Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
а ў першую чаргу ўрач, які павінен у любых абставінах, калі ўзнікае неабходнасць, прыйсці хвораму на дапамогу і зрабіць усё магчымае дзеля ўратавання жыцця. А ў асобных выпадках і, здавалася б, немагчымае. Асабліва пры пільнай патрэбе.
Цяпер надарыўся якраз такі выпадак. Адзін са студэнтаў, будучых урачоў, які праходзіў у інстытуце практыку, цяжка хворы. У яго сухоты, хоць і неадкрытай, неактыўнай формы. Аднак усё ўскладнілася, калі бедалага перанёс ліхаманку. Гэты студэнт, як і ўсе ў інстытуце, перакананы, што пры самых цяжкіх выпадках — панацэя ў пераліванні крыві. I верыць, што пасля ажыццяўлення гэтай працэдуры справа пойдзе
478
на папраўку. Нават знайшоў таварыша, згоднага падзяліцца з ім сваёй крывёй. Толькі атрымалася так, як у вядомай прымаўцы: дзе коратка, там і рвецца. У апошні момант высветлілася, што ў студэнта і ў яго сябра розныя групы крыві, а да ўсяго ў хворага рэдкая — чацвёртая. Канечне, калі пашукаць іншых ахвотнікаў, дык няхай і з цяжкасцю, іх можна знайсці. Толькі на гэта патрэбен час.
Аляксандр Аляксандравіч, які ведаў пра ўсё, цудоўна разумеў, што часу якраз і нестае. Увогуле, навошта рызыкаваць, адкладваючы справу невядома на колькі дзён, тыдняў, а магчыма (калі не пашанцуе) і на месяц? У самога чацвёртая група крыві. Больш таго, Багданаў быў перакананы, што ў яго выпрацаваўся імунітэт на сухоты. Небяспекі заразіцца няма і не можа быць, таму трэба дзейнічаць рашуча.
Багданаў выклікаў сакратарку. I не таму, што давяраў ёй у інстытуце больш, чым іншым. Яна мусіла звязацца з кім патрэбна, каб давесці яго рашэнне, сутнасць якога выказаў коратка, без лішніх слоў. Пры гэтым не чакаў, што сакратарка, даведаўшыся пра ўсё, уступіць з ім у размову. Яна ж здзівілася падобнаму рашэнню Аляксандра Аляксандравіча:
— Вы, дырэктар інстытута, і згаджаецеся на такое?
Сакратарка замоўкла, падбіраючы патрэбныя словы, баючыся, што Багданаў застанецца незадаволены гэтым, няхай і не прамым, пярэчаннем:
— Згаджаецеся на звьпайнае пераліванне крыві?
— Я спачатку ўрач, а пасля дырэктар,— Аляксандр Аляксандравіч адказаў так, як і адказваў у падобных выпадках неаднойчы, калі хтонебудзь стараўся, без неабходнасці, падкрэсліць значнасць яго пасады. Але разумеў, што для сакратаркі, якая ўпэўнена, што ён не павінен рабіць таго, на што рашыўся, такога адказу мала, працягнуў:
— Справа нават не ў тым, што я ўрач. Проста я магу дапамагчы хвораму цяпер, адразу, бо ў мяне і гэтага студэнта адна і тая ж рэдкая група крыві. Навошта ж шукаць іншага?
Але сакратарка, па ўсім відаць, не задаволілася такім адказам. Ды разумела, што спрачацца з дырэктарам нельга, таму, як апошні доказ, асмелілася сказаць:
479
— Толькі ж заўсёды існуе рызыка. I не мне вам пра гэта гаварыць.
— Рызыка? Без рызыкі ў медыцыне няма чаго рабіць. А што да мяне, то я ўжо неаднойчы рызыкаваў.
Усміхнуўся:
— I, бачыце, жывыздаровы...
Была яшчэ адна прычына, якая надала Багданаву рашучасці. Канечне, ён выконваў свой прафесійны абавязак. Зразумела, што хацеў даказаць, наколькі пераліванне крыві дапамагае аздараўленню арганізма.
Цяпер мусіла адбыцца незвычайнае пераліванне, a так званае абменнае, калі ў пацыентаў вялікая розніца ва ўзросце. Такому метаду Аляксандр Аляксандравіч надаваў асабліва важнае значэнне ў сваёй медыцынскай тэорыі. Паводле яе, кожная прыродная з’ява знаходзіцца ва ўзаемасувязі з навакольным асяроддзем. I вышэйшыя арганізмы пры гэтым — не выключэнне. Пры страчванні раўнавагі наступае старэнне. Замарудзіць яго можна шляхам пералівання крыві, а найбольш жаданыя вынікі магчымы тады, калі пераліваецца кроў маладога пажылому і наадварот. А яшчэ лепш гэта рабіць некалькі разоў, мяняючы пацыентаў, у выніку чаго адбываецца ці не поўная замена крыві.
Пакуль жа студэнту ён аддасць сваю, каб узамен атрымаць яго. Жыццястойкасць арганізма павысіцца ў абодвух, а, паколькі студэнт хворы, для яго карысць будзе большая.
Да працэдуры рыхтаваліся як ніколі старанна. Як ні пераконваў Багданаў, што нічога асаблівага не адбудзецца, звычайнае пераліванне, тым не менш тыя, хто павінен быў правесці яго, адчувалі вялікую адказнасць. He часта сам дырэктар інстытута, рызыкуючы ўласным жыццём, прыходзіць на дапамогу хвораму.
Сітуацыя ўскладнялася, бо незадоўга, у лютым гэтага ж года, Багданаў перанёс аперацыю. Цяпер жа канец сакавіка. He так і шмат часу прайшло, каб арганізм акрыяў, набраўся ранейшай сілы. Але ўсе ведалі: калі Аляксандр Аляксандравіч на нешта рашьгўся, адгаворваць яго марна. Тым больш, пра гэтае рашэнне ў інстытуце ведаюць усе. Заставалася адно: як мага лепш падрыхтавацца да непрадбачных сітуацый.
480
Рыхтаваліся. У думках асэнсоўвалі ўласны вопыт пры правядзеніі падобных пераліванняў. Звярталіся да меркаванняў замежных аўтарытэтаў. Патрэбнай літаратуры па гэтай праблеме ў інстытуце хапала. Багданаў, наведаўшы ў 1922 годзе Англію ў якасці саветніка савецкага пасольства, пазнаёміўся з метадам пералівання крыві ў некаторых англійскіх клініках, а на Радзіму вяртаўся з працамі тамашніх вучоных і набытай літаратурай — балазе сродкі на гата былі выдзелены загадзя.
Пераліванне прызначылі на 24 сакавіка 1928 года. Магчыма б, перанеслі яго яшчэ на які дзеньдругі, ды Аляксандр Аляксандравіч настойваў, што адцягваць нельга. У паспяховым зыходзе працэдуры не сумняваўся. Але, як неўзабаве высветлілася, памыліўся.
Спачатку верыць у гэта не хацеў, упэўнены быў — памылкі ніякай няма, проста загадзя немагчыма ўсё ўлічыць. Таму і зрэагаваў арганізм на пераліванне неадэкватна. Адно прыносіла яшчэ больш сумненняў — у студэнта становішча было не лепшым. Магчыма, прычына ў тым, што адразу не абмежаваліся некалькімі пераліваннямі, а давялі іх да адзінаццаці? Адсюль такая рэзкая рэакцыя арганізма на «ўмяшанне». У такім разе праз пэўны час усё стане на сваё месца і не трэба баяцца.
Надзея памірае апошняй — колькі разоў ён пераконваўся ў правільнасці гэтага меркавання. He падаў духам, таму годна і выходзіў з самага складанага становішча. Цяпер таксама павінен выйсці. Толькі як дамагчыся гэтага?
У першыя дні, калі становішча было хоць і цяжкае, але не крытьгчнае, стараўся даваць урачам парады і гэта часта прыносіла карысць — усё ж вопыт у справе пералівання ў яго быў куды большы, чым у іх. Жартаваў. Нават не таму, што браў над усім верх аптымізм, а каб і іх настрой узняць, бо заўважаў (не мог не заўважыць!), наколькі адчуваюць яны асабістую віну. А віны аніякай няма, усё прадумалі, рабілі так, як і сам ён рабіў у падобнай сітуацыі. А вось сітуацыя па незразумелай прычыне выйшла зпад кантролю.
Праз некалькі дзён стала не да жартаў. Багданаў пачаў трызніць, доўга знаходзіўся ў бяспамяцтве. A калі прыходзіў у сябе, пытаўся. He, не пра ўласныя
I<І Зак. 3396
481
спадзяванні на выздараўленне — ужо і сам разумеў, што знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. 3 цяжкасцю прамаўляючы словы, высвятляў, як адчувае сябе студэнт, якому ён хацеў дапамагчы і, відаць, не змог.
Спачатку яму гаварылі ўсю праўду, бо яна неабходна была яму як урачу, каб штосьці падказаць у гэтай крытычнай сітуацыі. Цяпер вырашылі хаваць яе ад Аляксандра Аляксандравіча. У студэнта справы пайшлі на папраўку. Меркавалі, калі Багданаў пра гэта даведаецца, настрой у яго ўпадзе, яшчэ больш адчуе, што сам ужо наўрад ці ўратуецца.
He гаварылі ўсёй ітраўды і тым самым не разумелі, наколькі Багданаву яна патрэбна. Яму, як і кожнаму, самому хацелася жыць; не менш, а можа і больш жадаў, каб у жывых застаўся той, у каго яшчэ ўсё наперадзе, дзеля чыйго выратавання ён згадзіўся на гэтае пераліванне. Па справядлівасці трэба. Сам жа не так і мала пражыў.
Са смерцю Багданаў змагаўся колькі мог. Завяршаўся другі тыдзень гэтага паядынку. Урачы разумелі, што спадзяванняў на лепшае не засталося, і, калі заходзілі ў палату, стараліся адвесці позірк, ім цяжка было глядзець у вочы Аляксандра Аляксандравіча, а ён усё разумеў, трызніў, але не здаваўся. I як можна было здацца, калі столькі задум яшчэ меў. Як можна было здацца, калі не паспеў як след асэнсаваць пражытае, спадзеючыся, што ўсяму прыйдзе свой час.
Было не толькі што асэнсоўваць, а і пераасэнсоўваць, бо яго жыццё ніколі не ішло па прамой. А мо, таму і не ішло, што ніколі не хацеў жыць паводле меркаванняў іншых і не баяўся выказваць усё, што думаў. I ўласную пазіцыю нязменна адстойваў. Гэта, канечне, многім не падабалася, таму і пасылалі ў яго адрас крытычныя стрэлы. Станавілася балюча, калі перамагала несправядлівасць. А найчасцей не звяртаў на ўсё ўвагі. Пры адстойванні ўласных поглядаў для яго аўтарытэтаў не існавала. Галоўным суддзёй лічыў ісціну, а ісціна, як вядома, ніколі абсалютнай не бывае. Таму да яе кожны імкнецца пасвойму. I кожны мяркуе, што ўрэшце рэшт знайшоў яе. Чаму ж, у такім разе, такога права на ісціну не мае ён сам?
Завяршаўся другі тыдзень нябачнага паядынку Багданава са смерцю.
482
Аляксандр Багданау
Што мы ведаем пра Аляксандра Багданава?
Маладзейшае пакаленне, бадай, мала. Толькі тыя, хто падчас вучобы ў інстытуце ці ва універсітэце яшчэ заспеў курс гісторыі КПСС, магчыма, прыгадаюць, што быў нейкі Багданаў, з якім Уладзімір Ленін востра палемізаваў у сваёй працы, назву якой і прамовіць цяжка, не кажучы пра змест — «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм». Таму студэнты звычайна абмяжоўваліся метадычнымі распрацоўкамі ці, як гэта рабілася часцей, перапісваннем канспектаў, што мелі ўзрост не адзін год і перадаваліся з курса на курс.
483
Няўцям многім, што Багданаў, які сваімі поглядамі і пазіцыяй выклікаў незадавальненне «правадыра сусветнай рэвалюцыі», і знакаміты ўрач, заснавальнік і першы дырэктар адзінага на той час у свеце Інстытута пералівання крыві (цяперашняга Інстытута гематалогіі і пералівання крыві ў Маскве) — адзін і той жа чалавек. А да ўсяго Багданаў быў вядомы як празаік паэт.
Родам Багданаў з мястэчка Саколкі Гродзенскай губерні, дзе яго бацька, таксама Аляксандр Аляксандравіч, Маліноўскі (Багданаў — псеўданім) працаваў народным настаўнікам, даслужыўся да інспектара гарадскіх вучылішч. Маці Марыя Андрэеўна, ад нараджэння Камарова, была дачкой дробнага чыноўніка. Дзед паходзіў з вольных сялян Валагодскай губерні, служыў псаломшчыкам.
28 ліпеня