• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    аго, што Касовіч, улічваючы адсутнасць на той час у Расіі падручнікаў па санскрыце, змясціў тэкст урыўка ў арыгінале, «рускую яго транскрыпцыю» (у гэтым дапамог яму I. Сразнеўскі), падрадковы лацінскі пераклад і, як дадатак, скарочаны санскрытарускі слоўнік.
    У працэсе апрацоўкі «Легенды» са здзіўленнем заўважыў, што публікацыя гэтая недакладная і не цалкам адпавядае арыгіналу, бо па нейкай прьвіыне (зза няўвагі складальніка ці выдаўцоў) ва ўрыўку аказаўся
    216
    верш з іншага твора. А такая ўважлівасць Касовіча — яшчэ адно пацвярджэнне таму, наколькі дасканала ведаў старажытнаіндыйскуіо літаратуру і, у прыватнасці, адзін з самых значных яе помнікаў.
    Публікацыя «Легенды пра гіаляўнічага і пару галубоў» стала першым расійскім, няхай і мініпадручнікам, па санскрыцкай мове. I падрыхтаваў яго Касовіч не толькі зза свайго захаплення санскрытам. Спяліў у душы яшчэ адну мару: яму хацелася пачаць чытаць ва універсітэце спецыяльны курс па санскрыцкай мове і эпасе. Але для гатага таксама патрабаваўся дазвол Міністэрства асветы, з якім паранейшаму былі нацягнутыя адносіны. Нават згаданая «Легенда...» пабачыла свет толькі дзякуючы таму, што аб выданні яе хадайнічаў факультэт усходніх моў Пецярбургскага універсітэта. Ды і яму выпрасіць неабходныя сродкі ў міністэрстве ўдалося з вялікай цяжкасцю. I нічога не зробіш, супраць Касовіча выступаў нават сам міністр Увараў.
    Урэшце, Касовіч дамогся свайго, хоць і з пэўнымі выдаткамі для сябе. Курс яму дазволілі чытаць толькі пасля таго, як абавязаўся рабіць гэта бясплатна. А ён і так ніколі вялікага дастатку не меў! Ды і што тыя грошы, калі адкрывалася перспектыўная магчымасць свой вопыт, свае веды, сваё захапленне перадаваць іншым — моладзі, якой рухаць навуку далей.
    Два гады працаваў, кажучы цяперашнімі паняццямі, на грамадскай аснове. Але ўжо ў 1866 годзе ён пачаў выконваць абавязкі так званага «экстраардынарнага прафесара», а ў 1867 годзе стаў і ардынарным прафесарам. Але чытаннем лекцый, дзеля прапаганды санскрыту, не абмежаваўся універсітэцкай аўдыторыяй. Яшчэ ў 1860 годзе дабіўся дазволу арганізаваць і некалькі публічных. Тады ж у часопісе «Русское слово» з’явіліся яго «Дзве публічныя лекцыі пра санскрыцкі эпас». Гаворка ішла пра добра вядомую на той час рускаму чытачу «Махабхарату» і пра яшчэ адну класічную санскрыцкую паэму «Рамаяну».
    Касовіч паказаў сябе не толькі гісторыкам літаратуры, а і дасведчаным літаратуразнаўцам, здатным правесці глыбокі параўнальны аналіз. Зразумела, паралель праводзіў з творамі тых літаратур, якія таксама дасканала ведаў. Прынамсі, цікава чытаць яго развагі
    217
    наконт блізкасці санскрыцкага эпасу з грэчаскім — «Іліядай» і «Адысеяй» Гамера.
    Першымі навуковыя дасягненні Касовіча належным чынам ацанілі ў Харкаўскім універсітэце. Вучоны савет выбраў яго ганаровым доктарам параўнальнага мовазнаўства. ГІасля Касовіч стаў членам Усходняга аддзялення Рускай археалагічнай камісіі і правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства. Прыйшла прыемная навіна і з Ірана. У гэтай краіне звярнулі ўвагу на працу Каятана Андрэевіча ў галіне персідскай філалогіі. За манаграфію «Помнікі старжытнаіранскай пісьменнасці» яго ўзнагародзілі ордэнам Льва Сонца I ступені.
    I тут Касовіч выступіў першапраходцам. У Расіі ніхто да яго не звяртаўся да старажытных помнікаў — таджыкскаіранскіх надпісаў, якія адносяцца да VI—IV стагоддзяў да н. э. Пасля выхаду ў 1861 годзе працы Касовіча «Чатыры артыкулы з Зендавесты, з дадаткам транскрыпцыі рускага і лацінскага перакладаў, тлумачэнняў, крытычных заўваг, санскрыцкага перакладу і параўнальнага слоўніка» студэнты Пецярбургскага універсітэта атрымалі магчымасць авалодаць мовай «Авесть» — адной з самых старажытных у свеце. На гэтае даследаванне звярнулі ўвагу і за мяжой, і артыкулы з «Зендавесты» былі надрукаваны ў Парыжы ў перакладзе на французскую мову.
    У 1869 годзе Касовічу споўнілася 55 гадоў. Па тагачасных законах ён атрымліваў права на пенсію, мог пайсці на заслужаны адпачынак. Але адмовіўся. 3 дазволу міністра асветы яго пакінулі на пасадзе рэдактара Публічнай бібліятэкі.
    Лёс адвёў Касовічу яшчэ чатырнаццаць гадоў (памёр 7 лютага 1883 года). I хоць за гэты час ён зрабіў куды менш, чым у маладосці, тым не менш яго набыткі таксама значныя. Менавіта на гэтыя гады прыпадае завяршэнне яго апошняй працы, якой стаў збор персідскіх клінападобных надпісаў. «Цудоўнае раскошнае выданне з лацінскай транскрыпцыяй і багатым тлумачальным гласарыем», па прызнанні сучаснікаў Каятана Андрэевіча, яно аказала добрую паслугу некалькім пакаленням філолагаў, атрымала вялікую вядомасць у Еўропе. На жаль, падрыхтоўка да выпуску ў свет прынесла і нямала засмучэнняў.
    218
    У паўсядзённым жыцці ён з’яўляўся чалавекам вельмі даверлівым і непрактычным. Выбіраючы выдаўца, не цікавіўся аб яго рэпутацыі. Ды і як было не паверыць чалавеку, калі той адмовіўся адразу браць грошы за выкананую работу, а жадаў зрабіць усё ў крэдыт. Як высветлілася, гэты «ўтрымальнік друкарні» заўсёды карыстаўся магчымасцю чужымі рукамі заграбаць жар. А адчуўшы, што заказчык сама сумленнасць, і выраіпыў ажыццявіць гэта з належнай карысцю для сябе. Гэты прайдзісвет карыстаўся пры любой нагодзе бланкамі з прозвішчам і гюдпісам Касовіча. Махінацыі доўга працягвацца не маглі, справа дайшла да суда. Канешне, Каятана Андрэевіча апраўдалі, бо ніякай віны за ім не знайшлі, бо ён трапіў у непрыемнае становішча толькі зза звьвіайнай сваёй даверлівасці. Але нерваў яму папсавалі шмат і гэты выдавец, і судовыя выканаўцы.
    Перажытае не магло не сказацца на здароўі. Ды і душэўны стан пасля ўсяго быў не з лепшых. Але і гэтае расчараванне хутка перажыў і зноў узяўся за працу. У 1874 годзе ў яго перакладзе выйшла «Яўрэйская граматыка» Гезеніуса, праз год — «Яўрэйская хрэстаматыя...». Абедзьве кнігі былі прыняты для настаўлення ў духоўных семінарыях.
    3за пастаянных навуковых захапленняў Касовіч так і не знайшоў часу, каб упарадкаваць асабістае жыццё, увесь час заставаўся халасцяком. Ажаніўся ў 69гадовым узросце, калі жыццё кацілася на скон.
    А жыць ён спяшаўся. Ды не ў спакоі, а ў пастаяннай актыўнай разумовай рабоце. I смерць заспела яго за кнігай. Пайшоў у вечнасць, не перапыніўшы свой любімы занятак.
    ш
    ЛІХТАР НА ШЛЯХУ БЕЛАРУСКАСЦІ
    ПАВЕЛ ШПІЛЕЎСКІ
    Рамізнік трапіўся вясёлы, гаваркі і, як адразу заўважыў Павел Міхайлавіч, зух хлапец. Пра такіх звычайна кажуць, за словам у кішэню не лезе. Белавалосы, што не выклікала ў Шпілеўскага сумнення наконт яго беларускага паходжання, ён так і сыпаў, нібы з прыгаршчаў, сакаўнымі народнымі слоўцамі ды ўсё падганяў коней. Брычка была невялікая, паштовая, паклажы няшмат, з пасажыраў адзін Павел Міхайлавіч, а тройка дужая, дагледжаная, таму і неслася так, што ажно вецср аддаваўся ў вушах. Ды, відаць, і такой хуткасці для хлапца было мала. Ён часта прыўзнімаўся са сваёй лаўкі, каб замахнуцца пугай. Баючыся вываліцца, калі дарога рабіла чарговы паварот, Шпілеўскі хапаўся за поручні і непакоіўся, што вазок перакуліцца.
    Хлопец разпораз азіраўся назад і, зразумела, не мог не адчуваць, як хвалюецца пасажыр. Аднак рабіў выгляд, як быццам нічога не заўважае. 3 нейкім азартам зноў прыўставаў, пуга са свістам праразала паветра, і Шпілеўскі гатовы быў хрысціцца, каб, барані Божа, не здарылася непапраўнае. А рамізніку хоць бы што! Як ні ў чым не бывала, азірнуўся, стральнуў блакітнымі вачыма:
    — Нябося, панок (так і сказаў, «нябося», маючы на ўвазе пад гэтым словам «не бойся»),— связемо не горш за піцерскіх.
    220
    Шпілеўскі прамаўчаў, бо дарога рэзка пайшла ў лагчыну, вазок пры гэтым нібы падаўся ў прорву, і Паўлу Міхайлавічу нічога не заставалася, як яшчэ мацней ухапіцца за поручні. А мо, таму яшчэ прамаўчаў, што ад гэтай зухаватай язды, калі ад хуткасці захоплівае дыханне і паджылкі трасуцца, была і свая асалода. Маладзеў душой, удыхаючы свежае ранішняе паветра — выехалі ж з Сіняўкі на самым досвітку.
    Надзіва прыемна было акідаць позіркам наваколле, якое паступова абуджалася. А што зямля прачнулася, найперш заўважалася па ўсё больш гучным і зладжаным іпчэбеце птушак. А яшчэ па тым, як ажыўлёней станавілася ля фальваркаў, якія сямтам раскінуліся абапал дарогі.
    Праязджаючы ля аднаго з іх, кінуў позірк далей, наперад, туды, дзе на гарызонце неба злівалася з зямлёй. Уважліва прыгледзеўшыся, убачыў пабудовы. Адсюль, на адлегласці, было цяжка вызначыць іх прызначэнне, але ён ведаў, што там паўстае старажытны Цэпрскі манастыр, пабудаваны яшчэ ў XV стагоддзі. Спыніцца б, прайсціся полем, каб разгледзець яго бліжэй і лепш, ды няма часу, трэба спяшацца ў Клецк.
    А рамізнік ведае сваю справу, што яму да любавання наваколлем:
    — Ух! 3 горкі на горку! Дасць барын на водку!
    Павел Міхайлавіч усміхнуўся, падумаў: «А і сапраўды трэба будзе даць, бач, як стараецца».
    Позірк затрымаў на вясковых хлапчуках, якія ля самай дарогі пасвілі авечак і цялят. У зрэбных кашульках, яны былі заняты нейкімі сваімі клопатамі, рассеўшыся на ўзбочыне на траве. Ленавата, абыякава паўзнімалі галовы, пачуўшы, як рамізнік падганяе коней — на нейкае імгненне ў іх вачах з’явілася цікаўнасць, а хто ж гэта сярод белага дня так спяшаецца. Але праз якую хвіліну цікаўнасць зноў змяніла абыякавасць. Нішто не магло адарваць іх увагу ад свайго занятку, які, як Шпілеўскі ведаў са свайго маленства, хутчэй за ўсё звязаны з якойнебудзь простай гульнёй. Відаць, перабіраюць хлаггчукі каменьчыкі, а што ім яшчэ рабіць — балазе так хутчэй бяжыць час.
    Даўно прачнуліся і гаспадары фальваркаў — летні дзень год корміць. Кожны займаўся сваёй справай. Адзін з іх, а яго жытло знаходзілася ля самай дарогі,
    221
    стаяў з нажом у руках, збіраўся падразаць парасткі маладых груш. Павел Міхайлавіч, убачыўшы гэта, прыпомніў — у тамашніх мясцінах, у Мінскай губерні, грушы гэтыя называюць неяк пасвойму. Узрадаваўся, што памяць не падвяла. Гэта былі не проста грушы, a дулі. Таксама з маленства памятаў, якія прыемныя яны на смак.
    А хлопец сваім заняты. Несупынна падганяе коней, ніяк не можа ўседзець спакойна — быццам пад лаўкай штосьці вострае, і, відаць, задаволены, што пасажыру паступова хуткая язда пачынае падабацца, азіраецца назад, прадаючы белыя зубы, як долькі часнаку, усміхаецца да самых вушэй:
    — Нябося, панок, нябося! Ня хібім!
    Шпілеўскі, нарэшце, вырашыў запэўніць яго, што па прыездзе так і будзе, як таго жадае:
    — Старайся! На водку атрымаеш!
    — А я, панок, і стараюся!
    Белавалосы прыўстаў, замахнуўся пугай:
    — Но, буланыя! Нооо!
    I зноў апанавалі Шпілеўскага прыемныя думкі. Праўдзівей, не апанавалі, а ўсплылі, бо прыйшлі яны ў галаву два дні назад, калі на іншым вазку выбраўся з К