• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
     нейкаму магічнаму бажаству, якога называлі «Камоі» і ў гонар якога запальуалі вялізныя кастры, як на
    180
    беразе вострава, так і ўнутры яго, на пляцоўках... паміж горнымі хрыбтамі».
    Застаючыся да канца аб’ектыўным, Аўгусціновіч не баяўся прыводзіць прыклады, якія сведчылі аб тым, што народы Сахаліна ў многім знаходзіліся на нізкай ступені грамадскага развіцця, а адсюль іх своеасаблівае стаўленне да пэўных маральных каштоўнасцей. Часам тое, што еўрапейцам здавалася дзікім, у іх сведчыла аб прыязным стаўленні адзін да аднаго. Як, для прыкладу, гэта назіралася ў ніўхаў: «У арыгінальнай форме выказваецца гасціннасць гілякоў, асабліва ў такіх выпадках, калі гіляк сябруе з іншым гіляком. Гіляк, які прыйшоў у госці, пасядзеўшы некаторы час моўчкі і пакурваючы са сваёй гамзы, велічынёй з напарстак, моцны манджурскі тытунь, запрашаецца гаспадаром пакласці галаву на яго калена. Гаспадар, расплятаючы касу на галаве госця, ледзь прыкметна пачынае яе казытаць. Пальцы пачынаюць у яго рухацца хутчэй і, з кожным захопам пасмы валасоў, дастае насякомых, якімі гаспадар з асалодай ласуецца...».
    Перачытваючы свой нарыс ва «Всемнрном путешественннке», Аўгусціновіч не толькі атрымліваў задавальненне, што такая публікацыя з’явілася ў аўгарытэтным выданні, а і, перагарнуўшы чарговую старонку, адкладваў часопіс у бок, каб сабрацца з думкамі. А яны тычыліся чарговай паездкі, мажлівасць якой з’явілася ў пачатку таго ж 1874 года. У тагачасных Якуцкай і Прыморскай абласцях заразныя захворванні на гэты час перараслі ў эпідэмію, і ўрад стварыў спецыяльную групу з шасці ўрачоў, якія павінны былі адправіцца туды, каб весці з імі барацьбу. У склад гэтай групы ўвайшоў і Тамаш Мацвеевіч. He сумняваўся, што і гэтая паездка прынясе яму шмат карысці.
    Загадзя вырашыў не абмяжоўвацца канкрэтным заданнем. Як і падчас наведвання Сахаліна, Аўгусціновіч хацеў не толькі займацца лекарскай практыкай, а збіраць расліны, лепш пазнаёміцца з жыццём карэннага насельніцтва. Але паколькі меў ужо некаторы пэўны вопыт у журналісцкай працы, прыйшоў да высновы, што лепш будзе, калі ў дарозе не абмяжуецца асноўнымі, а значыць, у чымсьці і «штрыхавымі» запісамі, а адразу возьмецца за разгорнутыя занатоўкі. Так і зрабіў, калі экспедыцыя адправілася ў дарогу.
    181
    Першыя ўражанні Тамаш Мацвеевіч занатаваў 11 ліпеня 1874 года, зазначыўшы, што з Іркуцка выехалі сёмага чысла гэтага месяца. Тым самым палічыў не патрэбным расказваць, як дабіраліся са сталіцы ў Іркуцк. I ўрэшце рэшт зрабіў правільна. Наўрад ці гэтыя занатоўкі далі б нешта новае, а толькі абцяжарылі б асноўны матэрыял, які выліўся пазней у нарысы «Тры гады ў ПаўночнаУсходняй Сібіры за Палярным кругам», якія былі ў 1880 годзе змешчаны ў часопісе «Древняя м новая Россня» (т. 18, № 12).
    3 Іркуцка спачатку ехалі па сушы, а потым плылі па Лене. Розныя спосабы перамяшчэння спалучалі і ў далейшым. Зімой, зразумела, дабіраліся на нартах, запрэжаных сабакамі ці аленямі.
    Усе запісы дакладна датаваны, звычайна называецца не толькі дзень прыезду ў той ці іншы населены пункт, а нават і час прыбыцця.
    У кожным паселішчы Аўгусціновіч знаходзіў тое адметнае, што вылучала яго з шэрагу іншых. Гэта тычылася не толькі адносна вялікіх, як Якуцк, пра які расказваецца вельмі падрабязна, а і куды меншых. У прыватнасці, немалое ўражанне зрабіў на Аўгусціновіча Віцім, куды яны прыехалі 19 жніўня 1874 года: «...паселішча карыстаецца вялікай вядомасцю паміж прамыслоўцамі ўсёй Усходняй Сібіры, якія называюць яго (жартам, канечне) прыленскім СанФранцыска. Назву гэту яно атрымала ад таго, што ў ім збіраецца вялікая колькасць аферыстаў, якія прыбываюць сюды з карыслівымі мэтамі. Тут можна сустрэць карэнных сібіракоў, рускіх, палякаў, немцаў, англічан, татар і яўрэяў. У кожнага з іх ёсць якінебудзь спецыяльны занятак. Адны маюць невялікія лаўкі, гандлюючы ў іх рознымі таварамі і прадаючы іх па высокіх цэнах; другія трымаюць вінныя паграбы з вялікім запасам він розных гатункаў, у лфу якіх знаходзіцца і шампанскае, што прадаецца па 8 рублёў за бутэльку; некаторыя трымаюць часовыя тракціры ці служаць прыказчыкамі і паверанымі. Але гэтыя спецыяльныя заняткі не цалкам яшчэ задавальняюць прагу іх да набыцця грошай».
    Прага нажывы не ў апошнюю чаргу была звязана з тым, што непадалёку знаходзіліся залатыя прыіскі, адкуль, па словах Аўгусціновіча, «неаднойчы ўжо,
    182
    магчыма, дзьмуў вецер з залатым пылам». А гэта выклікала схільнасць да авантуры, ладзіліся самыя цёмныя справы. Але і паліцыя не драмала.
    Заўважыў Тамаш Мацвеевіч у гэтым «сібірскім СанФранцыска» і схільнасць да п’янства, якое ў аднолькавай ступені сустракалася і сярод мужчын, і сярод жанчын. I самае страшнае, дзеці з самых ранніх гадоў спрабавалі смак спіртнога.
    У запісах, як і раней, нямала таго, што тычыцца карэннага насельніцтва. Шмат месца ўдзяліў Аўгусціновіч расказу пра жыццё юкагіраў, заўважыўшы, што «юкагірскае племя складаецца з некалькіх асобных несамастойных родаў і з даўняга часу страціла сваю мову>>. Яе захаваў толькі адзін з іх, астатнія ж карыстаюцца тунгускай (мовай эвенкаў). А рускай мове навучыў іх яшчэ 80 гадоў назад суродзіч Вастракоў, які мог вучыцца ў Ніжнекамчацку.
    Аўгусціновіч не абмяжоўваўся толькі ўражаннямі, якія адразу кідаліся ў вочы. Шмат распытваў аб жыццібыцці і саміх юкагіраў, асабліва старэйшых, кантактаваў з рускімі, а таму атрымліваў і звесткі, што дазвалялі высветліць, як тыя ж юкагіры жылі на працягу стагоддзяў.
    Ён устанавіў: «Так званыя цяпер у Камчацкай акрузе 1ы, 2і і 3і юкагірскія роды, якія налічваюць каля 200 чалавек абодвух полаў, уяўляюць сабой патомкаў некалі шматлікага племені амокаў». Гэтае племя жыло тут яшчэ ў каменным веку. Пацвярджэннем таму сталі знойдзеныя на берагах ракі Калымы і ў тундры старажытныя каменныя сякеры. Але амокі на момант прыезду Тамаша Мацвеевіча цалкам не асіміляваліся. ІІевялікая частка іх працягвала жыць сярод іншых плямёнаў. Тым не менш ужо тады існавала пагроза поўнага вынішчэння рэдкага племені — гэтыя амокі размаўлялі паруску, пачалі насіць рускую вопратку, прынялі хрысціянскую рэлігію, перанялі лад жыцця прышлых людзей. Што захавалася ад сваіх патомкаў, дык працалюбства, спрытнасць.
    Цікавыя запісы пакінуў Аўгусціновіч і пра чукчаў. Дарэчы, ён меркаваў, што «назва чукча пайшла ад слова чауч (аркан, які ўжываўся для лоўлі аленяў), a таму правільней называць іх чаучамі, г. зн. арканшчыкамі».
    183
    У Анюйскай крэпасці Тамаш Мацвеевіч змог пазнаёміцца і з рознымі групамі гэтай народнасці — «аленнымі», «насавымі» (жылі на паўвостраве, ці інакш — «носе»). Адны з іх і на самой снраве разводзілі аленяў, другія, жывучы на марскім узбярэжжы, славіліся як смелыя і вопытныя зверабоі. Былі яшчэ чукчы «шалагскія», «каргаул і»...
    Год, калі надрукавалі нарысы «Тры гады ў ПаўночнаУсходняй Сібіры», стаў і годам трэцяга, апошняга падарожжа Аўгусціновіча. Як і першага на Сахалін. Але паколькі на гэты час Тамаш Мацвеевіч меў ужо за плячыма 71 год, ён выбраў больш лёгкі марскі шлях. Да вострава дабраўся на параходзе, адправіўшыся з Адэсы, а далей плыў Індыйскім і Ціхім акіянамі. На Сахаліне заняўся папаўненнем сваёй калекцыі раслін, рыб, насякомых... За гэты час яна павялічылася яшчэ на чатырыста адзінак разнавіднасцей. Гэта стала добрым дапаўненнем да тых 20 тысяч, што былі сабраны ў 1871 — 1872 гадах.
    За тры паездкі Аўгусціновіч перадаў у Батанічны сад Пецярбурга і ў Батанічны сад Расійскай акадэміі навук ажно каля 40 тысяч узораў флоры Сібіры і Далёкага Усходу. Гэтая унікальная калекцыя і дапамагла навукоўцам, якія ішлі ўслед за Аўгусціновічам у вывучэнні расліннага свету згаданых рэгіёнаў.
    Памёр Тамаш Мацвеевіч у 1891 годзе, пражыўшы доўгае жыццё. Відаць, таму і аказаўся лёс да яго такім літасцівым, што давялося ў больш чым сталым узросце наганяць тое, што не паспеў зрабіць у гады маладосці. Хоць, бадай, правільней сказаць: пайшоўшы ў адстаўку, ён якраз і ўзяўся за галоўную справу свайго жыцця, вынікі якой дазваляюць вечна памятаць Аўгу. сціновіча як першапраходца.
    § ^Й^^^Ш ^^ ^ш
    У АНТЫЧНАСЦІ — ЛЮБОЎ I ПРЫЗВАННЕ
    МІХАІЛ КУТАРГА
    Аксіёма: чаяавек нязменная і ніколі не раскрытая загадка. Тым не менш адна справа, калі адрознасць ад іншых узнікае і развіваецца ў рэчышчы пэўнай заканамернасці, характэрнай менавіта для яго паводзін, душэўнага стану, светапогляду, не выходзячы за межы гэтага. Але ж, няхай і рэдка, здараюцца і іншыя выпадкі. Як не дзіўна, могуць настаць моманты, калі якаянебудзь ярка выражаная індывідуальнасць пачынае дзейнічаць нібы насуперак уласнай, аднойчы і, здавалася б, назаўсёды выпрацаванай жыццёвай праграме дзеля лепшага і паслядоўнага самасцвярджэння сябе ў выгадным святле, не заўважаючы пры гэтым, піто тым самым шкодзіць сабе, не выкарыстоўвае шанц (можа і самы галоўны!) засведчыць пра сябе тое, што з цягам часу ператворыцца ў важны дакумент, зможа аказаць наступнікам добрую паслугу, дапамагаючы ім больш і праўдзівей даведацца пра яго самога, a галоўнае — адкрыць «дробязі», якія не заўсёды кідаюцца ў вочы, але пры ўважлівым стаўленні да іх шмат значаць.
    А Кутарга на схіле свайго жыцця якраз так і паступіў. Ён, для каго паняцце славы ніколі не з’яўлялася другасным, хто любіў знаходзіцца заўсёды ў цэнтры ўвагі; Кутарга, які не прызнаваў аўтарытэтаў, бо сам з’яўляўся аўтарытэтам у гістарычнай навуцы (у гэтым праяўлялася не толькі вялікае самалюбства, a
    185
    як бы права менавіта на такія, а не на іншыя паводзіны, ацэнкі, вывады, заслужанае важкімі асабістымі навуковымі адкрыццямі і набыткамі), чамусьці не паклапаціўся пакінуць якіянебудзь аўтабіяграфічныя запісы, хоць, па логіцы, павінен быў зрабіць гэта абавязкова. I, як высветлілася, не напісаў іх свядома, бо меркаваў, што падобны занятак проста няварты ўвагі.
    За некалькі дзён да смерці (не стала Міхаіла Сямёнавіча 7 чэрвеня 1886 года) свайму пляменніку, які пацікавіўся наконт магчымасці існавання ўспамінаў дзядзькі, ён так і адказаў: <<Мне часу не ставала займацца пабочнай справай, аўтабіяграфіі пішуць людзі, якія жадаюць сябе праславіць, я займаўся толькі найукай».
    Праўда, адказваючы так, ён быў шчырым не да канца, а магчыма, зза ўзросту сёетое забыў. Усё ж Кутарга рабіў захады па высвятленні сваёй радаслоўнай. 1 асобныя генеалагічныя матэрыялы, сабраныя ім, засталіся. Няхай і няшмат, ды яны дазваляюць крыху даведацца пр