Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ды, неабходна спачатку падрыхтаваць глебу. А тут не абысціся без ліквідацыі непісьменнасці сярод тувінцаў. Для гэтага ж трэба кнігі, падручнікі. А напачатку буквары, бо буквара ў тувінцаў і не было, адсугнічаў і алфавіт.
Канечне, над гэтай праблемай (і не толькі ў дачыненні да тувінскага народа) задумваліся многія ў навуковых колах тагачаснага Савецкага Саюза і да вырашэння яе падступаліся на самым высокім узроўні. Але, як заўсёды, у канкрэтным выпадку патрэбен нехта адзін, хто здатны ўзяць на свае плечы больш, чым іншыя. Пры стварэнні тувінскага алфавіта такім чалавекам стаў Пальмбах. Ён скончыў аспірантуру пры Інстытуце нацыянальных культур народаў Савецкага Усходу. I ён жа ўвайшоў у спецыяльную экспёдыцыю вучоныхлінгвістаў для стварэння тувінскай пісьменнасці. Ехаў Аляксандр Адольфавіч у Туву і з патаемнай надзеяй напісаць кандыдацкую дысертацыю па пытаннях тувіпскай пісьменнасці. Аднак наперадзе чакаўся вялікі аб’ём практычнай работы, і ён не здагадваўся, што напісанне дысертацыі і яе далейшая абарона зацягнуцца на шмат гадоў.
534
А ў чэрвені 1930 года на прыстані ў Кызыле было асабліва людна. Сабраліся не толькі карэнныя жыхары гэтага невялікага горада, заснаванага ў 1914 годзе як Белацарск, а ў 1917 годзе перайменаванага ў ХемБелдыр і, нарэшце, у 1926ым стаўшага Кызылам, што ў перакладзе азначае чырвоны, а і прыехалі качэўнікі з многіх стойбішчаў, у тым ліку і далёкіх. Яны даўно збіраліся наведацца ў цэнтр сваёй Тувінскай Народнай Рэспублікі, народжанай у цяжкай барацьбе за нацыянальнае вызваленне, ды ўсё не знаходзілі часу. A прыехаць хацелася, бо спакою не давалі чуткі аб тым, што на рэках КаХем і БійХем (а ў сутоку іх знаходзіцца Кызыл і тут яны ўтвараюць Енісей) з’явілася «жалезная лодка». Гэтая навіна не магла не ўсхваляваць нават тых, хто, здавалася, да ўсяго абыякавы. Цяпер жа да гэтых чутак дайшлі і больш пэўныя.
Тыя, каму давялося пабываць апошнім часам у Кызыле, даведаліся, што на гэтай «жалезнай лодцы» (іншыя яе называлі «вадзяной лодкай») павінна прыехаць шмат людзей з самой Масквы. Ды і не проста пазнаёміцца з Кызылам, а навучыць іх, тувінцаў, чытацьпісаць. А гэты дзіўны і, на думку старэйшых, непатрэбны занятак, прывабліваў моладзь. Сярод юнакоў і дзяўчат з’явілася нямала ахвочых рабіць гэта так упэўнена, як робяць гэта іх рускія аднагодкі. Цяпер усе хацелі ўбачыць і дзіўную лодку, і людзей, якія могуць адразу, без вялікіх цяжкасцей зрабіць усіх жадаючых разумнымі.
Самыя цікаўныя сабраліся ля прыстані за некалькі гадзін да прыбыцця парахода «Улугхем». I ўсё паглядалі ў бок, адкуль ён павінен з’явіцца. Яшчэ сілуэт парахода ледзь пачаў вымалёўвацца на даляглядзе, як данёсся яго гудок — спачатку, зза адлегласці і не такі моцны, як бы прыглушаны. Але, падыходзячы бліжэй, «Улугхем» праз некаторы прамежак часу нагадаў пра сябе. I гэтыя рэгулярныя гудкі прыносілі ў натоўп яшчэ большае ўзбуджэнне. Чуліся воклічы найбольш нецярплівых, іх давялося адганяць, бо параход быў ля самага берага. Яго аграмадзіна насоўвалася паволі, быццам нехаця і гэта яшчэ больш падкрэслівала ўрачыстасць моманту.
535
Калі скінулі трап, натоўп было немагчыма ўтрымаць. Аднак, калі на яго ступілі госці, тувінцы расступіліся, даючы дарогу. Першым ішоў Леанід Пакроўскі, а за ім Аляксандр Пальмбах. Многім кінуўся ў вочы менавіта Аляксандр Адольфавіч. Высокі, стройны, з густымі валасамі, якія ледзь прыкметна кучаравіліся, ён крочыў упэўнена, кідаючы позірк на тых, хто сабраўся на прыстані. I хоць чорныя бровы «імкнуліся» надаць яго твару строгі выраз, няцяжка было заўважыць, што погляд яго добразычлівы, неяк адразу схіляе да даверу.
А тувінцы ўмелі добра разбірацца ў людзях. Гэтаму іх навучыла тая прыродная асцярожнасць, без якой не абысціся, калі адзін знаходзішся ў тайзе і толькі праз якую сотню вёрст можна напаткаць чалавека, найчасцей незнаёмца. Трэба адразу здагадацца, хто перад табой — паляўнічы, які далёка адышоў ад стойбішча, бягляк, што хаваецца ад улад, ці якіхнебудзь злачынцаў, якому забіць некага цяжкасці не выклікае. Адпаведна трэба і дзейнічаць: незнаёмца альбо сустрэць з добрай усмешкай, альбо пастарацца своечасова адысці ў бок, a то, калі відавочны яго злыя намеры, апярэдзіць іх, нанесці ўдар першым. Такія ж людзі, ад якіх ідзе дабрыня, шчырасць, нейкая ўнутраная спагада, тувінцам заўсёды падабаліся. Таму і кінуўся ў вочы з прыезжых найперш Аляксандр Адольфавіч.
Наперадзе чакалася напружаная штодзённая работа. У першую чаргу для Пальмбаха, які павінен быў застацца ў Туве надоўга. Ці не адразу па прыездзе яго выбралі сакратаром навуковага камітэта, што быў зацверджаны для работы над стварэннем тувінскай пісьменнасці. Цэнтральны камітэт Працоўнай народнарэвалюцыйнай партыі Тувы ўтварыў дзеля гэтага і спецыяльную камісію. Неўзабаве адбылося яе першае пасяджэнне, на ім навукоўцы, якія прыехалі з Масквы, абгрунтавалі свае меркаванні наконт будучага алфавіта. Было вырашана спыніцца, а гэтую думку настойліва даводзіў і Пальмбах, на новацюркскім лацінізаваным алфавіце, узяўшы яго за аснову ў рабоце. Аляксандр Адольфавіч аргументаваў такі выбар тым, што ў ім невялікая колькасць літар — усяго дваццаць дзе
536
вяць, але іх дастаткова, каб ахапіць усю адметнасць тувінскай мовы. На тым і пагадзіліся.
Працай над стварэннем алфавіта знаходжанне Пальмбаха ў Туве не абмяжоўвалася. Гэта стала толькі няхай і важнай, але малой часткай вялікай праграмы па рабоце ў рэспубліцы на культурным будаўніцтве. У хуткім часе мясцовыя ўлады арганізавалі экспедыцыю па статычным перапісе насельніцтва, у якую ўвайшоў і Аляксандр Адольфавіч. Што да алфавіта, дык ужо 28 чэрвеня 1930 года ён быў заканадаўча адобраны і зацверджаны. Для паскоранага авалодвання ім паўсюдна ствараліся гурткі. Тых людзей, якія з’явіліся ў Кызыле, Пальмбах узяў пад асабісты кантроль і часта праводзіў з імі заняткі. Урокі тувінскай мовы рэгулярна публікаваліся ў мясцовай газеце «Шым». А паколькі гэта быў час лозунгаў, дык у Туве з’явіўся такі: «Граматны, навучы двух непісьменных». Ён адпавядаў задачам дня і прыносіў вялікую карысць.
Для лепшай каардынацыі ўсёй работы, магчымасці весці плённую дзейнасць, Аляксандр Адольфавіч з 1931 года пачаў працаваць навуковым супрацоўнікам Тувінскага навуковадаследчага інстытута мовы, літаратуры і гісторыі. Разам з тувінскімі калегамі ён стварыў першыя праграмы і буквары для школ і лікбезаў. Нярэдка даводзілася ахвяраваць ці не ўсім вольным часам, якога і так не хапала — і ў інстытуце, і дома займаўся па сутнасці адным і тым жа. У інстытуце — метадычныя распрацоўкі, дапрацоўка праграм і буквароў у тэмпе, які можа вытрымаць толькі чалавек апантаны. Дома — уласная творчасць.
Даўняе захапленне літаратурай атрымала новыя імпульсы. Цяпер Пальмбах не проста пісаў вершы, нарысы, п’есы, а ствараў іх на тувінскай мове, якую ўжо ведаў дасканала, не горш, чым тувінцынавукоўцы. Апублікаваныя творы Аляксандра Адольфавіча выклікалі цікавасць не толькі ў чытачоў, іх уважліва прачытвалі і тыя, хто сам не супраць быў паспрабаваць сілы ў літаратуры. Дый — няхай гэта не падасца дзіўным — Пальмбах падобную задачу найперш і ставіў перад сабой.
537
На той час тувінскай літаратуры яшчэ не было. A мясцовы фальклор толькі пачыналі запісваць і не паспелі належным чынам вывучыць. А паколькі ў таленавітасці тувінскага народа Аляксандр Адольфавіч не сумняваўся і пераканаўся ў гэтым у час паездак па рэспубліцы (вынікам адной з іх, якая прывяла ў БарунХемчыкскі хаун, стаў нарыс «Вякі і гады»), то разумеў, што неабходны штуршок, які б прымусіў таленавітых людзей узяцца за пяро. А як пісаць, ён і паказваў уласнымі творамі.
Свайго роду школу мастацтва тувінскія літаратары прайшлі і тады, калі разам з Пальмбахам напісалі калектыўную аповесць «Расказ Самбукай», што стала першым творам маладой літаратуры. Праўда, яго арыгінальным не назавеш, бо ў аснову была пакладзена аповесць казахскай пісьменніцы А. Нухрат «Сцяпны сказ». Ды ўсё ж умовы жыцця, звычаі казахскага і тувінскага народаў у нечым блізкія, асабліва ў качэўнікаў. Пры гэтым вырашаліся і практычныя задачы: патрабаваўся твор, які б палюбіўся ўсім, хто навучыўся чытаць. Так і атрымалася — «Расказам Самбукай» за чытваліся ад старога да малога.
Разумеў Пальмбах і тое, што ў далучэнні да пісьменства вялікая роля належыць жывому слову. Таму часта выступаў з лекцыямі, клапаціўся аб развіцці тувінскай драматургіі. I тут ішоў ад уласнага прыкладу, пішучы патувінску п’есы. Асаблівай папулярнасцю карысталася «Знішчым ворагаў калгаса». Канечне, у творы адчуваецца даніна часу, ды і акцэнты расстаўлены ў духу яго. Але ў дадзеным выпадку важна, наколькі спектаклі, пастаўленыя па гэтым творы, ад павядалі запатрабаванням тагачаснага гледача, як садзейнічалі ўсведамлепню, што толькі авалодванне граматай дапамагае адчуваць сябе сапраўдным чалавекам.
Аляксандр Адольфавіч за кароткі час стварыў двухмоўны слоўнік тувінскай мовы. Ён стаў адным з аўтараў «Граматыкі тувінскай мовы> і «Асноў тувінскай арфаграфіі», якія вытрымалі некалькі выданняў. Аднак, дасягнуўшы значнага поспеху, разумеў, што нельга спачываць на лаўрах. Многае патрабавала ўдасканалення. Таму па ініцыятыве Пальмбаха на старонках
538
газеты «Шын» разгарнулася дыскусія па пытаннях арфаграфіі і тэрміналогіі. Удасканальваючы тувінскую азбуку, ён стараўся прыняць над увагу і напрацоўкі іншых. У прыватнасці, адшукаў кнігу Н. Катанава «Вопыт вывучэння уранхайскай мовы», якая ў свой час стала першым подступам да вывучэння гаворак Тувы. Пры той жа газеце «Шын» кіраваў літаратурным аб’яднаннем.
Пакідаў Туву Аляксандр Адольфавіч у верасні 1938 года. Калі быў рэарганізаваны Камуністычны універсітэт працоўных Усходу, Пальмбаха камандзіравалі ў Чалябінск, дзе на працягу двух гадоў ён загадваў кафедрай мовы і быў дэканам філалагічнага факультэта педагагічнага інстытута.
Пакідаў, але не развітваўся, бо ў Туву, якая стала яму роднай, наведваўся яшчэ два разы. Ды і са справай, што стала галоўнай у жыцці, развітвацца не збіраўся. Давёў да ладу матэрыялы кандыдацкай дысертацыі і ў маі 1941 года паспяхова абараніў яе. У цяжкі ваенны час таксама жыў думкамі аб людзях, якія сталі яму дарагімі. А яшчэ на працягу двух гадоў працаваў над перакладам на рускую мову аповесці тувінскага пісьменніка С. Тока «Слова аратага». Ця пер, дзякуючы Пальмбаху, гэты твор узноўлены на 21 мове народаў свету.
3 набліжэннем старасці ўсё больш нагадвала пра сябе язва страўніка, на якую Аляксандр Адольфавіч хварэў даўно. Ды, як звьгчайна, не звя