Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
апраўдным знаўцам. I гэтых дрэў, і птушак. Усягоусяго наваколля.
Аднойчы восенню, калі, як звычайна ў гэтую пару, зносілі лісце, складвалі яго ў вялікія кучы і спальвалі, бацька як у працяг той гаворкі ўлетку, сказаў Дзіму:
— Памятаеш, неяк сказаў табе, што прырода — тая ж кніга?
— Памятаю.
— А хочаш прачытаць адну старонку яе?
— Тут, у садзе і прачытаць? — здзівіўся Дзіма.
14 Зак. 3396
417
— А ты ідзі за мной,— толькі і сказаў бацька.
Выйшлі за агароджу.
Ля самай канавы бацька вырваў некалькі сцяблінак нейкай, знешне непрыкметнай, расліны.
— У народзе яе называюць Іванчай,— патлумачыў.— Сустракаюцца і іншыя назвы — залётнік, дзікая фіялка. А яшчэ, калі панавуковаму, гэта кіпрэй.
I расказаў бацька Дзіму, што кіпрэй у народзе нездарма называюць Іванчаем. Калі яго лісце і карані высушыць, а пасля заліць кіпенем, дык атрымаецца прыемны, вельмі духмяны адвар. Увогуле, кіпрэй — меданосны. Але, як даведаўся хлопчык, цікава расліна нават не гэтым. Іванчай з тых зёлак, якія быццам акумулююць у сабе цяпло. Калі з’явіцца на траве першы іней, там, дзе расце кіпрэй, яго не будзе, трава застанецца чыстай і свежай.
— Зразумеў, дзеля чаго я ўсё гэта табе расказваю? — зноў спытаўся бацька. He чакаючы сынавага адказу, працягваў:
— Дзеля таго, каб ведаў, што ў прыродзе нічога лішняга няма, усё ў ёй узаемазвязана.
...Колькі часу мінулася з той пары! Прабеглі гады, праляцелі! Даўно сівізна кранулася скроняў, і не заўважыў Дзмітрый Нічыпаравіч, як паспеў размяняць свой сёмы дзесятак. Ды і той на схіле ўжо, а было ўсё нібы ўчора. Часта ўспамінаюцца яму незабыўныя моманты дзяцінства, помніцца і тая гаворка, што адбылася некалі ў садзе.
Усплыла яна ў памяці і цяпер, калі Кайгародаў па просьбе рэдакцьгі часопіса «Естествознанне в школе» вырашыў напісаць аўтабіяграфічныя нататкі. Канешне, можна было б пра ўсё паведаць падрабязней, ёсць жа пра што згадаць. Ды падумалася, што пра многае паспеў расказаць дагэтуль у сваіх кнігах, а таксама ў нарысах, апавяданнях, артыкулах, апублікаваных у перыёдыцы. Таму і абмежаваўся накідамі ў многім эскізнымі. Адпаведна і назву ім даў — «Сёетое з аўтабіяграфіячнага».
Пачаў свае запісы проста: «Дзяцінства і малалецтва маё (да 16гадовага ўзросту) праходзіла амаль у вясковай абстаноўцы — на ўскраіне невялікага беларускага гарадка. 3 ранніх гадоў прымаў удзел у работах у бацькоўскім садзе». Далей назваў Палату прытокам
418
Заходняй Дзвіны і «вясковай рэчкай», на берагах якой правёў вельмі шмат памятлівых для сябе вечароў і ранкаў. Расказаў і пра тое, як з 8 гадоў да 16 любіў праводзіць летнія ночы на балконе бацькоўскага дома, з 13 заняўся паляваннем.
У гэтых нататках аднак ні слова не гаворыцца аб вучобе ў Полацкім кадэцкім корпусе, што працягвалася з 1856 па 1863 год. Дарэчы, там працаваў і яго бацька. Тым не менш пры ўсёй сваёй эскізнасці, як бы накідах да чагосьці больш значнага, разгорнутага, запісы цікавыя і тым, бо дазваляюць даведацца, як Кайгародаў паступова адкрываў для сябе прыроду, вучыўся разгадваць яе таямніцы, пасапраўднаму разумець тое, што яшчэ неяк вылілася ў яго ў афарыстычныя радкі: «Прырода — цудоўная кніга, якая прыносіць шмат асалоды таму, хто ўмее ў ёй чытаць».
I, канечне ж, дасведчаныя чытачы на той час ведалі ўжо, як шмат дало Дзмітрыю Нічыпаравічу выхаванне ў гэтым, як ён казаў, «невялікім беларускім гарадку». Памяталі, як у свой час падарыў яму так шмат ні з чым не параўнальных адкрыццяў сад, які акружаў бацькоўскі дом: «Гэты сад быў калыскай маёй любві да кветак, дрэў, птушак — да ўсёй прыроды,— любві, што прыносіла мне столькі радасці і столькі светлых дзён у маім жыцці!..»
«Сёе тое з аўтабіяграфічных нататак» пабачыла свет у часопісе «Естествознанне в школе» ў першым выпуску за 1924 год. На жаль, гэты год стаў апошнім у жыцці Кайгародава: памёр Дзмітрый Нічыпаравіч 11 лютага.
Як ужо відаць, яго выхаванню, фарміраванню характару ў многім садзейнічала атмасфера, што панавала ў бацькоўскім доме. Але пра гады вучобы ў кадэцкім корпусе не ўспамінае, відаць, на гэта ёсць прычына.
Згаданыя сярэднія навучальныя ўстановы адрозніваліся ад іншых тым, што ў іх панаваў ваенны рэжым. Полацкі кадэцкі корпус, зразумела, выключэннем не быў. I Дзіму Кайгародаву, які рос хлапчуком дапытлівым, уражлівым, трапіўшы ў яго сцены, даводзілася нялёгка.
Парог гэтай навучальнай установы ён пераступіў у 10 гадовым узросце. I адразу апынуўся ва ўмовах, дзе панавала жорсткая дысцыпліна, і ўвогуле існаваў стро
419
гі распарадак. Падымалі навучэнцаў штодня а палове шостай раніцы, адбой быў а палове дзесятай. Паколькі з кадэтаў рыхтавалі будучых ваенных (з выпускнікоў корпуса камплектавалі вайсковыя вучылішчы), шмат увагі ўдзялялася фізічнай падрыхтоўцы. Навучэнцы падоўгу гулялі ў мяч, лазілі па канатах, узбіраліся на шасты, перацягвалі палкі, рухаліся з вялікімі чыгуннымі шарамі ў руках, бегалі навыперадкі. Праводзіліся і заняткі па гімнастыцы, фехтаванні. Знаходзілася месца спевам, танцам.
Найбольш падабаліся Дзіму агульныя дысцыпліны — алгебра, чыстапісанне, арыфметыка, гісторыя. 3 задавальненнем вывучаў нямецкую, французскую мовы.
Патрабаванні да ведаў у корпусе былі не менш строгія, чым да фізічнага выхавання. Каб лепш вызначыць, хто і чаго варты, існавала 12бальная сістэма ацэнак. У класах пастаянна знаходзіліся чырвоныя і чорныя дошкі. Калі надараліся праверкі і завітвала вышэйшае начальства (а праверкі практыкаваліся рэгулярна), навучэнцы павінны былі станавіцца ля дошак адпаведна сваім ведам. Ля чорнай дошкі звьгчайна знаходзіліся тыя, хто не мог набраць і 5 балаў. Дзіма Кайгародаў стаяў ля чырвонай дошкі.
Хоць поспехі ў вучобе і радавалі, большае задавальненне атрымліваў, калі адпускалі дахаты. Да ранейшых заняткаў — рыбная лоўля, праца ў садзе — дабавілася чарговае захапленне. Калі споўнілася трынаццаць гадоў, бацька ўпершыню ўзяў сына на паляванне. ІІасля гэтага любіў Дзіма паблукаць у ваколіцах Полацка і з братам. А яшчэ крыху падрос, хадзіў на паляванне і адзін. Стрэльбу на плечы і туды, дзе віднеўся лес. He мінаў юнака і звычайны ў падобных выпадках паляўнічы азарт, але так было толькі спачатку. Праз некаторы час, калі бачыў забітага звера ці застрэленую птушку, перажываў дваякае пачуццё. Было прыемна, што аказаўся такім пільным стралком, але засмучала ўсведамленне — ты ж звычайны забойца, які падымае руку на таго, хто ў параўнанні з табой слабейшы, а таму і безабаронны.
Але гэта настала пасля, калі знаёмства з прыродай, пазнанне яе ператварылася ў працэс найбольш поўнага вывучэння навакольнага свету, у тым ліку і дзякуючы
420
кнігам. Нямала выданняў прыродазнаўчага зместу мелася і ў хатняй бібліятэцы. Ды зразумела — далёка не ўсё. I, як высветліў у хуткім часе Дзмітрый Нічыпаравіч, якраз тых, якія сталі для яго вызначальнымі.
Скончыўшы кадэцкі корпус, Кайгародаў на працягу двух гадоў (з 1863 па 1865) прайшоў навучанне ў ваенных вучылішчах і быў накіраваны паручнікам коннай артылерыі ў адну з вайсковых часцей, што знаходзілася на тэрыторыі Люблінскай губерні. Тады яму і трапілі ў рукі, аб чым прызнаецца ў нататках «Сёе тое аўтабіяграфічнае», «Жыццё птушак» А. Брэма і «Прыродагістарычны атлас Шуберта», у якім было «некалькі маляўнічых табліц птушак».
Знаёмства з гэтымі выданнямі прынесла ў душу сапраўдньг пераварот. На сваё здзіўленне, ён наведаўся, што ўсё ж мала ведае прыроду. Пазнанне яго было на ўзроўні звьгчайнага дылетанцтва, і, як высветлілася, раслінны і жывёльны свет куды больш багаты, аб’ёмны, а значыць непаўторны ў сваёй сутнасці.
«Цудоўная кніга Брэма,— прызнаваўся Дзмітрый Нічыпаравіч у аўтабіяграфічных запісах,— напоўненая любоўю да птушынага свету, была з прагнасцю прачытана і зрабіла маладога афіцэра страсным арнітолагам. 3 невялікім паляўнічым ружжом у руках ён стаў старанна блукаць па навакольных лясах, палях і балотах: кожная новая сустрэтая птушка спачатку ўважліва аглядалася і выслухоўвалася, а затым, здабытая пры дапамозе стрэльбы, прыносілася дахаты і кепска ці добра — вызначаўся пры дапамозе Шуберта яе від».
Прыйпіло і яшчэ адно захапленне — пачаў збіраць калекцыю птушак. Па логіцы, трэба было б рабіць з іх чучалы, але не меў належных навыкаў. Таму пайшоў найбольш простым, хоць, магчыма, і крыху дзіўным шляхам. У застрэленай птушкі «адразаў нагу, крыло і хвост», якія старанна захоўваў. Праз некалькі месяцаў такая незвычайная калекцыя складала «каля сотні відаў найбольш звычайных птушак». Яе і прывёз з сабой у 1876 годзе ў Пецярбург, дзе пачаў працаваць на парахавым заводзе.
На новага афіцэра адразу звярнулі ўвагу. Калі іншыя бавілі вольны час за чаркай, то Кайгародаў спяшаўся ў лес, поле. I цяпер найчасцей ішоў з
421
біноклем. Шкада яму стала страляць птушак, «толькі ў рэдкіх выпадках выкарыстоўваў стрэльбу», а так назіраў за іх жыццём праз бінокль. Паводзіны птушак, іх віды занатоўваў у блакнот.
Праз год, калі стаў загадваць лабараторыяй завода, пазнаёміўся з адным рабочым, які аказаўся вопытным птушкаловам. Цяпер знаёмства з птушкамі адбывалася хутчэй і больш плённа. He было аніякай патрэбы страляць іх і разам з тым можна было разглядаць зблізку, а пасля прадаць ці адпусціць на волю.
На парахавым заводзе працаваў і старэйшы брат Кайгародава Нестар Нічыпаравіч, які загадваў бібліятэкай. Яму якраз выпала працяглая замежная камандзіроўка. Па дамоўленасці з начальствам яго абавязкі на сябе ўзяў Дзмітрый Нічыпаравіч. Уважліва пераглядаючы бібліятэчныя фонды, якія аказаліся не такімі і беднымі, знайшоў нямала карысных для сябе кніг. Ды, разумеючы, што самаадукацыяй у галіне прыродазнаўства нямногага дасягнеш, у 1868 годзе паступіў вольным слухачом на лясны факультэт Пецярбургскага земляробчага (пазней ляснога) інстытута, які скончыў праз тры гады.
Кайгародаў апынуўся перад выбарам — працягваць ваенную службу ці цалкам прысвяціць сябе навуцы.
Праца на заводзе прыносіла яму немалую карысць. Прадпрыемства знаходзілася на ўскраіне горада, да яго прылягала вялікая тэрыторыя, якая захавала свой першародны выгляд, густа зарасла дрэвамі, кустамі. A па абавязку службы ён шмат часу знаходзіўся на вольным паветры, таму можна было з карысцю для сябе праводзіць назіранні за прыродай, што і рабіў. Пасля, праводзячы гадзіны ў бібліятэцы, перачытваў класічн