• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ыя творы па батаніцы, заалогіі. Але заканчэнне інстытута адкрывала перспектывы заняцца навуковай работай і Кайгародаў зрабіў выбар на карысць апошняга.
    Праўда, калі ў 1872 годзе абараніў дысертацыю на ступень «кандыдата сельскай гаспадаркі і лесаводства», наўрад ці думаў, што з цягам часу зноў вернецца да сваіх назіранняў за прыродай — адкрывалася заманлівая перспектыва ўдасканальваць веды за мяжой. Для азнаямлення з пастаноўкай лясной навукі паехаў на стажыроўку ў Германію, Аўстрыю, Швейцарыю, Фран
    422
    цыю, Швецыю. Па вяртанні ў Пецярбург пачаў працаваць у інстытуце прафесарам кафедры лясной тэхналогіі, затым узначаліў і кафедру ляснога інжынернага мастацтва. На гэтай пасадзе працаваў трыццаць гадоў.
    Аб набытках Кайгародаванавукоўца, яго арганізатарскіх здольнасцях, уменні адчуваць новае і ажыццяўляць яго і ў паўсядзённай практыцы дакладна сказаў М. Ткачэнка, якому давялося працаваць з ім поруч (брашура «Памяці Дзмітрыя Нічыпаравіча Кайгародава». Л., 1925) : «Як прафесар лясной тэхналогіі, Дзмітрый Нічыпаравіч працаваў над выпрабаваннем тэхнічных якасцей драўніны, над пытаннямі сухой перагонкі дрэва, пытаннямі ляснога таваразнаўства. Складзены ўпершыню ў Расіі «Лесатаварны слоўнік» Дзмітрыя Нічыпаравіча ўдастоены прэміі Ляснога спецыяльнага камітэта. Вядомы рускі лесавод А. Цеплавухаў адзначыў, што гэты слоўнік павінен быць «настольнай кнігай не толькі ляснічага, а і кожнага адукаванага чалавека».
    М. Ткачэнка працягваў: «У старэйшым у свеце навучальным лясніцтве Ляснога інстытута — Лісінскім — Дзмітрыем Нічыпаравічам былі пабудаваны першыя вучэбнапаказальныя заводы па сухой перагонцы драўніны».
    Але мусіў прызнаць: «Рускае грамадства і спецыялісты мала ведаюць Дзмітрыя Нічыпаравіча як прафесара тэхналогіі. Затое можна смела сказаць, што ўся чытаючая Расія ведала і ведае Кайгародава, як здзіўляючага папулярызатара прыроды». Менавіта Кайгародаў, на думку М. Ткачэнкі (а гэта і на самой справе так), «паказаў, што і на такой нуднай ускраіне, як Парахавыя (заводы.— A. М.), можна знайсці ў прыродзе элементы прыгожага».
    Пачатак працы Дзмітрыя Нічыпаравіча ў галіне папулярызацыі ведаў аб прыродзе быў пакладзены 3 красавіка 1872 года, калі ён прачытаў сваю періпую лекцыю ў гэтым кірунку, слухачамі якой сталі рабочыя Ахтэнскага парахавога завода. Назва лекцыі для іх была зусім нечаканай — «Аб кветцы, як крыніцы асалоды». I не сказаць, каб вельмі ахвотна спяшаліся на яе. Якая можа быць асалода ад кветкі, калі з дня ў
    423
    дзень цябе чакае цяжкая, знясільваючая праца, з за якой і свету белага не відаць.
    Ішлі на лекцыю насцярожаныя, а вярталіся ўзбуджаныя. Змог Кайгародаў захапіць іх сваім расказам, пераканаў, што калі навучыцца пасапраўднаму разумець прыгожае і не дзенебудзь, а ў навакольным жыцці, бо яно для іх стане іншым, набудзе больш яркую афарбоўку. I як не было паверыць яму, калі гаварыў шчыра, адкрыта, проста і даходліва. Як свой са сваімі.
    Тады і прагучала думка Дзмітрыя Нічыпаравіча, якая пасля знайшла месца на старонках адной з яго кніг: «Мы часта не заўважаем прыгажосці прадметаў, што сустракаюцца нам з самага ранняга дзяцінства, як кажуць, на кожным кроку. Мы прывыклі слізгаць па іх абыякавым, няўважлівым позіркам».
    Першай навуковапапулярнай кнігай Кайгародава сталі «Гутаркі пра рускі лес», якія з’явіліся ў 1879 годзе. Пасля былі перавыданні — у 1880 і 1881 гадах, а ўсяго — восем разоў.
    Зайздросны лёс і ў іншых кніг Дзмітрыя Нічыпаравіча. Таксама па восем разоў перавыдаваліся «Чырвоналессе» і «Чорналессе». Сем выданняў вытрымалі краязнаўчыя нарысы «3 зялёнага царства» (першае ў 1888 годзе). Шырокі водгук мелі і такія, як «Збіральнік грыбоў», «Нашы веснавыя кветкі», «Нашы летнія кветкі».
    Шмат часу Кайгародаў прысвячаў дзецям. На ўласным вопыце пераканаўся, як важна, калі чалавека з маленства акружае непаўгорны, першародны свет прыроды. Ці то ў вёсцы, ці на ўскраіне гарадской. А ў горадзе шмат залежыць ад кніг, бацькоў, настаўнікаў. I канечне ж, найбольш любімыя тыя выданні, у якіх менш прыдумана, а больш узята з самога жыцця.
    На падставе багатых назіранняў Кайгародаў напісаў і ў 1892 годзе выдаў кнігу «3 птушынага царства», адрасаваную найперш хлопчыкам і дзяўчынкам. Затым было яшчэ чатыры выданні і кожнае з іх адразу знаходзіла свайго ўдзячнага чытача, водгукі ў друку.
    Ён нароўных размаўляў з дзецьмі, чаго патрабаваў і ад іншых, не адмаўляў і ролі кнігі ў выхаванні любові да прыроды. Прапагандуючы сілу друкаванага слова, быў перакананы, што ад выхавання па падручніках,
    424
    напісаных сухой, казённай мовай, мала карысці. Нішто так не пашырае кругагляд дзіцяці, як яднанне з жывой прыродай.
    У 1899 годзе Кайгародаў першым у Расіі звярнуў увагу, наколькі важныя экскурсіі для лепшага азнаямлення з раслінным і жывёльным светам. «Лепш аб мінімуме экскурсіі не гаварыць,— пісаў ён.— Будзем вадзіць дзяцей вясной на прыроду як мага часцей — настолькі часта, наколькі гэта можна будзе «выгандляваць» у школы... Уявім нават, што (з пункту гледжання школьнай руціны) дзеці нямногаму пры гэтым навучаода (хоць гэта зусім неверагодна), уявім. Але душа ж дзіцячая?! Паспрабуйце ўспомніць сябе 10—12 гадовым хлопчыкам, сярод майскай прыроды, за горадам... He, мы не страцім часу з дзецьмі на экскурсіях, як бы шмат экскурсій не рабілі...»
    Ад слоў Кайгародаў пераходзіў да дзеяння. I не толькі кнігі пісаў, з артыкуламі, нарысамі выступаў. Праз некаторы час арганізаваў для настаўнікаў гарадскіх школ і гімназій спецыяльны гурток і пачаў праводзіць з імі тыя ж экскурсіі, якія гэтак неабходны былі дзецям.
    Пазней Дзмітрыя Нічыпаравіча назавуць «бацькам рускай феналогіі», але і цяпер за ім замацавалася слава «летапісца прыроды». I гэта было справядліва. Кайгародаў, пачынаючы з 1871 года, вёў рэгулярныя феналагічныя назіранні, з 1888га пачаў перыядычна публікаваць спецыяльныя феналагічныя бюлетэні. Яны мелі і практычнае значэнне, паколькі неслі ў сабе звесткі ао стане прыроды ў розныя поры года і ў розных рэгіёнах краіны.
    3 такім аб’ёмам работы аднаму справіцца было немагчыма і Дзмітрый Нічыпаравіч пачаў шукаць добраахвотных памочнікаў з гэткіх жа пасапраўднаму апантаных, улюбёных у прыроду людзей. Яны і сталі яго карэспандэнтамі. Спярша колькасць іх не перавышала некалькіх дзесяткаў, потым пераваліла за сотню, другую. А пасля рэвалюцыі з Кайгародавым кантактавала да 700 памочнікаў, і ён штогод атрымліваў прыкладна дзве тысячы лістоў.
    У іх былі не толькі звесткі, атрыманыя падчас феналагічных назіранняў. Пісалі самыя розныя людзі. Асобныя знаходзіліся толькі на пачатку вывучэння
    425
    прыроды, і ім неабходны былі канкрэтныя, практычныя парады. Дзмітрый Нічыпаравіч даваў іх ахвотна, не пакідаў без адказу ніводнае запытанне. Ахвотна прымаў і наведвальнікаў у сябе на кватэры ці ў кабінеце (апошнія гады ён працаваў у Лясным аддзеле Дзяржаўнага інстытута даследчыцкай аграноміі над разборам матэрыялаў па феналогіі).
    Працаваць было не прывыкаць. А найбольшае задавальненне яму прыносіла любімая работа. Неяк — ці то ўсур’ёз, ці то жартам — даў самахарактарыстыку: «Працалюбівы! Mary цудоўна і многа працаваць не спяшаючыся. Работа, якая «вісіць» на каўняры, мяне нервуе і не прыносіць задавальнення. Дапытлівасць самая шырокая. Назіральнасць развіта даволі таксама, у асаблівасці ў дачыненні да прыроды... Адсутнасць адміністрацыйных здольнасцей. Глыбокая антыпатыя да ўсіх пасяджэнняў, камісій. Поўная няздатнасць старшынстваваць у якіхнебудзь сходах».
    Уменне працаваць дало добрыя вынікі ў першыя гады пасля рэвалюцыі. Дзякуючы Кайгародаву прымаліся дзейсныя захады па зберажэнні прыродных багаццяў і іх рацыянальнаму выкарыстанню. Паранейшаму Дзмітрый Нічыпаравіч праводзіў і экскурсіі. Але кола іх удзельнікаў цяпер пашырылася. Усё часцей поруч з Кайгародавым можна было ўбачыць вучняў I і II ступені адзінай працоўнай школы (і такая існавала на той час у Пецярбургу), а ў хуткім часе зацікавіў рабочых і нават чырвонаармейцаў. 3 рабочымі і чырвонаармейцамі, праўда, найчасцей праводзіў гутаркі, чытаў лекцыі — ці то непасрэдна ў цэху, ці ў казарме.
    Сёйтой падобнаму яго энтузіязму здзіўляўся, знаходзіліся і такія, хто не прымаў гэта ўсур’ёз. Тое, што рабіў Кайгародаў, лічылі далёкім ад канкрэтных спраў. Яны як быццам і не адыходзілі ад ісціны. Краіна разбурана, паўсюдна холад, голад, а тут нейкія развагі пра кветкі, птушак, нагадванне, наколькі прыгожая і непаўторная прырода. Ды Дзмітрый Нічыпаравіч не звяртаў увагі на кпіны.
    Паранейшаму Кайгародаў верыў у юнае пакаленне. I перакананы бьіў, што найлепшыя спадзяванні ў галіне выхавання любві да прыроды трэба ўскладаць на школу. Прапаноўваў многае змяніць у сістэме адукацыі, зрабіць яе такой, каб больш адводзілася гадзін
    426
    на прыродазнаўчыя дысцыпліны. У ідэале бачыў, што для школьнікаў рэгулярна пачнуць праводзіцца спецыяльныя ўрокі на адкрытым паветры, і сама прырода стане класам. Цікава такое яго меркаванне: «Мне вымалёўваецца ў далёкай будучыні (а можа і не такой ужо далёкай!) гэткі заманлівы ідэал: са з’яўленнем першага зялёнага лістка на дрэве, дзверы ўсіх класаў (акрамя апошняга?) зачыняюцца, усе ўрокі спыняюцца, акрамя ўрокаў прыродазнаўства (якое выкладаецца ва ўсіх класах), і ўрокі пераносяцца ў тую вялікую аўдыторыю пад адкрытым небам, на кафедры якой сядзіць самы вялікі ў свеце прафесар — сама Прырода... Вядома, нельга будзе затрымліваць экзамены да канца мая ці пачатку чэрвеня, а з часам і зусім (выдзелена Кайгародавым.— A. М.) не будзе экзаменау».
    Кайгародаў зрабіў яшчэ адну добрую справу. Ен першым у дарэвалюцыйнай Расіі стварыў феналагічную сетку яе Еўрапейскай часткі, а гэта паслужыла асновай яе біякліматычнага раяніравання.
    Увогуле, Дзмітрый Нічыпаравіч быў чалавекам высокаадукаваным, якога цікавілі розныя галіны творчай дзейнасці. Захапляўся музыкай, знаходзіўся ў прыязных адносінах з П. Чайкоўскім, А. Танеевым. I сам пісаў музычныя творы, даследчыцкія артыкулы ў гэтай галіне. Прымаў удзел у многіх канцэртах. Няблага маляваў, аддаючы перавагу акварэлі, а гэта, безумоўна, патрабуе немалога майстэрства. I, канечне ж, часта яго можна было ўбачыць з фотаапаратам.
    У вядомага рускага паэта Баратынскага ёсць такія радкі:
    С прнродой одною он жнзнью дышал, Ручья разумел лепетанье, Н говор древесных лнстов понммал, Н чувствовал трав прозябанье.
    Быцца