• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
     супраць самадзяржаўя, яны вырашылі цалкам аднавіць колішні рэакцыйны па сваёй сутнасці статут універсітэта, прыняты яшчэ ў 1835 годзе. Першымі выказалі пратэст некаторыя ліберальна настроеныя прафесары. I дзейнічалі рашуча, ні на якія перамовы з універсітэцкім начальствам не ідучы.
    Сведчыць А. Коні: «...Да пэўнай ступені можна было думаць, што адстаўка наша дапаможа справе хоць бы адмоўна, са стратай для нас асабіста: прашэнне аб адстаўцы было ўжо не толькі развага, а дзеянне: яно магло паслужыць доказам шчырасці нашай перакананасці аб немагчымасці ідэй новага міністэрства, a лагічна і неабходнасці іншага парадку».
    У канцы 1861 года ўлады ад пагроз таксама перайшлі да дзеянняў: універсітэт быў зачынены, бо студэнцкія хваляванні не сціхалі. Тады некаторыя выкладчыкі юрыдычнага і філалагічнага факультэтаў арганізавалі агульнадаступныя публічныя лекцыйныя курсы.
    302
    Анатоль Коні
    Узнік, кажучы словамі Коні, «першы свабодны рускі універсітэт». На жаль, яму быў наканаваны нядоўгі век. Самі арганізатары вясной 1862 года і вырашылі спыніць чытанне лекцый. Гэта таксама быў пратэст, гэтым разам супраць высылкі гірафесара П. ГІаўлава, які ў адным са сваіх выступленняў нядобразычліва адазваўся аб урадзе.
    303
    «Свабодны універсітэт» працаваў нядоўга, а след у душах яго слухачоў пакінуў вялікі. I для пераважнай большасці на ўсё жыццё. He ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што з лекцыямі ў ім рэгулярна выступаў і Спасовіч. <<3 рускіх дарэвалюцыйных адвакатаў,— не хавае свайго захаплення Коні,— бадай, толькі ў Спасовіча ідэальна спалучаліся вялізны аратарскі дар і незвычайны талент вучонага, юрыста, літаратара і грамадскага дзеяча».
    Коні і сам у многім быў падобны на Спасовіча. Адна з запаветных яго думак: «Толькі ў творчасці ёсць радасць — усё астатняе пыл і марнасць» — гэта па сутнасці і крэда Уладзіміра Данілавіча. А паколькі Коні валодаў яшчэ і здзіўляючым талентам празаіка, чытаць яго нарысуспамін «У. Д. Спасовіч» адно задавальненне. Ніхто, акрамя Коні, так глыбока не адчуў душу свайго старэйшага сябра, якім нязменна захапляўся і якога пастаянна лічыў сваім настаўнікам. I ніхто гэтак светла, захоплена, апантана, улюбёна не расказваў пра яго.
    А мо, таму і паведаў так пераканаўча, што перад усім прысутнічае і роднасць душ, і аднолькавая прафесійная захопленасць, і тое магічнае імкненне да праўды, якое немагчыма перадаць нават самымі пера канаўчымі словамі, калі яе няма ў тваёй душы, калі яна не прысутнічае ва ўсёй істоце, не пранізвае кожнуіо тваю клетку, а тым самым паядноўвае ўласную свядомасць са светаўспрыманнем увогуле і лучыць яйу, рэчаіснасць — нярэдка не ідэальную, пазбаўленую таго хараства, якога хочацца і прагнецца — з тым ідэалам, што ў перспектыве, але ён абавязкова (і ў гэтай упэўненасці таксама шчасце!) сцвердзіцца. Стане рэальнасцю, калі дзейнічаць сумесна, калі жыць у імя агульнага, абодвум аднолькава блізкага і дарагога.
    Ва ўспамінахзгадках Анатоля Фёдаравіча мясціны, дзе расказваецца, як Спасовіч чытаў у «свабодным універсітэце» лекцыі, найбольш уражальныя. Настолькі ўражальныя, што сам нібы прысутнічаеш у вялікай зале Пецярбургскай гарадской думы, дзе і ладзіліся гэтыя чытанні. Адразу ўяўляеш, як на эстраду, на якой была пастаўлена кафедра, «па тры разы на тыдзень узыходзіў хуткай паходкай чалавек у акулярах, з коратка пастрыжанай галавой, энергічным тварам і
    304
    жывымі, праніклівымі вачыма, у глыбіні якіх гарэла полымя думкі і смелага імкнення да сапраўдных ведаў».
    I вось гэты чалавек за кафедрай і дзесяткі ўважлівых вачэй глядзяць на яго. Гэтаксама пранікнёна, зацікаўлена, як і раней глядзелі, калі адбываліся гэткія ж самыя сустрэчы.
    Усё знаёмае. Але ўсё разам з тым і новае, бо кожная яго лекцыя — адкрыццё. А адкрыццё двойчы паўтарацца не можа, яно хіба паглыбляе першапачатковае ўражанне. Ведалі прысутныя і іншае: іх настаўнік абавязкова прынясе ім яшчэ адно свята — свята ведаў. Разам з усімі ў гэтым быў упэўнены і юны тады Анатоль Коні.
    Ён назаўсёды застаўся ў тым непаўторным свеце, у тым далёкім часе. Застаўся дзеля таго, каб маглі трапіць туды і мы: «Майму ўнутранаму позірку ўяўля ецца, як быццам гэта было толькі ўчора, яркі дзень ранняй вясны, калі сонца ўжо грэла і залівала сваім святлом залу Думы і маладыя, поўныя спадзяванняў твары, і калі за акном блішчэлі, падаючы з страхі, залатыя кроплі хутка таючага снегу... Гэтаксама раставаў у тыя дні снег, які доўга трымаў пад сваёй мёртвай пярынай нашу радзіму, і сонца незабыўных шасцідзесятых гадоў. На парозе грамадскага жыцця нас рыхтаваліся сустрэць вялікія рэформы, якія абновяць увесь рускі быт, і голас нашых настаўнікаў гучаў нам як заклік і пажаданне для будучай дзейнасці, якой так радасна было прысвяціць без разліку і карыслівасці ўсё сваё жыццё. Час удзячнай думкі, усхваляванага пачуцця, гарачага спадзявання на светлую будучыню і ганарлівай веры ў сябе і ў духоўныя сілы рускага народа,— час, калі кожны пасаромеўся б, нават тайком ад усіх, падумаць пра сябе многае з таго, што пасля давялося нярэдка чуць не толькі ў бессаромна сказаных гучных словах, але нават у друку — час захаплення трываласці прынцыпаў і гідлівасці да прыспасаблен ства,— гэты час звязаны для мяне і для большасці маіх таварышаў па Пецярбургскім універсітэце з успамінамі аб чытаннях К. Д. Кавеліна і Спасовіча».
    Анатоль Коні, згадваючы Спасовіча, паказаў сапраўднага героя свайго часу, але героя, прызнанага не афіцыйнымі ўладамі, не дзякуіочы розным чынам, a чалавека, які патрэбен быў грамадству, і яно паступова
    305
    Вокладка кнігі Анатоля Коні, у якой расказваецца і пра У. Спасовіча
    набліжалася да яго, каб у сваёй перакананасці, праўдзе станавіцца гэткім чыстым, адкрытым, свабодна пазбаўляючыся недахопаў. Коні, праўда, далёкі ад думкі, што Спасовіч адразу знаходзіў аднадумцаў, асабліва з шэрагу тых, хто заўсёды і ва ўсім сумняваецца. Каб падобныя, мякка кажучы, нігілісты маглі сапраўды ацаніць Уладзіміра Данілавіча, патрэбны быў час.
    Паняцце часу ў дачыненні да Спасовіча набывала скандэсаваны выраз. Каб пасапраўднаму спазнаць іншых, трэба былі гадзіны, дні, тыдні, месяцы, а тут
    306
    некалькі кантактаў і, калі ласка, чалавек — твой доб ры знаёмец, твой аднадумца, твой саюзнік. Пры ўмове, што і сам ты гэткім чынам ставішся да свету і людзей.
    Падобнае найчасцей назіралася ў судзе, калі Спасовіч пачаў паспяхова выступаць у якасці адваката. Пра яго выступленні хутка шмат начуліся, таму людзі і спяшаліся на пасяджэнні, каб толькі паслухаць выступленне таго, хто выклікаў да сябе нязменную павагу і інтарэс. Спяшаліся і, як не дзіўна, напачатку ў нечым расчароўваліся, здзіўлена ўсклікваючы: «Як? Няўжо гэта Спасовіч? He можа быць». Але гэтае першапачатковае ўражанне літаральна праз некалькі хвілін змянялася іншым: «А бач, відаць, гэта і ён!>>. Нарэшце над усім брала верх непрыхаванае захапленне: «Так, гэта ён! Ён і ніхто іншы!».
    Відаць, да месца будзе яшчэ некалькі ацэнак, дадзеных Коні, адвакацкай практыцы Спасовіча. Хоць бы гэтая: <<...ён быў перакананы, што, дапамагаючы суду, зазірнуць у тайну душы падсуднага і вывучыць яе цяжбы, абаронца павінен сказаць на карысць абвіна вачанага ўсё, чаго апошні сам не можа, не ўмее ці не хоча сказаць, не закрываючы аднак пры гэтым вочы на ісціну і не ўказваючы на ўплыў і ўзаемадзеянне асяроддзя, аеоб ці абставін, без іх уважлівага вывучэння і праверкі і без супастаўлення асобы таго, хто спакусіўся з уласцівасцямі і прыёмамі спакушэння».
    Анатоль Фёдаравіч бачыў у Спасовічу не толькі абаронцу ў традыцыйным разуменні сэнсу гэтага слова, а і мысліцеля, «для якога прыватны выпадак служыў падставай для ўзняцця агульных пытанняў і іх ацэнкі з пункту гледжання палітыка, мараліста і публіцыста. Яго прамовы часта нагадвалі сабой, незалежна ад свайго дзелавога зместу, цэлыя ўрыўкі з вучэння аб грамадстве, крымінальнай палітыкі і судовай этыкі».
    Імя Спасовіча як адваката стала вядома пасля 1896 года, калі ў Расіі была праведзена судовая рэформа і ён стаў адным з першых прысяжных павераных. I дагэтуль Уладзімір Данілавіч быў нязменна апазіцыйна настроены да самадзяржаўнапамешчыцкіх парадкаў у краіне. Цяпер жа, цалкам заняўшыся адвакацкай дзейнасцю, змог прымаць удзел амаль ва ўсіх буйнейшых палітычных працэсах свайго часу: справа нячаеўцаў,
    307
    справа даўгушынцаў, «працэс 50ці», «працэс — 193х» і іншых.
    «Справа нячаеўцаў» была настолькі гучнай, што чуткі аб ёй выйшлі за межы Расіі. Адразу стала вядома і імя галоўнага абаронцы. Спасовіч, даўшы згоду на ўдзел у гэтым палітычным працэсе ў якасці адваката, добра ведаў, на што ішоў.
    Асоба галоўнага абвінавачанага была няпростай, і за ім «цягнулася» нямала грахоў. Сяргей Нячаеў належаў да найбольш радыкальна настроеных маладых расійскіх рэвалюцыянераў. У 1868 і 1869 гадах, праявіўшы вялікую актыўнасць і не меншыя арганізатарскія здольнасці, ён падначаліў сабе шэраг рэвалюцыйных студэнцкіх гурткоў Пецярбурга і Масквы.
    У сваіх дзеяннях Нячаеў прытрымліваўся меркавання, што дзеля дасягнення пастаўленай мэты любыя сродкі прыгодныя, нават калі пры гэтым многае робіцца «нячыстымі» рукамі. У прыватнасці, ён не адмаўляўся ад шантажу ў дачыненні да некаторых гурткоўцаў, калі тыя, як яму падавалася, праяўляюць малую актыўнасць. Карыстаўся містыфікатарствам у адносінах да таварышаў. Дарэчы, пазней такія «прыёмы» атрымаюць назву «нячаеўшчыны» і некаторымі рэвалюцыянерамі будуць узяты на ўзбраенне.
    Увогуле, Нячаеў, хоць у смеласці яму і нельга было адмовіць, па сваёй прыродзе з’яўляўся вялікім авантурыстам. Каб згуртаваць вакол сябе як мага болыпую колькасць моладзі, пачаў называць сябе старшынёй неіснуючага «Сусветнага рэвалюцыйнага саюза». Але калі такі «Саюз» існаваў толькі ў планах Нячаева, дык яшчэ адна арганізацыя, пра якую ён марыў, неўзабаве з’явілася. Аб накірунку яе добра відаць ужо з назвы — «Народніцкая расправа». Падстаў сумнявацца, што ён ад слоў пяройдзе да справы, не заставалася. Але спачатку Нячаеў вырашыў правесці «разборку» ў сваім жа асяроддзі, адчуўшы, што не ўсе члены «Народнай расправы» падначалены яму цалкам, а ў выніку забіў студэнта Іванова. Паліцыя хутка выйшла на след гэтай арганізацыі і зімой 1869—1870 года м