• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    віч рваўся на фронт, але так і не атрымаў прызначэння ў дзеючую армію. Па ўласнай ініцыятыве накіраваўся на Каўказ, але і
    260
    там яго вопыт не спатрэбіўся. Затое прыйшла добрая вестка з Масквы. Як паведаміў I. Аксакаў, павінна была прыехаць дэлегацыя ад чэшскага народа для ўручэння Чарняеву каштоўнай шаблі.
    У Маскве Міхаіл Рыгоравіч з’явіўся ў чэрвені 1877 года. Уручэнне шаблі прайшло ў прысутнасці I. Аксакава, іншых членаў Славянскага камітэта. Атрымліваючы дарагі падарунак, Чарняеў нагадаў пра неабходнасць далейшага ўмацавання славянскага адзінства, дзякуючы якому і можна перамагчы ворагаў, а таксама дасягнуць росквіту ў мірным жыцці. Стаяў на тых жа пазіцыях, як і дагэтуль, едучы ваяваць на баку сербскага народа.
    А на службу вярнуўся толькі ў 1881 годзе, калі заняў прастол Аляксандр III. Новы цар прызначыў Чарняева туркестанскім генералгубернатарам, яму загадалі кіраваць краем так, «каб гэтая ўскраіна была б не цяжарам для Расіі, а паслужыла ёй на карысць».
    На гэтай пасадзе ён знаходзіўся два гады. Па прыездзе ўпэўніўся, у якое незайздроснае становішча трапіў. Туркестанскі край знаходзіўся на мяжы вымірання, аб якіхнебудзь даходах для дзяржавы і гаворкі не магло ісці. Туркестан прыносіў толькі страты. Узраслі і расходы на ўтрыманне адміністрацыі краю. Толькі грамадзянская «з’ядала» ў год да мільёна рублёў. На той час «касмічная» сума. Яе Чарняеў вырашыў знізіць напалову.
    Скараціў і колькасць войска, разумеючы (а ў гэтым неаднойчы пераконваўся, асабліва падчас свайго першага знаходжання ў Ташкенце), што павагі ў мясцовага насельніцтва, раз^ення з яго боку можна дабіцца не столькі сілай, колькі ўважлівым стаўленнем да яго запатрабаванняў.
    Шмат зрабіў і для паляпшэння быту. Для лепшага водазабеспячэння парупіўся, каб непадалёку ад Чымкента быў пракапаны канал з ракі Сырдар’і. Ён даў не толькі ваду гораду, а і арасіў 35 тысяч дзесяцін зямлі. Яшчэ адзін канал з’явіўся каля горада Пятроўка. Магчыма б, на гэтай пасадзе Чарняеў знаходзіўся б і далей, але ў яго ўзніклі нязгоды з ваенным міністрам, адносна складанай сітуацыі, якая склалася на мяжы Расіі з Афганістанам. Ісці на кампраміс не згаджаўся,
    261
    адкрыта і настойліва даводзіў сваю пазіцыю па гэтым пытанні, а ў выніку чарговы раз трапіў у няміласць.
    У 1884 годзе яго з Туркестана адкамандзіравалі. У адстаўку пайшоў пазней, у 1886 годзе. Вярнуўся ў Маскву, зрабіў падарожжа ў Японію, прыехаўшы назад праз Сібір.
    На гэты час Чарняеў набыў і іншую вядомасць, у пэўнай ступені скандальную.
    У расійскім грамадстве расло незадавальненне жаданнем улад дабіцца аўтарытэту, дзякуючы поспехам на міжнароднай арэне. У свайго роду «місіі» ў іншых краінах яно бачыла толькі захопніцкую палітыку, што ў многім было блізка да ісціны. Але, як часта бывае пры сутыкненні розных поглядаў, не абышлося без крайнасцей. У разрад знешнепалітычнага авантурызму трапіла і выступленне Чарняева на баку аб’яднанага сербскага войска.
    У асобных выказваннях Міхаіла Рыгоравіча інакш, як «странствуюіцнм полководцем», не называлі. Асабліва пасля таго, калі ў часопісе «Отечественные запнскн» пачалі друкавацца асобныя раздзелы з рамана, а правільней, цыкла М. СалтыковаШчадрына «Сучасная ідылія». У раздзелах XII—XV, апублікаваных у дзевятым нумары за 1882 год, з’явіўся і Чарняеў, названы як Палкан Самсоньм Радзедзя.
    СалтыкоўШчадрын, так назваўшы аднаго са сваіх герояў, спалучыў тры імёны. Палкан — «чалавекпаўконь» з «Аповесці аб Бавекаралевічу». Біблейскі Самсон узяты з кнігі Суддзяў Ізраілевых. I, нарэшце, пра легендарнага Радзедзю, касожскага хана канца X — пачатку XI стагоддзя можна даведацца з Нестаравага летапісу. Аб’ядноўвае ўсіх гэтых асоб тое, што яны ў розны час пацярпелі паражэнне. Выводзячы пад такім прозвішчам Чарняева, СалтыкоўШчадрын меў на ўвазе яго паражэнне ў сербскатурэцкай вайне.
    А што асноўны прататып у дадзеным выпадку гэты, а не іншы, відаць з прызнання СалтыковаШчадрына, якое прагучала ў адным з яго лістоў Пыпіну: «Успомніце, што Радзедзя Сербію вызваляць хадзіў, усю Расію ўзбаламуціў».
    Асобныя даследчыкі творчасці СалтыковаШчадрына, праўда, выказваюць меркаванне, што аўтар «Сучаснай ідыліі» меў на ўвазе не аднаго Чарняева, а і
    262
    Школа ў вёсцы Тубышкі, пабудаваная на сродкі М. Чарняева
    генерала Фадзеева, які па ўласнай ініцыятыве ў 1875 годзе ўзяў на сябе камандаванне арміяй егіпецкага хедзіва. I нават знакамітага Іосіфа Гурку, героя руска турэцкай вайны.
    Адно відавочна: з яго выкрывальнасцю, рэзкай сатырычнай скіраванасцю ў адлюстраванні жыцця расійскага мастацтва, пішучы Радзедзю менавіта з гэтых канкрэтных людзей, СалтыкоўШчадрын усё ж перабраў меру. Ды Чарняеў на гэта асаблівай увагі не звяртаў — няхай і «странствуіоіцнй полководец». Ён ведаў сабе цану, як і многія, хто здатны самакрытьвша ставіцца да ўласных учынкаў і дзеянняў, разумеў, што ва ўсім разбярэцца час.
    Проста вырашыў часцей бываць далей ад горада, аднастайнасць жыцця ў якім надакучыла. Зімой жьгў у Пецярбургу, а лета, вясну і восень праводзіў у Тубышках. Займаўся добраўпарадкаваннем гаспадаркі, паклапаціўся аб пабудове царкоўнапрыходскай
    263
    школы, у якой змаглі вучыцца каля 70 вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак. Дбаў і аб фізічным выхаванні дзяцей. Дзеля гэтага перад будынкам школы ўстанавіў розныя гімнастычныя снарады.
    Увогуле, як мог, імкнуўся палепшыць жыццё сялян. Ды і тыя, бачачы ў ім заступніка, ахвотна ішлі да Міхаіла Рыгоравіча. Нярэдка дапамагаў грошамі, a часцей практычнымі парадамі. Гэтым была выклікана і пабудова ўзорнай хаты, каб вяскоўцы маглі вучыцца, як лепш ладзіць быт. Даводзілася і ў лекара ператварацца. А на званіцы храма ўстанавіў вялікі гадзіннік, які кожнуіо гадзіну дакладна адбіваў час.
    Пры Чарняеве Тубышкі ператварыліся ў вялікае сяло. У 1897 годзе ў ім было 57 двароў, 427 жыхароў, з якіх 214 мужчын, хлебазапасны магазін. У самім жа фальварку знаходзілася 8 двароў, жыло 50 жыхароў — 30 мужчын і 20 жанчын.
    Памёр Міхаіл Рыгоравіч раптоўна, ад сардэчнага прыступу 4 жніўня 1898 года. Прадчуваючы хуткую смерць, завяіпчаў пахаваць сябе «без всякнх почестей от войск». Так і зрабілі. Дый нават калі б не было падобнага завяшчання, наўрад ці паклапаціліся б улады, каб аддаць іх. Такія генералы, як Чарняеў, Расіі не патрэбны былі.
    Апусцілі Міхаіла Рыгоравіча ў магілу ў прысутнасці родных і блізкіх яму людзей, а таксама мясцовых сялян, якія не разбіраліся ў сутнасці палітычных і ваенных інтрыг, але заўсёды ўмелі разабрацца, што за чалавек жыве сярод іх.
    ГЕРОЙ ШЫПКІ
    ІОСІФ ГУРКА
    Зіма віхурыла...
    Зіма сняжыла...
    Зіма лютавала, як магла...
    Зіма паказвала свой нораў...
    А нораў у зімы аказаўся такім, што сутыкнуўшыся з ім, з’яўлялася толькі шкадаванне ад гэтай сустрэчы. Калі ў далінах, ля схілаў гор яшчэ можна было трываць, дык у цяснінах ад марозу, здавалася, аніякага ратунку няма і спадзявацца на нешта лепшае справа марная. He дапамагалі і высокія, стромкія, часам ці не да самых аблокаў, скалы, ля падножжа якіх салдаты і афіцэры спрабавалі хоць крыху засцерагчыся ад сібернага ветру, што пранізваў да самых касцей. Праўда, калі ён заходзіў з тыльнага боку — паўбяды, усё ж знаходзіліся ў зацішку. Але дастаткова было ветру змяніць свой накірунак, як яго парывы пачыналі шпурляць у твар прамёрзлымі шрацінамі снегу, што балюча, нярэдка да слёз у вачах, драпалі скуру, a то і пакідалі на ёй пісягі. Слязінкі ж, не паспеўшы збегчы кропелькамі па шчацэ, хутка замярзалі, утвараючы, няхай і тонкі, ледзяны панцыр.
    Каб сагрэцца, спрабавалі раскладваць невялікія кастры, ля якіх ці не кожны, вытрымліваючы доўгую чаргу, мог правесці некалькі хвілін. Ды жаданае цяпельца было не так і лёгка раскласці — для падрыхтоўкі яго спажывы знаходзілася няшмат. Дровы, якія прыхапілі з сабой у паход, бераглі для прыгатавання
    265
    ежы. Свабодных скрынь ад снарадаў, паколькі баявыя дзеянні не вяліся, пад рукой не аказвалася. Даводзілася задавалыіяцца сухастойнымі дрэвамі і кустоўем, але паспрабуй падступіцца да іх, калі тут, у Балканах, і ў іншыя, больш спрыяльныя часіны года, круцізна перашкаджае збочваць далёка ад пракладзеных сцежак. Тым больш узімку...
    I ўсё ж смельчакі, гатовыя даказаць, што вартыя на нешта большае, чым выкананне непасрэдных вайсковых абавязкаў, знаходзіліся. Рызыкуючы зваліцца ў прорвы ці пакалечыцца, сарваўшыся ўніз, яны караскаліся па скалах у тых месцах, дзе былі большменш пакатыя схілы, калі бачылі перад сабой штонебудзь з таго, што можна выкарыстаць для кастра. I гэтаксама асцярожна — а спускацца яно, ведама, цяжэй, чым падымацца, загадзя прадугадваючы кожны рух, паступова набліжаліся да чаканай апоры пад нагамі, каб пад радасныя воклічы сяброў пакласці на снег жаданы сушняк. Яго выкарыстоўвалі вельмі ашчадна — каб толькі падтрымліваць агонь. А калі ён разгараўся, ды яшчэ застаўся, няхай і невялікі, запас паліва, заўсёды ініцыятыву ў свае рукі бралі ахвочыя пагаманіць, зацягнуўшыся раздругі цыгаркайсамакруткай, звычайна перадаючы яе з рук у рукі.
    Вальней адчувалі сябе, калі побач не было афіцэраў. I хоць за доўгія месяцы вайны паспелі адчуць баявы локаць адзін аднаго, у сваім, салдацкім коле, няма асаблівай патрэбы асцерагацца, што нехта зразумее цябе не так, як хочацца. А калі ў чымсьці і не пагодзіцца, дык можна з ім і паспрачацца — глядзіш, і мароз не так упарта кусае, і час бяжыць хутчэй.
    А пагаварыць было аб чым. Канешне, як і звычайна, калі доўжыцца разлука з родным домам, на першым плане нязменна былі згадкі аб сем’ях, што даўно мусілі змірыцца з адсутнасцю гаспадароў, якія пайшлі ваяваць і невядома яшчэ ці вернуцца, а калі і вернуцца, дык ці будуць здаровымі, здатнымі працягваць звыклуіо сялянскуіо працу. Аднак няменш трывожыла і іншае, непасрэдна звязанае з паўсядзённым ваенным побытам...
    Hi для каго не з’яўлялася сакрэтам, што гэтай зімой чакаецца пераход праз Балканы. Менавіта цяпер, а не з надыходам вясны, што было б куды больш лагічна,
    266
    Ка.мандзір перадавога кавалерыйскага атрада генерал Іосіф Гурка
    апраўдана, бо ўзімку тамашнія перавалы становяцца цалкам непраходнымі і, даўно ўсе ўпэўніліся, што ў гэты час ніхто не можа іх пераадолець. I не ў апошнюю чаргу зза вузкасці і круцізны...
    Ды салдаты — народ з цяжкасцямі звыклы. I не ім выбіраць як дзейнічаць пры ажыццяўленні стратэгічных задач. Іх справа — выконваць загады. А цяпер, паводле чутак, якія хадзілі не першы тыдзень, чака