіўна, не рускія, якія стала прыжыліся ў гэтым суровым краі, a інародцы, укладвалі ў падобнуіо назву хіба адным ім вядомы сэнс. Яна, як упэўніўся Аўгусціновіч па прыездзе, узнікла зусім невыпадкова. Крэпасць і на самой справе нагадвала невялікі абжыты астравок сярод тундры, дзе рэдка ступала нага чалавека. А правільней, уяўляла сабой невялікуіо пляцоўку, размешчаную на левым беразе Малога Анюя ля самага падножжа вялізных скалістых гор.
    Астраўное — куды не ішло, а вось каб участак тундры, абнесены даволі высокім плотам, за якім знаходзіліся невялікія будыніны, невысокая вежа ды
    171
    некалькі драўляных лавак, назваць крэпасцю трэба было мець вялікую фантазію. Пабачыўшы ўсё, Аўіусціновіч усміхнуўся — няйначай гэтае ўпарадкаванае месца (паселііпчам назваць яго язык не паварочваўся) па ўсіх дакументах праходзіць як крэпасць, таму рускія і прытрымліваюцца такой назвы.
    На працягу года ў Анюі рэдка хто бываў — хіба завітвалі казакі, пераадолеўшы і па сібірскіх маштабах немалую адлегласць — ад бліжэйшага населенага пункта СярэднеКалымска да Анюя было больш за 700 вёрст, каб упэўніцца, што ўсё ў парадку. У астатні час жытло пуставала. Аднак наступала зіма і ў стойбішчах пачыналася ажыўленне, пасапраўднаму зразумелае толькі мясцоваму люду. Ды і ў паселішчах, дзе жылі купцы, якія загадзя прыязджалі сюды з багатым таварам, таксама звыклы ўклад жыцця — надзіва аднастайны і запаволены — парушаўся.
    I першых, і другіх можна было зразумець — набліжаўся час анюйскага кірмашу, які па завядзёнцы, што даўно стала традыцыяй, штогод і праводзіўся ў Астраўным ці Анюйскай крэпасці. Пачатак яго прымяркоўвалі да той пары, калі маразы стаяць яшчэ не вельмі лютыя, градусаў дваццаць, а калі больш, дык не нашмат, а да іх у тундры не прывыкаць.
    У стойбішчах, як і ў паселішчах, пра пачатак чарговага кірмашу даведваюцца загадзя, таму ў вызначаны час і збіраліся ўсе дружна ў Анюй. Але першымі сюды ўсё прыбывалі казакі з СярэднеКалымска. Начальства загадвала ім да пачатку кірмашу навесці ва ўсім парадак, а калі пачнецца гандаль, яго належыць часам падтрымліваць. Аднак ці не галоўнае, што ўваходзіла ў іх задачу, сустрэць спраўніка, які на кірмашы з’яўляўся галоўным начальнікам і аб’яўляў аб пачатку яго і закрыцці.
    Аўгусціновіч прыехаў у Анюй тады, калі ўжо было людна. Хацеў пасля доўгага сядзення на нартах размяць ногі, пахадзіўіпы ўздоўж плоту, ды адразу адагнаў гэтае жаданне прэч — не да таго было, каб прагульвацца. Натоўп за плотам віраваў.
    Зірнуўшы на гэты людскі мурашнік, Тамашу Мацвеевічу чамусьці падумалася, што ў ім усё рухаецца так хутка, як асобныя вузлы ў паравой машыне. Такое параўнанне ўзнікла настолькі нечакана, што Аўгусці
    172
    новіч нават усміхнуўся. Але, мінуўшы вароты, апынуўшыся ў натоўпе, упэўніўся, што ў такім параўнанні ёсць свая логіка.
    Стаяла суцэльная гамана, чуліся крыкі, брахалі сабакі... Казакі разпораз аддавалі каманды. Чукчы і ламуты ажыўлена гутарылі са знаёмымі купцамі, а што яны і сапраўды даўно знаёмыя і знаходзяцца ў прыязных адносінах, і чалавеку старонняму адразу было відаць — паляпвалі адзін аднаго па плячах, пры тым купцы нават рабілі гэта больш прыязна, лішні раз падкрэсліваючы сяброўства. Яны паспелі пачаставаць чукчаў, ламутаў чаем, тытунём. I, відаць, не толькі чаем, бо твары ў некаторых з іх былі вельмі ж расчырванелыя.
    Аўгусціновічу цікава было назіраць — не ўмешваючыся ў гаворку, ведаючы, што цябе ніхто тут сваім не лічыць, а значыць не падыдзе, не пазбавіць магчымасці застацца на колькі часу самнасам са сваімі думкамі. Праўда, хутка поруч аказаўся адзін з юкагіраў, які суправаджаў Тамаша Мацвеевіча ў дарозе. З’яўленне яго было да месца. Як і ўсе юкагіры, ён добра ведаў рускую мову, і пачаў тлумачыць Аўгусціновічу, што адбываецца на кірмашы.
    Як высветлілася, ён пачаўся два дні назад. За гэты час мясцовае насельніцтва здало ўладам штогадовы ясак, тым самым разлічылася з дзяржаўнай казной. A тое, што застаецца пасля гэтага, могуць абменьваць у купцоў на розныя тавары, але ўжо пасля афіцыйнага адкрыцця кірмаіпу.
    Яно і адбылося праз некалькі хвілін, калі спраўнік аб’явіў дазвол аб гэтым праз перакладчыкаў (у адрозненне ад юкагіраў, некаторыя плямёны рускай мовы не ведалі ці валодалі ёй слаба) старастам і старшынам. Аўгусціновіч спадзяваўся, што цяпер і пачнецца галоўнае: купцы і пакупнікі будуць спрачацца, пакуль дамовяцца аб прыймальнай для абодвух бакоў умове. Пры гэтым можна і самому штонебудзь прыдбаць. Але ўсё аказалася куды празаічней, чым думалася. Гандаль не заняў і гадзіны.
    Убачыўшы здзіўленне Тамаша Мацвеевіча, той жа юкагір растлумачыў яму, што умовы гандлю былі абгавораны загадзя, таму так хутка і адбыўся абмен таварамі. Папраўдзе кажучы, Аўгусціновіч расчара
    173
    ваўся. He ведаў, што сапраўдная радасць чакае яго наперадзе. А юкагір нагадаў:
    — Моя знает будет что... Твоя порадуется увцдев...
    А наперадзе чакалася відовішча, якое пабачыш не часта. Калі кірмаш Тамаш Мацвеевіч у думках назваў усяго цікавай лялечнай камедыяй, пры тым зробленай на хуткуіо руку, дык таму, што адбывалася цяпер, трапнае вызначэнне так і не змог падабраць.
    Да позняга вечара весяліўся мясцовы люд — ламуты танцавалі і ладзілі розныя гульні, чукчы спаборнічалі ў бегу і барацьбе. Праўда, апопіняя засведчыла, што, як гэта ні прыкра, а ў азарце, які пры спаборніцтвах рэч зразумелая, многія страчвалі пачуццё развагі. А, магчыма, вынікам стала і тое, што сёйтой перад гэтым паспеў перакуліць у знаёмага купца некалькі кілішкаў спірту, які, нягледзячы на забарону, тыя ўпотай прывозілі на кірмаш. А ў выніку спартыўная барацьба нярэдка пераходзіла ў звычайную бойку, пасля якой некаторыя пераможаныя засталіся з выбітым вокам, паламанай рабрынай. He ў лепшым стане знаходзіліся і пераможцы — трымаліся за грудзі, сплёўвалі на снег кроў, а часам з ёй і выбітыя зубы. Але, што здзівіла Аўгусціновіча, да такіх вынікаў і першыя, і другія ставіліся спакойна, успрымаючы ўсё як нешта заканамернае і зразумелае.
    — Бедныя людзі,— падумаў Тамаш Мацвеевіч,— каб жа лепшае жыццё ім! A то жывуць у галечы, холадзе... Але ж яны моцныя, загартаваныя... Ці не адзіная гэта магчымасць для іх вырвацца са звыклай і аднастайнай будзённасці?..
    Перш чым пачаць барацьбу, «байцы» распраналіся да пояса, некаторыя, не зважаючы на мароз, качаліся ў снезе. Пасля гэтага расчырванелыя, яшчэ больш упэўнена кідаліся на саперніка, а той ставіўся да нападаючага адпаведным чынам. Але не столькі барацьба ўразіла Аўгусціновіча, колькі даспадобы прыйшліся спартыўныя выступленні іншага кшталту. Тое, што ўбачыў ён праз якую паўгадзіну, раней нідзе назіраць не даводзілася.
    Пачалося свайго роду цыркавое выступленне, хоць, зразумела, у гэтых мясцінах пра цырк ніхто і ніколі не чуў.
    174
    Некалькі чалавек узялі вялізную, добра апрацаваную скуру марскога маржа, якую тут называюць лахтак. Як пазней разгледзеў Аўгусціновіч, яна мела па акруглых краях у некалькіх месцах разрэзы, у якія можна было ўсунуць чатыры пальцы, за выключэннем вялікага. Найболып моцныя маладыя чукчы расцягнулі яе перад сабой на некаторай вышыні так, каб лахтак ператварыўся ў «гарызантальную паверхню». На яе ўзабраўся адзін з «артыстаў». Стаўшы пасярэдзіне, ён пачакаў, пакуль яго добра раскачаюць, а потым пачаў скакаць уверх, пры гэтым выконваючы складаныя перавёртванні. Разпораз апускаўся на скуру, каб паўтарыць гэты «нумар», яшчэ больш ускладніўшы яго.
    Гледачы назіралі за выступленнем з захапленнем, але рэагавалі на яго пасвойму — ніхто не пляскаў у далоні, а толькі рэагавалі выкрыкамі. А юнак, пасля таго, як спусціўся на зямлю, быў узнагароджаны грашьхма і недарагімі падарункамі.
    Змрок падкраўся хутка. Мацнеў мароз, з гор падзьмуў вецер. Купцы, якія не паехалі дахаты, спяшаліся ў дамкі, у якіх было загадзя добра напалена. Можна было б пайсці з імі, тым больш, што з некаторымі паспеў пазнаёміцца. Яны зацікавіліся ім — незнаёмы з «рускіх» адразу кідаецца ў вочы. Але Тамаш Мацвеевіч ад прапановы загадзя адмовіўся. Начоўкі ў дарозе яму былі не ўпершыню, і ён ведаў, што і гэтую правядзе ў цяпле. Няхай у юрце не так утульна, як у доме, але мароз туды не дабярэцца. Умеюць юкагіры, чукчы абсталёўваць і «паходнае» жытло.
    А пакуль можна пасядзець ля кастра. Праўда, як заўважыў Аўгусціновіч, такіх як ён, ахвотнікаў аказалася не шмат. Купцы пайшлі, а ў іншых свае клопаты — трэба накарміць сабак, як след наладзіць начлег. Таму хутка застаўся адзін, але, хоць і зваў юкагір у пастаўленую ўжо юрту, не спяшаўся. Прыцягнуўшы каржакаваты кавалак дрэва, усеўся на яго ля самага агню.
    Толькі цяпер, калі надвячорак пераходзіў у ноч, Тамаш Мацвеевіч адчуў, як стаміўся за дзень. I не было чаму здзіўляцца. Усё ж увесь час быў на нагах, а ўжо, на жаль, далёка не малады. Іншы б на яго месцы адмовіўся ад такой доўгай дарогі. Як ні як, а шэсцьдзесят пяць меў за плячыма, калі прапанавалі яму яіпчэ
    175
    з пяццю ўрачамі накіравацца ў Якуцію, каб ратаваць мясцовае насельніцтва ад заразных хвароб. Аўгусціновіч не толькі не адмовіўся, а ўзрадаваўся, што з’явілася магчымасць яшчэ раз выбрацца далей з дому. Ды і ўсё жыццё быў, як