Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ванне доўгу сваёй Бацькаўшчыне, пра якую, знаходзячыся далёка ад яе, ніколі не забываў. I гэта таксама варта ўхвалы.
Калі ж падсумаваць гаворку пра гэтага выдатнага этнографа, пісьменніка, публіцыста і крытыка, трэба пагадзіцца з I. Цішчанкам: «Фальклорнаэтнаграфічныя працы П. Шпілеўскага пры ўсіх іх выдатках былі сапраўдным адкрыццём беларускага краю для рускай грамадскасці. I яшчэ што важна, сам аўтар выступаў гарачым патрыётам зямлі, на якой нарадзіўся і вырас. 3 часоў Ф. Скарыны тэма беларускага патрыятызму не гучала з такой сілай і грамадзянскасцю». 3 адным удакладненнем — і тэма нацыянальнага адраджэння.
§||i^^il^
ГЕНЕРАЛ 3 СЭРЦАМ БУНТАРА
МІХАІЛ ЧАРНЯЕЎ
У ліпені 1866 года, калі 39гадовы ваенны губернатар Туркестанскага краю Чарняеў нечакана быў звольнены з пасады, адбыўся неардынарны выпадак.
Міхаіл Рыгоравіч пакаваў чамаданы, парадкаваў паперы — чалавек акуратны, ён хацеў, каб генерал Раманоўскі, які зойме гэтую пасаду, мог пры першай неабходнасці знайсці патрэбныя матэрыялы. А яшчэ, разумеючы, што наўрад ці ўдасца калінебудзь пабываць у гэтых мясцінах, прагуляўся па Ташкенце, наведаў ваколіцы, дзе падчас службы бываў часта і заўсёды ахвотна сустракаўся з простымі людзьмі, бо ніколі не адносіўся да тых, хто, дасягнуўшы высокага становішча ў грамадстве, з пагардай ставіцца да народа.
Паехаць з Ташкента Чарняеў хацеў ціха, непрыкметна — наколькі гэта было магчыма пры такой пасадзе, таму што не любіў гучных запэўніванняў у нейкай сваёй выключнасці, а яны, у чым быў перакананы, з такой нагоды абавязкова прагучаць, і, увогуле, заставаўся пры думцы, што аб чалавеку мяркуюць не па словах, якія гавораць пра яго, а па справах і ўчынках. А якраз за гэта яму не было сорамна.
За кароткі час — ваенным губернатарам Міхаіла Рыгоравіча прызначылі ў чэрвені 1865 года — ён паспеў стаць сваім сярод мясцовага насельніцтва, а ў асяродку падначаленых засведчыў аб сабе, як аб дзелавым кіраўніку, які менш за ўсё прыслухоўваецца да меркаванняў зверху і да ўказанняў, што паступаюць
245
адтуль, а любіць дзейнічаць, наколькі магчыма, самастойна, нярэдка на ўласны страх і рызыку. Але гэтая самастойнасць, незалежнасць у поглядах і меркаваннях, не кажучы аб дзеяннях, і каштавала яму пасады губернатара.
Ды піто адбылося, таго не паправіш. А каб і можна было нешта паправіць, затрымаць адстаўку хоць на малы час, ні за што, ні пры якіх умовах не стаў бы прасіць, на калені не ўпаў бы і абаронцаў уплывовых не шукаў бы. Адно застаецца — годна пакінуць Ташкент.
Аднак без урачыстасцей не абышлося. Іх ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі мясцовай знаці. Як ні адмаўляўся Міхаіл Рыгоравіч, як ні паўтараў, што падобнае яму не даспадобы, усё адно стаялі на сваім: проста так не адпусцім. Чарняеў паспрабаваў загадваць, але што загады, калі ён ужо эксгубернатар. A тут яшчэ зачасцілі дэлегацыі. Таму давялося пагадзіцца.
Нарэшце гэты момант настаў.
Міхаіл Рыгоравіч, перасільваючы сябе, падрыхтаваўся слухаць доўгія прамовы, а што яны будуць доўгія, не сумняваўся. У падобных выпадках людзі заўсёды шматслоўныя, а што ўжо казаць пра жыхароў поўдня? Але, як высветлілася, пажаданні былі кароткімі, лаканічнымі. Ташкенцы знайшлі іншы спосаб падзякаваць генералу Чарняеву. I за службу, і за тое добрае, што зрабіў для Туркестанскага краю. Міхаілу Рыгоравічу паднеслі старажытны шчыт, узрост якога быў не адно стагоддзе, а магчыма, набліжаўся і да тысячагоддзя. Гэта заўважалася і па яго масіўнасці, і па тым, што месцамі праступалі цемнаватыя плямы, якія абавязкова з’яўляюцца тады, калі метал доўга захоўваецца.
Такога дарунка было дастаткова, каб засведчыць павагу і пашану. Чарняеў сабраўся падзякаваць, але, не паспеў раскрыць рот, як мусіў спыніцца. Той, хто трымаў шчыт, павярнуў яго да Міхаіла Рыгоравіча, і Чарняеў заўважыў на іпчыце нейкі тэкст. Аксакал штосьці загаварыў пасвойму, а што, Чарняеў разумеў з цяжкасцю, бо за кароткі час знаходжання ў Ташкенце мясцовай гаворкі так і не вывучыў, хоць асноўныя, найбольш ужывальныя словы засвоіў. Але паслуга
246
перакладчыка не спатрэбілася, бо тэкст быў напісаны паруску. Узяўшы шчыт у рукі, Міхаіл Рыгоравіч прабег толькі асноўнае: «...Далн нам понять, что ежелн есть на этом свете счастье, то счастье это заключается в том, чтобы нметь над собой такого начальннка, как Вы, достойнейшнй Мнханл Грнгорьевнч. Сказанное намн не лесть, а чнстая правда, которую говорят Вам 100 тысяч ташкентцев, нспытываюіцнх ныне нстннное благополучне под Вашнм мудрым управленнем».
Пасля прачытанага хваляванне ў Чарняева было такім вялікім, што ён мусіў сіліцца, каб не заплакаць. А ніколі ж не адносіў сябе да людзей чуллівых, ды і не да гэтага, калі неаднойчы даводзілася глядзець смерці ў вочы, але тут ледзь саўладаў з сабой. Розных пажаданняў і віншаванняў чакаў, але каб такое...
Шчыт з пажаданнямі быў не проста падарункам ташкенцаў свайму ваеннаму губернатару. Гэта быў падарунак пераможаных пераможцу: нейкі год назад, у ноч з 14 на 15 чэрвеня палкоўнік Чарняеў узяў Ташкент штурмам, прыйшоўшы ў горад як захопнік. Цяпер жа гэтыя пераможаныя па ўласнай ініцыятыве, ад шчырага сэрца выказвалі захопніку найлепшыя пажаданні і ўдзячнасць.
Сапраўды — выпадак унікальны. Падобнае калі і надараецца, дык рэдка. He кажучы, што яго неабходна заслужыць.
Перанясемся больш чым на два стагоддзі назад і наведаем Талачынскую мытню. Яна была ўтворана, калі тамашнія землі ўвайшлі ў склад Расіі. А наш край, як вядома, заўсёды знаходзіўся на скрыжаванні шляхоў з усходу на захад. He абміналі яны і Талачын.
Мытнікам работы хапала. Своечасова ўзяць пошліну за тавар, які перавозіцца, высветліць, ці няма разам з дазволенымі грузамі кантрабандных. Адны работу любілі, другія выконвалі толькі па абавязку службы, трэція не праміналі выпадку, каб пажывіцца.
Мікіта Чарняеў адносіўся да першых. На працы прападаў з самага ранку да позняга вечара, надаралася, што і начаваў на мытні, калі затрымліваўся позна. Сям’я, якая жыла ў невялікім маёнтку Крывая, што непадалёку ад гістарычнага Друцка (цяпер Талачынскі раён), часта клалася спаць, не дачакаўшыся карміль
247
ца. I падобнае адбывалася пастаянна, а адлучкі з дому ў Мікіты часам доўжыліся па тыднюдругому.
Так атрымалася і гэтым разам. Як ні рваўся Чарняеў да сям’і, пакінуць мытню не змог. А спяшацца была прычына асаблівая: жонка хадзіла цяжарная і не сёння, дык заўтра магла радзіць. Калі ж праз дзён шэсць Мікіта завітаў у родны дом, яго сустрэлі не з папрокамі, да якіх даўно прывык, а з віншаваннем: нарадзіўся сын. Далі хлопчыку імя Рыгор.
Непрыкметна прабег час і ў 11гадовым узросце павёз бацька Грышу ў Шклоў у кадэцкі коргтус, створаны вядомым генералам С. Зорычам. Вучобу Рыгор Мікітавіч завяршыў у 1805 годзе. Атрымаў званне прапаршчык. 3 гэтага моманту і пачалася для яго доўгая армейская служба.
Шмат дзе давялося ваяваць Рыгору Чарняеву. У 1806 годзе, калі пачалася рускатурэцкая вайна, штурмаваў крэпасць Брэіла, за мужнасць і гераізм атрымаў ордэн Святой Ганны 4й ступені. Завяршыў гэтую ваенную кампанію штабскапітанам. Потым — Айчынная вайна 1812 года. У баях пад Салтанаўкай, а гэтй* непадалёку ад Магілёва, быў паранены ў левую нагу, атрымаў ордэн Святой Ганны 3й ступені. Ваяваў і пад Малаяраслаўцам, і пад Лейпцыгам, так дайшоў да Парыжа.
У Францыі затрымаўся надоўга. У 1814 годзе Рыгора Мікітавіча прызначылі ваенным губернатарам галоўнага горада Латарынгіі Люневіля, затым Чарняеў быў камендантам Валансьена. Службай сябе не абмяжоўваў. Шмат падарожнічаў па Францыі, якую паспеў палюбіць. Паездкі не выклікалі вялікай цяжкасці яшчэ і па той прычыне, што з часоў навучання ў кадэцкім корпусе добра ведаў французскую мову, удасканаліў яе і за гады службы.
У час паездак звычайна наведваўся да мясцовага начальства. Нібы прадчуваў свой лёс. А ў невялікім правінцыйным гарадку Лекенуа завітаў да мясцовага мэра. Той прыняў Чарняева гасцінна, запрасіў дамоў. Рыгор Мікітавіч адразу кінуў вока на дачку мэра Эсфіру. Узнікла каханне з першага позірку. Бравага афіцэра, а Чарняеў ужо меў званне маёра, упадабала і Эсфіра. У лістападзе 1818 года яна памяняла сваё прозвішча Лекюйе на Чарняева.
248
Рыгору Мікітавічу хацелася хутчэй вярнуцца на радзіму, але, паколькі ён быў чалавек ваенны, не мог распараджацца сваім лёсам. Яшчэ палохала, што жонка зусім не ведала рускай мовы. Таму непакоіўся, як зможа яна прыжыцца ў новым асяроддзі.
У Францыі знаходзіўся да 1820 года, калі, нарэшце, атрымаў дазвол на адстаўку. Адразу з жонкай заспяшаўся ў дарогу. Але ў Крывой заставацца не было падстаў — бацькі памерлі. Паехалі ў Тубышкі — вёску ў 27 кіламетрах ад Талачына (цяпер яна ў Комсеніцкім сельсавеце Круглянскага раёна, у васьмі кіламетрах на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра).
Тубышкі яшчэ ў 1794 годзе належалі бацьку Рыгора Мікітавіча статскаму саветніку М. Чарняеву. Цяпер у маёнтку жыў брат Рыгора Мікітавіча Пётр з жонкай Касільдай Міхайлаўнай. Магчыма, Чарняевы тут доўга і не затрымаліся б: двум сем’ям пад адным дахам ужыцца няпроста. Але Пётр Мікітавіч нечакана памёр. Яго жонка вырашыла падацца да сваякоў у горад, a Тубышкі пакінула Рыгору Мікітавічу з жонкай.
У 1821 годзе ў Чарняевых нарадзіўся першы сын, якога назвалі Філіпам. Пражылі яны ў Тубышках тры гады. Рыгор Мікітавіч вырашыў вярнуода на вайсковую службу. Атрымаў прызначэнне паліцмайстрам горада Ізмаіла, куды неўзабаве забраў жонку з дзіцем.
На Чарняева праз некаторы час звярнуў увагу генералгубернатар А. Варанцоў. Па яго прадпісанні Рыгор Мікітавіч стаў Бесарабскім оберфаршмайстрам з месцам жыхарства ў горадзе Бэндэры. Там у Чарняевых нарадзілася дачка Аляксандра, а ў 1828 годзе другі сын, якому далі імя Міхаіл. Пазней нарадзіліся яшчэ дзве дачкі — Лізавета і Ганна.
Вярнуліся Чарняевы ў Тубышкі ў пачатку 1830х гадоў. Перад гэтым наведалі бацькоў Эсфіры, пабывалі ў гасцях у сваякоў і знаёмых, якія жылі ў розных гарадах. Пасля знаходжання ўдалечыні ад родных мясцін, пасля тлумных дарог хацелася адпачыць у вясковай цішыні. Але на пераезд паўплывала і іншая пі не больш істотная прычына. Міхаіл з маленства гадаваўся хваравітым хлапчуком. Бацькам хацелася, каб на ўлонні прыроды ён набраўся сіл. I падумаць тады не мог Рыгор Мікітавіч, што пазней сын пойдзе па яго слядах.
249
Міхаіл Чарняеў
А пакуль рабілася ўсё, каб Міша як мага лепш загартаваўся. 3 ім, як і з іншымі дзецьмі, займаліся служанка Сафі, прывезеная з Францыі, якая, зразумела ж, цудоўна ведала фран