Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
паведамленне, што Гурка паходзіць са слаўнага роду князёў Друцкіх.
Нядобразычліўцаў ад гэтых паведамленняў не паменела. Нават з’явіліся новыя, калі ён быў прызначаны камандзірам над усімі гвардзейскімі часцямі на турэцкім тэатры вайны. Лічылі сябе пакрыўджаііымі, па колькі некаторыя па званню былі вышэй.
Пасля вайны Гурка працягваў армейскую службу — быў памочнікам галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Пецярбургскай ваеннай акругі. Па сумяшчэнні часова займаў і пасаду Пецярбургскага генералгубернатара. У 1882 годзе Іосіфа Уладзіміравіча прызначылі часовым Адэскім генералгубернатарам і камандуючым войскамі Адэскай ваеннай акругі. Але на
10 Зак. 3396
289
I. Гурка з генералам Антонам Дзянікіным у Мінску
гэтай пасадзе не прабыў і года. Прыйшло новае распа раджэнне, паводле якога Гурка станавіўся генералгубернатарам Прывіслінскага краю і камандуіочым войскамі Варшаўскай ваеннай акругі.
Апошняй службе аддаў 12 гадоў жыцця. Шмат зрабіў для ўзвядзення крапасных умацаванняў, у ліку яго дзецішчаў і тыя, што з’явіліся ў Брэсце.
У адстаўку пайшоў ва ўзросце 66 гадоў. Задавальняючы рапарт, Гурку прысвоілі званне генералфельд
290
Лубачная карціна «Гурка і Скобелеў пад агнём»
маршала і пакінулі членам дзяржаўнага савета, якім ён з’яўляўся з 1866 года. Пазней — узнагародзілі ордэнам св. Андрэя Первазваннага і прызначылі шэфам 1га стралковага батальёна 4 й стралковай брыгады — так званай «Жалезнай брыгады», якая ў свой час знаходзілася ў яго веданні.
291
Апошнія гады Іосіф Уладзіміравіч правёў у сваім маёнтку Сахарава на тэрыторыі Цвярской губерні (цяпер Цвярская вобласць у Расійскай Федэрацыі), дзе і памёр 28 студзеня 1901 года, знайшоўшы вечны спачын на мясцовых могілках. Магіла, дарэчы, беражліва захоўваецца і па сённяшні дзень.
Памятаюць пра слаўнага сына Беларусі і ў Балгарыі. У горадзе Плеўне ёсць музей «Вызваленне Балгарыі». У парку гэтага музея ўстаноўлены бронзавыя фігуры генералаў, якія асабліва праславіліся ў руска турэцкай вайне: М. Скобелеў, Э. Татлебен, I. Гурка і інш.
Вайсковуіо кар’еру зрабілі сваім прызваннем і сыны Гуркі.
Старэйшы' Уладзімір (1863—1931) з 1902 года кіраваў земскім аддзелам у Міністэрстве ўнутраных спраў Расіі, затым быў таварышам (намеснікам) міністра ўнутраных спраў. Пасля грамадзянскай вайны знаходзіўся ў эміграцыі.
Васіль Іосіфавіч (нарадзіўся 19 мая 1864 года, памёр 11 лістапада 1937га) даслужыўся да звання генерала ад кавалерыі. Прымаў удзел у англабургскай вайне, быў ваенным агентам пры арміі бураў, не застаўся ў баку і ад рускаяпонскай вайны. 3 лістапада 1916 года да лютага 1917га выконваў абавязкі начальніка штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага, а ў сакавіку—маі 1917 года камандаваў Заходнім фронтам. За манархічныя выступленні Часовым урадам быў зняты з пасады, знаходзіўся пад арыштам, а потым высланы за мяжу.
Малодшы сын Гуркі Дзмітрый Іосіфавіч (нарадзіўся 5 кастрычніка 1872 года, год смерці невядомы) меў званне генералмаёра. У першую сусветную вайну камандаваў гусарскім палком, з’яўляўся начальнікам дывізіі. Пасля грамадзянскай вайны — таксама ў эміграцыі. Іх лёс простым не назавеш. Ды інакш і быць не магло. Іосіф Уладзіміравіч выхаваў сваіх дзяцей адданымі Айчыне ў тым разуменні, якой ён бачыў яе і за якую змагаўся. Іншай Радзімы яны сабе не ўяўлялі.
ш^м^^ж
КАРОЛЬ КАРАЛЮ РОЗНІЦА
УЛАДЗІМІР СПАСОВІЧ
Каб пачаць гаворку пра гэтага вельмі цікавага, ва ўсіх адносінах неардьшарнага, надзіва таленавітага і чулага чалавека, можна лёгка прывесці шмат прыкладаў, што адразу і пераканаўча засведчаць, наколькі яркай і шматграннай асобай ён з’яўляўся, якой вялікай прыцягальнай сілай валодаў. А прыкладамі будуць непасрэдныя сведчанні людзей, каму ў розны час папічасціла сябраваць са Спасовічам, неаднаразова сутыкацца з ім, а то і проста ведаць Уладзіміра Данілавіча. Аднак і гэтых часам выпадковых, мімаходных кантактаў хапала, каб пасля сустрэчы прыемныя ўражанні, добрая памяць засталіся надоўга, часцей назаўсёды, бо след ад іх з гадамі не сціраўся, а паступова ператвараўся ў тую баразну, якуіо жыццёвыя вятры няздатны высушыць, а толькі паглыбляюць яе.
Прыкладаў захавалася шмат ды, бадай, лепш пачаць з гэтага, тым больш, што ён «знаходзіцца» на паверхні. Прынамсі, для соцень тысяч чытачоў, хто добра знаёмы з раманам Фёдара Дастаеўскага «Браты Карамазавы». Няма, відаць, асаблівай патрэбы заглыбляцца ў перыпетыі лёсу аднаго з гэтых братоў — Міці, які здзейсніў страшнае злачынства і вымушаны быў паўстаць перад судом. Тое, што напаткала юнака, і ворагу не пажадаеш. Але ж, як вядома, на забойства блізкага чалавека яго падштурхнулі абставіны. Міця апынуўся за кратамі. I цяпер усё залежала ад суда. Аднак пакуль ён вынесе сваё канчатковае рашэнне,
293
многае мог зрабіць абаронца падсуднага, а гэтую нялёгкую і няпростую, калі прыняць пад увагу ўсе абставіны, справу ўзяў на сябе вядомы адвакат Іпаліт Кірылавіч Фецюковіч, адно з’яўленне якога ў зале пасяджэння выклікала бурнае ажыўленне, бо той быў у горадзе чалавекам знакамітым, яго дзейнасць была звязана з многімі вядомымі працэсамі, якія ён выйграваў. Як жа справа пойдзе гэтым разам?
Паколькі чытач не забыў асноўныя сюжэтныя перыпетыі рамана і, у прыватнасці, тое, што адбывалася ў судзе, засяроджу ўвагу толькі на асноўных момантах, з якіх відаць, хто ёсць Фецюковіч, наколькі валодае ён становішчам і як ўмее, не парушаючы закон, абараніць чалавека, які пераступіў яго.
Прамова Фецюковіча — сапраўдны прыклад судовага красамоўства, прасякнутага пачуццём годнасці да чалавека, павагай і цярпімасцю да яго. Бо і на самой справе, хоць Міця Карамазаў і злачынца — ён перш за ўсё чалавек. I абараняючы яго, Іпаліт Кірылавіч абараняе праўду. Але, абараняючы Міцю, Фецюковіч не збіраецца рабіць з яго анёла. Для адваката на першым плане — пошук ісціны, і ўжо адштурхоўваючыся ад яе, ён робіць свае галоўныя высновы. А ісціна, як вядома, была ў тым, што менавіта бацька зрабіў сына такім, якім той стаў.
Прыгадайма гэты момант у выступленні Іпаліта Кірылавіча:
«Господа прнсяжные, клянусь вам всем, что есть свято, будь это не отец ему, а посторонннй обмдчмк, он, пробежав по комнатам н удостоверясь, что этой женіцнны нет в этом доме, он убежал бы стремглав, не сделав соперннку своему ннкакого вреда, ударнл бы, толкнул его, может быть, но н только, нбо ему было не до того, ему было некогда, ему надо было знать, где она. Но отец, отец — о, все сделал лншь вмд отца, его ненавнстннка с детства, его врага, его обндчнка, a теперь — чудовніцного соперняка! Ненавнстное чувство охватнло его невольно, неудержнмо, рассуждать нельзя было: все поднялось в одну мннуту».
Фецюковіч уважліва і падрабязна ўзнаўляе крокі падсуднага. Адвакат ні на імгненне не сумняваецца, што Міця Карамазаў — ахвяра абставін, а да ўсяго ён — ахвяра ўласнага лёсу, таму што аб належным фармі
294
раванні характара юнака блізкія яму людзі не паклапаціліся. I ці не самы галоўны віноўнік у гэтым — яго бацька. Бацька, якога Міця забіў і якога забіваць не збіраўся: «Это был аффект безумства н помешательства, но аффект прнроды, мстяш,ей за свон вечные законы безудержно н бессознательно, как всё в прнроде».
Фецюковіч не проста выступае ў абарону Міці Карамазава, а глядзіць на магчымыя вынікі прысуду вачыма самога падсуднага, які можа быць пакараны больш ці менш сурова: «Господа прмсяжные, вот мы осудм его, н он скажет себе: «Этн людн нпчего не сделалн для судьбы моей, для воспнтання, для образовання моего, чтобы сделать меня лучшнм, чтобы сделать меня человеком. Этн людн не накормнлн н не напонлн меня, в темннце нагого не посетнлн, н вот онн же сослалн меня в каторгу. Я сквнтался, я ннчего нм теперь не должен н ннкому не должен во векм веков. Онн злы, н я буду зол. Онн жестокн, н я буду жесток!»
Аблягчыць лёс Міці Карамазава Фецюковіч зрабіў сваёй непасрэднай і першачарговай задачай. Але абараняючы Міцю Карамазава, ён адначасна абараняў і праўду. Праўду ў той найвялікшай і найвышэйшай яе інстанцыі, калі ні ў чым нельга хлусіць і ніколі нельга забываць, што нават самая маленькая памылка, калі гэта тычыцца канкрэтнага чалавека, у далейшым можа каштаваць вельмі дорага. Заключныя словы прамовы Фецюковіча — гэта па сутнасці і яго адвакацкі маніфест: «Лучше отпустнть десять вмновных, чем наказать одного невнновного — слышнте лн, слышнте лн вы этот велнчавый голос нз прошлого столетня нашей славной нсторнн? Мне лн, нмчтожному, напомннать вам, что русскнй суд есть не кара только, но н спасенне человека погнбшего! Пусть у другнх народов буква н кара: у нас же дух м смысл, спасенне н возрожденне погнбшнх. й еслн так, еслн действнтельно такова Россня н суд ее, то — вперед, Россня, н не пугайте, о, не пугайте нас вашнмн бешенымн тройкамн, от которых омерзнтельно сторонятся все народы! He бешеная тройка, а молчалнвая русская колесннца торжественно н спокойно прнбудет к целн. В вашнх руках судьба моего клнента: в вашнх руках н судьба нашей правды русской. Вы спасете ее, вы отстонте ее, вы докажете, что есть кому ее соблюстн, что она в хорошнх руках!»
295
Гэтыя словы Іпаліта Кірылавіча мелі вялікі рэзананс у зале: «Так кончнл Фетюковнч, н разразнвшнйся на этот раз восторг слушателей был неудержнм, как буря. Было трудно н немыслнмо сдержать его: женіцнны плакалн, плакалн н многне нз мужчнн, даже два сановнмка пролнлн слезы».
Пісаў Фёдар Дастаеўскі свайго Фецюковіча са Спасовіча. Выйшаў жа ён на Уладзіміра Данілавіча дзякуючы выдатнейшаму рускаму юрысту, вядомаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Анатолю Коні, які сябраваў з многімі пісьменнікамі і, у прыватнасці, з Львом Талстым, Антонам Чэхавым, Іванам Тургеневым, Мікалаем Някрасавым. 3 Дастаеўскім жа Коні зблізіўся падчас працы Фёдара Міхайлавіча над раманам «Браты Карамазавы» і з’яўляўся кансультантам аўтара (дарэчы, і ў іншых яго творах) па пытаннях юрыспрудэнцыі. Акрамя таго, Анатоль Фёдаравіч пазнаёміў Дастаеўскага са Спасовічам, лічачы сябе «заўсёды і перш за ўсё ўдзячным вучнем» яго.
На Дастаеўскага Уладзімір Данілавіч зрабіў не менш прыемнае ўражанне, чым раней на Коні. А ў выніку ў сваім «Дзённіку пісьменніка» за 1876 год Дастаеўскі падрабязна расказаў пра справу Кроненберга, якога на суде абараняў Спасовіч. Водгалас гэтага можна знайсці і ў «Братах Карамазавых»: Іван Карамазаў згадвае выпадак, калі бацькі жорстка пабілі розгамі сямігадовую дзяўчынку.
Уражанне Фёдара Міхайлавіча аб яго новым знаёмым было заўсёды самым прыемным. «... Спасовіч,— пісаў ён,— гэта талент. Дзе б ні пачалі гаварыць аб пане Спасовічу, усе паўсюдна адзываюцца аб ім: «Гэта — талент». У іншым месцы «Дзённ