Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
натхненнем узяўся за даручаную справу.
Сутнасць адкрыцця зводзіцца да наступнага. Уся жывая матэрыя праходзіць шэраг энергетычных пераўтварэнняў, сярод якіх важную ролю выконваюць электрахімічныя працэсы. Аднак часта надараецца так, што электрычнасць як бы «раствараецца» ў паветры. Гэта найчасцей назіраецца ў закрытых памяшканнях. Каб паслабіць, a то і зусім прадухіліць негатыўнае ўздзеянне яе на чалавека, паветра трэба «ажывіць». Чыжэўскі прапанаваў для гэтага метад, дзякуючы якому паветра пасля адпаведнай фільтрацыі (прасцей кажучы — ачысткі) штучна напаўняецца іонамі і кіслародам. Ён даказаў, што прымяненне іонаў адмоўнай палярнасці здымае ў людзей стомленасць, узнаўляе страчаныя сілы, спрыяе павышэнню працаздольнасці і нават павялічвае імунітэт супраць розных захворванняў.
Гэта адкрыццё стала адным з буйнейшых у галіне сучаснай біяфізікі. Такому накірунку ў сваёй рабоце Аляксандр Леанідавіч аддаў сорак гадоў. Праўда, зза «сонцапаклонства» вымушаў перапыняць яе. Так здарылася ў сярэдзіне 30х гадоў, але ўжо ў 1937 годзе Чыжэўскі стварыў дзве лабараторыі іонафікацыі пры Упраўленні будаўніцтва Дома Саветаў.
Першапраходцам выступіў, калі ўстанавіў, што 11гадовы цыкл працэсаў, якія адбываюцца на паверхні Сонца, негатыўна ўплывае на зямное жыццё. На Зямлі назіраюцца масавыя захворванні людзей, жывёл і раслін, узнікаюць стыхійныя бедствы. Чыжэўскі прыйшоў да высновы, што ўяўленне аб знешнім асяроддзі і сувязі з ім жывой прыроды не павінна замыкацца зямнымі рамкамі, а трэба выходзіць і на «касмічны прастор».
522
АВТОРСНОЕСВНДЕТЕЛЬСТВО
НА МЗОБРЕТЕННЕ
Hartosmee мторское самдвтельство аыдвно на осномнмм Положежв» об «эобрет* мнмж N т»*н*«км»« усоаершемстаоааммаі от 9 алрел» 1931 г. (С 3 СССР 193’ г. № 21, « ш> л^&ікфу ле&(((?н&ц й/жсЯемш^
ж Ч&іккОкгін^ fU яг'шміуш/ іа іа/ a w&xfre&mv
•о ace* согласно с прмложеннык олксенмем н >н8э»ммытм в эаключмтелммзй er© частн
Гк> кжлвмме»? *у₽«*яу Ьюр»
етямчмтельмымм прмэнвмамм пэсбрегемма. no ^аявме . /й \j^^/>tJ^L^mff , № ^^Z Пействмталіы*^* мэобрет«»ел * Іал/^см.
Р»ЖЛМЗЯ'4М« «mftp^reMMe, У«*МН«*ОГО » мяюо*ед«м ОфСЖЖ СвММГ«ЯІНГТМ« лроммеднкв C4TMKMQ ct ст 29 м 33—36 Гкмкмн«мм* об нюбрете**#». м ?ехнм чмкт усом₽ш«мст»омн»«* (С. 3 СССР 1931 г Л 21 ст 181)
Дейс*»м« *»тсфсяого св»штт<тш рмспространяег ■.* ма террмгорню к*го Свюм ССР
^"^^"Л'’’ ЛW* • ^ ?fitX Э»>»*»»М $"•« Я9&ШШ Хм«мям«м
1*3 't
Старшчй «Аояімг"
Аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва. выдадзенае А. Чыжэўскаму
Выступаючы першаадкрывальнікам, заклікаў іншых праводзіць далейшыя даследаванні: «Магчыма, і эруптыўная дзейнасць на Сонцы, і біялагічныя з’явы на Зямлі з’яўляюцца сутнасцю адной галоўнай прычыны — вялікага электрамагнітнага жыцця Сусвету. Гэтае жыццё мае свой пульс, свае перыяды і рытмы. Навука будучага павінна будзе вырашыць пытанне, дзе зараджаюцца і адкуль ідуць гэтыя рытмы».
I тут Чыжэўскі ішоў наперадзе свайго часу. Таму і не даводзілася яму разлічваць на асаблівае разуменне з боку айчынных вучоных. А ў выніку манаграфію, у якой абгрунтаваў згаданыя вывады, мусіў пісаць на французскай мове, і яна ўпершыню была апублікавана ў 1936—1937 гадах у Парыжы. На радзіму «вярнулася» толькі праз некалькі дзесяткаў гадоў, калі пад назвай «Рэха сонечных бур» выйшла ў Маскве ў 1973 годзе.
Савецкі Саюз толькі «прыглядаўся» да Чыжэўскага, а за мяжой яго адразу ацанілі належным чынам. Пацвярджэнне таму і вышэй згаданы Міжнародны кангрэс, што праходзіў у 1939 годзе ў НьюЙорку. У спецыяльным мемарандуме гэтага форуму гаварылася: «Вывучаць яго работы — саітоаўднае задавальненне для кожнага вучонага, урача, біёлага і любога натураліста наогул, які стаіць на ўзроўні сучаснай навукі, таму што яго працы і ідэі ідуць у яе авангардзе, апярэджваюць яе, а часам і значна. Яны вызначаюцца не толькі прагрэсіўнай навізной, глыбінёй і дзёрзкасцю палёту думкі, але і высокім майстэрствам выкладання, красамоўнасцю матэматычнага базісу».
Падкрэслівалася, што Чыжэўскі «з’яўляецца таксама выдатным мастаком і тонкім паэтамфілосафам, які ўвасабляе для нас, жывучых у XX стагоддзі, манументальнасць асобы да Вінчы». А пад гэтым жа мемарандумам стаяць подпісы такіх сусветна вядомых вучоных, як А. д’Арсонваль, П. Данжавен, Л. Борайль і іншых.
Гэта ўсё — глабальнае, а колькі было зроблена Аляксандрам Леанідавічам такога, што і не заўсёды мела сусветны рэзананс, але тым не менш лішні раз пацвярджала яго ўменне (і жаданне!) ісці наперадзе іншых. Напрыклад, яшчэ ў 1928—1929 гадах ён правёў у Калузе шэраг эксперыментаў, якія дазволілі
524
ўстанавіць, што касмічныя промні тармозяць фізіялагічныя функцыі мікраарганізмаў.
Гады, праведзеныя ў турмах, у ссылцы, не змаглі зламаць Чыжэўскага. Па вяртанні ў 1958 годзе ў Маскву, ён з маладой энергіяй узяўся за прадаўжэнне сваіх даследаванняў. Яму дазволілі арганізаваць лабараторыю аэраіанізацыі ў складзе трэста «Саюзсантэхніка» пры Дзяржплане СССР. Ды доўга папрацаваць не давялося, праз чатыры гады вымушаны быў спыніць сваю работу, а яшчэ праз два гады Аляксандра Леанідавіча не стала. Суровыя жыццёвыя выпрабаванні не прайшлі бясследна. Напаткала цяжкае захворванне — рак дна поласці рота. Але, як ні пакутаваў, працаваў да апошняга. He мог не працаваць.
А нядобразычліўцы не сунімаліся. У канцы 1964 года, калі Аляксандра Леанідавіча не было ў жывых, яны павялі на яго, нябожчыка, чарговую атаку. У часопісе «Партнйная жмзнь» з’явіўся артыкул «Цёмныя плямы». Нехта А. Ярохін ставіў крыж на ўсіх адкрыццях Чыжэўскага, называў іх «навуковай бязглуздзіцай», пры гэтым саркастычна заўважаў: «Значна раней аб значэнні цёмных плям на сонцы гаварыў у коле сваіх сяброў бравы ваяка Швейк: «Аднойчы з’явілася на сонцы пляма, і ў той жа самы дзень мяне пабілі ў тракціры... 3 таго часу, перад тым, як кудынебудзь пайсці, я гляджу ў газету, ці не з’явілася зноў якаянебудзь пляма»... Усё гэта было б смешна, калі б не было сумна. А сумнае заключаецца вось у чым. Тое, над чым здзекваецца Швейк, што гэтак з’едліва высмеяў Гашак чатыры з нечым дзесяцігоддзі назад, як гэта не дзіўна, знаходзіць апраўданне і падтрымку ў нашы дні».
На шчасце, знайшліся сумленныя людзі, якія адразу ўзяліся адбіваць гэтую атаку на найвыдатнейшага вучонага. I яны дзейнічалі так актыўна і пераканаўча, што Аддзел навукі ЦК КПСС вымушаны быў стварыць спецыяльную камісію Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі Акадэміі навук СССР для праверкі навуковага значэння даследаванняў Чыжэўскага. Рэдакцыя «Партнйной жнзнн» неўзабаве цалкам апублікавала заключэнне гэтай камісіі, каб «тым самым выправіць дапушчаную памылку».
525
Так Аляксандр Леанідавіч быў рэабілітаваны не толькі ў жыцці, а і ў навуцы.
За гады ж, што прайшлі з дня смерці Чыжэўскага, зроблена нямала дзеля ўвекавечання яго памяці і прапаганды яго адкрыццяў Праводзяцца чытанні, прысвечаныя памяці вучонага, перавыдаюцца яго кнігі. Хоць і позна, але яму аддадзена належнае і па заслугах. Яго імя сёння ставіцца поруч з імёнамі К. Э. Цыялкоўскага, Уладзіміра Вярнадскага, трыма «кітамі», якія так пімат зрабілі ў прыродазнаўстве нашага стагоддзя, вывеўшы яго на касмічныя «арбіты».
АЛЯКСАНДРБАКШЫ ТУВІНЦАЎ
АЛЯКСАНДР ПАЛЬМБАХ
ЛДногія, пажыўшы ў далёкіх краях, a то і надоўга ці назаўсёды звязаўшы лёс з імі, захавалі ў сэрцы ўдзячнасць мясцінам, што сталі для іх другой радзімай, людзям, якія аказалі прытулак. Ды, бадай, ніхто не адзываўся з такой любоўю аб зямлі, некалі чужой яму і невядомай, як гэта зрабіў Аляксандр Пальмбах. Ва ўзросце, калі хочацца азірнуцца на пройдзены шлях, прыгадаць выпадкі вялікія і малыя са свайго жыцця, успомніць падзеі, нязменна вартыя ўвагі і тыя, што, магчыма, за даўнасцю часу ў многім і страцілі першаступеннае значэнне, ён любіў у думках перанесціся за тысячы кіламетраў ад Масквы, дзе Аляксандра Адольфавіча напаткала старасць, прайсціся вуліцамі Кызыла, якія памятаў добра, нібыта развітаўся з імі ўчора, пакрочыць горнымі дарогамі, што вядуць да тувінскіх стойбііпчаў, сустрэцца з іх насельнікамі і, прысеўшы ля нязменнага кастра, глыток за глытком пацягваючы моцны чай — такі гарачы, што, здаецца, апальвае ўсё нутро, павесці нетаропкую гамонку. Магчыма, і звычайную — пра тое ж надвор’е, пра запасы дзічыны ў лясах. Ды шмат пра што можна пагаманіць, калі ведаеш тувінскую мову, як сваю родную.
Яе Пальмбах ведаў так дасканала, як некаторыя англійскую, французскуіо, нямецкую, іспанскую ці іншыя «цывілізаваныя» мовы. Ведаў, бо ў Туве пражыў некалькі гадоў. I любіў паўтараць на схіле жыцця:
527
«Там — маё юнацтва, мае сябры, мае карані», а тувінцы, у сваю чаргу, адказвалі гэткай жа ўзаемнасцю і ўдзячнасцю, інакш і не называючы яго, як АляксандрБакіпы, што ў перакладзе азначае АляксандрНастаўнік. Пальмбах і сапраўды стаў настаўнікам для гэтага народа, у якога, як і ва ўсіх народаў, вялікая гісторыя, але ў параўнанні з іншымі яго напаткаў куды цяжэйшы лёс, таму тувінцы яшчэ ў пачатку 30х гадоў не мелі свайго пісьменства. Стварыць для іх алфавіт і выпаў гонар Аляксандру Адольфавічу.
Выснова, што карані яго ў горнай Туве, правільная ў тым сэнсе, што менавіта тувінскі перыяд у жыцці Аляксандра Пальмбаха надзіва шмат значыць для станаўлення і фарміравання яго як выдатнага цюрколага. Карані ж родавыя — на беларускай зямлі.
3 маленства ён запомніў іншыя, чым у Кызыле, вуліцы. Куды больш старажытныя, бо ў Віцебску, дзе яму давялося жыць з бацькамі, даўніна напамінала аб сабе ледзь не на кожным кроку. Праўда, дзіцячыя забаўкі, гульні, а калі падрос, дык і шлях у мясцовуіо мужчынскую гімназію, у асноўным былі звязаны з Новаафіцэрскай вуліцай, а гэта ў цэнтры горада. Дом, у якім жылі Пальмбахі, знаходзіўся непадалёку ад Смаленскага рынку і будынка гарадскога тэатра.
Нарадзіўся Пальмбах, праўда, не ў Віцебску, а ў Дрысе (цяперашні Верхнядзвінск). У сям’і ўрача Адольфа Аляксандравіча і настаўніцы Алены Дзмітрыеўны ён быў другім дзіцем. Шчаслівыя бацькі ўпершыню пачулі яго голас 10 верасня 1897 года. Першынец жа Жэнька асаблівай радасці пры гэтым зза свайго малалецтва выказаць не мог, на яго твары хіба паўставала здзіўленне, што ў доме з’явіўся яшчэ нехта апроч яго і мамы з татам. Пазней у дружнай сям’і Пальмбахаў з’явіцца яіпчэ чацвёра сыноў — Мікалай, Дзмітрый, Леў і Русцік.
Прозвіпгча Пальмбах — нямецкага паходжання. Як і калі Пальмбахі апынуліся на Беларусі, невядома. Хутчэй нехта з іх продкаў застаўся на гэтых землях пасля якойнебудзь вайны. Захаваліся асобныя звесткі пра дзеда Пальмбаха, таксама Аляксандра. Абруселы нсмец, падлеткам застаўся без бацькоў і гадаваўся сярод сялянскіх дзяцей у вёсцы Мадліна, што непа
528
далёку ад Віцебска. Калі ж ажаніўся, пастараўся даць свайму сыну Адольфу прыстойную адукацыю.
Асяроддзе, у якім выхоўваўся Аляксандр Адольфавіч, можна назваць інтэрнацыянальным. I не толькі таму, што ў Віцебску здаўна жылі ў добрай згодзе і хаўрусе беларусы, рускія, палякі, яўрэі і прадстаўнікі іншых народаў. Бабуля Аляксандра па нацыянальнасці была полькай. Маці, у дзявоцтве Галубіна, рускай. Бацька ж дома не размаўляў ні панямецку, ні папольску і нават не паруску, а пастаянна карыстаўся беларускай мовай, якую цудоўна веда