Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
, не зважаючы на тое, што ўвесь «амаль патанае ў гразі», знайсці такія прачулыя радкі! I ўвогуле над Шпілеўскімнарысістам нярэдка бярэ верх Шпілеўскіпразаік, непазбаўлены паэтычнага таленту. Гэта добра відаць у розных лірычных адступленнях. Найбольш уражвальныя тыя, што тычацца любавання хараством наваколля Сіняўкі, a таксама згадкі аб уездзе ў Нясвіж.
Паколькі ў перакладзе адметнасць арыгіналу ў нечым губляецца, дазволю апошні ўрывак працытаваць паруску: «Я вьезжал в Несвнж вечером, довольно поздно... Вечер был чудный. На небе не внднелось нн одной тучкн, нн одного черного пятнышка. Все поднебесье окрестностей Несвнжа пропнтано было ароматнческмм воздухом цветнстых лугов н девственных лесов белорусскнх н располагало меня к прнятной неге н обоянню. Вся прнрода поконлась н отдыхала после нстомы от дневного жара н зноя. Прнятный легкнй южнозападный ветер освежал свонм дуновеннем нзнывавшне в теченне дня деревья н растення н несся зыбью то гладкой, то ровной, то нзвмлнстой по верховьям созревшей ржн н пшенмцы: крупные, налнтые зернамн колосья то гнулнсь, наклонялнсь по теченню ветерка, то вдруг выпрямлялнсь н потряхнвалн свонмн острымн нгламн; ветерок внлся змейкамн меж стебельков, шелестел, кружнлся у самых корней, опять вспархнвал на верхушкн колосьев н, наконец, мграл длнннымн, золотнстымн у коленец стройных, гнбкнх васнльков н куколей. Все поконлось в воздухе. Однн людн не спалн еіце: по дорогам, по проселкам шлн поселяне да
239
поселянкп м беседовалн меж собой о свонх работах н вседневных трудах; косарн неслм на плечах граблн, вмлы н косы; жннцы шлм с серпамн в руках, а ребята, мальчншкн н девчонкн, таіцнлн горшкн н мешочкн с хлебом, оставшнмся от полдннка трудолюбнвых нх отцов н матерей».
3 аднаго боку, лірычнасць, а з другога — проза фактаў. I калі ўважліва перачытваеш «Падарожжа...», так і нарысы, што сталі працягам, прыходзіш да высновы, што Шпілеўскі свядома насычаў свае нарысы, на першы погляд, чымсьці не істотным. Ды ўся справа ў тым, што для яго, які пасыноўняму любіў Беларусь і які хацеў, каб гэтаксама аддана, з павагай да беларускага народа ставіліся іншыя, дробязей не было і не магло быць. Таму нішто не праходзіла міма яго позірку, на ўсім спыняў увагу. I насычаныя малюнкі краявідаў, і згадкі пра адметнасць той ці іншай мясцовасці, і расказ пра яе помнікі, што часам пераходзіць у звычайны пералік, і звычайныя, здавалася б, ні аб чым і ні пра што гаворкі з сялянамі — усё гэта трапіла на старонкі «Падарожжа...» невыпадкова.
Тыя, хто кідаў аўтару папрокі за такую, як ім здавалася, «непераборлівасць», глыбока памыляліся. Як памыляўся і М. Чарнышэўскі, які ўбачыў у нарысах такі недахоп: «На дзесятках старонак выкладаецца ў ёй тапаграфія Мінска, Заслаўя і некалькіх беларускіх сёл; на дзесятках старонак даследуюцца пытанні накшталт таго: ці сапраўды вёска Лошніца існавала ў XV стагоддзі? Як трэба пісаць гэтую назву: «Лошніца ці Лосьвіца?» Нарэшце, ці сапраўды ў старасвецкія часы бывалі ў Лошніцы гандлі па суботах?..»
Тым больш дзіўна, што пісьменнік, якога да нядаўняга часу лічылі адным з непераўзыйдзеных аўтарытэтаў, тут жа задаваў такое пытанне: «Няўжо ўсё гэта важнае, цікавае?..» Прыкра, што М. Чарнышэўскі не зразумеў, наколькі ў «Падарожжы...» цікава ўсё. Куды больш праўдзівым аказаўся А. Пыпін, які ў 1892 годзе, праз 30 з нечым гадоў пасля смерці Шпілеўскага сведчыў: «Падарожжа...» напісана наогул лёгка і, за выключэннем некаторых, занадта дробных, эпізодаў, не пазбаўленых займальнасці, а ў свой час і навізны; зрэшты, і цяпер, праз трыццаць год, гэта сачыненне не заменена іншым падобным».
240
Такія маленькія заўвагі, зробленыя А. Пыпіным, стануць зразумелымі, калі ўдакладніць, што выказаў іх гэты знакаміты даследчык у сваёй кнізе «Гісторыя рускай этнаграфіі». Значыць, да зробленага Шпілеўскім падыходзіў у асноўным менавіта з гэтага пункту гледжання. У нас жа гаворка пра «Падарожжа...» у шырокім плане — як і пра працу, у нечым этнаграфічную, але і як пра мастацкі, літаратурны твор, пабудаваны на этнаграфічным, фальклорным матэрыяле. I тут да месца прывесці выказванне сучаснай даследчыцы С. Кузняевай, якая дае такую ацэнку «Падарожжу...» і іншым працам Шпілеўскага: «...дзякуючы яму рускі чытач за гэтыя гады атрымаў звестак аб Беларусі куды больш, чым за ўсё мінулае паўстагоддзе».
I, вядома, дзякуіочы яшчэ адной працы Шпілеўскага — «Вясельная абраднасць у засцянкоўцаў Віцебскай губерні», змешчанай у 1854 годзе ў часопісе «Пантеон». I тут ён стаў першым, ніхто да яго так падрабязна не расказаў пра побыт сацыяльнага саслоўя, якое займала сярэдняе становішча паміж шляхтай і сялянамі. Па назіранні Шпілеўскага, засцянкоўцы вялі «такое ж простае жыццё, як сяляне». Тым не менш яны мелі свой «твар»: захавалі ўласныя паданні, легенды, мелі свае абрады, вытокі якіх пачыналіся ў далёкіх стагоддзях. Асноўнуіо ўвагу даследчык скіраваў на вясельны абрад, праілюстраваўшы яго тэкстамі песень, запісаных на беларускай мове.
Трэба згадаць і іншыя працы Шпілеўскага, у якіх закранаюцца розныя аспекты беларускай даўніны. Па сённяшні дзень не страціла сваіх вартасцей «Апісанне пасольства Льва Сапегі ў Маскву ў 1600 годзе», напісанае на падставе рукапісу, што быў знойдзены на Слонімшчыне. Расказаў Шпілеўскі пра толькі што адкрыты Віленскі музей старажытнасцей і яго засна вальніка Я. Тышкевіча («Археалагічная знаходка»). У «Нарысах Жмудзі», у прыватнасці, гаворыцца пра старажытнае Крэва і мясцовы замак, узнаўляюцца важныя факты з жыцця беларускага народа, калі Беларусь уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Як публіцыст, крытык, Шпілеўскі ярка раскрыўся, калі на працягу 1856—1859 гадоў выступаў у «Театральном н музыкальном вестннке», а ў 1957 годзе пачаў
241
весці ў часопісе «Сын Отечества» «Дзённік знаёмага чалавека». Праз год з гэтым «Дзённікам» перайшоў у часопіс «Нллюстрацня». У невялікіх нарысах, замалёўках, артыкулах расказвалася пра культурнае і грамадскае жыццё, узнімаліся надзённыя для свайго часу праблемы, як, напрыклад, абарона рамеснікаў ад прыгнёту гаспадароў. He забываў Павел Міхайлавіч і пра жыццё Беларусі. Сярод яго паведамленняў ёсць і такія, як адкрыццё параходных зносін на Нёмане і Прыпяці, пра нейкага мінчаніна Сасноўскага, які вынайшаў фарбу, што дазваляе засцерагчы будынкі ад пажару. Паведаміў Шгіілеўскі і пра асаблівасці святкавання Юр’я беларускімі сялянамі і г. д.
Перайшоўшы ў 1859 годзе ў газету «Русскнй мнр», змясціў у гэтым выданні пад псеўданімам Барон Ікс каля 30 артыкулаў, што мелі агульную назву «Заметкі рускага барона». Найчасцей гэта — актуальныя паведамленні, развагі, прысвечаныя розным аспектам тагачаснага жыцця, у тым ліку і культурнага.
Пакінуў аб сабе след Шпілеўскі і як празаік, напісаўшы некалькі апавяданняў і аповесць для дзяцей «Цыганя», што выйшла асобнай кнігай у 1855 годзе, калі Павел Міхайлавіч пачаў працаваць настаўнікам у іпколе пры экспедыцыі нарыхтоўкі дзяржаўных папер.
3 апавяданняў мацнейшае — «Незнаёмка». Яно цікавае тым, што ў творы не абышлося без аўтабіяграфічных момантаў. Малады герой Поль марыў стаць паэтам: «Я ўспомніў пра свае хлапечыя прэтэнзіі: некалі яшчэ на дванаццатым годзе, мне вельмі карцела быць пісьменнікам, і асабліва вершатворцам; я пастаянна паўтараў на памяць Пушкіна і страх як марыў трапіць у паплечнікі яму». Ды і родам Поль са Слуцка, атрымаў вышэйшую адукацыю ў Пецярбургу, спрабаваў пісаць. А Шпілеўскі, як вядома, нарадзіўся не так і далёка ад Слуцка.
Наконт аповесці меў рацыю Чарнышэўскі, калі адзначыў, што ў аснове твора «ляжыць думка добрая і справядлівая; некаторыя старонкі аповяду паказваюць уменне размаўляць з дзецьмі» і разам з тым папракаў аўтара за «сентыментальнасць і непраўдападобнасць многіх падрабязнасцей», раіў Шпілеўскаму «звярнуць болей увагі пра прастату мовы і натуральнасць у развіцці сюжэту».
242
На мастакоўскім рахунку Шпілеўскага і драматургічны твор, выдадзены асобнай кніжкай у 1857 годзе. Дакладная назва яго такая: «Дажынкі. Беларускі народны звычай. Сцэнічнае прадстаўленне ў двух дзеяннях, з хорамі, песнямі і танцамі беларускімі».
Аб тым, што Шпілеўскі глядзеў на гэтую п’есу, як на магчымасць лішні раз звярнуць увагу на Беларусь і беларусаў, відаць з уступу: «Выдаючы ў свет «Дажынкі», я меў на ўвазе пазнаёміць чытачоў з уласна мясцовым беларускім народным звычаем і стараўся перадаць яго з усімі ацэнкамі, як ён захаваўся на Беларусі. (А ў нас так мала ведаюць пра Беларусь. Для многіх яна terra incognito, нягледзячы на тое, што яна складае значную паласу нашай айчыны і пры тым паласу першапачатковай Русі.) Назваўшы сваю працу сцэнічным паказам, а не драмай ці камедыяй, ужо гэтым самым я пазначыў змест яе; твор змяшчае ў сабе, без усякіх прэтэнзій не драматызм ці камізм, толькі нарыс народнага жніўнаіа свята ў форме сцэнічнага твора...»
Праўда, пішучы свой «сцэнічны паказ», Шпілеўскі не быў самастойным, а выкарыстаў камедыю Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча «Сялянка». Ды і не хаваў падабенства. Як і ў «Сялянцы», адзін з герояў войт Навум. I размаўляе ён на беларускарускай трасянцы. Але арандатар карчмы Іцка стаў утрымальнікам пастаялага двара Янкелем. Ёсць змены ў прозвішчы і некаторых іншых дзейных асоб. А развязка зноў жа блізкая да «Сялянкі». Нявеста беларускага памешчыка Барыса Драўлянскага ў час дажынак пераапранаецца ў сялянку. Барыс доўгі час не пазнае яе.
Відавочна ў творы ідылічнасць, калі паны паказаны гэткімі добрымі — яны толькі тым і займаюцца, што клапоцяцца аб сваіх сялянах, ды і ўвогуле вясковае жыццё паўстае ў ружовым святле. Але дух беларускасці пранізвае «сцэнічны паказ» ад першай да апошняй старонкі. Неаднаразова згадваюцца беларускія прыказкі і прымаўкі. Самі за сябе гавораць назвы вёсак — Кажухі, Драўляны. А яшчэ ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу для перадачы адметнасці абраду жніва Шпілеўскі выкарыстаў шэраг аўтэнтычных народных песень і карагодаў — «Кружком жа, дзевачкі, кружком»,
243
«Наша праца залатая», «Да гудзець у полі, ой, гудзець» і іншыя.
Цікава, шта Мікалай Дабралюбаў, пазнаёміўшыся з «Дажынкамі»; правёў такую паралель: «...У «Бульбе» (меў на ўвазе Мікалая Гогаля.— A. М.)... вядомыя абрады ў яго захаваны, як у «Дажынках» Шпілеўскага».
Вядома, Шпілеўскі часам не мог узвысіцца над самім сабой. Ён празмерна быў прывязаны да той даўніны, якая называецца язычніцкай ці паганскай. Ён прытрымліваўся думкі, што жыццё беларуса, найбольш беларускага сялянства, за стагоддзі амаль ні ў чым не змянілася, засталося гэткім патрыярхальным як і калісьці. Ён не заўсёды бачыў, наколькі моцнае на вёсцы сацыяльнае размежаванне. Аднак усё, што ні рабіў, ні пісаў — гэта спла