Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ельмі рэдка.
Магістэрскі экзамен Міхаіл Сямёнавіч здаў у маі 1832 года. Гэты іспыт папярэднічаў непасрэднай абароне дысертацыі. Яе ж навуковаму савету Кутарга прадставіў у лістападзе, а абарона адбылася ў снежні. Выпрабаванне вытрымаў з гонарам. Крузе аднак быў перакананы, што даследаванне варта і доктарскай дысертацыі. Аднак іншыя члены вучонага савета не пагадзіліся. I не зза таго, што ў працы, прадстаўленай на абарону, меліся якіянебудзь слаба распрацаваныя месцы. На думку асобных прафесараў, Кутарга слаба ведаў старажытныя мовы, найперш латынь, на якой і пісаліся рэфераты. Япгчэ ў водгуках на працу аб гісторыі Траянскага царства рабіліся заўвагі, што яму трэба павысіць свае веды ў гэтым кірунку.
Кутарга, відаць, глыбока ў душы разлічваў, што яму ўдасца абараніць і доктарскую дысертацыю. Інакш як растлумачыць тое, што пасля атрымання навуковай ступені магістра філасофіі, ён нечакана падаў прашэнне, у якім паведамляў, што адмаўляецца ад далейшай спецыялізацыі ў галіне старажытнай гісторыі і жадае падрыхтаваць у Пецярбургскім універсітэце доктарскую дысертацыю, але не па антычнай, a па рускай
191
гісторыі. Але гэтае «нечакана» было пасля таго, як захады Крузе нічога станоўчага не далі.
У прашэнні адмовілі. Усё ж Міхаіл Сямёнавіч ад свайго намеру не адступіў і ўслед за першым у тым жа студзені 1833 года падаў другое. Адказ быў той самы, але прапаноўвалі паехаць за мяжу для ўдасканалення ведаў па выбранай спецыялізацыі і адначасовага паглыблення іх па класічнай філалогіі. Адмовіцца было нельга, інакш марна прапалі б усе ранейшыя намаганні, і ён адказаў на прапанову згодай, хоць у душы адчувалася крыўда, што на навуковым савеце так паставіліся да яго. Разумеў, што гэта несправядліва. Прыдзіркі да Кутаргі былі фармалыіыя. Згаданая яго навуковая праца на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў з’яўлялася лепшай сярод даследаванняў па гісторыі Старажытнай Атыкі і Старажытных Афін.
За мяжу Міхаіл Сямёнавіч адправіўся ў сакавіку 1833 года, а летам гэтага года, ужо ў Берліне, склаў для сябе план, які намерваўся ажыццявіць у адведзены камандзіроўкай час. На першае месца ён ставіў наведванне лекцый па гісторыі ў Берлінскім універсітэце. Удакладніў: «...Па меры магчымасці — ўсіх». Далей меў жаданне наладзіць асабістыя кантакты з прафесарамі гэтага універсітэта, каб бліжэй пазнаёміцца з іх метадамі навучання. Нарэшце, трэцім пунктам у асабістым плане значылася праца ў каралеўскай бібліятэцы, вывучэнне неабходнай літаратуры і асабліва першакрыніц.
У камандзіроўцы Кутарга правёў два гады — з 1833 га па 1884ы. I Берлінам не абмежаваўся. Удасканальваў свае веды і ў інвіых буйных навуковых цэнтрах. Шкада, што ў энцыклапедычных даведніках, у якіх змешчана і персаналія Кутаргі, сустракаюцца недакладнасці. У прыватнасці, сцвярджаецца, што ён працаваў і ў Парыжы, і ў Гейдэльбергу. Хоць прасцей звярнуцца да сведчання самога Міхаіла Сямёнавіча, у якім пра ўсё сказана дакладна: «Двухгадовае знаходжанне маё... дало мне найкаштоўнейшыя матэрыялы для гэтай справы, асабліва ў бібліятэках Берліна. Вены і Мюнхена...».
Матэрыялы, сабраныя за мяжой, былі пакладзены ў аснову манаграфіі «Палітычная будова германцаў да VI ст.», якая выйшла ў 1837 годзе, а праз год за
192
дысертацыю «Пакаленні і саслоўі антычныя» аўтару была прысуджана навуковая ступень доктара філасофіі.
Яшчэ ў 1835 годзе Міхаіл Сямёнавіч пачаў працаваць выкладчыкам гісторыі ў Пецярбургскім універсітэце, звязаўшы з ім свой лёс ажно на 34 гады. Прытрымліваючыся ліберальных поглядаў, ён на працягу не толькі выкладчыцкай дзейнасці, а і ўсяго жыцця выступаў супраць прыгонніцтва і царскага самадзяржаўя. Але Кутаргу нельга аднесці да барацьбітоў. Ён належаў да людзей, якія, маючы ўласны погляд на многія з’явы і падзеі, тым не менш у палітыку адкрыта не ўлазяць і не заўсёды афівіыруюць свае погляды. У пачатку працы ва універсітэце ён яшчэ зрабіў у час лекцый некалькі ліберальных выпадаў супраць царскага рэжыму, але калі за гэта атрымаў заўвагу ад начальства, стаў больш памяркоўным. Аднак ад крытычных закідаў адносна рэчаіснасці цалкам не адмовіўся.
Сустракаюцца падобныя ацэнкі і ў яго навуковых нрацах. Аналізуючы працэсы, што адбываліся ў сівой мінуўшчыне, Кутарга праводзіў паралель з расійскай сучаснасцю. У прыватнасці так зрабіў, калі разглядаў становішча старыжтнагрэчаскіх рабоў, іх прыгнёт і бяспраўе. Пры гэтым перайшоў і да жыцця прыгонных расійскіх сялян: «Вывучэнне палітычнага быту стара жытных элінскіх рабоў дае шмат цікавага, асабліва для нас, рускіх, таму што ў агульным становішчы тых рабоў бачыцца надзвычайнае падабенства са становішчам былых у Расіі прыгонных і лад розных разрадаў афінскіх рабоў дакладна нагадвае спынены цяпер лад прыгонньіх людзей».
He абыходзіў Кутарга ўвагай і паняцце свабоды ў грамадстве, супастаўляючы яе з законнасцю. Ён быў упэўнены, што свабода і законнасць «складаюць духоўную і маральную патрэбу чалавека і, ніколі не размяжоўваючыся, ідуць у згодзе да адной «мэты». Іх сукупнасць выражаецца такімі словамі: свабода і парадак». А калі парадак, дык народная рэвалюцыя, паводле Кутаргі, ні што іншае, як свавольства.
Падобныя меркаванні лёгка звесці да звычайнай буржуазнай законнасці, але, з другога боку, іх можна растлумачыць і непрыняццем Кутаргі (а так было і ў
" Зак. .3396
193
сапраўднасці) катаклізмаў у жыцці грамадства, якія прыводзяць да палітычнай няўстойлівасці і сацыяльнай напружанасці. А парадак магчымы там, дзе пануе грамадская згода: «Поспех... грамадства і з ім квітненне дзяржавы залежаць ад унутранага спакою і ад аднадушнага імкнення ўсіх грамадзян спрыяць агульнаму дастатку».
Захоплены гісторыяй, ён не мог не задумвацца аб яе прызначэнні і ролі ў жыцці грамадства. Асноўныя свае меркаванні наконт гэтага выклаў у працы «Аб навуцы і яе значэнні ў дзяржаве». На думку Кутаргі, навука немагчыма без належнага нацыянальнага вобліку: «У розных народаў яна ўбіраецца ў розныя формы і як бы накрываецца рознай апраткай». А значыць, вельмі асцярожна трэба ставіцца да ўсяго чужога, прынесенага збоку. Сляпое перайманне таго, што ёсць у іншых народаў, капіраванне яго без уліку сваіх нацыянальных асаблівасцей, можа толькі нашкодзіць самабытнасці ўласнай культуры, уласнай навукі. Магчыма, так разважаў Кутарга, што спачатку атрымаецца пэўны эфект, але ён будзе часовым.
Кутарга быў перакананы, што запазычанні служаць толькі «вонкавым упрыгожаннем, даюць выгаду жыцця і выклікаюць вокамгненны бляск, па сутнасці ж бескарысныя і падманлівыя, бо прыкрываюць невуцтва; гэта пазалота, а не чыстае золата. Поспех грамадства залежыць ад самабытнай разумовай дзейнасці, непа дзельнай з творчасцю». Належны вынік, жаданы по спех кантактаў з іншымі культурамі, супрацоўніцтва навукоўцаў розных краін прынясе карысць пры ўмове, калі лепшае ў іншых народаў «перапрацаваць, прымяніць да нораваў, звычаяў, рэлігіі, мовы народа (свайго народа.— A. М.), пасеяць і ўзгадаваць навуку на роднай глебе і спалучыць яе з геніем народа, адным словам, зліць з народнасцю».
Навуковыя дасягненні, паводле Кутаргі, дадуць шмат, калі вучоны атрымае права выказваць тое, што ён думае, калі яго не будуць абмяжоўваць у такой магчымасці, не стануць яму дыктаваць, як і пра што пісаць: «Няма патрэбы даказваць, што свабода думкі ёсць першая і самая галоўная ўмова, без якой навука не толькі не распрацоўваецца і не працвітае, але наогул
194
не зараджаецца. Навука, як і сам розум, не ведае ні аковаў, ні абмежаванняў, ні прадпісанняў».
Усё жыццё Міхаіл Сямёнавіч быў упэўнены: «Свабода думкі ёсць жыццё, як кажуць, кроў і плоць навук...», а поспех грамадства залежыць ад самога грамадства». Апантана працуючы, ён сам падштурхоўваў да гэтага іншых, нагадваючы, што наперадзе некрануты пласт работы. Асабліва ў даследаванні старажытнай даўніны. I не трэба баяцца тых цяжкасцей, якія могуць узнікнуць. I не варта палохацца, што нібыта пра асобныя перыяды гісторыі не захавалася належных крыніц. Было б жаданне працаваць, а астатняе залежыць ад настойлівасці, мэтанакіраванасці.
«Мы думаем,— дзяліўся Кутарга сваімі развагамі,— што гісторыя старажытнага перыяду Грэцыі не ў такой ступені недаступная, як глядзяць на яе цяпер пісьменнікі, якія прысвяцілі сябе яе вывучэнню; што ў расказах гісторыкаў утрымліваецца ісціна не на вусным паданні, а на сапраўдных гістарычных помніках; што са старажытных часоў існавала ў Грэцыі пісьменнасць, якая дала гісторыкам магчымасць атрымаць станоўчыя дадзеныя; і што разгляд старажытных падзей пацвярджае гэтыя высновы, ніколькі іх не абвяргаючы».
Аднак Кутарга не з’яўляўся прыхільнікам распаўсюджанай думкі, што гісторыя дзяржавы і гісторыя народа, які жыве ў ёй, тоесныя. Каб даць студэнтам магчымасць лепш разабрацца ў складанасці гэтых стасункаў, ён у плане лекцый на 1864—1865 гады прадугледзеў спецыяльную тэму «Адрозненне паміж гісторыяй народа і гісторыяй дзяржавы». Такая пастаноўка пытання з’явілася невыпадковай. Міхаіл Сямёнавіч, з’яўляючыся праціўнікам любога прыгнёту, аналізаваў яго яшчэ са старажытных часоў. Першым у сусветнай гістарычнай навуцы пачаў даследаваць становішча рабоў і вольнаадпушчаных. Вынікам гэтай працы, якая заняла шмат гадоў, стала манаграфія «Гісторыя Афінскай рэспублікі ад забойства Іпарха да Мільтыльда», што з’явілася ў 1848 годзе.
Прытрымліваючыся ўласнага тэзісу, паводле якога да чужога неабходна ставіцца так, каб гэта было толькі на карысць сваёй краіне, свайму народу, Кутарга звярнуў увагу на французскую гістарычную навуку, якую лічыў перадавой. Найбольш прыцягнула яго
195
ўвагу буржуазная тэорыя класавай барацьбы, распрацоўшчыкам якой з’яўляўся вядомы гісторык Гізо са сваімі прыхільнікамі. Але да згаданай тэорыі Кугарга падышоў творча, увязаўшы яе са сваімі поглядамі наконт гэтага. Калі французскія гісторыкі пакідалі паза ўвагай становішча працоўных мас, тым самым ігнаравалі іх ролю ў гістарычным працэсе, дык ён пачаў працу над манаграфіяй «Гісторыя Афінскай рэспублікі...».
He належаў Міхаіл Сямёнавіч і да «кабінетных вучоных». Для яго на першым плане нязменна было знаёмства з першакрыніцамі. Неабходныя матэрыялы імкнуўся адшукаць у бібліятэках, архівах, у прыватных калекцыях. Практыкаваў і замежныя камандзіроўкі. Толькі ў Грэцыі пабываў тройчы, не кажучы пра іншыя краіны. Вынікам паездак ст