• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    нёвыя марскія малюскі, пасля збору якіх з’явілася унікальная калекцыя. Толь высока ацаніў гэту работу.
    Сустрэча ў бухце Кацельнага стала не толькі радаснай. Час было думаць аб зімоўцы, якую дапаможная група вырашыла праводзіць з экіпажам. Правялі яе ў лагуне Нерпалах. Зімоўка працягвалася з 24 верасня 1901 да 14 ліпеня 1902 года. Але гэта не значыць, што Толь на гэты час цалкам адмовіўся ад навуковай працы. Зблізіўшыся з Валасовічам і знайшоўшы ў яго асобе аднадумцу па многіх пытаннях (гэтаму ў немалой ступені спрыялі навуковыя дыскусіі, якія рэгулярна праводзіліся ў каюткампаніі «Зары»), запрашаў яго ў так званыя «малыя экспедыцыі».
    Яшчэ ў кастрычніку 1901 года Толь і Валасовіч праз востраў Кацельны і тундру праехалі больш за сто вёрст, каб даследаваць яго геалагічную будову. 15 студзеня 1902 года адправіліся на мацярык за поштай для
    472
    экспедыцыі. Шлях заняў чатыры тыдні — на санных запрэжках дабіраліся праз Малы і Вялікі Ляхаўскія астравы да мыса ЧайПоварне, што знаходзіўся на беразе праліва Дзмітрыя Лапцева.
    У час паездкі Канстанцін Адамавіч захварэў. Толю нічога не заставалася, як загадаць яму ехаць у Якуцк, адкуль Валасовіч павінен быў адправіцца ў Пецярбург. Разам з тым Толь прасіў Канстанціна Адамавіча дамовіцца з уладальнікам парахода «Лена», у выпадку, калі «Зара» будзе зацёрта ільдамі, даставіць да Якуцка ўдзельнікаў экспедыцыі, а таксама забраць навуковыя матэрыялы.
    Толь з Валасовічам развіталіся 25 лютага 1902 года. Яны не маглі і падумаць, што больш пабачыцца ім ужо ніколі не давядзецца — Толя хутка не стала.
    Валасовіч у Пецярбургу ажаніўся на Аляксандры Лаўровай, якая была ўрачом па прафесіі. А паколькі здароўе яго пагоршылася (з’явілася падазрэнне на туберкулёз лёгкіх), разам з жонкай адправіўся на лячэнне ў Швейцарыю, дзе пазнаёміўся ў 1903 годзе з рускімі эмігрантамі і прымаў удзел у іх сустрэчы з У. Леніным. He застаўся ён у баку і ад рэвалюцыйнай барацьбы, аказаўся ў шэрагу ўдзельнікаў першамайскай дэманстрацыі. За актыўнасць нават быў узнагароджаны спецыяльнай алай шаўковай стужкай з сілуэтам рабочага.
    Пра кантакты з рэвалюцыйнымі эмігрантамі стала вядома царскай ахранцы, і па вяртанні ў Пецярбург Канстанцін Адамавіч быў арыштаваны. Але загадзя прадугледзеў магчымае разгортванне падзей і нават склаў жонцы інструкцыю, як паводзіць сябе ў такім выпадку. Дачку Ніну адправілі ў фальварак Ніўкі пад Нясвіжам, дзе жыла сястра Валасовіча Юлія Адамаўна. За кратамі, праўда, знаходзіўся нядоўга, у канцы 1903 года быў вызвалены. Пачаў сістэматызаваць матэрыялы Рускай Палярнай экспедыцыі, каб перадаць іх для далейшага вывучэння і даследавання галіновым спецыялістам. Склаў геалагічную карту Новасібірскіх астравоў. Дапамагаў удаве Толя падрыхтаваць да выдання дзённікі, дапоўніўшы іх раздзелам аб апошняй экспедыцыі, а сам у 1908 годзе і накіраваўся на раку СангаЮрах.
    473
    У Пецярбургу Канстанцін Адамавіч надоўга не затрымаўся. Няўрымслівая душа пастаянна клікала яго ў дарогу. 20 красавіка 1909 года зноў быў у Верхаянску. Прыехаў не адзін, а з астраномам Я. Скварцовым і тапографам М. Іюдзіным. Гэтую экспедыцыю фінансавала Міністэрства гандлю і прамысловасці, якое збіралася адкрыць марскія зносіны паміж Ленай і Берынгавым пралівам, а дзеля гэтага і трэба было правесці неабходныя даследаванні.
    Праўда, у першапачатковыя планы давялося ўносіць карэктывы. Валасовіч са спадарожнікамі са спазненнем пакінуў сталіцу, а гэта сказалася і на тэрміне прыбыцця ў Казачае. Да ўсяго па дарозе з Якуцка займаўся геалагічнымі назіраннямі, што таксама затрымлівала рух наперад. А тут якраз пачалася тундравая вясна, і ўзніклі новыя складанасці з далейшым перамяшчэннем. На горных схілах і ў дэльтах Лены ўскрыліся рэкі. I гаворкі не магло ісці аб тым, каб выкарыстаць у тундры санны шлях, хоць снег на ёй яшчэ большменш трымаўся.
    Валасовіч вырашыў спачатку правесці геадэзічныя здымкі і геалагічныя даследаванні ракі Яны і марскога прыбярэжжа. Затым планаваў па снезе перабрацца ў дэльту Індзігіркі, каб ужо ўлетку прыступіць да здымкаў бераговай лініі паміж Індзігіркай і Янай і тэрыторыі, што знаходзілася на захад ад Яны, бліжэй да вусця Лены.
    Хоць якуцкую мову ведаў слаба, але кантакт з старшынамі мясцовага Усцьянскага улуса, якія размаўлялі толькі паякуцку, знайшоў. Растлумачыў ім задачы, што стаялі перад экспедыцыяй, і атрымаў сабачыя запрэжкі, якія прасіў. На іх па талым снезе змаглі дабрацца толькі да невялікага сяла Рускае, у якім было ўсяго 9 дамоў, і дзе жылі патомкі рускіх перасяленцаў.
    Атрымаўшы сорак аленяў, падарожнікі 7 чэрвеня пакінулі сяло. Але радасць ад таго, што справа з перамяшчэннем лёгка ўладзілася, хутка аказалася марнай. Якраз настаў час лінькі аленяў, калі яны становяцца вельмі слабымі. Да ўсяго ішлі ледзь не па калена ў вадзе, ды і хутка нацерлі да крыві скуру ад вупражы. Давялося Валасовічу ў юкагіраў купляць новых аленяў.
    474
    Да цяжкасцей і выпрабаванняў яму было не прывыкаць, але гэта экспедыцыя асабліва выматала нёрвы. Адна непрыемнасць крочыла за другой. На змену кароткай тундравай вясне прыйшло гэткае ж кароткае лета. У такі час у тундры і людзям, і жывёлам не дае спакою машкара, якая хмарамі носіцца ў паветры. He дапамагала ні раскладванне кастроў, ні знаходжанне ў спецыяльнай палатцы, у якой таксама раскладвалі вогнішча, каб было больш дыму. Калі і наступаў паратунак, то не надоўга. Лягчэй станавілася ў дажджлівыя дні, ды калі мяняўся накірунак ветру.
    Але, нягледзячы ні на што, знаходжанне ў тундры ўсцешвала душу. Валасовіч і яго спадарожнікі з задавальненнем люоаваліся прыгажосцю Поўначы. Па вечарах не спяшаліся класціся спаць. Падоўгу затрымліваліся ля кастроў. Наўкола стаяла такая дзіўная цішыня, што, здавалася, няма поруч нічога жывога. У гэтай заспакоенасці таксама была свая вабнасць. Тым больш, што працягваўся палярны дзень. Ноччу сонца стаяла над гарызонтам, і дыск яго бачыўся выразней і больш акрэслена.
    I ўвогуле, тамашняя прырода пастаянна прыносіла адкрыцці. Ці шанцавала знайсці рэдкія расліны, ці ў час даследаванняў удавалася напаткаць адкладанні, пра якія дагэтуль не ведала навука. А тое, што ўбачылі паміж рэкамі Індзігіркай і Алазеяй, немагчыма было ўявіць нават з самай багатай фантазіяй. У горным хрыбце Улахансіс убачылі дзіўныя гранітныя скалы, так званыя кекуры. На працягу сотняў тысяч гадоў вулканічныя пароды выветрываліся, паверхня скал адшліфоўвалася, і пры гэтым узнікалі фігуры неверагоднай канфігурацыі вышынёй да дзесяці, а часам і да дваццаці метраў. Спынішся поруч, і ўражанне — што апынуўся ў загадкавым каменным лесе, які невядома як узнік пасярод тундры.
    Тады і даведаўся Канстанцін Адамавіч, што ў якутаў сваё найменне гэтым фігурам — кісілях, што ў перакладзе азначае людзі. I сапраўды, месцамі яны нагадвалі людзей, якіх нейкая злая сіла прымусіла застыць у самых неверагодных і нечаканых позах.
    Работа была завершана восенню 1909 года. Па вяртанні ў сталіцу Валасовіч пачаў працаваць над манаграфіяй «ЛенскаКалымская экспедыцыя 1909 года»,
    475
    у якой падагульніў вынікі даследаванняў, зрабіў неабходныя вывады. Хацелася працягваць вывучэнне Поўначы, ды абвастрыўся туберкулёз. Пасяліўшыся ў прьп’арадзе Пецярбурга Лахце (маёнтак належаў А. СтэнбокуФермору), усё ж працаваў у Акадэміі навук. Здароўе не дазволіла самому адправіцца на Вялікі Ляхаўскі востраў, каб адкапаць там астаткі маманта, які быў знойдзены яіпчэ ўлетку 1906 года.
    Праявіўшы ініцыятыву, за прыватныя сродкі Валасовіч накіраваў туды прамыславікоў. Раскопкі працягваліся два гады — з вясны 1910 года. Як высветлілася, захаванасць жывёліны, што ляжала ў мёрзлым грунце яшчэ з чацвярцічнай эпохі, куды лепшыя, чым іншых, якія ўдалося адшукаць раней. Былі адкапаны амаль поўны шкілет, скура і чатыры ступні з падэшвамі і капытамі. Знаходка, паводле апісанняў Валасовіча, выглядала так: «У шкілеце няма правага біўня, каля паловы пазванкоў і рабрын, а таксама дзвюх касцей пярэдняй нагі. Вага левага біўня, зусім свежага і цэлага, 2 пуды. Скура добра захавалася і напалову пакрыта кароткімі густымі валасамі, што сведчыць аб гібелі жывёлы летам. Доўгая светлабурая поўсць за
    Мамант. Сучасная рэканструкцыя
    476
    хавалася на нагах, асабліва на пярэдняй левай назе». Канстанцін Адамавіч прыйшоў да высновы, што «агульная колькасць скуры дазваляе зрабіць чучала жывёлы...»
    Рэшткі маманта з цяжкасцю і асцярожнасцю былі дастаўлены ў Іркуцк, адтуль па чыгунцы ў Пецярбург, а затым у Лахту. А. СтэнбокФермор для размяшчэння гэтага унікальнага экспаната заказаў спецыяльную лядоўню і Валасовіч змог прэпарыраваць астаткі.
    Веды, вопыт яго спатрэбіліся пры правядзенні інжынернагеалагічных работ пры рэканструкцыі Архангельскага марскога порта. Пазней Валасовіч зацікавіўся праблемамі чацвярцічнай геалогіі Паволжа і Кубані. А з 1917 года жыў у горадзе Есентукі, дзе жонка працавала ўрачом.
    Жыццё выдатнага прыродазнаўцы, геолага, географа, хіміка (пра што сведчаць аўтарытэтныя энцыклапедычныя даведнікі) абарвалася трагічна 25 верасня 1919 года. Канстанцін Адамавіч загінуў у час чыгуначнай катастрофы каля станцыі Бяспалаўка пад Харкавам. Як вядома, ішла грамадзянская вайна, і махноўцы здзейснілі сваю чарговую тэрарыстычную акцыю.
    Тыя ж даведнікі называюць Валасовіча заснавальнікам чацвярцічнай геалогіі і палеагеаграфіі ПаўночнаЗаходняй Еўрапейскай Поўначы і Якуцкага Запаляр’я.
    Чучала маманта цяпер знаходзіцца ў Нацыянальным музеі гісторыі прыроды ў Парыжы.
    Імем Валасовіча названы некаторыя выкапнёвыя расліны і жывёлы. Яно ўвекавечана ў назве мыса на паўночнаўсходнім узбярэжжы вострава Бальшавік у архіпелагу Паўночная Зямля. А на радзіме...
    Вёска Ёдчыцы знаходзіцца ўсяго ў нейкіх двух кіламетрах ад Навасёлак (колішніх Крывасёлак), дзе я пражыў адзінаццаць гадоў, скончыў адзінаццацігодку. Прызнаюся шчыра: да з’яўлення артыкула В. Грыцкевіча я нічога пра Валасовіча не чуў, бо не ведалі пра знакамітага земляка і мае настаўнікі.
    ^^^^^в
    БЛУКАЎ У ЗАВОБЛАЧНЫХ ВЫШЫНЯХ
    АЛЯКСАНДР БАГДАНАЎ
    Боязі ў яго няма. Ды і адкуяь ёй узяцца? Столькі разоў даводзілася праводзіць на сабе розныя вопыты па пераліванні крыві, выпрабоўваючы новыя метады, і нічога — абыходзілася. А тут нават не вопыт, a звычайная медыцынская працэдура. Трэба дапамагчы хвораму і ён, Багданаў як урач не можа не зрабіць гэтага. Якая розніца — пераліванне крыві ад іншага пацыента, ці сваёй, уласнай? Ну і што з таго, што ён — дырэктар навуковадаследчага інстытута, падобных якому няма ў свеце? Тым больш адказна і ганарова зрабіць гэта, яшчэ раз даказаўшы, наколькі ў медыцыне не месца чыноўніцтву і не пасада вырашае дзелавыя і прафесійныя якасці, а высокая падрыхтоўка. Ён