• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    лі на Брэст. А Шпілеўскаму давялося чакаць да наступнай раніцы, калі на світанні далі яму тройку з тым жа белавалосым хлапцом.
    На пад’ездзе да Клецка Павел Міхайлавіч запыніў увагу на зусім юнай бландзінцы, якая сядзела ў садзе на драўлянай лаўцы. У руках дзяўчына трымала вязальныя спіцы, але, відаць, такі занятак ёй не падабаўся. Паненка пазірала ўверх... I па гэтым яе летуценным позірку адчувалася, што сама яна ў думках далёка ад бацькоўскага дома. Шпілеўскаму падумалася: «Няйначай дзяўчо закахалася. Хутчэй за ўсё вучыцца ў мінскім ці слуцкім пансіёне, прыехала на канікулы, а там застаўся якінебудзь паніч ці памешчык, у
    227
    якога паспела закахацца. I цяпер вось сядзіць, гадае ці думае ён у гэты момант пра яе...>>
    Схамянуўся, калі рамізнік ускрыкнуў:
    — Вось вам і Клецк, панок!
    Пры гэтым ён паказаў на пабудовы, што віднеліся скрозь бярозы.
    — Вось і прыехалі,— адказаў Шпілеўскі. I дадаў: — А цяпер да паштовай станцыі.
    Сказаў для прыліку, каб не маўчаць, бо добра ведаў, што рамізнік даўно займаецца возніцтвам, а таму няма патрэбы падказваць яму, куды ехаць. Хлопец, напаследак паказваючы сваю зухаватасць, панёсся да мястэчка, не збаўляючы хуткасць, і толькі пры самым уездзе ў Клецк сходу спыніў тройку, злез, узяў лейцы ў рукі і пакрочыў побач з вазком.
    Вуліца была гразкая, паўсюдна віднеліся лужыны. У параўнанні з Сіняўкай нядобраўпарадкаванасць Клецка адразу заўважалася. Але першапачатковае ўражанне не магло азмрочыць сустрэчу Шпілеўскага з яшчэ адным населеным пунктам на яго доўгім шляху. Ведаў Павел Міхайлавіч пра багатую гісторыю гэтага мястэчка, таму спадзяваўся многае ўбачыць. А яшчэ, як і ў Сіняўцы, хораша станавілася на душы, калі чуў родную гаворку. Пабеларуску гаварылі і яўрэі, прапа ноўваючы спыніцца на адпачынак менавіта ў іх, а не ў кагонебудзь іншага.
    За Шпілеўскага адказваў рамізнік, якому падобная настойлівасць не падабалася:
    — Ды не трэба панку кватэра. На станцыі адпачнець.
    Па тым, як хлапец рашуча адказваў на запрашэнні яўрэяў, Павел Міхайлавіч здагадваўся, што рамізніку падабаецца паказваць, што ён з пасажырам ці не нароўных.
    Падумаў: «Няхай адказвае, няхай і нароўных...»
    ...Яшчэ гадоў дваццаць з нечым назад дакладных біяграфічных звестак пра Шпілеўскага не было. Пішучы пра яго, даследчыкі карысталіся толькі невялікім некралогам, змешчаным праз два гады пасля смерці Паўла Міхайлавіча (памёр 29 кастрычніка 1861 года) у Пецярбургскім «Месяцеслове». Але там памылкова называлася, што пражыў ён усяго 34 гады. На самой справе — 38. I ўстанавіў гэта, а таксама год і месца
    228
    нараджэння Шпілеўскага «кароль факта», як пра яго гавораць, Генадзь Кісялёў, апублікаваўшы пра Шпілеўскага ў сваёй кнізе «Пошукі імя> (1978) артыкул «...Я жыў з імі, я рос сярод іх...».
    Павел Шпілеўскі нарадзіўся 12 лістапада 1823 года ў вёсцы Шыпілавічы Бабруйскага павета (цяпер Любанскі раён), дзе яго бацька быў святаром. Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якая, хоць і называлася так, да 1840 года знаходзілася ў Слуцку, потым у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Пасля Міхаіл Іванавіч стаў працаваць святаром у Лошніцы на Барысаўіпчыне. Бацькі ў гэты час жылі ў Ігумене (цяпер горад Чэрвень).
    Падчас летніх канікулаў і наведваўся рэгулярна да іх Павел. I не толькі каб пабачыць бацькоў. Змалку захапіўся вуснапаэтычнай творчасцю роднага народа. Любові да яе ў многім спрьіяла і шыпілавіцкая сялянка Агата Касьмінава, якая выхоўвала яго ў маленстве, таму яшчэ падчас навучання ў семінарыі (1837—1843) у яго з’явілася цікаўнасць не толькі да фальклору, а і да краязнаўства, а калі шырэй — да гісторыі Беларусі. А ў 1845 годзе, будучы на другім курсе семінарыі, Шпілеўскі паслаў у Аддзяленне рускай мовы Расійскай Акадэміі навук складзены ім слоўнік беларускай мовы. А яшчэ праз год у «Журнале Мннмстерства народного просвеіцення» апублікаваў сваё першае самастойнае даследаванне «Беларускія паданні», пры гэтым узяў псеўданім Драўлянскі.
    Выбар псеўданіма сведчыць аб арыентацыі аўтара. А наколькі быў Шпілеўскі з маленства захоплены ўсім беларускім, як у юнацтве гэтая любоў акрэпла, стала больш ўсвядомленай, відаць з такога прызнання Паўла Міхайлавіча: «Мне ўспамінаюцца тыя цудоўныя дні, поўныя невыказанай весялосці і зразумелай толькі таму, хто сам гэта адчуў, дні, у якія я спяшаўся на канікулы з губернскага горада ў аддалены павет, і мог свабодна раз’язджаць па вёсках і мястэчках, дзе па нейкай трапяткой, неўсвядомленай ахвоце да вывучэння народных паданняў і казак прыслухоўваўся да гукаў гарманічнай, пявучай беларускай мовы, запісваў словы і аповеды з вуснаў сялян — дамарослых баянаў і знахароў, прабіраўся ў беларускія хаты і клеці, знаходзіў
    229
    задавальненне гутарыць за сціплай вясковай трапезай з сівавалосымі дзядамі і маршчыністымі бабулямі...»
    Сам у сябе пытаўся: «Што цягнула мяне туды, у гэтыя хаціны бедных людзей?» і адказваў: «Не ведаю... я любіў гэтых добрых людзей, я знаходзіў радасць у іх павольнай гаворцы, у іх песнях, прыказках і прымаўках, мне весела было жыць з імі, дзяліцца чыстымі захапленнямі іх душ; мне не хацелася ісці з хат, мне шкада было развітацца з іх куткамі, дзе я пачуў столькі дзівос і цудаў пра князёў зачараваных і княгінь заварожаных, пра скарбы і пачвараў, што іх сцерагуць, пра чарадзейныя падзямеллі і пра знахароўчарадзеяў... Колькі новага, невядомага мне за школьнай партай, я даведаўся ў гэтым народным вучылішчы... Я жыў з імі, я рос сярод іх>>.
    Захапленне Шпілеўскага беларускасцю, уменне слухаць не толькі асобных носьбітаў нацыянальнай памяці, якой і з’яўляецца фальклор, а і сам народ, дазволіла яму напісаць гэтае унікальнае даследаванне.
    «Беларускія паданні>> — у чым не сумняваюцца і сучасныя знаўцы вуснапаэтьвінай творчасці, энцыклапедыя па беларускай філалогіі. Ніхто ні да Шпілеўскага, ні пасля яго не зрабіў апісанняў 52 багоў і духаў. Нікому не ўдалося даць такія падрабязныя характарыстыкі іх. Нідзе не знойдзеш гэткіх дакладных партрэтаў тых, каго нарадзіла шчодрая народная фантазія. Але ці толькі народная? Вось у чым пытанне.
    Аддаючы належнае аўтару «Беларускіх паданняў», тыя ж даследчыкі не могуць не канстатаваць з жалем, што часта Павел Міхайлавіч зашмат даваў волі фантазіі, а ў выніку і з’яўляліся багі і бажкі, якіх нідзе больш, акрамя чым у яго працы, не знойдзеш. Ды і знайсці іх немагчыма, бо яны прыдуманы самім Шпілеўскім ці, у лепшым выпадку ўзяты з міфалагічных паданняў, праўдзівасць якіх можна ставіць пад сумненне, бо невядома дзе, калі і ад каго яны запісаны, а значыць, першакрыніца навукова не абгрунтавана.
    Але выдаткі можна спісаць і на маладосць аўтара. Хоць, правільней, даць гэтаму іншае вытлумачэнне, падставы для якога ёсць і ў іншых працах Шпілеўскага. Павел Міхайлавіч свядома ішоў на містыфікацыю. Слушна сказаў наконт гэтага сучасны беларускі знаўца фальклору Іван Цііпчанка: «Адраджаючы» народны
    230
    міф, ён ...быў шчыра перакананы, што такім спосабам можна вярнуць народу бязлітасна разбураную часам некалі раскошную фальклорную фантастычнуіо прозу»
    Цішчанка праводзіць аналогію і з іншымі літаратурамі, згадваючы братоў Грым з іх такімі вядомымі па сённяшні дзень казкамі. He менш папулярныя і рускія народныя казкі, «рэканструяваныя» П. Кірэеўскім, у якіх таксама «містыфікацыя адыграла станоўчую ролю>>, бо масавы чытач (і зразумела, не толькі ў той жа Германіі, Расіі) мог ва ўсёй паўнаце адчуць прыцягальную сілу фальклору, багацце яго сюжэтаў. Гэты чытач, канечне ж, не прайшоў бы міма і «Беларускіх паданняў» Шпілеўскага, аднак яны не перавыдаюцца, як і іншыя яго творы, за выключэннем «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі», пра што гаворка пойдзе крыху ніжэй.
    «Беларускія паданні» так і просяцца ў серыю «Школьная бібліятэка» ці ў іншыя выданні, адрасаваныя найперш школьнікам, бо яны выхоўваюць не проста любоў да Бацькаўіпчыны, а гонар за яе, гонар за багатую нацыянальную культуру, яе моцныя карані. I няхай Аляксандр Пыпін у свой час назваў «Беларускія паданні» «вельмі юнацкай, зусім прастадушнай працай», але для Шпілеўскага яна стала тым пачаткам, які не мог не абяцаць працягу. Аднойчы далучыўшыся да фальклору, ён нагадваў сабой спадарожніка, які, доўга блукаючы па невядомых сцяжынах, нарэшце напаткаў гаючую крыніцу са сцюдзёнай вадой і адразу ўпаў перад ёй на калені, каб зрабіць адзін, другі жыватворны глыток. Вада спачатку апаліла горла, моцна апаліла, што і дыхаць цяжка стала, але праз імгненне прахалода прайшлася па ўсім целе і дыхаць стала лёгка, і спякоту нібыта рукой зняло.
    Так і ў творчасці Шпілеўскага. Яму балюча было ўсведамляць, што багаты беларускі фальклор слаба даследаваны, што знаходзіцца шмат ахвочых адмаўляць беларусам у праве на багатую культуру, не менш багатую гісторыю. I зза звычайнага няведання, і зза пагардлівага стаўлення, якое падмацоўвалася развагамі такога кшталту, паводле якіх няма ніякіх беларусаў і быць не можа, паколькі няма і Беларусі. Да такіх няверцаў звяртаўся ў сваёй працы «Даследаванне аб
    231
    ваўкалаках на падставе беларускіх паданняў*, якая, як ужо відаць з назвы, свайго роду працяг «Беларускіх паданняў».
    «Даследаванне...» было апублікавана ў 1853 годзе ў часопісе «Москвнтяннн». Голас Шпілеўскага гучаў у абарону Бацькаўшчыны, у абарону Беларусі: «Беларусь так багата паданнямі, легендамі, прымхамі і забабонамі, што, ведаючы пра ўсё гэта, міжволі шкадуеш, чаму да гэтага часу нашы вучояыя не хочуць звярнуць увагу на гэты край і вывучыць яго ва ўсіх галінах айчыннай старасветчыны... На старонках нашых часопісаў пастаянна з’яўляюцца розныя даследаванні пра старажытныя Афіны і Рым, касцюмы, звычаі і нават пра іх жыхароў... А старажытнасці Заходняй Рассіі, асабліва ж Беларусі, як быццам лічацца амаль нічога не вартымі... He ведаю, чым растлумачыць такую абыякавасць нашых вучоных да Беларусі».
    Сляды беларускіх легенд і паданняў Шпілеўскі бачыў, на яго думку, у «да гэтага часу ўцалелых у Беларусі родавых адносінах». Лёгка заўважыць у гэтай працы «псеўданавуковыя пастулаты аб гістарычнай выключнасці беларусаў, аб нейкім асаблівым шляху іх развіцця і месцы сярод славянскіх народаў, якія быццам толькі адны захавалі рэлікты язычніцкага фальклору», на што і скір