Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ўся
267
самы галоўны ў дадзенай абстаноўцы загад. I аддаць яго мусіў сам камандуючы ўсіх гвардзейскіх часцей генерал Гурка, якога салдаты вельмі любілі і інакш як барадатым Гурка (за вочы, канечне) не называлі. A барада ў Іосіфа Уладзіміравіча і на самой справе такая, што ёю нельга было не залюбавацца. He толькі вялікая, пьшшая, доўгая, чаго дастаткова, каб прыцягнуць увагу, нібы дзве часткі яе — левая і правая — ніяк не хацелі паладзіць між сабой і імкнуліся разбегчыся ў бакі. Усёй сваёй паставай генерал выклікаў павагу і захапленне. Хоць і не такі малады, ды падцягнуты, стройны, цяжар пражытых гадоў за плячыма не адчуваўся. Сам русявы, з шэрымі, блакітнага адліву вачыма, Гурка быў сімпатычным, наколькі можа быць прывабны мужчына, які зведаў радасць перамог, прапах порахам, а сочачы пастаянна за сваім знешнім выглядам, ніколі не ставіў гэта самамэтай, бо разумеў: пра чалавека ваеннага найперш мяркуюць па яго баявых справах.
Шчасліўчыкі, якім удалося прабіцца бліжэй да кастра, а яшчэ зацягнуцца цыгарэтай, адчувалі сябе так добра, што не зважалі на мароз. Слова за словам і гамонка скіравалася ў адно рэчышча, нрывяла да таго, што аднолькава хвалявала і цікавіла кожнага. Разам з тым і палохала сваёй невядомасцю, бо каму, як не ім, радавым са Смаленшчыны і Разаншчыны, з палёў Беларусі і Падмаскоўя ў час магчымага паходу зноў давядзецца ўзяць на свае плечы галоўную ношу. I не столькі ў пераносным сэнсе, колькі ў прамым. Па вузкіх горных сцежках, а яшчэ па снезе гарматы не пройдуць, калі іх весці саматугам ці пры дапамозе коней. Таму давядзецца разбіраць іх і... Такая ўжо салдацкая доля і ад яе, калі б і хацеў, нікуды не дзенешся.
— Дык, кажаш, не сённязаўтра шынель пад пахі і перавал за перавалам? — Мацак з добрых два метры ростам, каржакаваты, які моцна, быццам дрэва, стаяў на нагах, зацягнуўся акуркам, перадаючы яго па кругу.
— Шынель шынялём, а хто за цябе скрыні са снарадамі пацягне?
— На яго хоць паўтузіна навалі, усё адно вытрымае...
268
— Вытрымае не вытрымае,— у гаворку ўмяшаўся хударлявы, відаць, яшчэ не абстраляны салдат,— не ў гэтым справа. Дык няўжо іх нельга сваім ходам?
— Бач, чаго захацеў? — адразу засмяялася некалькі чалавек.— Разумнік знайшоўся! Там, вышэй у гарах, дай Бог, прайсці ўслед адзін за адным...
— А ты што, там быў? — не здаваўся хударлявы, звяртаючыся да таго, які першым запярэчыў яму.
— Быў не быў — не ў гэтым справа.
— Праўду чалавек кажа,— абазваўся хтосьці, што знаходзіўся бліжэй да агню.— Мне даводзілася з балгарамі гутарыць, каторыя ў нашым войску. Яны неаднойчы бывалі ўлетку ў гарах. Сцяжынка вузенькая вузенькая ды яшчэ, як тая змяя, уецца, а цяпер жа зіма!
— Ды нешта не чуваць, каб хтонебудзь зімой у Балканы сунуўся...
— Нехта ёсць нехта... А тут Гурка...
— А што Гурка?
— А тое, што ён можа прайсці нават там, дзе дагэтуль ніхто не праходзіў.
— Што гэта ты за яго ўсё вырашаеш?
— He вырашаю, а ведаю. 3 самага пачатку вайны пад яго камандаваннем знаходжуся. Усялякага назіраць даводзілася, але, каб адступаць... Чаго не было, таго не было.
— Я не пра адступленне. Ды толькі хіба можна на такі рызыкоўны крок асмеліцца?
— 3 розумам Гурка рызыкуе, з розумам... А калі з розумам, дык і поспех немінучы. Так у яго заўсёды было, дык няўжо гэтым разам удача міне яго?
— Дагаварыліся мы, браткі, да таго, што нібыта пытанне пра пераход праз Балканы ўжо і вырашана, а яно ж, відаць, яшчэ толькі вырашаецца. Прымаючы такое важнае рашэнне, спрачацца нельга. Толькі справе можна нашкодзіць.
Калі салдаты гэта разумелі, дык што ўжо казаць пра самога генерала.
Іосіф Уладзіміравіч хоць у думках даўно прыйшоў да адзінай высновы — пераход праз Балканы цяпер, калі ніхто гэтага не чакае ў лагеры праціўніка, можа канчаткова вырашыць зыход усёй ваеннай кампаніі на карысць Расіі, аддаваць загад не спяшаўся. I гэта было не праяўленнем нерашучасці. Гурка ў дасягненні па
269
стаўленай мэты даўно прытрымліваўся самім жа выпрацаванага правіла — увяжамся, а там паглядзім, што атрымаецца. Аднак ён разумеў (і гэтым разам, і раней), што ўвязвацца трэба з розумам, каб пасля не давялося шкадаваць. I зза дарма страчаных матэрыяльных рэсурсаў, а галоўнае, каб выйсці не проста пераможцам, а пераможцам з найменшай колькасцю загінуўшых і параненых са свайго боку.
У дадзеным выпадку, у чым Гурка не сумняваўся, забітых будзе якраз не шмат. I параненых — таксама. Праціўнік не гатовы да сутычкі ва ўмовах такой суровай зімы ды і не чакае яе. Небяспека ў іншым. Пераход праз Балканы зімой — не прагулка. Сумнявацца не даводзіцца: многія салдаты і афіцэры абмарозяцца. Ад гэтага, канечне, нікуды не падзенешся. Але як зрабіць, каб пацярпеўшых стала менш? Думай, генерал, думай!
I ён думаў. I не дзень, і не два. I шмат раіўся з іншымі генераламі. Тыя часам выказвалі разумныя меркаванні, хоць па вачах Іосіф Уладзіміравіч здагадваўся, што далёка не ўсе з іх унутрана падрыхтаваны да гэтага цяжкага і небяспечнага пераходу. А некаторыя і ўхіляліся ад канкрэтных прапаноў, тым самым даючы яму поўную свабоду дзеянняў. Маўляў, ты зацверджаны камандуючым над усімі гвардзейскімі часцямі ў Дунайскай арміі, табе і вырашаць. А калі нешта не атрымаецца, найперш самому адказваць.
А вось адказнасці Гурка і не баяўся.
Нарэшце 23 снежня 1877 года генерал пачаў пераход праз Балканы. Перад гэтым Гурка дакладна размежаваў абавязкі. Па яго ўказанні галоўныя сілы павінны былі рухацца праз Чур’якскі перавал трыма атрадамі. Заходні ўзначаліў сам Іосіф Уладзіміравіч, іншымі камандавалі генералы Карцаў і Радзецкі.
Паколькі ў атрадах сабралася да 60 тысяч чалавек, было шмат узбраення, коней, давялося карыстацца некалькімі горнымі сцежкамі, часам на значнай адлегласці адна ад адной. Надвор’е ж у гарах не толькі пераменлівае, яно можа ў розных раёнах рэзка адрознівацца. Таму перад некаторымі групамі ўзнікла новае выпрабаванне ў выглядзе дажджу. I гэта ў снежні месяцы! У падобнае немагчыма было б паверыць, калі б не захавалася сведчанне аднаго з афіцэраў, якому
270
давялося разам са сваімі падначаленымі апынуцца ў падобнай сітуацыі.
Праліўны дождж пачаўся нечакана, ледзь паступіў загад кранацца з месца, нібыта і не зіма была, а слотная восень. Усе адразу прамоклі, а дождж не сціхаў. Па меры пад’ёму ўверх ён усё больш змешваўся са снегам. Калі ж з неймавернай цяжкасцю дасягнулі перавала, завіхурыла мяцеліца, якая доўжылася на працягу ночы і не сцішылася нават раніцой. А мароз быў больш за дзесяць градусаў! Абмундзіраванне так прамёрзла, што салдаты і афіцэры апынуліся як бы ў ледзяных панцырах. Каб неяк абагрэцца, хоць крыху абсушыцца, і гаворкі ісці не магло. Камандзіры, якія самі даўно выбіліся з сіл, загадвалі рухацца наперад.
Мяцеліца ж не сунімалася, а горная сцяжына да таго звузілася, што па ёй стала магчымым ісці толькі адзін за адным. У выніку эшалон, які складаўся з васьмі рот, расцягнуўся на вярсту і болей. Яшчэ большыя выпрабаванні чакалі падчас спуску. Завіруха да таго разгулялася, што зза густога снегу немагчыма было ўбачыць чалавека на адлегласці дзесяці крокаў. Сляды адразу замятала, быццам па цаліку раней ніхто не ступаў. Гэта ўскладніла сувязь паміж асобнымі падраздзяленнямі. Спецыяльныя ражкі, якія выкарыстоўвалі ў падобных мэтах, абледзянелі і не давалі ніякіх гукаў. Нічога не атрымалася і з паходнымі бубнамі — скура на іх прамёрзла і як абмундзіраванне салдат і афіцэраў пакрылася ільдом. У выніку частка калоны адстала, некаторыя і ўвогуле збіліся са сцежкі.
На іншых участках войска сутыкнулася з няменшымі цяжкасцямі. У асобных месцах круцізна пры пад’ёме складала 30—35 градусаў. Давялося разбіраць гарматы. Ад ствалоў аддзялялі лафеты, знімалі колы. Іх салдаты пераносілі на плячах, а астатняе перавозілі на спецыяльных санках, якія для большай трываласці абвязвалі вяроўкамі, а зверху прывязвалі дубовыя жэрдкі. Санкі цягнулі за два канаты, пераадольваючы ў гадзіну не больш 160 метраў.
Месцамі вятры да таго адшліфавалі лёд, што на ім не тое што ісці, стаяць было немагчыма. Давялося высякаць прыступкі. Гэта, канечне, аблягчала хаду людзей, але адначасова і ўскладняла перавозку грузаў. Ды іншага, як кажуць, дадзена не было і выбіраць
271
штосьці лепшае не выпадала. Ад знясілення салдаты падалі, ад перанапружання назіраліся нават смяротныя зыходы. Частым было абмаражэнне твару, рук, ног.
Мала радасці прынесла і сонечнае надвор’е, якое неўзабаве ўсталявалася. Калі вецер перастаў дзьмуць у твар, не сыпала снежная крупа, рухацца стала лягчэй і прыемней, узнікла іншая пагроза, якая з’яўляецца толькі высока ў гарах. Ад промняў снег так ярка іскрыўся, што ад яго пастаяннай зіхатлівасці ў многіх запаліліся вочы.
Аднак нішто не магло спыніць гвардзейцаў Гуркі. Нават калі б адбылося неверагоднае і нехта б аддаў загад аб вяртанні на зыходныя пазіцыі, наўрад ці хто павярнуў бы назад. Салдаты і афіцэры давяралі свайму генералу і жылі чаканнем блізкай перамогі, якая была там, за схіламі Балканаў, дзе размяшчалася Сафія, дзеля ўзяцця якой і быў задуманы Гуркам гэты адчайны пераход.
Усё адбылося так, як і меркаваў Іосіф Уладзіміравіч: 29—30 снежня галоўныя сілы яго Заходняга атрада паспяхова справіліся з пастаўленай задачай. У адным памыліўся: на гэты пераход ён адводзіў два дні, a давялося затраціць шэсць. Сказалася, відаць, тое, што загадзя не мог прадугледзець, у якіх месцах лепш ажыццявіць гэтую смелуіо аперацыю. Але тут ужо віна не столькі самога Гуркі, колькі яго акружэння, тых служб, якія праводзілі разведку мясцовасці, шукаючы найбольш прымальныя месцы для пераходу, яны памыліліся ў сваіх разліках.
Што да Гуркі, дык ён паўтарыў подзвіг, раней здзейснены Суворавым пры пераходзе праз Альпы. I як ніхто не верыў у паспяховае ажыццяўленне задуманага Суворавым, гэтаксама не толькі людзі, блізкія Гурку, а і кіраўніцтва дзяржаў, якія ў рускатурэцкай вайне падтрымлівалі Турцыю, скептычна ставіліся да яго намеру.
Добра вядомы такі факт. Калі наступіла зіма 1877 года, Бісмарк, які ўважліва і рэгулярна сачыў за ходам ваенных дзеянняў, склаў карту Балканскага паўвострава, заявіўшы пры гэтым: «Цяпер яна мне не спатрэбіцца да вясны».
На запытанне — чаму, рэзка ўдакладніў:
272
— А таму, што зімой наступленне рускіх праз Балканы немагчыма!
Гэты факт менш вядомы, але і ён красамоўны. У размяшчэнні галоўнакамандавання Дунайскай арміі працаваў, не выклікаючы ніякіх падазрэнняў з боку рускіх, англійскі ваенны агент Уеллеслей. I няблага выконваў абавязкі,