• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    н апынуўся, былі ненамнога лепшыя за тыя, у якіх знаходзіўся ў Віцебскай гімназіі. Праўда, якіхнебудзь сведчанняў наконт гэтага пасля сябе не пакінуў, хутчэй за ўсё яны згубіліся. Мог жа згадваць ad вучобе ў дзённікавых запісах ці ў лістах да сяброў.
    Аднак уяўленне аб умовах навучання Касовіча за «казённы кошт>> атрымаць не так і цяжка. Прыкладна ў гэты час, а калі канкрэтней — у 1829—1832 гадах такім жа «казённакоштным» студэнтам Маскоўскага універсітэта з’яўляўся Вісарыён Бялінскі, з якім Касовіч, дарэчы, быў добра знаёмы, хоць і паступіў ва універсітэт у той час, калі Бялінскага ўжо выключылі.
    Пад наступнымі словамі Вісарыёна Рыгоравіча, што прагучалі тады, калі Бялінскі скардзіўся на сваё жыццёбыццё, Касовіч, несумненна, мог бы падпісацца не задумваючыся: «Страва ў сталоўцы такая паскудная... што нельга есці. Я здзіўляюся: якім чынам мы ўратаваліся ад халеры, харчуючыся паскуднаю падлай, сцярвяцінай і супам з чарвякамі... Студэнтаў казённых у бальніцах хапае: большасць з іх пакутуе ад прастудных хвароб — раматусу, кашалю. I ўсё гэта ад казённых шынялёў. Гонар і слава казённаму кошту».
    У пакоях адначасова пражывала па пятнаццаць і нават семнаццаць чалавек! «Самі мяркуйце,— звяртаўся Бялінскі да бацькоў,— ці магчыма пры такім шматлюддзі займацца справай? Столікі стаяць так блізка адзін ад аднаго, што кожнаму нават можна чытаць кнігу, якая ляжыць на стале твайго суседа, a не толькі бачыць, чым ён займаецца. Цесната, штурханіна, крык, шум, спрэчкі... Зрабіце ласку займац ца?» Але ж займаліся, бо разумелі, што іншага не дадзена. Займаліся, бо гэта былі людзі, якія трапілі ў сцены вядомай навучальнай установы невыпадкова — яны самі выбралі свой шлях і разлічвалі ў асноўным толькі на ўласныя сілы. А калі чалавек нечым апантаны, калі ёсць сапраўдная мэта ў жыцці, на такія «дробязі», як бытавая неўладкаванасць, ён увагі не звяртае.
    Адным з тых, хто настойліва, мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты, і бьгў Касовіч. Хоць нельга сказаць, што
    207
    асноўныя памкненні яго адразу акрэсліліся, сталі выразнымі. Зразумела, ранняя схільнасць да вывучэння моў падказвала, што і як рабіць далей. Але неабходна было вызначыцца ў іншым: у якой паслядоўнасці іх вывучаць, якой аддаць перавагу і якую, магчыма, з цягам часу зрабіць сваёй галоўнай.
    Да гэтага набліжаўся паступова, як відаць з успамінаў вядомага рускага нубліцыста, крытыка і паэта Канстанціна Аксакава, які таксама прайшоў школу Маскоўскага універсітэта. «На першым курсе прыйшлі да нас,— прыгадваў Канстанцін Сяргеевіч,— студэнты, прысланыя, здаецца, з віцебскай гімназіі (Касовіча накіравалі ва універсітэт 10 лістапада 1832 года, яшчэ да заканчэння ім гімназістычнага курса.— A. М.); усе яны былі вельмі добра падрыхтаваныя. Я пазнаёміўся з усімі і быў з імі ў вельмі добрых адносінах. Сярод іх быў Касовіч. Ён добра ведаў мовы, якія патрабаваліся ва універсітэце, але філалагічная схільнасць яго тады яшчэ выразна не акрэслілася».
    3 успамінаў Аксакава відаць, што на той час Касовіч «быў нязграбны; яго гаворка, яго прыёмы былі арыгінальныя, хадзіў ён як быццам спатыкаючыся, гаварыў хутка, спяшаўся і часта замест аднаго слова называў некалькі сінонімаў. Аднойчы Герынг (прафесар, які выкладаў нямецкуіо мову.— A. М.) даў заданне яму перакладаць. Касовіч падышоў да кафедры і пачаў уголас, спяшаіочыся, перакладаць нямецкія словы паруску некалькімі сінонімамі. Я помню, як перакладаючы нямецкае ziehen, Касовіч сказаў: «Ідуць, цягнуцца, імкнуцца». Студэнты міжволі смяяліся, але ўсім было зразумела, што Касовіч цудоўна ведае мову».
    I ў гэтай «нязграбнасці», «спатыканні» пры хадзьбе нельга не ўбачыць, што Касовіч быў вельмі далёкім ад усяго, што адбывалася наўкола. Чалавек «незямны», ён жыў у іншым свеце, зпаходзіўся ў іншым прасторавым вымярэнні. Часам стваралася ўражанне, што яму аніякай справы няма да іншых. Касовіч увесь у сабе: хоць ён і частка свету, разам з тым — увесь свет. Са сваімі законамі, сваімі паняццямі, сваімі ўсталяванымі нормамі. Такіх нярэдка называюць дзівакамі, з такіх часам смяюцца, але не зласліва, не абразліва, бо захапляюцца імі.
    208
    Пра гэта пакінуў запісы Аксакаў: «...Касовіч на другім курсе адасобіўся ад усіх, не займаўся універсітэцкім навучаннем, не хадзіў амаль на лекцыі, а калі прыходзіў, дык прыносіў з сабой кнігу і не падымаў ад яе галавы ўвесь час, накуль быў у аўдыторыі. На яго глядзелі са здзіўленнем, гаварылі: Касовіч не займаецца; а ён, між тым, глытаў адну старажытную мову за другой. Касовіч ступіў на сваю дарогу, філалагічнае прызванне загаварыла ў ім, а менавіта ён працаваў старанна і хутка...
    Іншыя прадметы, абавязковыя ва універсітэцкай праграме, пры гэтым пакідаліся паза ўвагай, а гэта магло дорага каштаваць. Урэшце рэшт так і адбылося: «Але, аднак, Касовіч быў пакінуты на другім курсе...»
    А наколькі моцны былі развіты ў Касовіча моўныя задаткі, якім вялікім талентам у вывучэнні новых і новых моў ён валодаў, можна даведацца і са згадак М. Маркса, які і ў Маскоўскім універсітэце вучыўся разам з сябрам маленства: «Будучы студэнтам, ён вывучаў мовы: англійскуіо, італьянскую, іспанскую, чэшскую і літоўскую (беларускую,—A. М.), пазнаёміўся крыху з арабскай і персідскай. Як хутка ішла ў гэтым справа, можна меркаваць па добра вядомым мне факце. Пайшлі мы разам з ім, у нейкую нядзелю, у каталіцкую царкву, у нямецкай слабадзе, на абедню, і трапілі на італьянскае казанне ксяндза Стржэлецкага. Па дарозе назад мы размаўлялі аб тым, што, пры веданні лацінскай і французскай моў, італьянская няцяжкая, і тут ён сказаў: «А вось паспрабую!» Праз месяцы тры ён ужо свабодна чытаў і без лексікона (слоўніка.— A. М.) перакладаў мне лепшыя мясціны з толькі што выдадзенай кнігі Сільвія Пелліко <Мая таямніца».
    3 прыведзеных урыўкаў можа стварыцца ўражанне, што Касовіч, жывучы як бы ізалявана, адасоблены сваім уласным светам, не кантактаваў з іпшымі людзьмі, а калі і сустракаўся з кімнебудзь, дык не знаходзіў з імі паразумення. Наадварот — ён быў душа чалавек. I каб у і’этым упэўніцца, дастаткова прыслухацца да тых, хто ведаў яго і падчас тых момантаў, якія бываюць больш інтымнымі, свабоднымі, раскаванымі. Для прыкладу, у Ф. Булгакава можна знайсці такое свед чанне: «Як чалавек, К. А. вызначаўся гуманнасцю.
    209
    Дзверы яго былі адчынены для ўсіх, хто меў патрэбу. He толькі студэнты, з якіх адным ён дапамагаў парадамі, іншым матэрыяльна. за трэціх хадайнічаў, але выключна ўсе, каму магла быць карысна яго рэкамендацыя, заўсёды знаходзілі ў К. А. поўную гатоўнасць дапамагчы бліжняму>>.
    Яшчэ з успамінаў падобнага кшталту. Пакінуў іх гісторык, правазнаўца і філосаф Барыс Чычэрын, якога Касовіч у свой час рыхтаваў да паступлення ў Маскоўскі універсітэт: «Гэта быў чалавек цудоўнейшы ў сваёй сутнасці, палымяная душа... Выпіэй «Іліяды» і санскрыцкіх паэм для яго нічога не існавала ў свеце».
    Дарэчы, пра любоў Касовіча да Гамера. Яго Каятан Андрэевіч ведаў так дасканала, што ў коле сяброў мог чытаць на працягу некалькіх гадзін на памяць усяго.
    У той жа час Касовіч належаў да перадавых людзей сваёй эпохі. I калі яго аднакурснік па славесным аддзяленні I. Савініч (між іншым, ураджэнец Беларусі) заснаваў студэнцкае тайнае польскае літаратурнае таварыства, увайшоў у яго поруч з іншымі землякамі. Звычайна месцам збору станавіўся пакой студэнта А. Бялецкага. Чыталі перапісаныя ад рукі пракламацыі з прамовамі Іаахіма Лялевеля і іншых рэвалюцыянераў, прывезеныя з Парыжа, абмяркоўвалі шляхі вызвалення ад царызму польскага і беларускага народаў.
    Улады натрапілі на след падпольшчыкаў. Праўда, пакараны былі толькі Савініч, якога выключылі з універсітэта, і япічэ адзін з іх таварышаў Тадэвуш ЗаблоцкіЛада быў сасланы радавым на Каўказ. Іншыя ж, у тым ліку і Касовіч, толькі папярэджаны.
    Універсітэт Каятан Андрэевіч скончыў у жніўні 1836 года, атрымаўшы навуковую ступень кандыдата славесных навук. Хацеў далей займацца навуковай дзейнасцю, таму звярнуўся з просьбай у савет універсітэта, каб яго накінулі для «дасягнення вышэйшай навуковай ступені». Праўленне станоўча паставілася да просьбы, аднак супраць выступіла Міністэрства асветы, якое 23 лістапада 1836 года прыслала распараджэнне прызначыць Касовіча на працу ў Магілёўскую губерню.
    Туды Каятан Андрэевіч так і не трапіў. Супраць такога размеркавання хутчэй за ўсё выступіў той жа Карташэўскі, які некалі так апекаваў Касовіча. Але
    210
    ўдзел апошняга ў падпольным гуртку, некаторыя сутычкі ў час вучобы з універсітэцкай адміністрацыяй (прынамсі, вельмі непрыязныя адносіны склаліся ў Каятана Андрэевіча з дэканам філалагічнага факультэта Давыдавым) змусілі нядаўняга дабрадзея праявіць асцярожнасць.
    Нічога не заставалася, як самому клапаціцца аб сваім далейшым жыцці. Каб неяк звесці канцы з канцамі, давялося даваць прыватныя ўрокі, чым, як вядома, ён займаўся і ў час вучобы. У прыватнасці, улетку 1835 года рыхтаваў да паступлення ва універсітэт Канстанціна Каведзіна, падзяліўшы пры гэтым рэпетытарскія абавязкі з Бялінскім. Бялінскі даваў урокі рускай мовы і славеснасці, гісторыі і геаграфіі. Касовіч жа займаўся з абітурыентамі па грэчаскай мове.
    Грэчаская мова і «выратавала» яго. Знаёмыя, хаця і з цяжкасцямі, знайшлі Касовічу месца настаўніка гэтага прадмета ў Цвярской гімназіі. У Цвер Касовіч накіраваўся ў кастрычніку 1839 года. Пасада старшага выкладчыка абавязвала да многага. Але што абавязкі, калі сам даўно з захапленнем вывучаў грэчаскую мову, а да ўсяго яшчэ да прыезду сюды пачаў працаваць над перадкладам на рускую мову «Грэчаскай граматыкі», каб тым самым жадаючыя авалодаць гэтай мовай, мелі заўсёды пад рукой неабходны дапаможнік.
    Справа рухалася паспяхова, ды чым хутчэй яна набліжалася да завяршэння, тым трывожней станавілася ў Касовіча на душы. Выданне патрабавала сродкаў. Пры тым немалых. Іх, на жаль, не было. Загадзя паспрабаваў высветліць, як да ўсяго паставяцца ў Міністэрстве асветы. Адтуль прыходзілі адны і тыя ж адказы: нічым дапамагчы не можам. Але дапамога з’явілася адтуль, адкуль ён менш за ўсё чакаў. Гімназісты, якія адразу палюбілі новага выкладчыка і яго прадмет, прапанавалі сабраць грошы, неабходныя для выдання падручніка, па падпісцы. I добрае пачынанне дало жаданы плён —