• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    анне!
    Правым дасць бог наградачку мілу, Шчасце і радасць настане!
    He цяжка здагадацца, што пад краінай Каганец меў на ўвазе Беларусь, як правобраз дзяржавы, што назы
    460
    валася Вялікім княствам Літоўскім, хоць пра гэта прама і не гаварыў. Як не гаварыў і ў вышэй згаданай «Прамове» — узоры публіцыстыкі нацыянальнага зместу. I верш «Наш сымболь», і артыкул «Прамова» — сведчанне таго, што Каганец працягваў у літаратуры тую традыцыю, якая закладвалася Францішкам Багушэвічам.
    «Своеасаблівым пашпартам К. Каганца як лірыка» Алег Лойка назваў верш «Кабзар», высокую ацэнку якому першым даў М. Багдановіч: «... рэч самародная, веючая народным духам і пакідаючая моцнае ўражанне». Вобраз лірніка, кабзара, канечне, у паэзіі не новы, і многія, як да Каганца так і пасля яго, імкнуліся тым самым перадаць сваё разуменне месца паэта, песняра ў жыцці народа. Але Каганец надаў гэтаму вобразу аспект нацыянальнагістарычны. Вясковы музыка, які завітаў у вёску, не проста іграе, а «песню старую свету дае». Тым самым і ў гэтым творы прысутнічае чуйнае дыханне мінуўшчыны, той даўніны, якая звязана з вытокамі беларускай дзяржаўнасці:
    Ой, вецер іпуміць, ой, вецер гудзе, А цераз поле чалавек ідзе, Ой, полем ідзе I штось ён нясе.
    I хлопец яго за руку вядзе.
    Ой, праз поле хлопец старца вядзе. Які гэта старац з хлопцам ідзе?
    To кабзар ідзе I кобзу нясе, А хлопец за руку к вёсцьі вядзе.
    У вёску прыйшоў, на прызбе ён сеў I ціха людзям спяванку запеў,
    У круг людзі стаяць, На старца глядзяць, Бо да душы бедным людзям запеў.
    Галавою добрым людзям кіўне. Грудку старую шырока надзьме.
    У струны ўтне, Слова дабярэ
    I песню старую свету пяе.
    461
    He абыходзіў Каганец увагай і рэкруцкай тэмы («На мабілізацыю», <<Наша доля маладзецка»), пісаў для дзяцей («Жайваронча малы», «Сонейка прыгрэла», «Песня зіме», «Салавейка мілы»). А гэта ёсць падставы сцвярджаць, што ён стаяў і ля вытокаў беларускай літаратуры. I не толькі як паэт, а і як празаік — апрацоўка казак «Журавель і чапля», «Што кажух, то не вата», навуковапазнавальных нарысаў «Нашы птуіпкі», «Вандроўка кроплі вады», «Год». Верагодней за ўсё, што ствараліся яны для чытанкі, што мусіла выйсці ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца», але чамусьці так і не пабачыла свет. Затое Каганец склаў «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання». Праўда, гэты дапаможнік выдадзены ананімна, ды ў архіве пісьменніка захаваліся рукапісы і малюнкі, што даюць падставу не сумнявацца ў аўтарстве Каганца. Тым самым «Беларускі лемантар...» Каганца, выпушчаны ў 1906 годзе,— першы беларускі лемантар. Да месца сказаць, што ён хацеў і сам заняцца выдавецкай дзейнасцю. Як відаць з эпісталярнай спадчыны, у 1904—1905 гадах Каганец прымаў захады па выданню беларускай газеты «Палессе», на жаль, так і не атрымаў дазволу ўлад.
    Яркай знічкай ззяе імя Каганца і на небасхіле беларускай драматургіі, у першую чаргу дзякуючы яго камедыі «Модны шляхцюк», напісанай і дазволенай цэнзурай да пастаноўкі ў 1910 годзе. У гэтым жа годзе яе выпусціла асобным выданнем суполка «Загляне сонца і ў наша аконца». Упершыню твор набыў сцэнічнае жыццё дзякуючы тэатру Ігната Буйніцкага. Глядач, як сведчыла газета «Наша ніва», вельмі прыхільна сустрэў прэм’еру, што прайшла 19 мая 1910 года ў Вільні: «Камедыя напісана жыва, дый яе добра сыгралі. Дык публіка не скупілася ...воплескаў, ад каторых ажно сцены дрыжэлі».
    Несумненная ўдача Каганца — вобраз ганарлівага, пазбаўленага нацыянальных каранёў шляхцюка Пранцішка Карчэўшчыка, па сутнасці правобраза Адольфа Быкоўскага са знакамітай купалаўскай «Паўлінкі». Карчэўіпчык — звычайны мужык, з той розніцай, што жыве не на вёсцы, а ў мястэчку, і які паспеў вывучыць некалькі польскіх слоў і выразаў. Гэтага дастаткова, как неадукаваны Пранцішак пачаў лічыць сябе «куль
    462
    турным чалавекам». Яго сутнасць, як на далоні, падчас заляцанняў да простай вясковай Ганны. Нікчэмнасць кавалера, яго ўбоства відаць адразу. Карчэўшчык не разумее, што сам жа выкрывае сябе і ўсё стараецца даказаць, што ён даўно не мужык:
    «П р а н ц і ш а к. Цо бо паненка до мне, як до хлопа, гада? Чы бы то мы не могліць фізьгчне перазмавяць? Прэце ж паненка такі шляхэтна естэсь, a то папрастэму і папрастэму.
    Г а н н а. Няхай сабе і «папрастэму». Няўжо ж крыва лепш, як проста?
    Пранцішак. Я, відзі паненка, я не естэсь просты. А вышыстко токі цоколек розумем. Я ў месце да школы ходзілэсь. 3 ружнымі панамі знамся. Так паведзявшы, я чловек з культуро, выкшталцоны естэсь,— так то мне неякось не выпадае так пахлопску гадаць: гале ды гале.
    Г а н н а. Та чаму ж, паніч, у засценак прыходзіш? Нам гэтага ўсяго не трэба — гэтых вашых хвізыкаў ды культураў. Нам досі нашае мовы, нашых звычаяў».
    У тым жа 1910 годзе Каганец напісаў і камедыю «Двойчы прапілі», якая не завершана. Невядома, ці сам аўтар не давёў пачатую справу да канца, ці апошнія лісты недзе згубіліся. Сітуацыя, пакладзеная ў аснову п’есы, вартая аднак не столькі смеху, колькі жалю, бо відаць, наколькі існавала на вёсцы сацыяльная няроўнасць. П’яны заможны селянін згаджаецца выдаць сваю дачку за гэткага ж п’яніцу Атрыхова, а той, у сваю чаргу, за чарку гатовы ўступіць яе бедняку Іўку...
    Дзве невялікія п’есы — «Сын Даніла» і «Старажовы курган» — закранаюць гістарычную тэматыку. У першай, незавершанай, падзеі адбываюцца ў сярэднявеч чы, калі беларусам даводзілася бараніць сваю зямлю ад чужынцаў. Гэтая ж барацьба адлюстравана і ў другім творы. Праўда, тут вяртанне ў больш даўнія часы. Малады баярын Даніла мужна змагаецца супраць тых, хто хоча заваяваць Полацк. За самаахвярнасць і смеласць, праяўленую ў бітвах з ворагам, адважнаму воіну прапаноўваюць застацца пры двары вялікага князя. Ды Даніла адмаўляецца ад падобнай прапановы, бо дома яго чакае маладая прыгожая жонка.
    Два гэтыя творы цікавыя ўжо тым, што з’яўляюцца першай спробай стварэння беларускай гістарычнай
    463
    драмы. Каіанец застаўся нязменным прыхільнікам ідэі беларускай дзяржаўнасці яшчэ ў старажытнасці. I тут ён зусім не ідэалізаваў мінулае, у чым спрабавалі папракаць яго даследчыкі яшчэ гадоў дваццаць назад, а паказваў яго такім, якім яно было на Беларусі.
    Зразумела, калі падыходзіць да п’ес «Сьш Даніла» і «Старажовы курган» з пункту гледжання законаў драматургіі, лёгка заўважыць у іх апавядальнасць, некаторуіо замаруджанасць драматычнаі а дзеяння. He ўсё раўназначна ў мастацкіх адносінах і ў асобных апавяданнях, вершах. Ды не будзем забываць, што талент Каганца сталеў і развіваўся ў неспрыяльных для творчасці ўмовах. Гэта быў яшчэ і час, калі беларуская літаратура толькі ступала на свой прафесійны шлях. Напісанае ім можна ў нечым параўнаць з пралескамі, што кволымі парасткамі выбіваюцца зпад снегу.
    Вясну нацыянальнага адраджэння набліжала і творчасць Каганца. Калі яго не стала, М. Багдановіч адгукнуўся на страту вершам:
    Змоўк пясняр, затаіў свае песні, Ён іх болей ужо не пяе.
    Але рвуцца яны, і калісь на прадвесні Лёд халодны ў душы пад напорам іх ірэсне, I струёй лінуць вершы з яе.
    Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таемна бяжыць, Але мусіць урэшце на землю прабіцца, Шмат яшчэ па зямлі будзе ліццакаціцца I радзімаму краю служыць.
    ...«Мы — не знаем, хто мы такія...»
    Каб зналі, хто мы такія — з гэтай нязменнай думкай і пісаў Карусь Каганец, які стаў адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў (а на адлегласці гэта бачыцца асабліва добра) той слаўнай плеяды, хто тварыў у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя.
    ш
    ЗНАУЦА МАМАНТАУ
    КАНСТАНЦІН ВАЛАСОВІЧ
    Бяскрайнасць прасторы і палохала, бо на яе фоне асабліва балюча адчувалася, наколькі чалавек толькі малюсенькая часцінка ў тым агромністым і ніколі да канца нявытлумачаным, што называецца вечнасцю, і адначасова была пасвойму вабнай і прыцягальнай. Наўкола прасціралася тундра, якой, здавалася, не будзе канцакраю, і да самага гарызонта ляжала бясконцая снежная раўніна — ні дрэўца, няхай самага кволага, ні кусціка, хай бы і прыціснутага да цаліку сіберным ветрам. Толькі снег і снег. Да таго бялюткі, цнатліва чысты, што ад мільярдаў кропак іскрынак, якімі ён так ярка зіхацеў, міжволі хацелася зажмурыцца.
    Канстанцін Адамавіч адхінуўся ад акна кібіткі. Хацелася расслабіцца, нават прыдрамнуць. Балазе на гэта настройваў ціхі, ледзь адчувальны манатонны шоргат палазоў ды нудная песня каюра, якая доўжылася бесперапынку часам гадзіну, a то і болей. Колькі ні знаходзіўся Валасовіч у дарозе, адчуванне было такое, што яна заўсёды адна і тая ж. Нейкая сцішанапрыглушаная, як бы роспачназасяроджаная, у якой на першым месцы скарга на нялёгкую долю, на лёс бязлітасны і цяжкі. Аднак гэта было не зусім так. Канстанцін Адамавіч паспеў крыху вывучыць якуцкую мову, таму ведаў, што каюры спяваюць аб пабачаным наўкола, а яшчэ часам у думках прыгадваюць тое, што чакае наперадзе.
    465
    I гэты, імя якога ён запамятаваў, бо пры знаёмстве, заняты сваімі клопатнымі справамі, не надаў гэтаму асаблівай увагі, радуецца, што зіма ўжо доўга не затрымаецца і хутка прыйдзе доўгачаканая вясна. Якніяк, а сакавік на зыходзе. Праўда, туг, на Поўначы, вясна вельмі адрозніваецца ад той, што ў еўрапейскай частцы Расіі. Надараецца, і ў канцы красавіка бываюць ліотыя снежныя завеі, але такая ўласцівасць чалавечай душы — пастаянна жыць новым, заўсёды спадзявацца на лепшае. Таму каюр і не хавае сваёй радасці, толькі выказвае яе пасвойму, так, што чалавеку недасведчанаму здаецца, быццам на сэрцы ў яго толькі туга і роспач.
    Валасовіч паснрабаваў лепш услухацца ў гэтую песню, інтуітыўна падаўся наперад, каб быць бліжэй да выканаўцы. Аднак як ні сіліўся разабраць сэнс, сцены кібіткі, уцепленыя аленевымі і мядзведжымі шкурамі, слаба прапускалі гук. Вуха паранейшаму ўспрымала манатоннасць. Да ўсяго трэба прывыкнуць. I да гэтых людзей, і да іх звьгчаяў, і да прыроды. I да тундры таксама.
    Пасагіраўднаму яна пачалася недзе пасля Верхаянска, дзе і памянялі коней на аленяў, бо апошнія куды больш вынослівыя ў такіх неспрыяльных умовах. Кіраваўся Канстанцін Адамавіч са сваімі таварышамі ў сяло Казачае, якое знаходзілася ў нізоўях ракі Яны і дзе да іх павінны былі далучыцца заолаг Я. Пфіцэнмаер і казак I. Растаргуеў. Растаргуеў у навуковых колах даўно лічыўся сваім чалавекам, бо сунраваджаў не адну экспедыцыю. Без яго паслуг нельга было абысціся і пры правядзенні гэтай экспедыцыі, арганізаванай Пецярбургскай Акадэміяй навук у 1908 годзе на чале з Валасовічам, калі стала вядома, што на беразе ракі СангаЮрах знойдзены астанкі маманта. Пра знаходку ў Пецярбург паведаміў эвенк Дз’яконаў (Джаргелі), які таксама не ўпершыню дапамагаў вучоным.
    Ыач