• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
     1873 года ў дружнай сям’і Маліноўскіх нарадзіўся сын Саша. Яму было наканавана стаць другім дзіцем у Аляксандра Аляксандравіча і Марыі Андрэеўны, а з цягам часу ў сям’і налічвалася шасцёра дзяцей — трое хлопчыкаў і трое дзяўчьшак.
    Змалку Саша, як і яго старэйшы брат Мікалай, які пазней атрымаў адукацыю інжынера і .ўрача, праявіў цікавасць да кніг. Хлопчыку споўнілася толькі шэсць гадоў, а ён ужо гадзінамі заседжваўся ў бібліятэцы вучылішча, у якім выкладаў яго бацька. Цікавіўся рознымі навукамі і меў выдатную «фатаграфічную» памяць. Дастаткова было яму пазнаёміцца з тэкстам, як адразу ўсё запамінаў. Тое ж было і з рознымі лічбамі, якія «асядалі» ў галаве Саіпы так хутка, быццам заўсёды «знаходзіліся» там.
    Рана захапіўся матэматыкай, а калі падрос, хутка множыў у памяці, а таксама здабываў квадратныя корні са шматзначных лічбаў. А яшчэ любіў фізіку, таму праз некаторы час атрымаў свабодны ўваход у фізічны кабінет. Авалодванне ведамі, аднак, не перашкаджала яму шмат плаваць, рэгулярна займацца гімнастыкай, спартыўнай хадой. Гадаваўся ён фізічна моцным і вынослівым.
    Першапачатковую адукацьпо атрымаў у тым вучылішчы, дзе выкладаў бацька. I не толькі вучыўся, а і дапамагаў сям’і. Выпадак унікальны: яшчэ зусім хлапчаня, ён займаўся рэпетытарствам, бо капейка ў доме
    484
    ніколі не была лішняй. 3за гэтага, відаць, і ў Тульскай гімназіі вучыўся за казённы кошт, з’яўляючыся стыпендыянтам. Ды і ў час канікул не заўсёды ехаў дахаты, каб сэканоміць на дарозе. Заставаўся ў сценах гімназіі, у якіх, як бачна з пазнейшых успамінаў Аляксандра Аляксандравіча, жылося нялёгка.
    У гэтай навучальнай установе панавалі казарменнатурэмныя парадкі, якія стварыла, паводле слоў Багданава, «злое і тупое начальства». А ў выніку ў гімназіі ён навучыўся «баяцца і ненавідзець тых, хто мае ўладу, і адмаўляць аўтарытэты». Магчыма, усё ў далейшым і сказалася на катэгарьгчнасці меркаванняў Аляксандра Аляксандравіча, што паўплывае на выбар рэвалюцыйнага шляху барацьбы. Гэта, аднак, не перашкодзіла закончыць гімназію з залатым медалём. А далейшую прыступку ў жыцці яму падказаў брат Мікалай — прыродазнаўчы факультэт Маскоўскага універсітэта.
    Успаміны аб несправядлівасці, што панавала ў гімназіі, не прайшлі марна, да іх дадаліся рэаліі студэнцкага жыцця, канечне, куды больш свабоднага, а таму непазбаўленага вольналюбівых настрояў. У хуткім часе ён увайшоў ва універсітэцкую народавольніцкую арганізацыю «Саюзны савет зямляцтва». Паліцыя не драмала, і з трэцяга курса давялося развітацца з універсітэтам — Аляксандра Аляксандравіча саслалі ў Тулу. Там усё ж пашанцавала — пасяліўся ў сям’і ўрача А. Руднева. Іх аб’ядноўвалі не толькі прафесійныя інтарэсы (Аляксандр Аляксандравіч не пакідаў мары стаць урачом), а і палітьгчныя погляды.
    Руднеў належаў да перадавых слаёў расійскага грамадства. Яіпчэ больш прагрэсіўна настроены быў яго сын, які меў падпольную клічку Базараў. Неўзабаве ён стаў аднадумцам апальнага студэнта і яго саратнікам па палітычнай дзейнасці. У Туле Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміўся і з іншымі рэвалюцыянерамі. У прыватнасці з I. Савельевым, які набыў вядомасць тым, што арганізоўваў сярод рабочых сацыялдэмакратычныя гурткі. Знаёмства з імі і іншымі сацыялдэмакратамі Тулы аказала вялікі ўплыў на Аляксандра Аляксандравіча. Ён паступова пераасэнсоўвае свае погляды і становіцца на шлях сацыялдэмакратыі.
    Канчатковае ж рашэнне па яго прызнанні, прыняў пасля знаёмства ў зборніку «Аб эканамічным развіцці
    485
    Расіі» з артыкулам Туліна. А Тулін, як вядома, адзін з псеўданімаў Уладзіміра Ульянава. Узяўшы сабе псеўданім, Аляксандр стаў Сяргеем Васільевічам, ці проста Яршовым. I пастаянна знаходзіўся сярод рабочых, пры тым стараўся ў іх асяроддзі не вылучацца. Апранаўся проста, размаўляў, падладжваючыся пад іх гаворку. Але не толькі таму, што хацеў быць сярод рабочых сваім, а і зза перакананасці, што так лягчэй не трапіць на вочы паліцыі. I гэта ўдавалася. Невялікага росту, у шэрым паліто, з паношанай шапкай на галаве, ён не асабліва асцярожнічаў, разносіў нелегальную літаратуру, пракламацыі, наведваўся на сходы, маёўкі, дзе часта выступаў. Хоць аратарскім майстэрствам і не валодаў, але нязменна дасягаў поспеху дзякуючы глыбіні думкі, уменню знайсці належны кантакт.
    Дома працягваў займацца самаадукацыяй. Хутка чытаючы, аддаваў гэтаму занятку па восем гадзін у суткі і стомленасці звычайна не адчуваў. He ў апошнюю чаргу таму, што пры гэтым быў вельмі захоплены, знаходзіў духоўную аддушыну, якая дазваляла пазбавіцца гнятлівага настрою. А ён пастаянна з’яўляўся пры ўспаміне, што вучобу давялося перарваць. Нарэшце знайшоў выйсце. Восенню 1895 года паступіў на медыцынскі факультэт Харкаўскага універсітэта. Наведваўся туды на практычныя заняткі і экзамены, астатні час займаўся самастойна. Праз чатыры гады паспяхова завяршыў вучобу і ў 1899 годзе атрымаў дыплом урача.
    Знаходжанне ў Туле было не такім змрочным яшчэ і таму, што ў ссылцы знайшоў сваё сямейнае шчасце.
    У доме Руднева Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміўся з маладой дзяўчынай, якая назвалася Наталляй Корсак. Яна была дачкой небагатага памешчыка. Падобна многім перадавым жанчынам адчувала сябе ў бацькоўскіх сценах няўтульна. Яшчэ непаўналетняй пайшла з дому, песцячы ў сэрцы мару аб паступленні ва універсітэт. He ведала Наталля, што ўзрост яе не падыходзіць, каб стаць студэнткай. Як і не ведала таго, што прыём жанчын на вучобу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы тады быў забаронены. Ды мара прысвяціць сябе медыцыне не пакідала яе. Паразуменне знайшла ў Руднева, які прапанаваў ёй выконваць фельчарскія абавязкі. Самаадукцыя, практычныя за
    486
    няткі далі жаданыя вынікі, і Руднеў пачаў нярэдка накіроўваць Наталлю Корсак у Ясную Паляну, каб сачыла за здароўем Талстога. Леў Мікалаевіч яе вельмі паважаў.
    Наталля Корсак адразу спадабалася Аляксандру Аляксандравічу, а каханне, якое неўзабаве ўзнікла, было ўзаемным. А жаніўшыся, ён і вырашыў узяць на ўсё сваё далейшае жыццё прозвішча — Багданаў, бо жонка была Наталля Багданаўна.
    Паколькі ссылка хутка.скончылася, маладая сям’я вярнулася ў Маскву. Здавалася б, адкрываюцца неблагія перспектывы. Можна займацца ўрачэбнай практыкай. Аднак, Аляксандр, стаўшы аднойчы на шлях рэвалюцыйнай барацьбы, не збіраўся з яго збочваць. Магчымыя новы арышт, ссылка яго не палохалі. Багданаў, як і раней, у Туле, часта бывае сярод рабочых, распаўсюджвае нелегальную літаратуру, пракламацыі. А да ўсяго піша артыкулы. I не без поспеху. У. Ленін быў суровым у ацэнках, не прымаў чужых думак, але і ён работу Багданава «Кароткі курс эканамічнага жыцця» назваў «цудоўнай з’явай у нашай эканамічнай літаратуры». Станоўча адгукнуўся і аб «Асноўных элементах гістарычнага погляду на прыроду».
    Была дадзена «ацэнка» і ўладамі. За ўдзел у злачыннай прапагандзе сярод маскоўскіх фабрычных рабочых Аляксандра арыштавалі, пасадзілі ў турму, а затым выслалі на невялікі тэрмін у Калужскую губерню. Вярнуўшыся ў Маскву, адчуваў сябе свабодным нядоўга. У 1900 годзе ён праходзіў па справе «Аб сацыяльнай прапагандзе сярод рабочых», паўгода правёў у турме, а затым быў накіраваны ў Валагодскую губерню. Па прыбыцці ў Волагду разам з жонкай адразу трапіў пад нагляд мясцовай паліцыі.
    Месцам ссылкі Багданава было сяло Ярэнск на крайнім паўночным усходзе Валагодчыны. Паводле інструкцыі, адзначыўшыся ў губернатара, павінен быў адразу кіравацца туды. Але захварэла Наталля Багданаўна, і губернатар, праявіўшы чуласць, дазволіў затрымацца да пачатку навігацыі.
    Час, які заставаўся, Багданаў не траціў марна. Клапаціўся пра лячэнне жонкі, адначасова наладжваў сувязі з людзьмі, шукаючы тых, хто мог бы дапамагчы.
    487
    I нарэшце свайго дамогся: 16 мая 1900 года атрымаў дазвол на адбыццё ссылкі ў Волагдзе.
    У Волагдзе знаходзілася калонія палітычных ссыльных. 3 імі хугка ўстанавіў цесныя кантакты. Наведваўся ў калонію, дзе знайшоў нямала аднадумцаў. Але былі і тыя, чые погляды не падзяляў. У выніку ўзнікалі розныя дыскусіі. Найчасцей палемізаваў з М. Бярдзяевым.
    3 1 кастрычніка 1901 года Багданаў атрымаў дазвол працаваць «па вольным найме без правоў дзяржаўнай службы». Працаваў у Волагдзе, а жыў непадалёку ад горада ў сяле Куўшынава. Стараўся паліцыі асабліва на вочы не трапляць. I гэта да пары ўдавалася.
    А ў Пецярбургу, куды па розных каналах траплялі звесткі аб становішчы сярод палітзняволеных ва ўсіх кутках краіны, занепакоіліся. 3 грыфам «абсалютна сакрэтна» ў Волагду была накіравана дэпеша: «У дэпартаменце паліцыі атрыманы ўказанні, што ў Волагдзе існуе быццам бы цэлая калонія неблаганадзейных асоб, сярод якіх ёсць людзі справы — рэцыдывісты, якія шмат папрацавалі на рэвалюцыйнай глебе, а і тэарэтыкі, цудоўна знаёмыя з усімі сучаснымі плынямі і са становішчам гэтага пытання ў Заходняй Еўропе. На сходах гэтых неблаганадзейных асоб вельмі часта чытаюцца А. Багданавым (Маліноўскім), М. Бярдзяевым і інш. рэфераты, што выклікаюць цікавыя спрэчкі з боку прадстаўнікоў розных рэвалюцыйных напрамкаў. Уведамляючы аб выкладзеным, дэп. паліцыі мае гонар прасіць... праверыць негалосным шляхам пазначаныя ўказанні і паведаміць падрабязныя па гатым прадмеце звесткі».
    Валагодская ж паліцыя, відаць, працавала слаба. I не толькі таму, што звестак, якія траплялі ў сталіцу, у яе не было, па нейкіх прычынах яна не магла разабрацца, што Багданаў, які фігурыраваў па паш парце, і гэты Маліноўскі адна і тая ж асоба, хоць у дэпешы пра гэта выразна гаварылася. Дарэчы, уласнае прозвішча Маліноўскі стала для Аляксандра Аляксандравіча пасля жаніцьбы самым вядомым і апошняй партыйнай клічкай.
    А Багданаў працягваў сустракацца з пасяленцамі калоніі і займацца ўрачэбнай практыкай. На апошняе паўплывалі дзве прычыны. Галоўная — у матэрыяль
    488
    ных цяжкасцях, з якімі ён сутыкнуўся ў Волагдзе. Але нельга адмаўляць і таго, што пасапраўднаму любіў прафесію ўрача, жадаў павышаць прафесійнае майстэрства.
    Настрой узняўся пасля таго, як у лютым 1902 года ў Волагду прыехаў адбываць ссылку A. В. Луначарскі. 3 Анатолем Васільевічам яны даўно сябравалі, бо адна з сясцёр Аляксандра Аляксандравіча была жонкай Луначарскага. 3 прыездам Анатоля Васільевіча вырашылі стварыць спецыяльнуіо групу літаратараўмарксістаў — нешта накшталт гуртка, які аб’яднаўтых, хто