• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    лі шматлікія артыкулы па гісторыі той жа Грэцыі, а таксама Егіпта, Персіі, што змяшчаліся ў асноўным на старонках часопіса «Современнмк».
    Кутарга знайшоў у гісторыі, а калі канкрэтней, у антычнасці любоў і прызванне. Ён з’яўляўся адным з самых адукаваных людзей XIX стагоддзя ў Расіі. I аб гэтым засталіся сведчанні тых, хто яго добра ведаў, у прыватнасці ўдзячных студэнтаў. Адзін з іх М. Устралаў (Міхаіл Сямёнавіч быў жанаты на роднай сястры яго бацькі) успамінаў, што Кутарга «належаў да несумненна таленавітых людзей не толькі ў вядомай, абмежаванай сферы дзейнасці, будучы цудоўна адукаваным, ведаючы ў дасканаласці старажытныя і новыя мовы, ён валодаў дарам красамоўства, ці, лепш сказаць, уменнем гаварыць бойка, захоплена і разумна, нягледзячы на тое, што быў ахвочым да парадоксаў; але і гэтыя парадоксы выказваліся ім дасціпна і з цудоўнейшай пераканаўчасцю». Устралаў працягвае: «Яго лекцыі прыцягвалі студэнтаў і прыносілі ім сапраўдную карысць, як у выніку шматграннай начытанасці прафесара, так і ў выніку таго, што ён сваім бліскучым выкладаннем прымушаў цікавіцца сваім прадметам нават асоб, якія не займаліся ім спецыяльна.
    А гэта сведчанне яшчэ аднаго з удзячных студэнтаў Кутаргі. Прозвішча яго невядома, бо свае ўспаміны «Пецярбургскі універсітэт паўстагоддзя назад...», апублікаваныя ў часопісе «Русскнй архмв» (1888, к. 9),
    196
    ён падпісаў крыптанімам «А. 'І ». Гэты «А. Ч.» быў перакананы, што «ніхто з прафесараў П. універсітэта... не з’яўляўся прадметам такіх усхваляваных авацый, як прафесар усеагульнай гісторыі Кутарга... Ён толькі што вярнуўся зза мяжы і яшчэ не пачынаў сваіх лекцый, а пра яго гаварылі ўжо як аб перадавым вучоным, ліберале, чалавеку, які мае намер пазнаёміць сваіх слухачоў з апошнім словам гістарычнай навукі на Захадзе». Студэнты адразу палюбілі новага прафесара. Спадабаліся моладзі ў яго выступленнях «падрабязнасці і ліберальныя выхадкі». «Міхаіл Сямёнавіч умеў хутка знайсці належны кантакт з аўдыторыяй. Аднойчы дайшло да таго, што, жадаючы выказаць яму свае сімпатыі, студэнты ледзь не асвісталі аднаго выкладчыкадэбютанта. I гэта «у прысутнасці папячыцеля, рэктара і інспектара».
    Кутаргу такая ўвага да ўласнай персоны спадабалася. Але, як высвятляецца з гэтых двух успамінаў, ён ніколі нароўных са студэнтамі не быў, больш таго — трымаўся на адлегласці. I нават дазваляў лішні раз нагадаць, хто ў аўдыторыі гаспадар. «А. Ч.» сведчыць, што Міхаіл Сямёнавіч «на сваіх лекцыях любым спосабам імкнуўся паказаць сваю эрудыраванасць і пусціць нам пыл у вочы». Тым самым, відаць, не разумеў (ці не хацеў зразумець’), што ў асобных выпадках страчваў пачуццё меры. А інакш хіба можна растлумачыць такі выпадак...
    Надаралася, каб паслухаць знакамітага выкладчыка, на лекцыі завітвалі людзі ўвогуле зацікаўленыя гісторыяй. Аднойчы ў аўдыторыі апынуўся хлапчук гадоў чатырнаццаці. Кутарга не мог яго не заўважыць. I зрэагаваў пасвойму: лекцыю працягваў чытаць на латыні, якой, канечне, той не ведаў.
    Яшчэ прыклад, нечым падобны на папярэдні: «Ведаючы невысокі ўзровень лінгвістычных ведаў студэнтаў першага курса, выкарыстоўваў цытаты з грэчаскай, лацінскай і нават гоцкай моў». Прыводзячы нямецкія цытаты, «падстройваўся пад чыста германскае вымаўленне, якое, як вядома, шмат у чым адрозніваецца ад таго, якім карыстаемся мы...»
    Такім ужо чалавекам быў. Пры тым чалавекам, па ўспамінах Устралава, з вялізным самалюбствам, якое нярэдка давала знаць аб сабе «пры кожным дробязным
    197
    выпадку, у самых арыгінальных праяўленнях». «Міхаіл Сямёнавіч,— чытаем далей у М. Устралава,— патрабаваў ад усіх да сваёй персоны празмернага захаплення, ледзь не малення на яго. Тагачасныя маскоўскія (з 1869 па 1874 год Кутарга чытаў гісторыю ў Маскоўскім універсітэце.— A. М.) свяцілы Граноўскі, Кудраўцаў, Лявонцьеў і Бялінскі, ці з’яўляліся для яго магчымасцю злых насмешак і несправядлівых нараканняў, ці выстаўляліся ім асобамі, якіх ён ігнараваў. Дастаткова было прамовіць перад ім адно з гэтых імёнаў, каб выклікаць жорсткую ўспышку гневу, і чалавек, які прызнаў за гэтымі людзьмі заслугі, станавіўся ледзь не асабістым яго ворагам».
    Сумяшчэнне, як на першы погляд, несумяшчальнага. Але ці не гэта яшчэ адно пацвярджэнне сапраўднага таленту? Таленту, які можа дазволіць сабе ўсё — ад катэгарычнасці ў меркаваннях і ацэнках, ад жадання быць заўсёды ісцінай ў апошняй інстанцыі да імкнення (няхай цалкам і не ўсвядомленага) прынізіць іншых.
    Відаць так, бо чым уважлівей знаёмішся з успамінамі былых студэнтаў Міхаіла Сямёнавіча, тым больш пераконваешся, што адначасова існавалі нібыта два Кутаргі, вельмі і вельмі непадобныя адзін на аднаго.
    «А. Ч.»: «Наогул, Кутарга любіў рысавацца перад студэнтамі, быў непастаянны ва ўзаемаадносінах і ў многім нагадваў нервовую і капрызлівую жанчыну».
    Устралаў: «Жыў ён наогул сціпла, але любіў усё вытанчанае; галоўную ўвагу звяртаў на сваю бібліятэку, якая магла лічыцца для прыватнай асобы ўзорнай, асабліва па гісторыі Старажытнай Грэцыі. Кнігі былі яго страсцю, і на іх ён траціў вялікую частку сваіх, не асабліва значных сродкаў, зберагаў і песціў бесперастанку. Пазней ён падарыў ці прадаў, але помню, за бясцэнак сваю бібліятэку аднаму з нашых універсітэтаў».
    «А. Ч.», успамінаючы пра ўзаемаадносіны Кутаргі з прафесарам Устралавым, гаворыць, што Кутарга лічыў таго рашучым антаганістам, ва універсітэце яны ніколі не размаўлялі адзін з адным. Прыгадвае «А. Ч.» і аб тым, як у час экзаменаў Міхаіл Сямёнавіч мог дазволіць сабе не слухаць адказу студэнта на пытанні, пастаўленыя ў білеце, а размаўляць з асістэнтам. Зразумела, ён не чуў, што студэнт гаварыў, але гэта не перашкаджала абвінаваціць апошняга ў няведанні матэрыялу. Падоб
    198
    нае аднойчы адбылося і з «А. Ч.», у выніку ён ледзь здаў экзамен.
    А гэта са згадак М. Устралава пра тое, наколькі Кутарга ўмеў прыцягнуць увагу студэнтаў. Звычайна для лекцый выбіраў пэўную тэму і расказваў пры гэтым цікавыя і малавядомыя падрабязнасці. «Агульныя факты», а таксама храналагічныя падрабязнасці, звязаныя з войнамі, бітвамі звычайна не называў. Каб студэнты маглі ўсё запісаць, гаварыў нетаропка.
    Стаяла «цішыня ідэальная, толькі паскрыпванне пер’яў». Кожны быў заняты сабой і спяшаўся як мага падрабязней занатаваць сказанае выкладчыкам. Калі ў кагонебудзь узнікала пытанне да суседа, задавалася паўшэптам. Але Кутарга надзіва ўважліва сачыў за аўдыторыяй — «вялікае наведванне цешыла яго самалюбства» г і нішто не магло прайсці міма яго позірку. Убачыўшы такую «няўвагу», ён адразу станавіўся сам не свой: «Тады Міхаіл Сямёнавіч спачатку чырванеў, потым бляднеў, і тут сыпаліся на віноўнага (?) папрокі ў непавазе, у няведанні самых простых правілаў этыкету, у тым, што ён перапыніў прафесара, што прафесар страціў нітку сваіх думак і г. д. Часам даходзіла да таго, што М. С. хутка ўставаў з кафедры, спускаўся з яе і ішоў з аўдыторыі, не закончыўшы лекцыю. «Я не магу працягваць,— гаварыў ён,— я вельмі ўзрушаны і зусім расхваляваны... Я гэтага ніяк, ніяк не чакаў. I, на мой жаль, павінен пайсці!».
    Наступную лекцыю Кутарга пачынаў, нібыта ніякага інцыдэнта не здарылася. Але студэнты добра ведалі свайго прафесара і не сумняваліся, што так усё не абыдзецца: «М. С. меў цудоўнейшую памяць, і студэнт, які выклікаў на сябе яго гнеў, павінен быў рана ці позна расплачвацца за сваю віну, хоць калінікалі і зусім выпадковую».
    Можа ўзнікнуць пытанне, а ці ёсць асаблівая патрэба нагадваць пра ўсё гэта праз некалькі дзесяцігоддзяў? Але навошта такія факты апускаць? Якраз гэта рабілася ў папулярнай серыі «Пламенные революцнонеры» і куды больш вядомай «Жнзнь замечательных людей». I што бачым сёння? Многія кнігі, асабліва з першай серыі, чытаць немагчыма. Тыя, пра каго расказваецца ў іх, паказаны не жывымі людзьмі, якія ў нечым памыляліся, мелі звычайныя недахопы, a
    199
    нейкімі забранзавелымі ідаламі. I, наадварот, цяпер тая ж серыя «ЖЗЛ» знайшла «месца» Мікалаю II, Напалеону, якія таксама засталіся ў гісторыі асобамі.
    Тым больш не патрабуе «прыглянцавання», «карэкціроўкі» Кутарга, які да ўсяго стаў першым у Расіі вучоным, які пачаў распрацоўваць курс усеагульнай гісторыі... Кутарга, які пакінуў пасля сябе і такія выдатныя працы, як «Персідскія войны>>, «Пра гістарычнае развіццё паняцця гісторыя ад старажытнай эпохі да нашых часоў». Увогуле, напісаў вельмі шмат, нават збор яго твораў, што выйшаў у 1894—1896 гадах, складаецца з двух тамоў, а для гісторыка гэта нямала. Нарэшце, Кутарга, які не забываў ніколі пра Беларусь, разам са сваім братам Сцяпанам Сямёнавічам праводзіў вялікую культурнаасветніцкую работу сярод жыхароў Мсціслава і навакольных населеных пунктаў. Ды і апошнія свае гады ён правёў на Бацькаўшчыне — жыў у сваім маёнтку Боркі, што знаходзіліся ў колішнім Мсціслаўскім павеце.
    
    ПАЛЫМЯНАЯ ДУША... САНСКРЫТУ
    КАЯТАН КАСОВІЧ
    Тое, што адбылося 14 мая 1814 года ў Полацку, нават даўшы волю самай смелай і багатай фантазіі, падзеяй назваць было нельга. Бо надарыўся выпадак з шэрагу звычайных у імклівай плыні дзён, і належаў ён да тых, якія тычацца толькі невялікай колькасці людзей, а для астатніх застаюцца будзённай з’явай: у сям’і мясцовага святара праваслаўнага веравызнання Андрэя Касовіча дачакаліся папаўнення — нарадзіўся другі сын. Што ўжо казаць пра іншых, калі і першынец Ігнацій, якому на той час споўнілася ўжо шэсць гадоў, асаблівай увагі гэтаму не надаў: хлопец ён быў не па гадах сталы, кемны, а таму ведаў, што дзяцей зусім не ў капусце знаходзяць, як і тое, што ніякія буслы іх у сваіх дзюбах не прыносяць.
    Калі хто і перажываў узбуджэнне, дык гэта бабкі немаўляці і блізкая радня, якая паспяшалася наведацца да Касовічаў з першым паведамленнем аб тым, што парадзіха зрабіла сваю справу. А сэрцы бацькоў поўніліся радасцю, зразумелай кожнаму, хто ў падобных выпадках думае пра родную крывінку. Але яны адначасова разумелі, што папаўненне ў сям’і — гэта і новыя абавязкі, бо яшчэ адзін рот у хаце — нязменна лішні кавалак хлеба на стале. Жылі Касовічы не заможна, а таму было не да таго, каб асабліва раскашаваць. Ды і пра якую раскошу магла ісці гаворка, калі нават сваёй страхі не мелі над галавой, а выму
    201
    шаны былі здымаць некалькі невялікіх пакойчыкаў у мясцовага домаўладальніка нейкага Дабкевіча.
    Само ж немаўля, якому праз патрэбны час паспяшаліся даць і для свайго часу рэдкае імя — Каятан, зразумела, было вельмі далёкае ад гэтага ўрачыстага і адначасова вельмі турботнага моманту і клапацілася аб куды больш зямным занятку. Спяшалася папіць цёплага і такога прыемнага малачка з матчыных грудзей, каб адразу, ледзьв