Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ў у Італію, дзе ўважліва знаёміўся з найвыдатнейшымі помнікамі старажытнахрысціянскага мастацтва і візантыйскага розных эпох. Наведаў Рым, Венецыю, Фларэнцыю, Неапаль. Па вяртанні вывучыў фрэскі КіеваСафійскага сабора і Кірылаўскага манастыра. Толькі пасля гэтага прыступіў да выканання работы, пастаўленай перад ім Прахавым.
Наколькі яна была аб’ёмнай і адказнай, відаць з таго, што ва Уладзімірскім саборы Васняцоў працаваў 10 гадоў. Шэсць з іх жыў непасрэдна ў Кіеве, а ў
411
астатнія чатыры прыязджаў перыядычна з Масквы. Працуючы з памочнікамі, распісаў «4000 квадратных аршын, 15 карцін і 30 асобных фігур, не ўлічваючы медальёнаў сярод арнаменістыкі». Фігура Божай Маці, для прыкладу, мае вышыню 12 з паловай аршынаў, прарок Майсей — 8 аршынаў.
Да Васняцова ніводзін мастак не зрабіў так шмат у галіне рускага царкоўнага жывапісу. У асноўным ён падбіраў уласныя сюжэты. Праўда, на хорах былі выкарыстаны малюнкі Мамантава. Ды і сам Андрыян Віктаравіч прапанаваў некаторыя свае сюжэты.
Дарэчы, у 1896 годзе Прахаў паводле ўласнага малюнка аднавіў раку для захавання мошчаў Феадосіі Угліцкай у Чарнігаве. Але найчасцей ён падтрымліваў іншых, старанна выхоўваючы, гадуючы таленты. A што ўмеў рабіць гэта, відаць з ацэнкі, дадзенай яму Несцеравым: «Там, дзе з’яўляўся A. В. Прахаў, жыццё кіпела і немагчымае станавілася магчымым... Знаёмства з ім было радасным і стварыла ў маім жыцці цэлую эпоху... Усё жывое натхненне, што было ў гэтым багата адораным чалавеку, не пройдзе бясследна».
Для Прахава гэта быў пачатак знаёмства са старажытным мастацтвам Кіева, што запомніўся на ўсё жыццё і па сутнасці перайначыў яго. Невыпадкова свае ўспаміны, за якія ўзяўся незадоўга да смерці (памёр Прахаў 14 мая 1916 года ў Ялце), Андрыян Віктаравіч пачаў словамі: «Мой прыезд у Кіеў у 1880 годзе быў для мяне адкрыццём! Сафійскі сабор, яго дзіўныя мазаікі, як гэта ўсё адразу закружыла галаву, запаланіла сэрца! Я гарэў жаданнем усё гэта захапіць і навекі не развітвацца».
А наколькі Прахаў валодаў талентам мастака, відаць з аднаго прызнання Рэпіна. Калі восенню 1916 года ў Пецярбургу праходзіла паніхіда па Прахаву, перад заканчэннем яе нечакана з’явіўся Ілья Захаравіч. Нехта папрасіў яго: «Скажыце нам штонебудзь пра Андрыяна Віктаравіча».
Рэпін сабраўся з думкамі і паведаў наступнае: «Першы малы срэбны медаль у Акадэміі мастацтва атрымаў, уласна кажучы, не я, а мой сябра Андрыян. Справа была так: нам задалі эскіз на біблейскую тэму: «Анёл смерці забівае егіпецкіх першынцаў». Трэба было даць кампазіцыю з многімі фігурамі. Ну, з
412
фігурамі я, бадай, якнебудзь справіўся, але касцюмы і ўсе абставіны моцна засмучалі. Баяўся не вытрымаць «стыль», а часу на яго вывучэнне не было. Вырашыў нічога не падаваць».
Ілью Захаравіча ўважліва слухалі, а ён працягваў:
«Вечарам напярэдадні конкурснага экзамена пайшоў да Прахавых, расказаў за чаем аб сваіх цяжкасцях. Мсціслаў Віктаравіч адразу ж прынёс кнігі, стаў паказваць, тлумачыць. Андрыян пайшоў, не кажучы ні слова, як гэта здаралася раней, у свой пакой займацца, на наступную раніцу прынёс мне зусім гатовы эскіз. Я яго толькі сямтам падправіў, каб узмацніць светлацень і падаў, нічога не мяняючы ў кампазіцыі, толькі каб выканаць усе акадэмічныя фармальнасці, як раптам зусім нечакана даведваюся, што мне прысуджаны малы срэбны медаль за эскіз Андрыяна Віктаравіча».
Каментарыі тут будуць непатрэбнымі.
^^^ж^й
ПАСЛЯДОЎНІК БРЭМА
ДЗМІТРЫЙ КАЙГАРОДАЎ
Дзіму — ва ўсім раздолле і прастор. Колькі памятае сябе, заўсёды можа лёгка знайсці занятак па душы. Іх дом стаіць на самай ускраіне Полацка. Нібы і не ў горадзе жывеш, а ў звычайнай вёсцы. Наўкола шмат пахілых хацін з пачарнелымі саламянымі стрэхамі. A калі спусціцца з пагорка ніжэй, усяго ў некалькіх хвілінах хадзьбы плюскоча сваімі хвалямі Палата, што, як даведаўся Дзіма з расказу бацькі і з прачытаных кніг, дала імя гораду, у якім яму пашчасціла нарадзіцца.
Пэўная вясковасць, сялянскасць жыцця падабаецца хлопчыку. He тое, што ў цэнтры горада, дзе тлумна, людна. А тут — ціш, спакой і нейкая дзіўная маўклівая засяроджанасць, якая яшчэ больш адчувальная, калі адыходзіш ад дому далей і ён, застаючыся ззаду, губляецца ў засені дрэў.
Звычайна Дзіма спяшаецца да Палаты разам з першымі промнямі сонца. Прыемна ранічкой, калі блізкія яшчэ спяць, а ў іншых хатах усе ўжо прачнуліся, выганяюць са двара скаціну, пасядзець на беразе з вудзільнам у руках, уважліва сочачы за воднай паверхняй, каб не прапусціць момант, калі спачатку амаль непрыкметна ўздрыгне паплавок, а праз якое імгненне заторгаецца — толькі кругамі пачнуць разбягацца наўкола хвалі. Тады галоўнае не празяваць, своечасова выцягнуць вуду з вады і, глядзіш, рыбацкае шчасце ў тваіх руках.
414
А яно прыходзіць часта. Рыбы ў Палаце шмат. I самай рознай. Акунёў, карасёў ніхто ўсур’ёз і не ўспрымае. А Дзіму ўсё адно, якую лавіць. Найчасцей прыходзіць ён на бераг Палаты зусім не для таго, каб з поўным вядзерцам вяртацца дамоў. He столькі ўлоў цікавіць хлапчука, колькі сам занятак. Сябры даўно заўважылі гэта і нават зрэдку пасміхаюцца з Дзімы, калі ён, на здзіўленне дзятвы, можа асцярожненька зняць рыбу з кручка і замест таго, каб апусціць у вядзерца, што, крыху напоўненае вадой, стаіць ля самых ног побач на оеразе, кідае яе назад у хвалі. I пры гэтым яшчэ прыгаворвае: «Жыві, плавай!»
На ўсмешкі Дзіма асаблівай увагі даўно не звяртае — хай кпяць сабе, ім жа ніколі пасапраўдна му не зразумець, што ў яго на душы. Хаця і сам, па праўдзе кажучы, не заўсёды разумее. Бывае, раптоўна становіцца нейкім сентыментальным — усяго жывога яму шкада. I рыбу, якая так даверліва трапілася на кручок. I патаптаную траву на беразе. I кветкі, сарваныя ў садзе.
Бацька на папрокі маці, што з малодшым сынам робіцца штосьці дзіўнае, толькі ўсміхаецца:
— Ат, нічога страшнага. Узрост такі.
А ў Дзімы і на самой справе ўзрост, калі да ўсяго жадаецца дайсці і самому пра ўсё даведацца. Ужо восем яму споўнілася. Канешне, як звычайна кажуць дарослыя, дзіця яшчэ зялёнае. А хочацца быць у многім самастойным.
Бацька раней за маці паспеў заўважыць змены ў характары і паводзінах малодшага сына. Але папракаць яго за тое, што часам робіць не так, як трэба, не стаў і асабліва не ўстрывожыўся. Проста паспяшаўся знайсці Дзіму пэўны занятак. Падахвоціў яго разам са старэйшым оратам дапамагаць працаваць у садзе.
Сад вакол дома вялікі, не адзін дзесятак яблынь, груш, іншых пладаносных дрэў. I кустоў шмат — парэчак, ажыны, маліны. Толькі ўвіхайся, паспяшай сачыць за парадкам у ім. Работы кожнаму хопіць — і старому, і малому.
Дзіма на бацькаву прапанову адказаў згодай. У ахвоту працаваў, адкуль сіла ўзялася. Ды надта прасіць дапамагчы не было асаблівай патрэбы. Сам браўся за ўсё, што мог асіліць.
415
Восенню, калі быў зняты ўраджай, а сіберны вецер, які начамі прыходзіў з поўначы, зрываў з дрэў агюшняе лісце, Дзіма з бацькам і старэйшым братам зграбалі пажоўклую лістоту, адносілі на ўскрай саду, каб спаліць яе. Дрэвы тады стаялі зусім голыя, нейкія сіратлівыя, і Дзіму іх было вельмі шкада.
3 прыходам вясны зноў весялела на сэрцы ў хлапчука. Ды і новы занятак знаходзіўся сам сабою. Дзіма ахвотна дапамагаў уцяпляць дрэвы, абвязваючы іх ствалы яловымі галінкамі. Нават не столькі ўцяпляць, а каб уберагчы ад шкадлівых зайцаў, якія, згаладалыя ў сцюжу, любяць забегчы ў сад, каб паласавацца карой. Асабліва, ведаў малы, ім падабаюцца маладзенькія яблынькі. I іх таксама шкада было хлопчыку, шкада было і зайцаў...
I ўвесну не абыходзілася ў садзе без яго ўдзелу. Калі сыходзіў снег, зграбалі лісце, што месцамі засталося з восені, падкормлівалі дрэвы, а каля кустоў, каб лепш раслі, рыхлілі глебу. 3 нецярпеннем чакаў Дзіма на дрэвах і кустах першай лістоты. Заўважыў хлапчук, што яна пры гэтым як бы праклёўваецца — няйначай птушаняты вылупліваюцца ? яйка. I гэтак прыемна пахне, а яіпчэ нейкая клейкая.
Калі ж сад ператворыцца ў суцэльны квітнеючы масіў — Дзіма ці не самы шчаслівы чалавек на свеце. Усё — дрэвы, кусты, кветкі — распускаецца, пачынае квітнець недзе ў сярэдзіне — канцы мая, з прыходам сапраўднай цеплыні, што ўсталёўваецца ўжо трывала на некалькі месяцаў. Яна не такая падманлівая, як тая, першая, якая падчас цвіцення яблынь можа лёгка змяніцца начнымі замаразкамі, што надараюцца амаль штогод у гэты час.
Заквітнее ж усё, тады і паветра, настоенае на пахах кветак, маладой лістоты, ні на імгненне не губляе свайго водару. А пад самую раніцу — гэта Дзіма паспеў адчуць, калі аднойчы спаў з расчыненымі дзвярыма на балкон — ён нейкі асабліва прыемны і непаўторны.
Балкон выходзіць у сад і ледзь не ў кальцо ўзяты дрэвамі, асобныя галінкі нават прабіваюцца скрозь парэнчы, ці не з цікаўнасцю зазіраюць зверху, збоку, нібы жадаюць упэўніцца, што адбываецца ў пакоях.
Аднойчы цвёрда сказаў: «Буду спаць на балконе».
416
Бацькі, даведаўшыся пра такое жаданне сына, спачатку запярэчылі — чаго добрага прастудзіцца, але, бачачы яго настойлівасць і ўпартасць, згадзіліся. Першым, як і заўсёды, махнуў рукой бацька: калі падхопіць прастуду, сам адмовіцца ад гэтага жадання.
He прастудзіўся і, зразумела, не адмовіўся. Пачынаючы ўжо з васьмігадовага ўзросту, ператварыў балкон у сваю спальню. Абжываўся штогод на ім недзе ў маі — ці то ў сярэдзіне яго, ці ў канцы, гледзячы якое надвор’е было, і не развітваўся да самага верасня.
Сон на свежым паветры быў моцны, і кожны раз хлапчук прачынаўся бадзёрым, радасным. Пасля гэтага цудоўны настрой не прападаў на працягу ўсяго дня. I што о ні рабіў Дзіма, у думках часта вяртаўся да свайго балкона. На гэта таксама была прычына. Перш чым заснуць, ён любіў услухацца, як адыходзяць да сну птушкі. Яны ж, як і людзі, кожная пасвойму развітвалася з днём. I гэтае шчабятанне, ці ўзмах крылаў, які ў цішы вечара чуўся мацней, гучалі той асаблівай музыкай, якую, ведаў Дзіма, словам не перадаць. Яна яшчэ куды больш выразнай станавілася раніцой, калі з першымі промнямі ажывала ўсё. Зноў чулася шчабятанне, толькі больш дружнае. I зноў разразалі паветра ўзмахі крыл, праўда, ад гэтага суцэльнага шуму і гаму яны станавіліся цішэйшымі, чым вечарам.
Дзіма ўслухоўваўся ў гэта ў паўсне. Дрымота не адпускала яго цалкам ад сябе, вочы яшчэ зліпаліся.
Неяк сваімі ўражаннямі падзяліўся з бацькам. Той уважліва выслухаў сына, а пасля ціха сказаў:
— Таму і прыносіць табе ўсё гэта шмат радасці, што ты вучышся чытаць прыроду.
— Прыроду чытаць?— перапытаў здзіўленне Дзіма.
— Яе не толькі чытаць трэба,— дадаў бацька,— a і вывучаць, каб стаць с