• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    аваннем агульных заканамернасцей розных арганізацыйных працэсаў, якое стала для мяне асноўнай справай жыцця». А наколькі правільным і перспектыўным шляхам ішоў урач, яскрава відаць з наступнай ацэнкі Сямашкі: «Барацьба за жыццястойкасць гэтаксама неабходна, як барацьба за хлеб і ваду. I будучае грамадства павінна звярнуць на гэтую барацьбу такую ўвагу, як на задавальненне іншых матэрыяльных і духоўных патрэб. Якім шляхам будзе ажыццяўляцца гэтая барацьба за жыццястойкасць? Тымі ж калектыўнымі намаганнямі, як вядзецца задавальненне іншых патрэб: пераліванне крыві павінна стаць абменным».
    Другі тыдзень нябачнай барацьбы Багданава са смерцю завяршыўся не на яго карысць. Тая нітачка, на якой дагэтуль хоць неяк трымалася жыццё Аляксандра Аляксандравіча, стала яшчэ танчэйшай і ледзьве трывала. Пятнаццаты дзень для яго стаў апошнім: памёр Багданаў 7 красавіка 1928 года.
    Той, кажучы яго словамі, «цяжкі выбар», над якім ён пастаянна задумваўся, быў зроблены не на карысць «мечты о дальней прекрасной отчнзне, где братство н разум царят», а ў імя ахвяры, прынесенай дзеля чужога жыцця.
    Жыцця, вартага жалю, якое навобмацак імкнучыся да шчасця і волі не знаходзіць шляху? А тут якраз і не трэба літаральна разумець, прамоўленае ў «Марсіяніне...» Ды і асабісты лёс Багданава пераконвае: жыццё ён любіў і ведаў яму сапраўдную цану. Хацеў лепшага, але каму гэтага не жадаецца! Іншая справа, што ці не ўсе мы доўгі час блукаем у завоблачных вышынях, не разумеючы, што часцей трэба апускацца на грэшную зямлю.
    
    ЛЕАНАРДА ДА ВІНЧЫ 3 БЕРАГОЎ СУСВЕТУ
    АЛЯКСАНДР ЧЫЖЭЎСКІ
    Пачатак красавіка 1914 года ўнёс у звыклы распарадак заняткаў навучэнцаў апоіпняга класа Калужскага рэальнага вучылішча нечаканыя змены. Раптам усе даведаліся, што ўрок малявання, запланаваны на гэты дзень, адмяняецца, а час будзе адведзены для сустрэчы з К. Э. Цыялкоўскім.
    Пра Канстанціна Эдуардавіча яны чулі шмат — Цыялкоўскі ў Калузе бьгў чалавекам знакамітым. Праўда, звесткі былі розныя і часта рэзка супрацьлеглыя. Многія захапляліся апантанасцю Канстанціна Эдуардавіча ў даследаваннях касмічнай прасторы, іншыя ставіліся да яго «дзівацтваў» з паблажлівай усмешкай. На жаль, знаходзіліся і такія, хто Цыялкоўскага ўвогуле ўсур’ёз не ўспрымаў. I цяжка сказаць, якія меркаванні пераважалі.
    Аднак для вучняў многа значыць аўтарытэт настаўнікаў, бо часта прытрымліваюцца ў ацэнках людзей і падзей іх меркаванняў. А перад пачаткам гэтай сустрэчы дырэктар вучылішча Ф. М. Шахмагонаў сказаў з непрыхаванай радасцю:
    — Вам пашчасціла, панове.
    Інакш, як панове, Фёдар Мяфодзьевіч да сваіх падапечных не звяртаўся, падкрэсліваў і павагу да іх, і жаданне бачыць у вучнях дарослых людзей, і прыхільнасць да добрых традыцый, што панавалі ў асяроддзі сапраўднай інтэлігенцыі, якая ніколі не забывала
    500
    пра культуру ўзаемаадносін, паводзін, прытрымліваліся гадамі, a то і дзесяцігоддзямі выпрацаванага этыкету.
    Шахмагонаў і сам карыстаўся ў горадзе немалой вядомасцю, быў доктарам заалогіі. Цяпер Фёдар Мяфодзьевіч працягваў:
    — Майце на ўвазе, панове, Цыялкоўскі — з тых рэдкіх людзей, якія ў адной асобе спалучаюць вучонага, вынаходніка, філосафа. Як мага ўважліва слухайце яго лекцыю. I паверце мне: ідэям Канстанціна Эдуардавіча належыць будучыня.
    Гэтых слоў было дастаткова, каб ледзь не ўсе праявілі да сустрэчы цікавасць. Але з асаблівым нецярпеннем чакаў яе хударлявы, з пільным позіркам вачэй юнак. Блізкія сябры здагадваліся, адкуль у Сашы Чыжэўскага такі святочны настрой, таму толькі ўсміхаліся, назіраючы за ім. А Саша стараўся надта не паказваць свойго хвалявання. Ды гэта яму не ўдавалася. Ніяк не знаходзіў сабе месца.
    I вось чаканая хвіліна настала. Той, пра каго вучні столькі чулі, каго нярэдка пазнавалі, выпадкова сустракаючы на вуліцах горада, з’явіўся ў класе. Увайшоў таропка, несучы з сабой нейкія авальныя прадметы з белага металу, а з імі скрутак чарцяжоў. Што гэта былі менавіта чарцяжы, даведаліся пасля, калі, павітаўшыся, Канстанцін Эдуардавіч прыступіў да лекцыі. А чарцяжы спатрэбіліся яму, каб даходліва. больш пераканаўча давесці свае думкі.
    Пагаварыць Цыялкоўскі збіраўся пра многае, аб чым і паведаміў перад пачаткам заняткаў:
    — Вы, відаць, марыце пра касмічныя падарожжы? — пытанне задаў хутчэй для прыліку, бо адказу на яго не чакаў, не спыняючыся, удакладніў: — A такое падарожжа, калі вы не супраць, мы... ажыццявім. He ўсміхайцеся. Я раскажу вам, як трапіць з Зямлі на Месяц, Марс і на іншыя, больш далёкія, а таму і больш загадкавыя планеты.
    Агледзеў аўдыторыю:
    — Думаеце, пачну пераказваць змест твораў Жуля Верна ці Герберта Уэлса, якімі, відаць, зачытваецеся? Памыляецеся, памыляецеся. Я пазнаёмлю вас з дакладнымі навуковымі разлікамі і выкладкамі, а тут
    501
    неабходны чарцяжы. Яны вынік маіх шматлікіх распрацовак.
    Спахапіўся, разумеючы, што падобныя ўдакладненні наўрад ці патрэбны вучням:
    — Ды вам гэта не цікава. Для вас асноўнае — падарожжа ў касмічнай прасторы.
    Яшчэ ніколі не было ў класе так ціха. Стаіўшы дыханне, вучні лавілі кожнае слова Цыялкоўскага, a ён, адчуўшы, што змог пасапраўднаму зацікавіць юную аўдыторыю, таксама стаў узрушаным, захопленым. Спяшаўся за час, адведзены для заняткаў, паведаць ім як мага больш. I баяўся, што наўрад ці здолее ўсё, што хацелася б расказаць.
    Хутка ўпэўніўся, што гэта так. Канечне, многае перастала быць для аўдыторыі таямніцай — прынамсі, з яго апошніх распрацовак наконт магчымасці і пер: спектыўнасці палётаў у касмічнай прасторы, але тут, у звьгчайным класе, далёка не ўсё можна абгрунтаваць пераканаўча. Іншая справа, каб дзеці маглі паназіраць за небам, пазнаёміцца з рознымі прыборамі, а зрабіць гэта можна толькі ў лабараторыі. Таму, калі лекцыя была закончана, а дружныя воплескі, якімі вучні ўзнагародзілі яго, сціхлі, Канстанцін Эдуардавіч сказаў на развітанне:
    — Будзе жаданне, завітвайце да мяне. Калі не ведаеце, нагадаю: жыву на вуліцы Каровінскай, дом нумар шэсцьдзесят дзевяць. Заўсёды да вашьгх паслуг. Лепей будзе, калі сустрэнемся ў гэтую ж нядзелю. Адным словам, глядзіце.
    Цыялкоўскі пакідаў клас не менш радасны і ўзрушаны, чым вучні. Усцешыла старога настаўніка (яму ішоў 57 год), што сярод моладзі знайшоў аднадумцаў. Праўда, па дарозе дамоў да гэтай сустрэчы ў класе паставіўся больш цвяроза. Разумеў, захопленасць чымсьці невядомым, загадкавым, таямнічым — з’ява звычайная. Але многія, калі падрастуць, здрадзяць сваім цяперашнім марам. А як бы хацелася, каб сярод іх знайшліся тыя, для каго даследаванне космасу стане прызваннем, справай жыцця.
    Саша ж Чыжэўскі даўно не сумняваўся, што так і будзе. А пасля сустрэчы з Цыялкоўскім гэтай упэўненасці ў яго пабольшала. Аднаго хацелася, каб хутчэй настала нядзеля. А што агульную тэму для гаворкі яны
    502
    знойдуць, не сумняваўся. Канстанцін Эдуардавіч, адразу відаць, і выслухаць можа, і з паразуменнем да тваіх меркаванняў паставіцца. He тое, што некаторыя выкладчыкі.
    Неяк Саша падзяліўся з настаўнікам матэматыкі Іванам Самсонавічам Вавілавым, што даўно цікавіцца ўплывам сонечнай дзейнасці на жыццё ўсяго жывога на Зямлі, ды той толькі ўсміхнуўся. Адразу зразумеў Саша: Вавілаў не ўспрымае гэта ўсур’ёз. Іншая справа — Цыялкоўскі. Каб жа пагаварыць самнасам. Тады можна больш даверыцца.
    Таму і не шукаючы сярод аднакласнікаў жадаючых наведацца да Канстанціна Эдуардавіча, вырашыў кіравацца на Каровінскую вуліцу адзін. Ведаў, яна знаходзіцца на самай ускраіне Калугі, таму ў нядзелю наняў рамізніка. Той, калі даведаўся, куды едзе юнак, запытаўся:
    — А ці не да Цыялкоўскага часам?
    Атрымаўшы станоўчы адказ, схамянуўся:
    — Ды на Каровінскую не так лёгка і трапіць.
    У гэтым Саша ўпэўніўся, калі пад’ехалі да Загароднесадскай вуліцы, што выходзіла на Каровінскую. Дом Канстанціна Эдуардавіча знаходзіўся ў канцы яе. Сама вуліца праходзіла па высокім беразе Акі, а жытло Цыялкоўскага размяшчалася ўнізе. Давялося аб’язджаць і дабірацца з боку ракі.
    Як доўжыліся для Чыжэўскага гэтыя апошнія хвіліны? Ён жыў чаканнем сустрэчы, ён прагнуў яе. Але, калі падышоў да дома, пацягнуў за кавалак дроту на дзвярах, з якім, як здагадаўся, быў злучаны званок, ад хвалявання перахапіла дыханне. За дрот пацягнуў аўтаматычна. I яіпчэ не паспеў прыйсці ў сябе, як за дзвярыма пачуліся крокі і яны расчыніліся.
    Цыялкоўскі быў апрануты пахатняму. Мабыць, зза паўсядзённых спраў забыўся пра нядаўняе запрашэнне, калі выступаў у рэальным вучылішчы.
    Канстанцін Эдуардавіч узіраўся ў твар юнака, спрабуючы здагадацца, хто перад ім. I не пазнаваў. He дзіўна: у класе на Цыялкоўскага глядзела не адна пара ўважлівых, дапытлівых вачэй. Паспрабуй цяпер адразу вызначы, каторы з іх перад табой. А да ўсяго ён насіў акуляры і не паспеў іх надзець.
    503
    Сашу давялося назваць сябе. Твар гаспадара дома засвяціўся прыязнай усмешкай. Адразу адчулася, што ён усё ж чакаў, што хтонебудзь з вучняў наведаецца да яго.
    — Рады, вельмі рады! Калі ласка, за мной, наверх.
    Падымаліся па невялікай лесвіцы і хутка апынуліся ў пакоі, які Канстанціну Эдуардавічу служыў і жылым памяшканнем, і спальняй, і бібліятэкай, а да ўсяго — майстэрняй, дзе ён праводзіў розныя доследы.
    Паранейшаму хвалюючыся, Саша пачаў нагадваць і пра лекцыі ў вучылішчы, і пра запрашэнне. Цыялкоўскі разумеў стан юнака, паспяшаўся супакоіць, сказаў, наколькі прыемна яму з’яўленне зацікаўленага наведвальніка. А яшчэ нагадаў, што нядзеля звьвіайна ў яго прыёмны дзень. I тут жа прызнаўся, што гасцей бывае не так і шмат. I ледзь не скрушна дадаў:
    — Маёй работай мала хто цікавіцца.
    He прайшло і некалькі хвілін, як Саша з прыемнасцю заўважыў, што ў гэтым невялікім пакоі, доме адчувае сябе так упэўнена, нібыта бываў тут неаднойчы, а самога гаспадара ведае даўно.
    Гаворка ішла нязмушана, з аднолькавай зацікаўленасцю з абодвух бакоў.
    Госць расказваў, што няблага ведае пра некаторыя працы Канстанціна Эдуардавіча, паколькі і сам з маленства цікавіцца працэсамі, якія адбываюцца ў космасе. А яшчэ Саша падзяліўся, што яго найбольш хвалюе, ці могуць цыклы сонечнай актыўнасці ўздзейнічаць на жыццё раслін, жывёльны свет і нават на чалавека. Цыялкоўскі адказаў станоўча. I параіў бліжэй пазнаёміцца са статыстычнымі звесткамі, якія тычацца розных перыядаў жыцця грамадств