Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ыступіў з вершам «Аляксандру Ходзьку», у якім і назваў малодшага сябра «сокалам». Сам жа Міцкевіч у гэтай імправізацыі паўставаў, як «арол». «Сокал», паводле зместутвора, «зразумеў тайну арлінага палёту». А пад гэтым «арліным палётам», як няцяжка здагадацца, паўставала сама паэзія. Міцкевіч лрызнаваўся, што «сокалу» зайздросціць нават сам «арол». Тым самым прарочыў яму вялікую паэтьгчную будучыню.
159
Да такой‘высокай ацэнкі можна ставіцца парознаму. Лягчэй убачыць у гэтым звычайны «сяброўскі аванс». Але ж не будзем забываць, высокай думкі аб баладзе «Маліны» прытрымліваўся не толькі Міцкевіч, а і Славацкі. Значыць, Ходзька і сапраўды падаваў вялікія паэтычныя ідэі.
Час аднак распарадзіўся інакш. I не паэтам стаў Ходзька.
Ходзьку пасля вызвалення з турмы, паколькі падстаў для яго высылкі не знайшлі, дазволілі скончыць універсітэт. У 1825 годзе ён атрымаў дыплом са ступенню кандыдата філасофіі і паехаў у Пецярбург. Там захапіўся вывучэннем замежных моваў, што тады адносіліся да «экзатычных», бо імі валодалі нямногія, а патрэбнасць у іх, дзякуючы пашырэнню кантактаў Расіі з краінамі Блізкага Усходу, узрастала — персідскай і арабскай. Навучанне праходзіў у Навуковым аддзяленні жывых усходніх моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў, дзе рыхтавалі будучых супрацоўнікаў дыпламатычных місій у Турцыі і Іране.
Галоўным настаўнікам Ходзькі стаў Мірза Джафар Танчыбашаў, які цудоўна ведаў не толькі гэтыя мовы, а і рускую, што спрыяла больш цесным кантактам паміж настаўнікам і вучнем. А яшчэ педагог Ходзькі з’яўляўся чалавекам усебаковых ведаў і любіў паэзію. Даведаўшыся пра гэта, Аляксандр Іванавіч вырашыў зрабіць Міцкевічу сюрпрыз. Ён прапанаваў Танчыбашаву перакласці санет Міцкевіча «Чатырдаг» на персідскую мову. Пераклад быў апублікаваны ў адным з выданняў, і Міцкевіч, канечне ж, узрадаваўся.
Пісаў Ходзька і свае творы паранейшаму пераважна на фальклорнай аснове. А вось балада «Незнаёмец» была падказана ўражаннямі, пачэрпнутымі ў час знаходжання пад следствам. Напісаў і некалькі вершаў, у якіх цалкам выступаў як самастойны творца. Ці не лепшы сярод іх — «Старац». У гэтым творы Ходзька задумваўся над тым вялікім шляхам, што прайшоў беларускі народ на працягу стагоддзяў, асэнсоўваў багатую нацыянальную гісторыю, выступаў у абарону роднай мовы:
160
Паспявай жа, вайдэлоце, Штось з літоўскіх нашых песняў. Як я сны б свае ў самоце Мовай роднаю развесніў!
А хацелася Ходзьку тых песняў, у якіх — самае запаветнае, і калі чуеш іх, «стынуць жылы». Прасіў ён спяваць «пра багоў пра нашых даўніх //, Пра князёў вялікіх слаўных, // Пра чароўны край наш мілы, // Пра лясы, палі і пашу, // Пра наш мёд, гасціннасць нашу». He забываў і пра песні, у якіх бы ажылі асобныя моманты беларускай вайсковай славы, паўсталі ратныя подзвігі беларусаў у барацьбе з чужынцамі і тым самым вярталася гістарычная памяць:
Пра курганы, дзе ў спакоі Спяць Альгердавыя воі, Пра іх славу — з сілай новай Мне спявай айчыннай мовай. Памяць песні мне вяртаюць, Даўніну ўсю ўваскрашаюць.
Творы, падобныя «Старцу», робяць гонар кожнаму паэту. На жаль, яны доўгі час знаходзіліся «збоку» ад беларускай літаратуры зза таго, што напісаны па польску. Але ж так абставіны складваліся, што ў розныя часы хто на латыні пісаў, хто — папольску, a хто — паруску. Але гэта ўсё адно наша нацыянальная літаратура і яе нельга аддаваць іншым народам. Балазе, том «Філаматы і філарэты», што ўвайшоў у серыю «Беларускі кнігазбор» і ў якім прадстаўлена і творчасць Ходзькі, хутка знайшоў свайго ўдзячнага чытача.
Найболып жа поўнае ўяўленне пра паэта можна атрымаць, прачытаўшы кнігу «Вершы», якая выйшла ў 1829 годзе ў Пецярбургу на польскай мове. Яна сведчыць аб тым, што Ходзька паступова пашыраў межы сваёй творчасці, памастацку пераасэнсоўваў не толькі беларускія, а і ўсходнія сюжэты. У прыватнасці, у кнізе змешчаны балады на матывы азербайджанскіх, туркменскіх, грэчаскіх песень і паэма «Джэрар», якая ў 1839 годзе пабачыла свет асобным выданнем на рускай мове — «Дерар, восточная повесть в стпхах».
Кніга «Вершы» была заўважана «Лнтературной газетой». Як вядома, афіцыйным рэдактарам і выдаўцом яе з’яўляўся паэт А. Дэльвіг. Але нязменна высокім заставаўся аўтарытэт A. С. Пушкіна.
6 Зак. 3396
161
Аляксандр Сяргеевіч не быў абыякавым да таго, якіх аўтараў публікаваць, на чые творы найперш звяртаць увагу. А Пушкін у гэты час цікавіўся жыццём Блізкага Усходу, напісаў свой вядомы цыкл «Подражанне Корану», у якім высока ацаніў «восточную роскошь». Але тэма Усходу для яго — гэта не столькі наследаванне багатым традыцыям, колькі ўменне (і неабходнасць) выявіць сваё «я», даць ўласнае разуменне і бачанне жыцця ва ўсходніх краінах, а не простае захапленне іх «экзотыкай». Падобнае стаўленне да згаданай тэмы ён аргументаваў і ў адным са сваіх выказванняў: «Европеец м в упоенмн восточной роскошн должен сохранмть вкус м взор европейца>».
У сувязі з гэтым Пушкін не мог не звярнуць увагу на творы Ходзькі, у якіх гучалі згаданыя матывы. Да ўсяго з Аляксандрам Іванавічам ён быў і асабіста знаёмы. А пазнаёміліся яны 16 чэрвеня 1828 года, калі Міцкевіч наладзіў абед у сваіх блізкіх сяброў — сям’і Шыманоўскіх. Туды былі запрошаны Пушкін, Вяземскі і Ходзька. Пушкін, калі даведаўся, што Ходзька вывучае персідскую і арабскую мовы, ахвотна размаўляў з ім на «ўсходнія тэмы», бо і сам пісаў вершы, а пазней стаў ініцыятарам з’яўлення ў «Лнтературной газете>> рэцэнзіі (1830, № 5).
Аўтар гэтага водгуку схаваўся пад крыптанімам «Гдт», які па сённяшні дзень так і не расшыфраваны. У цэлым «Вершам» Ходзькі была дадзена высокая ацэнка. Разам з тым «Гдт» пісаў, што Ходзька, «обладая талантом н знаннем Востока>, а таксама жадаючы «вернее передать нам характер певцов Востока, н многда удаляется от первого вкуса н употребляет сравненмя преувелнченного». Але ў цэлым тон рэцэнзіі быў добразычлівы: «...восточные переводы с арабского, персндского, турецкого языков заннмают в сборнмке домнннруюіцее место. Все онн выполнены в духе восточной поэзмм, прнчем автор сохраннл не только жанровые особенностн, но м в некоторой степенн формы каснды, эленнн, газелн».
А гэта меркаванне сучаснага азербайджанскага даследчыка М. Садьгхава: «У перадачы стылістычных асаблівасцей усходняй паэзіі Аляксандр Ходзька ішоў шляхам ранніх рамантыкаў, якія імкнуліся пераносіць свайго чытача ў неспазнаны свет яркіх фарбаў і воб
162
разаў, уражваць яго параўнаннямі, эпітэтамі, што ўзяты з мастацкага арсеналу ўсходняй паэзіі. Але ў адрозненне ад сваіх аднагодкаў, польскі паэт ведаў усход не толькі як паэт, а і як вучоны» («Русскне пнсателн об Азербайджане: Русскоазербайджанскне связм первой третн XIX века>>, Баку, 1970).
У вартасцях перакладу Ходзькі мог упэўніцца і А. Міцкевіч. He прайшло і паўгода пасля іх развітання на Кранштацскай прыстані, як Ходзька, адразу пасля выхаду кнігі, паслаў яе сябру, які на той час зна ходзіўся ў Жэневе. А ў лісце пісаў: «Пасылаю табе, дарагі Адаме, мой томік, буду чакаць з нецярпеннем тваёй думкі і парадаў пра накірунак, які я павінен даць надалей маёй паэтычнай пісаніне».
Чытаіочы пра паэзію «пісаніна», не трэба мерка ваць, што Ходзька быў невысокай думкі пра тое, што з’явілася зпад яго пяра. У перапісцы з Міцкевічам, як і той у сваю чаргу, ён дазваляў сабе жартаўлівы тон.
Міцкевіч у лістападзе 1830 года адказваў: «Твае «Вершы» мы чыталі тут з вялікай асалодай... Ты выбраў добра: усе вершы маюць вартасці, а многія выдатныя, асабліва песні і балады».
Праўда, з адказам адрасат не паспеў пазнаёміцца. Ён быў залічаны на рускую дыпламатычную службу ў Персію і накіраваўся ў гэтую краіну. Ехаў праз Астрахань.
На душы было не толькі радасна, але і трывожна. I не толькі зза таго, што за мяжу выбіраўся ўпершыню. I нават не з усведамлення адказнасці. Менавіта гэтай дарогай дабіраўся ў Персію і Аляксандр Грыбаедаў, якога год назад там пазверску забілі. Які лёс чакае яго самога?
Ходзька не мог не хвалявацца. Але гэта не перашкаджала яму ў дарозе рабіць шматлікія занатоўкі, запісваючы тое, што найбольш уразіла, і ствараць на падставе гэтага падарожныя нарысы. Іх набралася шэсць, і ўсе яны па меры завяршэння прапаноўваліся пецярбургскай газеце «Тыднёвік пецярбургскі», якая выходзіла на польскай мове, дзе і публікаваліся ў 1830—1831 гадах.
Імі зацікавілася «Лнтературная газета». Перакладзеныя В. Рамановічам на рускую мову, яны былі зме
163
шчаны ў ёй у 27, 51, 57 нумарах за 1830 год і ў № 30 за 1831ы.
У нарысах Ходзька паўстае не проста назіральным чалавекам, а дапытлівым падарожнікам, які не толькі дае сваю ацэнку сучасным з’явам, але і кідае позірк у мінуўшчыну. У сувязі з гэтым у іх асаблівую цікавасць уяўляюць тыя месцы, дзе выкарыстаны паданні, легенды* у якіх раскрываецца душа народа. А паколькі шлях з Астрахані ляжаў у Баку, Ходзька сабраў нямала пазнаваўчага матэрыялу з жыцця азербайджанцаў.
Уражвае яго расказ пра Дзявочую вежу. Паведаміўшы, што «некаторыя прыпісваюць яе пабудову Аляксандру Македонскаму, як і ... іншых пашкоджаных вежаў на беразе Апшаронскага мыса. Іншыя пераносяць у даўніну яшчэ глыбейшую», Ходзька падрабязна ўзнавіў адну з легендаў. Паводле яе, тыран захацеў узяць у жонкі прыгожую дзяўчыну, бо быў заварожаны яе хараством. Тая пасля паставіла ўмову: згодзіцца на прапанову, калі для яе будзе пабудавана высокая вежа. Просьбу дзяўчыны тыран выканаў і толькі чакаў моманту, калі дзяўчына стане яго жонкай. He дачакаўся... Прыгажуня ўзнялася на вежу, пабудаваную на самым беразе мора, і кінулася ў яго воды.
Гэтая легенда ў Азербайджане атрымала шырокае распаўсюджанне. На яе ў розны час звярталі ўвагу многія паэты і кампазітары, творча пераасэнсоўваючы яе. Найбольш вядомы сярод гэтых твораў балет А. Бадалбейлі — «Дзявочая вежа». Усё гэта сведчыць на карысць таму, што Ходзька не запісваў першую ж гісторыю, якую расказвалі яму, а выбіраў сюжэты, якія істотна вылучаліся сярод звычайных аповядаў.
Так можна растлумачыць і з’яўленне ў яго заггісе «Падання аб Арыстоцелі і Платоне». Па прызнанні Ходзькі, гэты твор вуснапаэтычнай творчасці быў ім запісаны са слоў «аднаго татарына». Па ўсім відаць, гэтая легенда мела ў свой час шырокае распаўсюджанне. На жаль, першакрыніца яе не захавалася і даследчыкі азербайджанскага фальклору мусяць задавальняцца варыянтам, запісаным Ходзькам.
Падзеі «Падання...» таксама звяза