• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    е насыціўшыся і заплакаўшы — не столькі зза таго, што на гэта была нейкая прычына, а проста хацелася плакаць. Немаўля інтуітыўна адчувала, што так робяць і іншыя дзеці ў яго ўзросце, робяць яны менавіта так, а не інакш, нібыта нехта нязменна падказваў, што і да чаго — удосталь паспаць, а прачнуўшыся, усё паўтарыць зноў. Хіба што плач мог з’яўляцца часцей і быць больш гучным, калінікалі і пранізлівым, ад чаго маці вельмі палохалася, баючыся, каб, барані Божа, чаго не здарылася.
    Ды гэта ўжо, як кажуць, дробязі: маленькі чалавечак жыў, і ён патрабаваў да сябе ўвагі, а калі яму пачынала здавацца, што яе чамусьці не столькі, колькі мусіць быць, настойліва заяўляў аб сваіх правах.
    Тое, іпто адбылося 14 мая 1814 года ў Полацку, канечне, нават пры самай смелай фантазіі падзеяй назваць было немагчыма. Тым не менш з цягам гадоў, на адлегласці часу гэтыя народзіны перасталі ўспрымацца чымсьці звыклым, а з агледзін сённяшняга дня іх без перабольшання можна назваць падзеяй. I гэта пры тым, што і сапраўды той вясной, аддаленай ад нас дзесяцігоддзямі, нарадзілася ў сям’і полацкага святара Андрэя Касовіча ўсягонаўсяго другое дзіця. Ды так ужо лёс распарадзіўся, што таму дзіцяці наканавана было стаць першым вучоным санскрытолагам Расійскай імперыі, увайшоўшы ў слаўную кагорту першапраходцаў з беларускай зямлі, якія з карысцю, поспехам працавалі і на іншыя народы.
    Маленства Касовіча прайшло ў Полацку, а першапачатковую адукацыю ён атрымаў у хатніх умовах. Рэпетытарам нанялі нейкага Брынга — досыць яіпчэ маладога чалавека, які меў немалыя матэматычныя задаткі, але ў якога адсутнічала разуменне таго, што рэдка які чалавек можа аднолькава паспяхова займацца па ўсіх прадметах. I гэта пры тым, што самога
    202
    Брынга акрамя матэматыкі мала што цікавіла, хіба ігра на гітары — гэтаму занятку ён аддаваў свае вольныя хвіліны звычайна па выхадных і святочных днях.
    Каятан жа, наадварот, праяўляў цікавасць да шмат якіх прадметаў, але, як на бяду, быў не ў ладах з матэматыкай, што, зразумела, не магло не сказацца на яго ўзаемаадносінах з настаўнікам. I цяжка сказаць, каторы з іх з цягам часу бачыў у сваім «праціўніку» большага ворага. Праўда, калі прыняць пад увагу, што Брынг усё ж з’яўляўся выкладчыкам, быў старэйшым па ўзросце, па логіцы ён мусіў бы праяўляць большае разуменне і педагагічны такт. А вось гэтага ў яго якраз і не было.
    Цікавыя ўспаміны пра Касовіча пакінуў яго сябра гадоў маленства М. Маркс. Яны апублікаваны ў часопісе «Русская старнна» за снежань 1886 года. Назва з шэрагу звычайных — «Каятан Андрэевіч Касовіч», але прыведзена шэраг назіранняў, якія дазваляюць лепш зразумець, што за чалавек быў Касовіч і як адбывалася фарміраванне яго характару, вызначэнне асноўнага накірунку ў навуковай і даследчыцкай дзейнасці. I найперш прыцягваюць увагу звесткі аб жыцці Касовіча ў Полацку, а потым у Віцебску, дзе ён вучыўся ў мясцовай гімназіі.
    Праз гады Маркс захаваў пра сябра такое ўражанне: «...нязграбны і неахайны хлапчук, з пахмурным тварам і непрапарцыянальнай вялікай галавою, паводзіў сябе добра, вучыўся па ўсіх прадметах выдатна. He давалася тады і не давалася да канца жыцця матэматыка».
    Якія нелады назіраліся ў сябра з гэтым прадметам, Маркс прыгадвае і тады, калі звяртаецца да гадоў вучобы ў віцебскай гімназіі: «...галоўным каменем спатыкнення была ў яго лічба 7. Ніяк ён з ёй не мог схаўрусаваць, як быццам у яго для гэтай лічбы не было вольнага органа ў мазгах. Я выкарыстаў арыфметычнае дапаўненне, і ён замест сямі лічыў дзесяць без трох. Палёгка была, аднак нязначная».
    Сябра іпукаў разумнае выйсце, каб хоць неяк аблегчыць пакуты Каятана. Іначай дзейнічаў Брынг. Дзіву даешся, наколькі жорсткія людзі сустракаліся сярод тых, каму давяралі навучанне дзяцей, як антыпедагагічна дзейнічалі яны і як пасвойму разумелі педагогіку: «Брынг пераспрабаваў усе свае педагагіч
    203
    ныя меры: дубцы, пляцёнку, трайчатку, пяціхвостку (які багаты «арсенал» для катавання меў гэты інквізітар! — A. М.) — нішто не дапамагала. Кожную суботу даводзілася бедалагу Касовічу выкручвацца ўюном і дзіка крычаць». Просьбы аб літасці Брынг прапускаў міма вушэй. Ды яіпчэ больш звярэў, адчувалася, што ў гэтых здзеках для яго існавала садысцкае задавальненне.
    Дайшло да таго, што здзеку не змог далей назіраць гаспадар дома. Ён не толькі спыніў Брынга, а і праз некаторы час паспрабаваў знайсці ўправу на яго ў начальства. Ды спадзяванні Дабкевіча аказаліся марнымі. Як высветлілася, прэфект і сам прытрымліваўся падобных метадаў у выхаванні навучэнцаў, таму параіў яму спакойна да ўсяго ставіцца і больш не ўмешвацца.
    Такое заступніцтва яшчэ больш развязала рукі Брынгу, і ён вырашыў выкарыстаць новы метад «выхавання». Неяк, бавячы вольны час за гітарай, Брынг звярнуў увагу на тоўстую, абвіслую гітарную струну. Замест таго, каб настроіць музычны інструмент, адарваў яе і з лютасцю пачаў оіць струной па стале. У вачах Брынга, калі ён заўважыў, наколькі глыбокія пісягі застаюцца на дошцы, з’явіўся нездаровы бляск.
    Дзеці, якія праз прыадчыненыя дзверы назіралі за ўсім, дрыжэлі ад страху. Яны пачалі здагадвацца для чаго настаўнік трэніруецца. А Брынг, як быццам нічога не здарылася, пасля некалькіх удараў супакоіўся, прывязаў струну і пайшоў адпачываць.
    Сямігадовая дачка Дабкевіча пра гэты выпадак расказала бацьку, а сама ўзяла нажніцы і перарэзала струну ў двух месцах.
    Хутка вярнуўся Брынг і загадаў дзецям рэпетыраваць зададзены ўрок на наступны дзень. Усё праходзіла большменш спакойна, пакуль справа не дайшла да Касовіча з «яго» арыфметыкай. Каятан, як і заўсёды, пачаў блытацца ў лічбах. Брынгу гэта толькі і трэба было. He кажучы ні слова, ён кінуўся да гітары. Убачыў, што струна перарэзана. Перапала не толькі Касовічу, а і іншым, у тым ліку і дачцэ гаспадара. Біў з асаблівай лютасцю. Невядома чым усё скончылася ^, калі б у пакой не ўбег Дабкевіч.
    Прэфект нарэшце вымушаны быў пагадзіцца, што Брынгу нельга далей давяраць навучанне дзяцей. Яшчэ
    204
    некаторы час яны правучыліся ў школе, якая належала каталіцкаму ордэну піяраў, а пасля закрыцця Каятан з братам пехам накіраваліся ў Віцебск, каб прадоўжыць вучобу ў гімназіі. Бацькі зза беднасці не змаглі нават наняць балагола. 3 вялікай цяжкасцю знайшлі сякіятакія сродкі толькі на само навучанне. Давялося задаволіцца непрыстасаваным жытлом: абы толькі правесці ноч, ды падрыхтавацца да заняткаў.
    I хоць многія з гімназістаў перабіваліся з хлеба на ваду, бадай, ніхто з іх не трапіў у такія цяжкія ўмовы, як браты Касовічы: «Жыў ён (Каятан.— A. М.) у мезаніне ў яўрэя... Уся яго кватэра складалася з аднаго пакоя з двума маленькімі цьмянымі акенцамі, без двайных рам, без печы, з адным ложкам, адным сталом і адным стулам... Ля бакавой сцяны стаяла яшчэ шафа з яўрэйскімі кнігамі».
    Цяжкія ўмовы для жыцця, пастаяннае недаяданне: «Вараная бульба з соллю, капеечны селядзец і жытнёвы хлеб з вадою складалі яго надзённую ежу, нават на якую ўсё ж сродкаў часта неставала. Чай і цёплы суп бывалі ў яго вельмі рэдка, дзенебудзь у гасцях у таварышаў».
    Нельга не працытаваць М: Маркса далей, бо яго ўспаміны пра гады вучобы Касовіча ў Віцебскай гімназіі, хоць і тычацца ўмоў жыцця канкрэтнага чалавека, маюць і абагульняючы характар. 3 іх лішні раз відаць, як ва ўсе часы і пры розных нагодах таленту даводзілася з цяжкасцю прабіваць дарогу і толькі самыя апантаныя пераадольвалі ўсе перашкоды. A Касовіч і належаў да іх.
    Касовіча абставіны бралі за горла, цяжка было дыхаць і ў пераносным, і ў прамым сэнсе, але ён ведаў, што калі выстаіць, у далейшым дасягне таго, на што спадзяецца, у што верыць. Пакуль ён не жыў, a існаваў, але існаваў, каб жыць. А дзеля гэтага спачатку трэба было выжыць насуперак усяму: «У падлозе яго пакоя была вуглавая адтуліна, праз якую ён награваўся зімой цёплым паветрам, што ішло знізу з жыдоўскага памяшкання. У яўрэя была жонка і трое ці чацвёра дзяцей. Можна ўявіць сабе, што за паветра ўцягвалася ў гэтую ізаляваную з усіх бакоў клетку. Пары гарэлачныя, селядцовыя, часночныя і аміячныя прыносіліся разам з сапсаваным дыханнем...»
    205
    Занадта натуральна пададзена? Ад такой праўды нікуды не дзенешся. А ад падобнага быту — таксама. Унізе ж, пад мезанінам, знаходзілася карчма. I лёгка ўявіць, якая публіка збіралася там і як паводзіла сябе.
    Нішто, аднак, не магло адарваць увагу Касовіча ад кнігі. Менавіта ў гімназіі ён захапіўся вывучэннем лацінскай і грэчаскай моў. I з першых крокаў рабіў гэта паспяхова. У іх з Марксам нават з’явілася дамоўленасць, як лепей дапамагаць адзін аднаму. Паколькі Маркс мацней адчуваў сябе ў матэматыцы і фізіцы, дык і дапамагаў сяору па гэтых прадметах. Для Касовіча ж вялікім задавальненнем было лішні раз узяць у рукі падручнік па латыні ці грэчаскай мове, каб ужо разам з Марксам засвойваць матэрыял.
    Поспехі Касовіча ў латыні неўзабаве сталі такімі значнымі, што пра гэта ад выкладчыкаў даведаўся папячыцель навучальнай акругі Г. Карташэўскі і запрасіў яго выкладаць лацінскую мову сваім дзецям і пляменнікам. «Дасягненнямі ж у лацінскай мове», як значна пазней прызнаваўся Каятан Андрэевіч, ён быў абавязаны ў першую чаргу настаўніку Сцяпанаву, які любіў свой прадмет і дбаў, каб знайшліся надзейныя прадаўжальнікі справы, якой ён прысвяціў сваё жыццё.
    Карташэўскі дапамог Касовічу паступіць у Маскоўскі універсітэт. Мара аб атрыманні вышэйшай адукацыі ніколі не пакідала Каятана і яшчэ больш акрэпла падчас навучання ў гімназіі. Але разумеў, што ажыццявіць яе будзе няпроста. Зноў усё ўпіралася ў цяжкае матэрыяльнае становішча бацькоў. Колькі разоў не абмяркоўвалі ў сям’і гэтае пытанне, але нязменна вымушаны былі засмучаць меншага сына: яго вучобу ў Маскве яны проста не «пацягнуць». Ды Каятан адступаць ад мары не збіраўся і звярнуўся з просьбай да Карташэўскага.
    Частка студэнтаў у вышэйшых навучальных установах навучалася за «казённы кошт». Карташэўскі быў з тых уладных прадстаўнікоў, у абавязкі якіх уваходзіў і падбор кандыдатаў на такую вучобу. Ён разумеў, што на «казённым жыцці» Касовічу, якога паспеў палюбіць і паважаў, нялёгка давядзецца, але ў гэтым заставалася адзінае выйсце пасля таго, як бацькі канчаткова адмовілі ў матэрыяльнай падтрымцы.
    206
    У Маскоўскім універсітэце Касовіч вучыўся ў 1832—1836 гадах. За яго вучобу плаціла Беларуская навучальная акруга. Умовы, у якіх