Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
займаўся творчасцю. Сакратаром выбралі Багданава. Літаратарымарксісты 7 сакавіка 1902 года звярнуліся ў рэдакцыю газеты «Мскра» з прапановай выдаваць брашуры палітычнага змёсту. Яшчэ да прыезду Луначарскага імі былі напісаны артыкулы, што закраналі надзённыя праблемы часу. У прыватнасці, пытанні ўрэгулявання ўзаемаадносін царквы і дзяржавы, a таксама школы і дзяржавы. Меліся і рукапісы, у якіх асэнсоўваліся праблемы прыгоннага права, асуджаўся мілітарызм. У адным з іх — і творчасць Льва Мікалаевіча Талстога.
Адразу відаць, што гэта якраз тое, што цікавіла тагачаснае расійскае грамадства. Таму прапанова Леніну спадаоалася, і ён прыслаў такі адказ: «Дарагія таварышы! Мы вельмі задаволены Вашай прапановай выдаваць брашуры. У брашурах менавіта ёсць вядомы недахоп, і выдаваць мы маглі б лёгка і ў любой колькасці».
У Валагодскай губерні Багданаў знаходзіўся да пачатку 1904 года.
Яшчэ ў чэрвені 1902 года ён развітаўся з Луначарскім, якога перавялі ў невялікі гарадок на паўночным усходзе ад губернскага цэнтра. I амаль адначасова падаў заяву аб звальненні з працы ў бальніцы ў сувязі, як пісаў, з «узрастаючай нервовай стомленасцю». Заява была задаволена 1 ліпеня. Вызвалены земскай управай ад пасады, Багданаў аднак мог працягваць займацца прыватнай урачэбнай практыкай. У пачатку кастрычніка 1902 года з дазволу ўлад выязджаў у горад Гразавец, дзе наведаў мясцовага ссыльнага, аднаго з арганізатараў і дэлегатаў I з’езда РСДРП П. Тучапскага.
489
Умовы ссылкі на Валагодчыне былі не такія і суровыя. У прыватнасці, Міністэрства ўнутраных спраў станоўча паставілася да просьбы Аляксандра Аляксандравіча выехаць на два месяцы ў сяло Новаазараўскае Ачьшскага павета Енісейскай губерні, куды ён і накіраваўся 11 лістапада 1902 года. Дакладная мэта паездкі па сённяшні дзень не ўстаноўлена. Але, па ўсім відаць, Багданаў сустракаўся там з сацыялдэмакратамі.
Чарговы раз ён пакінуў Волагду 3 лютага 1903 года: «на час аперацыі... зза жонкі». Наталлі Багданаўне патрабавалася правядзенне складанай аперацыі, якуіо можна было зрабіць толькі ў вялікай гарадской клініцы. Пасля яе паспяховага правядзення Багданавы вярнуліся ў Волагду. Канчаткова пакідаў горад Аляксандр Аляксандравіч у сувязі з забаронай жыць «у сталіцах і сталічных губернях».
Зблізіўшыся з бальшавікамі, Багданаў эмігрыраваў у Швейцарыю, а там, як вядома, у жніўні 1904 года адбылася нарада 22 бальвіавікоў, на якой бьгў прыняты зварот «Да партыі». Ініцыятыву ў свае рукі ўзяў Ленін, а ў выніку ўсе, у тым ліку і Багданаў, падтрымалі яго прапанову аб скліканні чарговага, IV з’езда партыі.
З’езд праходзіў у Лондане з 12 па 25 красавіка 1905 года. Там Багданаў выступіў з дакладамі — аб узброеным паўстанні і па арганізацыйным пытанні, быў выбраны членам першага бальшавіцкага ЦК РСДРП. Гэта найлепшае сведчанне таго, што карыстаўся аўтарытэтам у таварышаў па партыі. Ды і энергіі Аляксандру Аляксандравічу было не займаць. Рэвалюцыйную дзейнасць вёў у сталіцы. З’яўляўся прадстаўніком ЦК у Пецярбургскім Савеце рабочых дэпутатаў, прымаў удзел у рэдагаванні часопіса «Новая жнзнь», напісаў шмат пракламацый, праводзіў агітацыю сярод нізоў.
Зноў арыштавалі і апынуўся за кратамі. Пасля выхаду з турмы ў Расіі доўга не затрымаўся. Улады палічылі знаходжанне Багданава на тэрыторыі краіны небяспечным і выслалі за мяжу. Спачатку ён спыніўся ў Фінляндыі, пасяліўся на станцыі Куакала, дзе тады знаходзіўся Ленін. На той час Аляксандр Аляксандравіч цалкам падзяляў пазіцыю бальшавікоў, падтрымліваў іх праграму барацьбы з самадзяржаўем. Ды і сам у немалой стунені з’яўляўся ідэолагам бальшавізму. I невыпадкова, што праз год удзельнічаў у рэдагаванні
490
цэнтральнага друкаванага органа бальшавікоў — газеты «Пролетарнй», працягваючы знаходзіцца за граніцай.
Але «сяброўства» працягвалася нядоўга. Ужо прыкладна ў сярэдзіне 1907 года Багданаў пачаў разыходзіцца з таварышамі па партыі ў разуменні задач рабочага класа ў будучай рэвалюцыі. He пагаджаўся з тымі, хто канчаткова падтрымліваў пазіцыю Леніна. A ў выніку ўзнікла група так званых «адзавістаў». У ёй, праўда, існавалі пэўныя рознагалоссі, бо аб’ядналіся разам як прыхільнікі радыкальных дзеянняў, так і больш памяркоўныя.
Багданаў належаў да «ультыматыстаў», якія патрабавалі тэрміновага адклікання з Думы фракцыі бальшавікоў, мяркуючы, што, паколькі яна, па іх словах, «чорнасоценная», удзел яе рабоце немагчымы. I, увогуле, быў супраць нелегальных форм барацьбы, заклікаў адкрыта ісці да народа, весці з ім прамую і бескампрамісную гаворку, не зважаючы на небяспеку. Ленін гэта назваў «ліквідатарствам навыварат», а пазней арганізаваў з «ліквідатарамі» бескампрамісную барацьбу. Паколькі пазіцыі Леніна былі моцныя — ён ужо карыстаўся вялікім аўтарытэтам, у чэрвені 1909 года на рыжскай пашыранай нарадзе рэдакцыі газеты «Пролетарнй» «ліквідатарства» прызналі ўнутрыпартыйнай плынню, якая цалкам адышла ад марксізма і з’яўлялася несумяшчальнай з бальшавізмам. Пазней, у студзені 1910 года на пленуме ЦК РСДРП, была дадзена яшчэ больш суровая ацэнка: ліквідатарства і адзавізм назвалі праявай буржуазнага ўплыву на пралетарыят.
Пасля ўсяго Багданаву заставаліся два варыянты паводзін. Першы — пайсці на кампраміс. Каб застацца ў партыі бальшавікоў, трэба было падзяліць пазіцыю большасці, прызнаць свае памылкі. Ен выбраў другі шлях — выйшаў з партыі, стварыў групу аднадумцаў «Вперед» н пачаў выдаваць аднайменную газету.
He адно дзесяцігоддзе, калі панавала камуністычная ідэалогія, Багданава і яго таварышаў за такую пазіцыю асуджалі. Цяпер, цвяроза паставіўшыся да ўсяго, нельга ім не захапляцца, хоць і падзяляць цалкам яго погляды таксама нельга. Адно добра бачна: Багданаў быў з людзей моцных духам і з уласнымі меркаваннямі.
491
Такія могуць памыляцца, але такія ніколі не здрадзяць. I энергіі ім не займаць.
Таму і з паражэннем не згадзіўся і пачаў шукаць аднадумцаў сярод рэвалюцыйна настроенай моладзі, a дзеля гэтага ў 1909 годзе на Капры і ў 1910м у Балоні стварыў свае «партыйныя школы», у якіх заняткі спачатку наведвала нямала жадаючых спасцігнуць сакрэты барацьбы з самадзяржаўем. Аднак праз некаторы час інтарэс у іх да вучобы астыў. I не ў апошнюю чаргу таму, што яшчэ ў 1908 годзе з’явілася вышэйзгаданая кніга «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм», у якой Ленін даў рашучую водпаведзь свайму нядаўняму саратніку.
Эмпірыякрытыцызм перакладаецца з грэчаскай мовы, як майстэрства разбіраць, судзіць. Па сваім змесце ён блізкі з махізмам, заснавальнікам якога стаў аўстрыйскі фізік і філосаф Эрнст Max. Махісты, не сказаць, каб цалкам былі адарваны ад жыцця, як гэта ім прыпісвалі. Яны спрабавалі разабрацца ў прьгчынах крызісу класічнай механічнай фізікі і спрабавалі даць метадалагічную праграму выйсця з яе, прапануючы ўласныя філасофскія ідэі. У розных варыянтах гэтая думка праведзена ў такіх работах Багданава, як «Філасофія жывога вопыту», «Новы свет», «3 псіхалогіі грамадства», «Эмпірыяманізм» і іншыя. Апошняя атрымала назву ад грэчаскага слова, якое дакладна перакладаецца як вопыт, адзіны. Багданаў быў перакананы, што псіхалагічная аснова — першапачатковая, a ўсё фізічнае — другасна, а адсюль сістэма вопыту і з’яўляецца ідаалагічным выражэннем працоўнага жыцця калектыву.
He збіраючыся глыбока ўнікаць у сутнасць тэорыі Багданава, можна сказаць адно: яна спрэчна настолькі, наколькі спрэчны любы новы погляд на з’явы, рэчы, развіццё грамадства. I ў кожнага могуць быць уласныя меркаванні, свая пазіцыя. Але на той час апошняй інстанцыяй быў Ленін, і да яго меркавання прыслухоўваліся. Відаць, і гэта паўплывала на тое, што вучні Багданава ў хуткім часе пакінулі сцены яго «партыйных школ».
Такая няўдача Аляксандра Аляксандравіча расчаравала больш, чым рознагалоссі з бальшавікамі. Багданаў разумеў, што ў любой справе без апоры на моладзь
492
спадзявацца на поспех цяжка. Таму і вырашыў з філасофіяй парваць канчаткова, прысвяціўшы сябе літаратурнай дзейнасці. Тым больш у галіне мастацкай прозы ён пэўны вопыт меў: яіпчэ ў 1908 годзе з’явіўся яго раман «Красная звезда» і, трэба сказаць, атрымаў досыць вялікую папулярнасць. Бо ў той час Расія цяжка перажывала паласу рэакцыі, якая наступіла пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. У многіх, хто яшчэ нядаўна верыў у перамогу над самадзяржаўем, надзеі не засталося. 1 тут з’явіўся раман, няхай і фантастычны, у якім вымалёўваліся найлепшыя перспектывы свабоднага грамадства.
Дзякуючы багатай творчай фантазіі, Багданаў ствараў такую мадэль будучага грамадства, у якім няма ніякай улады над людзьмі, адсутнічае нават кіраванне вытворчымі працэсамі, а ўсе ўзаемаадносіны мацуюцца на таварыскасці, аўтарытэце ведаў, навыкаў, жыццёвага вопыту. У рамане даволі выразна была змадэліравана і сама дзяржаўная структура. На чале дзяржавы стаяў цэнтральны орган кіравання, які называўся Саветам эканомікі. Сваю дзейнасць ён ажыццяўляў праз навуковыя цэнтры, органы планавання, кантролю і іншыя структуры, без якіх не абысціся ў паўсядзённай рабоце. Аднак у гэтым творы Багданава нельга ўспрымаць толькі «ружовым рамантыкам». Для прыкладу, ён прадказаў з’яўленне атамных рухавікоў, дзейнасць якіх базіруецца на расчапленні ядра, поўнай аўтаматызацыі многіх вытворчых працэсаў, надаваў вялікую ролю вылічальным машынам, розным сінтэтычным матэрыялам. У пэўнай ступені стаяў і ля вытокаў сучаснай кібернетыкі. I самае галоўнае — упершыню аргументаваў свае ідэі аб пераліванні крыві абменным спосабам, як адным з важнейшых метадаў у барацьбе за павышэнне жыццястойкасці арганізма.
Твору Багданава даў высокую ацэнку Луначарскі, у першую чаргу адзначыўшы наватарскі характар твора, звярнуўшы асаблівую ўвагу на распрацоўку новых ідэй: «Гэта часткова навуковае адкрыццё ці яго прадбачанне і папулярызацыя, гэта прароцтва. Сіла паэтычнай думкі заключаецца тут у перамозе над будзённым, у творчай пабудове правобраза будучага цэлага з раскіданых і часта няўлоўных элементаў, што спеюць у нетрах сённяшняга...»
493
Другі раман Багданава «Ннженер Меннн» — таксама фантастычны. Упершыню надрукаваны ў 1913 годзе, ён вытрымаў некалькі выданняў. Гэтым разам дзеянне было перанесена на Марс. Асобныя сюжэтныя элементы, а таксама філасофская канцэпцыя аўтара збліжае новы раман з папярэднім. Як і ў «Красной звезде», Б