• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    рах кожную сцежку. Спрыяла поспеху і тое, што туркі, якія знаходзіліся паблізу іншых перавалаў — у прыватнасці Шыпкінскага, не здагадваліся пра рашэнне Гуркі перайсці Балканы менавіта ў гэтым месцы, а калі даведаліся, было позна. Атрад паглыбіўся ў горы.
    Нарэшце 13 ліпеня прыкладна ў 17 гадзін вечара Перадавы атрад дасягнуў найвышэйшай кропкі пера
    284
    валу. Салдаты і афіцэры не маглі стрымаць радасці. Абдымаліся, цалавалі адзін аднаго, чуліся крыкі: «Ура!» Аднекуль з’явіўся вялікі драўляны слуп, які ўстанавілі, выбраўшы сярод камянёў прыдатнае месца. На слуп павесілі дошку з надпісам: «30 чэрвеня (па старому стылю.— A. М.) 1877 года пераход генерала Рауха з коннапіянерскім рухам праз Балканы, на 700 футаў над паверхнасцю мора».
    Кожны афіцэр спяшаўся распісацца на дошцы ці выразаць нажом сваё прозвішча. I ці не кожны ў думках разважаў, а ці ўдасца вярнуцца яму назад, бо наперадзе чакалася яшчэ нямала перавалаў.
    Тым часам, пасланыя разведчыкі вярнуліся з паведамленнем, што ў даліне знаходзіцца ўсяго адзін варожы табар. Гурка аддаў загад заначаваць, а спуск пачаць раніцой, з першымі промнямі сонца. Так і зрабілі. 14 ліпеня а палове дзесятай ужо знаходзіліся ля паўднёвага выхаду з цясніны і з ходу атакавалі турэцкую пяхоту. Пад вечар жа быў разбіты і табар праціўніка, які падаспеў на дапамогу з Твардзіцы.
    Баявыя дзеянні не перашкаджалі весці разведку. Гурка пастаянна ведаў, што робіцца ў лагеры праціўніка, атрымліваў дакладныя звесткі аб яго колькасці. А яны паступалі прыемныя. Сілы, здатнай спыніць наступленне, па сутнасці не існавала. Усцешаны разведцадзенымі, Іосіф Уладзіміравіч 16 ліпеня аддаў загад атакаваць Казанлык, а пасля авалодаць Шыпкінскім перавалам. Але да Казанлыка не дайшлі, бой адбыўся яшчэ на падыходзе да гэтага населенага пункту, каля Чарганава. Групіроўка турак была хутка разгромлена, a 400 чалавек трапілі ў палон.
    Адкрылася дарога да Шыпкі. Да яе атрад наблізіўся 17 ліпеня 1877 года. Абарона перавала была наладжана, як ужо адзначалася, належным чынам. Гэта надавала туркам упэўненасці ў яго непрыступнасці. Гурка разумеў, што такі ўмацаваны гарнізон з ходу не возьмеш — у сямі табарах налічвалася 25 тысяч салдат і афіцэраў. Ды і абараняцца лягчэй, чым наступаць. Акрамя таго, Перадавы атрад быў стомлены шматдзённымі пераходамі. Але ў такой складанай сітуацыі Іосіфу Уладзіміравічу шмат дапамагла і звычайная кемлівасць.
    285
    Калі Гурка даведаўся, што на дапамогу яму са сваім войскам рухаецца генералмаёр М. Дарашэнка, ён паслаў насустрач свайго ад’ютанта з просьбай узнімаць як мага болей шуму. Дарашэнка разгадаў намер «барадатага Гуркі» і загадаў біць у барабаны, выкрыкваць пераможныя воклічы, мацней грукаць ботамі па зямлі. 119ы Каломенскі полк, паводле гэтага загаду, непрыкметна для праціўніка вярнуўся на нейкую вярсту назад і зноў пачаў з неймаверным грукатам і шумам падымацца.
    У лагеры турак узнік перапалох. Яны не знайшлі нічога лепшага, як паслаць да Гуркі парламенцёраў, якія паведамілі аб жаданні сваіх камандзіраў адступіць без бою. Толькі прасілі, каб за такую паслугу рускія дагледзелі 640 цяжкапараненых. Самі ж гатовы былі падарыць 16 гармат, праўда, без замкоў.
    19 ліпеня Шыпкінскі перавал быў узяты. Гэта мела надзвычайнае значэнне для ўсяго далейшага ходу рускатурэцкай вайны.
    На другім этапе вайны Шыпка прыкрыла Прыдунайскую Балгарыю, вызваленую ад асманскага іга, ад новага нашэсця турак. На трэцім жа, заключным — аблегчыла наступленне рускім войскам на Андрыянопаль. А яшчэ ўзяцце Шыпкі, як і іншых населеных пунктаў, якія ўтрымлівалі туркі, пераканала, што рускае войска не толькі на словах мае падтрымку ў балгарскага насельніцтва. Апалчэнцыбалгары змагаліся гэтаксама мужна, як і рэгулярныя рускія часці.
    Адвагу балгар Гурка не мог не вітаць. Выступаючы пасля ўзяцця горада Старая Загора, ён звярнуўся да іх з такімі словамі: «Гэта была першая справа, у якой вы змагаліся з ворагам, і ... паказалі сябе такімі героямі, што ўся руская армія можа ганарыцца вамі... Вы ядро будучай балгарскай арміі. Пройдуць гады і гэтая будучая балгарская армія скажа: «Мы нашчадкі слаўных абаронцаў ЕсіЗагры» (турэцкая назва Старой Загоры.— A. М.).
    Пасля ўзяцця Шыпкі ў Канстанцінопалі пачалася паніка, а за ёй і перастаноўкі ў камандаванні. Амаль усе адказныя чыноўнікі ў дзяржаўным апараце і арміі пайшлі ў адстаўку. Разам з тым прымаліся меры, каб выправіць становішча, якое склалася на тэатры ваенных дзеянняў. Асноўныя сілы турэцкай арміі пад
    286
    кіраўніцтвам Сулейманапашы накіраваліся на злучэнне з часцямі, размешчанымі ля Дуная. Іх шлях пралягаў праз Шыпкінскі перавал. 3 9 па 14 жніўня рускім давялося адбіць некалькі атак. Пасля гэтага пачалося чатырохмесячнае «Шыпкінскае змаганне», калі перавал і Шыпку даводзілася ўтрымліваць пад пастаянным агнём турак.
    3 20 ліпеня да 10 снежня ішлі цяжкія баі за Плеўну. Некалькі штурмаў не прынеслі жаданага поспеху і рускія перайшлі да асады. Праўда, Гурка заставаўся прыхільнікам наступлення, ды гэтым разам апошняе слова было не за ім.
    Бітва за гэты горад увайшла ў рускую ваенную гісторыю як тры Плеўны, настолькі моцным арэшкам аказаўся гэты горад. Асада была завершана да сярэдзіны лістапада 18/7 года, аўвыніку ўакружэннетрапіла армія Асманпашы ў складзе 40 500 чалавек, у тым ліку 37 500 пехацінцаў пры 72 гарматах. 3 імі ў кальцы аказаліся 7000 чалавек з Дольнага Дубняка і іншых населеных пунктаў, якія прыйшлі на дапамогу плеўненскаму гарнізону, а таксама пастаўленае пад штыкі мясцовае насельніцтва. Усяго руская армія «заціснула» 50 000 чалавек.
    Асманпаша 9 снежня паспрабаваў прарваць блакаду. У выніку пачалася «трэцяя Плеўна». Але выратаваць становішча яму так і не ўдалося. У палоне апынулася 43 тысячы чалавек.
    Яшчэ падчас перамогі пад Горным Дубняком Гурка распрацаваў план паходу да Балканаў, а пры паспяховым ажыццяўленні яго — і за Балканы, каб разбіць войска МахметаАлі, якое на той час толькі фарміравалася. Аляксандр II, якому паведамілі пра гэты план, адобрыў яго і загадаў прыступіць да выканання. Што Гурка і зрабіў.
    Пераход праз Балканы, узяцце Сафіі для турэцкага камандавання стаў апошнім званком, які напамінаў — разгром немінучы. Становішча ўскладнілася яшчэ і тым, што ўжо не даводзілася разлічваць на дапамогу заходнееўрапейскіх дзяржаў, якія з перамогай Гуркі пераканаліся ў ненадзейнасці Турцыі як саюзніка.
    Туркі паспяшаліся з заключэннем міру. 9 студзеня 1878 года ваенны міністр Асманскай імперыі Рэуфпаша накіраваў рускаму галоўнакамандуючаму тэлеграму, паводле якой урад даваў Сулейманупашы паўна
    287
    моцтвы пачаць перамовы аб перамір’і. Калі б такая прапанова з’явілася яшчэ некалькі месяцаў назад, Расія б, канечне, ухапілася за яе, а цяпер для гэтага не было ніякай неабходнасці. Развал у арміі праціўніка дазваляў паспяхова прадаўжаць баявыя дзеянні, паступова набліжаючыся да Канстанцінопаля.
    Войскі Гуркі разграмілі праціўніка пад Філіпопалем, a 25 студзеня 1878 года занялі Андрыянопаль, тым самым адкрылася дарога да Мармуровага мора.
    У Андрыянопаль Гурка ўвайшоў амаль без выстрала. Турэцкае войска і не збіралася аказваць хоць якоенебудзь супраціўленне. Але няменшая паніка была і сярод мірнага насельніцтва. Тут благую справу зрабіла афіцыйная прапаганда. Свядома распаўсюджваліся чуткі, што ўсе туркі з прыходам рускіх будуць забіты. Таму кожны ўцякаў як мог. Дарогі былі забіты павозкамі і тысячамі людзей. Многія не вытрымлівалі гэтых выпрабаванняў. Знясіленыя голадам, холадам, яны паміралі. Паабапал дарог, на ўзбочынах уперамешку ляжалі трупы старых, жанчын, дзяцей, коней, мулаў, буйвалаў. А поруч знайпілі прыстанішча тыя, хто не мог рухацца, але працягваў змагацца са смерцю. Чуліся стогны, енкі, праклёны.
    Салдаты і афіцэры атрымалі ад Гуркі загад па меры магчымасці дапамагаць няшчасным. А тыя і без загаду рабілі гэта, бо за месяцы вайны, пабачыўшы столькі гора, смерці, слёз, не растрацілі чуласці, душэўнасці, чалавечнасці. Асабліва стараліся ўратаваць дзяцей. Турэцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак, захутаных у коўдры, старое абмундзіраванне, можна было ўбачыць на лафетах гармат, на сёдлах кавалерыстаў. Калі Гурка бачыў гэта, яго вочы слязіліся. Але ён быў салдат і як салдат разумеў, што эмоцыямі справе не дапаможаш.
    Іспанскі мастак, журналіст Пелісерам, які ў час рускатурэцкай вайны часта знаходзіўся ў Перадавым атрадзе, а пазней у іншых часцях і злучэннях Дунайскай арміі, што трапілі пад камандаванне Іосіфа Уладзіміравіча, пакінуў пра яго такія ўспаміны: «Саракадзевяцігадовы генерал Гурка — моцны і бясстрашны палкаводзец, а акрамя таго, ён вялікі стратэг. Ён правёў аперацыю ў Балканскіх гарах з вядомай усім дзёрзкасцю. Але ў той жа час ён так цудоўна абдумаў увесь паход, што гэты трыумф не быў звязаны з
    288
    вялікай колькасцю ахвяр. I вось цяпер, пасля пяці месяцаў бедства, ён забяспечвае рускім самы кароткі шлях ад Дуная да Канстанцінопаля».
    Перадавыя часці пад камандаваннем Гуркі дайшлі да СанСтэфана, што ў 12 вярстах ад Канстанцінопаля. Вядома, на гэтым яны б не спыніліся, але 31 студзеня 1878 года ў Канстанцінопале было заключана перамір’е, якое, як дамовіліся бакі, працягнецца да таго часу, пакуль не будзе падпісаны мірны дагавор. Подпісы пад ім паставілі 3 сакавіка 1878 года ў СанСтэфане.
    У выніку паспяховага завяршэння Расіяй вайны з Турцыяй балканскія народы, вызваліўшыся ад пяцісотгадовага рабства, атрымалі права самі вырашаць свой лёс. Румынія, Сербія і Чарнагорыя сталі незалежнымі. З’явілася на карце свету і незалежная балгарская дзяржава, так званая Вялікая Балгарыя, у якую ўвайшлі як паўночная частка краіны, так і паўднёвая (Усходняя Румынія і Македонія). Паводле гэтага мірнага дагавору, Боснія і Герцагавіна атрымалі аўтаномію ў межах Турэцкай імперыі. I адбылося гэта не ў агюшнюю чаргу дзякуючы ваеннаму майстэрству Гуркі.
    Іосіф Уладзіміравіч завяршыў вайну ў званні генерала ад кавалерыі і з ордэнам Георгія 2 й ступені. A раней за паспяховае правядзелне Шыпкінскай апера цыі стаў іенераллейтэнантам, быў узнагароджаны ордэнам Георгія 3й ступені. Яго перамогі на рускатурэцкім фронце адзначала прэса. У расійскім друку пра Гурку з’явілася некалькі публікацый. Першая адразу пасля паспяховага пераадолення яго войскамі Хайнкейскага перавалу. Тады ж і было