Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
а яго папярэднікаў.
Кутаргі прытрымліваліся аседласці і здаўна жылі ў Мсціславе і яго ваколіцах. У XVI стагоддзі сярод іх сустракаліся святары праваслаўнай царквы. Гэтай жа веры, дарэчы, прытрымліваліся і бацькі Міхаіла Сямёнавіча, і ён сам. У пачатку XIX стагоддзя Кутаргі ў асноўным належалі да дробных чыноўнікаў. Службоўцам з’яўляўся і яго бацька, які спачатку з жонкай жыў у Мсціславе, дзе 24 лютага 1805 года ў сям’і нарадзіўся першынец, якому далі імя Сцяпан. (Пазней Сцяпан Сямёнавіч стаў вядомым вучонымпрыродазнаўцам, склаў геалагічную карту Пецярбургскай губерні, за якую атрымаў Дзямідаўскую прэмію.) Але неўзабаве перабраліся ў Чэрыкаў.
Калі з’явіўся другі сын (Міхаіл нарадзіўся 18 ліпеня 1809 года), Сямён Кутарга быў канцылярскім службоўцам. Пражыў ён няшмат і нямногага дасягнуў. На час сваёй смерці ў 1817 годзе меў толькі пасаду губернскага сакратара.
3за адсутнасці звестак (каб жа сюды ненапісаную Міхаілам Сямёнавічам аўтабіяграфію!), немагчыма сказаць, хто і як дапамог братам з маці перабрацца ў сталіцу. Але вядома, што першапачатковую адукацыю
186
Міхаіл атрымаў у 3й Пецярбургскай гімназіі, а ў 1827 годзе паступіў на славеснае аддзяленне Пецярбургскага універсітэта. У гэтым жа годзе, толькі студэнтам фізікаматэматычнага факультэта стаў і Сцяпан Кутарга.
Вучоба братоў у Пецярбургскім універсітэце была непрацяглай — называецца тэрмін ад года да паўтара гадоў. Правільней прытрымлівацца першага варыянта, бо гэты тэрмін называецца ва ўспамінах колішняга студэнта Дзмітрыя Языкава. Ён жа тлумачыць і прычыну, у выніку якой Міхаіл так рана развітаўся з «альмаматэр».
Яшчэ ў лістападзе 1827 года з’явіўся царскі ўказ, паводле якога Міністэрства народнай адукацыі сумесна з Акадэміяй навук павінна было выбраць са студэнтаў найбольш здольных, пры тым, як агаворвалася, «абавязкова рускіх па паходжанню» (віДаць, трэба мець на ўвазе славянскае паходжанне) для накіравання іх на вучобу ў Дэрпцкі універсітэт (цяпер Тартускі універсітэт у Эстоніі), а ў перспектыве на замежную стажыроўку. Да адбору падыходзілі вельмі строга, кандыдаты здавалі выпрабавальныя экзамены. Пад увагу прымаліся не толькі веды, а і палітычная надзейнасць. Міхаіл іспыты прайшоў паспяхова ды і ніякіх нараканняў не выклікаў за свае паводзіны і погляды (у выпісцы з пратакола экзаменаў, што праводзіліся пры Пецярбургскай Акадэміі навук наконт Кутаргі засведчана «вельмі надзейны»),
28 ліпеня 1828 года ён у складзе шасці шчасліўчыкаў (а ўсяго туды прыехала 20 студэнтаў з розных універсітэтаў, у тым ліку і брат Кутаргі Сцяпан) накіраваўся ў Дэрпт, дзе пры мясцовым універсітэце ствараўся так званы Дэрпцкі прафесарскі інстытут, які павінен быў рыхтаваць прафесараў для вышэйшых навучальных устаноў. Па прыездзе кандыдаты ў студэнты мусілі здаваць уступныя экзамены. Праходзілі яны 2 жніўня 1828 года. Міхаіл Кутарга атрымаў выдатныя ацэнкі. Асобныя даследчыкі выказваюць меркаванне, што яшчэ падчас вучобы ў Пецярбургскім універсітэце ён плённа займаўся самападрыхтоўкай, бо пасля масавага звальнення ў 1821 годзе з гэтай вышэйшай навучальнай установы прафесараўлібералаў, лекцыі на славесным факультэце чыталі выпадковыя, слабападрыхтаваныя выкладчыкі. Якасць навучання
187
рэзка ўпала, а веды, якія атрымлівалі студэнты, былі не значна вышэй тых, што можна было набыць, прайшоўшы курс сярэдняй школы. Магчыма, і так, бо Кутарга належаў да маладых людзей, якія вучацца не па неабходнасці, а па прызванні.
У новым жа інстытуце для яго ў гэтым адкрыліся вялікія магчымасці. Паколькі інстытут быў створаны пры Дэрпцкім універсітэце, вялікая роля ў складанні вучэбных праграм, падборы прафесарскавыкладчыцкага складу належала яго кіраўніцтву, а універсітэт з 1818 года ўзначальваў выдатнейшы гісторык Іаган Філіп Густаў Эверс. Яму ўдалося за некалькі гадоў згуртаваць вакол сябе ці не лепшы ва ўсёй Расіі калектыў.
Аднак на лёс Міхаіла Сямёнавіча непасрэдна паўплываў прафесаргісторык Фрыдрых Крузе, які стаў яго непасрэдным выкладчыкам. Праўда, не адразу па залічэнні Кутаргі і яго таварышаў у інстытут. Хоць і быў Крузе выбраны прафесарам гісторыі яшчэ ў сакавіку 1828 года, у Дэрпт прыехаў толькі ў верасні, калі ўжо ішлі заняткі. Паводле правілаў тых гадоў, выкладчык, які спазніўся з прыездам, мог прыступаць да выканання сваіх абавязкаў толькі з пачаткам чарговага семестра. Крузе так і зрабіў.
Ён не належаў да ліку выдатных гісторыкаў першай паловы XIX стагоддзя, але з’яўляўся добрым арганізатарам, што ў вучэбным працэсе безумоўна важна. Крузе любіў свой прадмет, а гэта таксама на карысць студэнтам, якім выпала магчымасць вучыцца ў яго. A яшчэ, што галоўнае, Крузе меў уласную навуковую «дзялянку». Ён у сваіх даследаваннях «не распыляўся», а рэзка звузіў кола даследчыцкіх памкненняў, скіраваўшы асноўную ўвагу на працу ў галіне грэчаскай старажытнасці і гісторыі геаграфіі Старажытнай Грэцыі.
Гэта быў начытаны, глыбока эрудыраваны чалавек, Адпаведныя патрабаванні ён прад’яўляў і да сваіх выхаванцаў. Як відаць, Кутаргу пашанцавала, бо ён і ехаў у Дэрпт з намерам заняцца вучобай усур’ёз. A паколькі Крузе меў схільнасць да даволі вузкай спецыялізацыі (вузкай — у добрым сэнсе), дык адпаведным чынам пайшло навучанне і студэнтаў. Гэта дапамагло Міхаілу Сямёнавічу лёгка выбраць і свой накірунак у гістарычнай навуцы.
188
Заставалася адно — вучоба. Настойлівая, мэтанакіраваная і захопленая. I туг ад Крузе была вялікая карысць. Ён пастаянна «падштурхоўваў» тых, хто па нейкай прычыне пачынаў рабіць у вучобе паслабленні. Клапаціўся, каб студэнты пастаянна былі загружанымі. Дзеля гэтага акрамя абавязковага ў кожным семестры аднаго рэферата, пачаў патрабаваць ад іх і кароткія рэфераты, якія павінны былі пісацца на працягу кожных трохчатырох тыдняў — прыкладна раз у месяц. I хоць гэтую задуму не ўдалося цалкам ажыццявіць: умяшалася інстытуцкае начальства, палічыўшы, што такая загружанасць студэнтаў ідзе насуперак навучальнай праграме, парушае яе і адначасна ўскладняе — тым не менш тыя, хто, як і Кутарга, не адседжваў час на лекцыях і семінарскіх занятках, з павагай і разуменнем ставіліся да свайго настаўніка і падзялялі яго заклапочанасць, каб час у сценах інстытута марна не бавіўся.
Кожны імкнуўся да чарговага семінара выбраць найбольш блізкую яму тэму. Кугарга спачатку напісаў рэферат аб Траянскім царстве. Зроблена гэта было так глыбока, з праяўленнем вялікай самастойнасці ў асвятленні і раскрыцці тэмы, што можна ўжо гаварыць аб першай яго самастойнай навуковай працы. Рэферат спадабаўся Крузе, і ён параіў Міхаілу і для наступнага семестра падшукаць маладаследавануіо тэму. Кугарга, які амаль увесь вольны час праводзіў у бібліятэцы, зарыентаваўся, што слаба вывучана жыццё плямёнаў Старажытнай Атыкі. Таму гэтую тэму і назваў Крузе ў якасці будучага рэферата. Той выбар ухваліў. Але наўрад ці ведалі тады абодва, што менавіта з глыбокага даследавання жыцця згаданых плямёнаў і будзе зроблены першы крок Кутаргі да напісання магістэрскай дысертацыі.
Выбраная тэма адкрывала для Міхаіла Сямёнавіча шырокае кола дзейнасці.
Старажытная Атыка — вобласць у сярэдзіне Грэцыі, заселеная вельмі даўно, яшчэ ў дагістарычныя часы. Першыя жыхары з’явіліся ў Атыцы каля 1900 года да н. э. Яны дасягнулі высокай ступені гаспадарчага развіцця. Выкарыстоўваючы спрыяльныя прыродныя ўмовы, паспяхова займаліся земляробствам. Вырошчвалі вінаград, аліўкі. Багатыя горныя пашы да
189
звалялі гадаваць шмат авечак і коз. Ды і карыснымі выкапнямі Атыку Бог не абдзяліў. Залежы жалеза, серабра, мармуру, солі, гліны спрыялі развіццю розных рамёстваў. А да ўсяго вобласць знаходзілася ў выгадным геаграфічным становішчы. Дзякуючы размяшчэнню на ўзбярэжжы мора, у Атыцы паспяхова развіваўся марскі гандаль, а гэта вяло да хуткага засялення берагавой паласы. I ўжо к V стагоддзю да н. э. Атыка ператварылася ў самую развітую вобласць Грэцыі, а ў паўднёвай частцы яе ўзнік вялікі горад, што атрымаў назву Афіны.
Пакуль Кутарга рабіў першыя подступы для распрацоўкі выбранай тэмы, Крузе ў гэты час імкнуўся як мага лепш падаць рэферат свайго вучня аб Траянскім царстве. Ён нават падрыхтаваў экзэмпляр для прадастаўлення ў Міністэрства народнай адукацыі. Хутчэй за ўсё рэферат туды і быў накіраваны, але лёс яго невядомы. Магчыма, згубіўся недзе сярод папер, а мо і проста па якой прьпіыне не дайшоў, бо даследчыкі маглі б знайсці хоць якія сляды. Але пакуль поіпукі марныя.
Адно вядома: у гэтым рэфераце Кутарга праявіў такія глыбокія веды, што нават у асооных выпадках змог удакладніць свайго настаўніка. Прынамсі, ён дапрацаваў карту Старажытнай Грэцыі, створаную перад гэтым Крузе. Удакладніў размяшчэнне горных вяршынь Каціл і Гаргара. Калі б на месцы Крузе аказаўся іншы выкладчык, такія «заўвагі» яму маглі б і не спадабацца. Ды ў Крузе да ўсяго былі іншыя стаўленні. Улюбёны ў старажытную гісторыю, ён умеў радавацца кожнаму новаму поспеху ў яе даследаванні.
Калі Кутарга працаваў над рэфератам аб жыцці плямёнаў Старажытнай Атыкі, Крузе дапамагаў яму ў вывучэнні першакрыніц і дзеля гэтага арганізаваў штодзённыя практычныя заняткі. Прыносіў на іх рэдкія кнігі, якія меў у асабістай бібліятэцы. Збіраліся разам япгчэ і па суботах, праводзячы кожны раз да дзвюх гадзін. Але гэтыя зборы розніліся ад штодзённых. Крузе даваў магчымасць Кутаргу паглыбіць веды па асобных момантах з вучэбнага курса па гісторыі, які чытаў у час асноўных заняткаў. А яіпчэ, зацікаўлены далейшым лёсам свайго любімага студэнта і дбаючы аб яго далейшай кар’еры, ён выпісваў для яго неабходную літара
190
туру з Пецярбурга, Лейпцыга, іншых гарадоў, у бібліятэках якіх захоўваліся і дзе выдаваліся працы па антычнай гісторыі.
Яшчэ праз некаторы час, цалкам паверыўшы ў навуковыя магчымасці Кутаргі, Крузе вырашыў падзяліцца з ім і некаторымі сваімі распрацоўкамі. зробленымі для новых работ, але своечасова нявыкарыстанымі. Гэта паспрыяла не толькі больш плённай рабоце Міхаіла Сямёнавіча над тэмай (па прапанове Крузе яна была прадоўжана ў 1831 і 1832 гадах, тым самым настаўнік арыентаваў вучня на магістэрскую дысертацыю), а і садзейнічала яго глыбокай і дэталёвай падрыхтоўцы па іншых прадметах.
Патрабаванні ж да ведаў у інстытуце былі вельмі высокія і строгія. I, як у кожнай навучальнай установе знаходзіліся выкладычкі, у якіх патрабавальнасць ператваралася ў звычайную прыдзірлівасць. Да такіх адносіўся і Блюме — прафесар геаграфіі і статыстыкі. Але і ён быў уражаны ведамі Кутаргі і ацаніў іх на «выдатна», хоць такую высокую ацэнку ў час экзаменаў ставіў в