• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ўвае ўвагу I. Цішчанка.
    Заўважыць дык лёгка. Але ўсё гэта, як і іяшае, Шпілеўскаму можна дараваць, калі ісці ад галоўнага — ён стаў першым пісьменнікам (няхай і не беларускім, а рускабеларускім), які на старонках расійскага друку загаварыў ад імя беларусаў, ад імя беларускага народа. Яму так хацелася, каб іх пачулі, заўважылі. Ім жадалася праўды аб сабе. А яшчэ, каб іх легенды, паданні сталі набыткам расійскай інтэлігенцыі.
    Шпілеўскі сваімі працамі (і згаданымі, і іншымі) запаліў свайго роду ліхтар на гэтым шляху, які да яго пралягаў праз цемру абыякавасці і пагарды. Ён нібы гаварыў пастаянна: ёсць такая зямля, ёсць такія людзі, ёсць такі фальклор. У «Даследаванні аб ваўкалаках...» даў не толькі падрабязнае апісанне гэтых, паводле народнага ўяўлення, знахароў альбо пярэваратняў, калі чалавек кімнебудзь ці нават па ўласным жаданні ператвараецца ў ваўка, а і ўзнавіў іх лад жыцця,
    232
    расказаў пра некаторыя ўчынкі. Для падмацавання сваіх разваг запісаў 50 паданняў, пяць з якіх прывёў у канцы працы.
    Гэтыя легенды і паданні, у якіх узнаўляліся розныя жахлівыя гісторыі, што адбываліся пры ператварэнні людзей у ваўкалакаў, мелі не толькі пазнавальнае значэнне, а і неслі дыдактычны змест. Шпілеўскі прапаведаваў хрысціянскую мараль, заклікаў да любві паміж людзьмі, асуджаў насілле, зло ў розных яго праяўленнях.
    У тым жа «Москвнтяннне», годам раней, пачаў друкаваць яшчэ адну сваю працу — «Народныя прыказкі з тлумачэннем паходжання і значэння іх». Згаданая ж тэма знайшла працяг у зборніку «Беларускія прыказкі», які быў змешчаны ў 1853 годзе ў «Прнбавленнях к Нзвестням Академнн наук по отделенню русского языка н словесностн» і складаўся з больш як 500 прыказак.
    Вартасці гэтых запісаў у тым, што Шпілеўскі імкнуўся як мага дакладней перадаць гучанне таго ці іншага твора і адзначыў гэта ў заўвазе ад рэдакцыі: «...п. Шпілеўскі прытрымліваўся ў сваім зборніку правапісу не таго, што п. Насовіч, стараючыся захаваць ва ўсіх дробязях вымаўленне». Сярод прыказак нямала такіх, якія добра вядомы і сёння: «Калі робіш у купе, не баліць у ггупе», «Госць у дом, Бог у дом», «Вялікага сабакі — вялікі брэх», «Асцюк табе ў вочы». Частку твораў Павел Міхайлавіч запісаў падчас летніх вакацый у Лошніцы, астатнія таксама збіраліся хутчэй за ўсё ў цэнтральнай Беларусі.
    He страціла вартасцей і праца «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках», з якой змаглі пазнаёміцца чытачы пецярбургскага часопіса «Пантеон» у 1853—1856 гадах. Гэта — цыкл этнаграфічных нарысаў, у якіх апісваюцца сямейнабытавыя абрады беларускага сялянства, яго звычаі. У працы апублікавана і некалькі чарадзейных казак.
    Пачынаецца «Беларусь...» з узнёслага, паэтычнага ўступу: «Ёсць у нас на Русі вялікі край, між Дняпром і Заходняй Дзвіной: яго завуць Беларуссю... Жывуць там людзі беларускія, нашчадкі старажытных крывічоў і дрыгавічоў, родныя браты людзей вялікарускіх...»
    Тут жа, ва ўступе, Шпілеўскі зрабіў вельмі важны захад. He ўсе, бадай, ведаюць, што да яго тэрмін
    233
    «Беларусь» звычайна атаясамляўся з Магілёўскай і Віцебскай губернямі. А Мінская і Гродзенская, паколькі гэтая частка тэрыторыі Беларусі, як вядома, у свой час уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, лічыліся літоўскімі. А да ўсяго існавала блытаніна з «беларускім», «літоўскім» і «польскім». Тым самым не было дакладнага ўяўлення аб этнічных межах Беларусі. I вось Шпілеўскі абараняе ісціну: «Пры гэтым лічу патрэбным заўважыць, што пад Беларуссю я разумею губерні: Віцебскуіо, Мінскую, Магілёўскую і частку Смаленскай, пры кожным артыкуле будзе пазначана, у якой з гэтых губерняў захоўваецца тое тті іншае паданне або аповяд...»
    Кожны з нарысаў пасвойму цікавы: «Беларускі кірмаш», «Вясельныя абрады жыхароў Магілёўскай і Мінскай губерняў», «Калядныя павячоркі», «Радзіны і хрэсьбіны»... Аднак асаблівае стаўленне да тых, у якіх аўтар выступаў першапраходцам.
    Найперш вызначаецца нарыс «Калядныя павячоркі», у якім узнаўляецца адзін з самых старажытных звычаяў, звязаных з адпачынкам сялянскай моладзі. У час пасядзелак юнакі і дзяўчаты частавалі адзін аднаго півам ці пітным мёдам, найчасцей абыходзячыся без віна. Тым не менш настрой панаваў узняты. Пастаянна знаходзіліся завадатары, якія арганізоўвалі скокі, што змяняліся песнямі, частушкамі. Асобныя песні выконваліся і ў час танцаў. Відавочна, што на калядных павячорках прысутнічалі элементы нацыянальнай харэаграфіі.
    У нарысе ж «Радзіны і хрэсьбіны» Шпілеўскі першым сярод фалькларыстаў падрабязна занатаваў радзінны абрад і запісаў песні, што суправаджалі яГо.
    Адметны і нарыс «Хаўтуры і памінкі». Праўда, у ім прыводзіцца зашмат жахлівых забабонаў, а гэта не дазваляе некаторым даследчыкам паверыць у іх сапраўднасць, і з’яўленне ў нарысе вытлумачваюць празмернай фантазіяй аўтара. Але ж адначасова прысутнічаюць і назіранні, што не зніклі па сённяшні дзень. У прыватнасці, беларусы «адносяць да свайго лёсу і лічаць знакам смерці» нечаканы брэх сабакі, што пераходзіць у завыванне; карканне без дай прычыны вароны, іржанне ноччу коней і г. д.
    234
    Працаздольнасць Шпілеўскага была здзіўляючай. I гэта ў той час, калі яго асноўная праца не надта спрыяла даследчыцкай дзейнасці — пасля заканчэння духоўнай акадэміі працаваў настаўнікам славеснасці Варшаўскага павятовага вучылішча, потым некаторы час быў пакаёвым наглядчыкам Галоўнага педагагічнага інстытута ў Пецярбургу. Ды і мала задавальнення прыносіла гэта, таму ў 1853 годзе Павел Міхайлавіч вырашыў накіравацца ў экспедыцыю па Беларусі. На працягу трох гадоў яго падарожныя матэрыялы, што былі напісаны пад уражаннямі ад наведвання Бацькаўшчыны, па меры іх гатоўнасці, публікаваліся ў часопісе «Современннк» пад назвай «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі». На працягу 1853—1855 гадоў было надрукавана 13 гісторыкаэтнаграфічных і публіцыстычных нарысаў.
    Пачалося падарожжа з Варшавы. Аб тым, як яно праходзіла, і расказвалася ў першым нарысе.
    Шпілеўскі апісваў, нібыта фатаграфаваў, усё, што бачыў на сваім шляху. Яго аднолькава цікавілі гарады і вёскі, замкі і крэпасці. заняткі і звычаі насельніцтва. Для яго нават нязначны выпадак станавіўся падставай для роздуму, бо за ўсім — частка мясцовага жыцця, частка жыцця беларускага.
    А як уважліва «фатаграфаваў» ён рэчаіснасць, не забываючы кінуць позірк у даўніну, добра відаць з першага нарыса, што мае лаканічныя загалоўкі (у далейшым Шпілеўскі прытрымліваўся гэткага ж прынцыпу падачы матэрыялу): «Выезд з Варшавы.— Прага і Пражскі мост.— Застава.— Варшаўскія дыліжансы.— Пасажыры: яўрэй, польскі помешчык, беларускі настаўнік.— Станцыя Мілосна.— Новыя пасажыры.— Характарыстыка польскіх станцый і абслуга на іх».
    Нарыс другі: «Польскі Мінск.— Калушын.— Седльце.— Збучын.— Міжрэчча.— Сыцін.— Бяла.— Цярэспаль.— Уезд у БрэстЛітоўскі».
    Аднак, калі трапляў у якінебудзь населены пункт, што ўяўляў для яго вялікую цікавасць, меў багатую гісторыю, шмат адметнасці ў сучасным жыцці, парушаў самім жа ўзятае правіла і падрабязней расказваў пра ўсё. Першае выключэнне зрабіў у трэцім нарысе, які назваў «БрэстЛітоўскі», а далей пайшлі падзагалоўкі: «Клопаты ў пошуку падарожнай.— Гісторыя
    235
    Пінчукі. Малюнак П. Анненскага, ілюстрацыя да «Заходнерускіх нарысаў» П. Шпілеўскага. 1859 г.
    старажытнага Брэста.— Новы Брэст.— Крэпасць.— Валынскае і Кобрынскае прадмесці.— Гулянні жыхароў.— Наберажная Буга.— Пінчукі.— Археалагічная рэдкасць Брэста.— Кірмашы.— Сінагога.— Брэсцкая крэпасць.— Ад’езд з Брэста».
    Вярсту за вярстой праязджаў, адпачываючы на паштовых станцыях, заказваючы новых коней. Пакуль і не дабраўся да Сіняўкі, якая выклікала столькі ўражанняў, адразу ж «дыхнуўшы жыватворным беларускім паветрам». А пасля і ў Клецк. За ім былі Нясвіж, Шчорсы, Мір, Стаўбцы, Койданава, Мінск, якому, як і Мінскай губерні, прысвяціў асобныя нарысы: Заслаўль, Смалявічы, Лошніца, Халопенічы, Лагойск, Барысаў, Ігумен (пра два апошнія таксама расказваецца ў асобных нарысах), Волма, Мар’іна Горка, Старыца, Пукава, Грозава, Грэск...
    Наведванне гэтых, а таксама менш значных населеных пунктаў і знайшло адлюстраванне ў «Падарожжы па Палессі і Беларускім краі», працягам якога сталі працы «Мазыршчына» (1859), «Заходнерускія нарысы>> (1858—1859), «Паездка ў заходнія губерні» (1860). Па сутнасці Шпілеўскі аб’ехаў усю Беларусь і найчасцей паўстае зацікаўленым назіральнікам, які пабачанае прапускае праз уласную дуіпу.
    Прысутнасць аўтара асабліва відавочная, калі Павел Міхайлавіч згадвае тое, чаму быў сведкам у розны час. Тады з’яўляюцца звароты непасрэдна да паселішча, як да нечага жывога. Як прыклад таму, сустрэча з Мінскам: «Шлагбаум паднялі, і вось я ў Мінску! Вітаю цябе, родны горад, беларуская зямля! Вітаю вас, мілыя, дарагія па ўспамінах мясціны! Як даўно не бачыў я вас! Колькі суму і журбы выпакутавала мая душа ў далечыні ад вас! Я ўбачыў вас нарэшце! I на душы ў мяне адлягло».
    Дарэчы, Шпілеўскі першы наканаваў Мінску вялікую ролю ў далейшым жыцці беларусаў і Беларусі: «Мінск належыць да ліку вялікіх і прыгожых гарадоў і ў сапраўдным сваім добраўпарадкаванні і абноўленым выглядзе, пасля пажару ў 1835 годзе, можа быць названы сталіцай Беларусі; ён больш прасторны і франтаваты, чым Магілёў і Віцебск».
    А якой радаснай стала для яго сустрэча з Ігуменам! — «Вось ён — Ігумен, гэты маленькі, драўляны,
    237
    Дудар беларускі. Малюнак П. Анненскага, ілюстрацыя да «Заходнерускіх нарысаў» П. Шпілеўскага. 1859 г.
    што амаль патанае ў гразі гарадок! Вось ён увесь уласным тварам са сваімі нешматлікімі, пачарнелымі пляцоўкамі і нейкімі паўтара тысячамі жыхароў. Пры ўездзе ў Ігумен мяне вітаў гук звону на званіцы таго святога храма, дзе я ўпершыню, дзіцем яшчэ, маліўся. Гэты гук глыбока адазваўся ў маёй душы. Вось мінаваў я царкву; вось праімчаўся па Плашчаднай вуліцы, вось мільганулі перада мной чарнаватыя дамкі Школьнай вуліцы і сама яўрэйская школа — адзін з лепшых будынкаў гэтай вуліцы. Перада мною адкрылася панарама зелені і хмызнякоў ружаў і бэзу, якія расквітнелі, маленькіх таполяў, ліпаў, рабіны і дамок, дзе я правёў сваё маленства, што патануў у зеляніне».
    Як жа трэба любіць Ігумен, ка