• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    к, як і вёска Цапра, як і куды большыя Радзівілімонты, належалі Юрыю Радзівілу.
    Аднойчы, едучы ў Радзівілімонты (цяпер вёска Чырвоная Зорка ў Клецкім раёне), каб разлічыцца з гаспадаром за арэнду, бацька ўзяў з сабой Марыю. Сядзіба дзяўчынцы спадабалася. Уразіў вялікі парк, які паўкальцом акружаў палац. А палац — заглядзецца можна! У пакоі яе, канечне, не пусцілі, пакінулі на двары. А Марыя і не вельмі пакрыўдзілася. Абышла будыніны, а ў парку напаткала ўзгорачак (па расказах бацькі, ён быў спецыяльна насыпаны), узняўшыся на які, усё наваколле ўбачыла як на далоні. А яіпчэ, расказаў бацька, што гэты цудоўны палац будаваў спецыяльна занрошаны сюды Радзівіламі вядомы італьянскі архітэктар К. Спампані.
    Ездзіла Марыя з бацькам і ў Клецк. Таксама ад Цапэркі недалёка. I ў Радзівілімонты, і ў Клецк дарога нагадвала доўгую алею, з абодвух бакоў абсаджаную
    444
    дрэвамі — дзе ліпамі, дзе таполямі. Яна была вузкай: ледзь можна разысціся сустрэчным брьгчкам. Але ад такой «цеснаты» яшчэ прыемней ехаць. Асабліва летам. Над галавой дрэвы развесілі галіны шатром, сонца не прабіваецца промнямі, таму адчуваеш прыемную асалоду.
    Бацька звычайна час у дарозе бавіў размовамі з дачкой. Марыю ён любіў больш за іншых сваіх дзяцей. He ў апошнюю чаргу, відаць, бо яна не па ўзросту аказалася дапытлівай. Калі гаворка заходзіла пра сваякоў, з роду Касцюшкаў, нязменна прасіла з’ездзіць да іх на радзіму. Тым больш, што калі ёй споўнілася дзевяць гадоў, бацька па дарозе ў Клецк сказаў:
    — У Сяхновічах алея не менш прыгожая, чым у Радзівілімонтах. I не ліпавая яна, не таполевая, a ляшчынная.
    Марыя ведала ўжо, што ў Сяхновічах нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, адтуль родам была і яе прабабка.
    — Ведаеш, дачушка, хто тую алею пасадзіў? — запытаўся бацька.
    — Хто?
    — Сам Тадэвуш Касцюшка!
    — I прабабка, мабыць, яму дапамагала?
    — Дапамагала.
    — Татка, а давай з’ездзім у Сяхновічы?! — зноў папрасіла Марыя.
    Ен сам апошнім часам думаў пра гэта, але меркаваў, што лепш будзе, калі падрасце. Сапраўды, навошта адкладваць на далей? Дзевяць гадоў — не шмат, але і нямала. Тым больш, што Марыя, як кажуць, да ўсяго хоча дайсці сама, пра ўсё даведацца, усё пабачыць на свае вочы:
    — З’ездзім, дачушка!
    — Гэтым летам!
    — Гэтым летам.
    Уладзімір Багушэвіч слова стрымаў, і праз некалькі тыдняў яны сабраліся ў дарогу. Ён не чакаў, што паездка так уразіць Марыю. Яна ніколі не была сентыментальнай, наадварот, калі трэба было, праяўляла не па гадах сур’ёзнасць і цвёрдасць характару. А тут, у Сяхновічах, уражаная пабачаным і пачутым, калі спыніліся ў ляшчынавай алеі, не стрымалася, распла
    445
    калася. Прытулілася да бацькі моцна, быццам шукаючы абароны:
    — Татка, татка, дакуль будуць на свеце зло, няпраўда? Дакуль?
    Ен адказаў звыклым: «Падрасцеш, сама даведаешся», але, зірнуўшы ў заплаканыя вочы дачкі, зразумеў, што гэты адказ яе ўжо не задавальняе. Бацька ўзрадаваўся, што тая праяўляе такую рашучасць у пошуку праўды, у жаданні знайсці яе. Але адначасова і ўстрывожыўся — нялёгка давядзецца Марыі ў жыцці. Гэта ж на словах усе за праўду, за справядлівасць, а на справе — не любяць ні справядлівасці, ні праўды. Ад іншых патрабуюць гэтага, а самі застаюцца безуважнымі і дэкларуючы дабро, робяць зло, не жадаючы зразумець, наколькі гэта подла.
    Некаторы час Марыя дома была як не свая. Куды больш засяроджаная, чым дагэтуль, быццам нечакана падрасла. I ўжо меней пыталася ў бацькі аб тым, што хвалявала яе, часцей шукала адказ у кнігах, што былі ў хатняй бібліятэцы.
    Бацька радаваўся за дачку. Усцешвала неабыякавасць Марыі да жыцця. Аднак часам узнікала думка, што ў далейшым ёй давядзецца нялёгка. Каб жа з такім характарам, з гэткай настойлівасцю рос юнак, а то ж дзяўчына.
    Справы ў сям’і ладзіліся. Спачатку выкупілі маёнтак у Радзівілаў, у хуткім часе знайшлі сродкі, каб пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Варшаву. Марыя вучылася ў школе, потым у жаночым пансіёне. Але не менш важныя ўрокі атрымлівала дома, калі да іх наведваліся народавольцы. Маральную аддушыну ў гутарках з імі знаходзіў і Багушэвічстарэйшы. А Марыя знайшла людзей, не толькі блізкіх ёй сваімі поглядамі. Імпанавала, што асобныя з іх, як Міхаіл Войніч, з’яўляўся амаль яе аднагодкам: ён нарадзіўся ў 1865 годзе. Людвіг Варынскі, праўда, быў на адзінаццаць гадоў старэйшы. Ды розніца ва ўзросце забывалася, калі горача, ажыўлена, часта даходзячы да дыскусій, што пераходзілі ў вострыя спрэчкі, абмяркоўвалі становішча ў Расіі, задумваліся аб далейшых шляхах барацьбы з самадзяржаўем.
    Найболыпую актыўнасць звычайна праяўляў Варынскі. Ён даводзіў, што неабходна ісці да рабочых,
    446
    каб тым самым знайсці саюзнікаў. I не ад тэарэтычных разваг ішоў. На той час ён падтрымліваў цесную сувязь з разрозненымі сацыялдэмакратычнымі гурткамі, якіх нямала было і ў Варшаве і ў іншых гарадах Польшчы. Пагаворваў Варынскі і аб неабходнасці стварэння рабочай партыі, бо, на яго думку, Польскалітоўская сацыялрэвалюцыйная партыя, якая ўжо існавала, была не ў сілах выканаць сапраўдныя задачы згуртавання народных мас.
    Намаганні Варынскага не прайшлі марна. Знайшоўшы саюзнікаў, ён свайго дамогся. У 1882 годзе была створана першая палітычная партыя польскага рабочага класа, якая атрымала назву «Пралетарыят». Паколькі ў далейшым яна двойчы аднаўлялася, то першая ўвайшла ў гісторыю, як «Пралетарыят Вялікі».
    Знайшлася работа і для Марыі. Па партыйным заданні яна пачала працаваць у Таварыстве Чырвонага Крыжа, што з’яўлялася дапаможнай арганізацыяй «Пралетарыята». У партыю яна ўступіла ў пачатку 1884 года, адначасова ўзначаліўшы Таварыства Чырвонага Крыжа. «Пралетарыят», дарэчы, умацаваў свае пазіцыі пасля таго, як у 1883 годзе ў склад яго ўвайшла ўжо згаданая Польскалітоўская партыя і польскія сацыялістычныя гурткі, якія працавалі ў Варшаве, Маскве, Вільні, Кіеве. Тады ж было вырашана выдаваць газету «Пралетарыят». Партыя ставіла перад сабой шэраг задач, галоўнымі сярод якіх былі — стварэнне ў перспектыве сацыялістычнай дзяржавы і абагульненне сродкаў вытворчасці. Між іншым, падобнае вылучалася ўпершыню ў польскім рабочым руху.
    Памёр бацька, які ў сям’і з’яўляўся апорай. Марыі, як старэйшай, трэба было клапаціцца пра брата і сястру. Давялося кінуць вучобу. Пачала даваць прыватныя ўрокі. Але і на партыйную работу паранейшаму знаходзіўся час. Збірала грошы для хворых вязняў, распаўсюджвала лістоўкі і пракламацыі, арганізоўвала маёўкі, на якіх развучвала з рабочымі «Варшавянку», «Марсельезу».
    Актыўнасць Марыі, рэвалюцыйная апантанасць, уменне знайсці агульную мову з рознымі людзьмі вельмі спатрэбіліся, калі ўзнікла пагроза знікнення «Пралетарыята» з палітычнай арэны. Летам 1884 года ў выніку шматлікіх правакацый з боку ўлад, кіраўніц
    447
    тва партыі на чале з Варынскім апынулася за кратамі. Тыя ж, хто застаўся на волі, расчараваліся ў барацьбе, з’явіўся нязменны ў падобных выпадках песімізм. Патрэбен быў чалавек, які змог бы зноў згуртаваць партыйцаў, надаць ім упэўненасці. Такім чалавекам стала Марыя Багушэвіч. Разам з беларусамі М, Манцэвічам, В. Разумейчыкам і іншымі яна ў гэты цяжкі час узначаліла Цэнтральны Камітэт «Пралетарыята». У гэты час яна і ўзяла сабе партыйны псеўданім Рэгіна, які перакладаецца, як каралева.
    Марыя была каралевай варшаўскіх рэвалюцыянераў, каралевай «Пралетарыяту». Людзі гарнуліся да яе. Прываблівалі ў ёй жыццярадаснасць, аптымізм. Дасціпная, ахвочая да жартаў, яна аднак станавілася цвёрдай, нязломнай у адстойванні сваіх перакананняў. А гэтыя якасці, як і рашучасць, былі да месца там, дзе ў вызначальную хвіліну трэба было своечасова апошняе слова.
    Паранейшаму яна прымала актыўны ўдзел у выданні газеты «Пралетарый». Акрамя таго, наладзіла работу друкарні, сталярнай, пераплётнай, швейнай і іншых майстэрань, прыбытак ад якіх ішоў на патрэбы партыі. He спадзеючыся на іншых, сама наладзіла сувязь з партыйнымі арганізацыямі ў Вільні, Беластоку, Гродна і нават выйшла на Слуцк. Сама выязджала ў Лодзь і іншыя гарады Полыпчы, дзе праводзіла вялікую падрыхтоўчуіо работу сярод рабочых, агітавала іх уступаць у рады «Пралетарыята».
    Пабывала і ў Мінску. Праўда, ехала туды не з партыйным даручэннем. У Мінску жыла яе цётка, якая хварэла на туберкулёз, і Марыя ўзяла на сябе абавязкі лекаркі, старалася, як магла, дапамагала ёй. Пра сябе не думала, таму і не ўбераглася. Па прыездзе ў Варшаву ў Марыі ўрачы знайшлі тую ж хваробу. Але ёй было не да лячэння, бо пастаянна знаходзіла новыя і новыя справы. Працягвала займацца публіцыстыкай. Да гэтага напісала «Арганізацыйны статут партыі «Пралетарыят», адозву «У імя веры і свабоды», цяпер прапаноўвала артыкулы для газеты, пісала тэксты пракламацый. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыла брата. Іван друкаваў і распаўсюджваў адозвы і пракламацыі, стаў сувязным з арганізацыямі Вільні і Гродна.
    448
    Гэты зімовы баль яшчэ раз засведчыў, як пры жаданні можна знайсці неардынарнае выйсце са складанага становішча.
    А наперадзе была вясна 1885 года. Кіраўніцтва «Пралетарыята» вырашыла адзначыць яе надыход масавым выступленнем супраць царызму. Часу заставалася мала, таму ўсе, хто ўваходзіў у ЦК партыі, імкнуліся часцей сустракацца з рабочымі, агітуючы іх масава выказаць незадавальненне сацыяльным становішчам. Іх работа дала жаданыя вынікі. На Замкавай плошчы ў Варшаве 2 сакавіка прайшла першая польская рабочая дэманстрацыя.
    Радавалася Марыя, не хавалі захаплення Манцэвіч, Разумейчык, бо жылі новымі планамі актывізацыі рэвалюцыйных выступленняў.
    He ведалі, што нехта Пінскі, які карыстаўся даверам партыйцаў, аказаўся правакатарам. У верасні 1885 года паліцэйскія правялі вобыск на кватэры Багушэвіч. Аднаго рукапісу артыкула «Адносна дагавора ad сумесных дзеяннях польскіх і рускіх рэвалюцыянераў, аб павышэнні ўплыву партыі на Беларусь і Літву» было дастаткова, каб адправіць яе за краты. Разам з яіпчэ 54 членамі партыі Марыя апынулася ў сумнавядомым дзесятым павільёне Варшаўскай цытадэлі, праз які прайшлі ў розны час многія рэвалюцыянеры, і шмат хто, не вытрымаўшы катаванняў, здзекаў, зламаўся. Яна ж вытрымала канвеер допытаў, з годнасцю прайшла праз карцэр. Абвастрыліся ў вільготных казематах сухоты, месяцамі нічога не ведала пра сяброў на волі — зняволеных, каб хутчэй паставіць на калені, трымалі ў жорсткай ізаляцыі, а хадайнічаць за яе не было каму. Як і за іншых. У склад «Пралетарыяту» ўваходзілі тыя, хто не належаў да вышэйшых сацыяльных саслоўяў.
    «Каралева» не здавалася. Знаходжанне ў