• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    тнай Грэцыяй, тым жа Егіптам. А што ў сябе дома? У нашых гарадах? Чамусьці забываем паціка
    401
    віцца, магчыма, як не дзіўна, не лічым гэта вартым увагі. А якія каштоўнасці наўкола! Трэба толькі зірнуць на іх неабыякава. Узяць бы хоць Полацк. Тая ж Сафійка ў ім. А якая багатая гісторыя ў Мсціслава! Добра памятаю, хоць і малым тады быў, як шмат па вывучэнні яго гісторыі рабіў мой бацька. Няхай і не ўсё яму ўдалося, але ж пачатак быў пакладзены. A нам — мне, табе — працягваць гэта!
    Заўважыўшы, што Кігн гатоў усміхнуцца, запярэчыць, маўляў, у яго іншыя інтарэсы, сказаў рэзкавата:
    — He ўсміхайся, у Кіеве табе таксама справа знойдзецца. Думаю, калі дасканала абследую насценныя фрэскі, прыцягнуць да роспісу шмат каго. Ці ўжо толькі пішаш? Маляванне закінуў?
    — He закінуў, але больш для сябе.
    — He толькі для сябе трэба,— у гэтых словах пачуўся ўжо не столькі голас Прахавадаследчыка, колькі выкладчыка, настаўніка, і сказаў Андрыян Віктаравіч тое, што неаднойчы гаварыў студэнтам. Асабліва ў хвіліны, калі асобныя з іх, пры першых няўдачах, расчароўваліся ў сабе. Ведаў, што ў такі момант лепшай падтрымкай будзе, калі чалавек пачуе з тваіх вуснаў цвёрдасць і паверыць у свае сілы.
    У Кігна Прахаў доўга не затрымаўся. Пераначаваў, а назаўтра раніцой рушыў у дарогу. Паехаў на брычцы, таму з транспартам аніякай праблемы не ўзнікла. На развітанне ўсміхнуўся:
    — А ты не думай, што я проста так сказаў, што і цябе прыцягну да роспісаў. Абавязкова работа знойдзецца. Так што чакай запрашэння.
    Брычка знікла за паваротам, а Уладзімір Людвігавіч усё стаяў, гледзячы ёй услед. Чамусьці не хацелася вяртацца ў дом. Прычына была не толькі ў той звычайнай тузе, якая агортвае любога, калі развітваешся з блізкім чалавекам і ўпэўнены, што не ўсё паспеў сказаць яму і выказаць, а ў куды больш значным.
    Прахаў за гадзіны, праведзеныя ў маёнтку, паспеў да таго захапіць Кігна сваім новым пачынаннем, што яму хацелася ледзь не адразу, адклаўшы ўсе справы, ехаць за Андрыянам Віктаравічам услед. У сувязі з гэтым прыгадалася Кігну, што знаёмыя звычайна называюць Прахава «жывою вадою>>. Першы раз пачуўшы такое параўнанне, палічыў яго выпадковым.
    402
    Але чым болып кантактаваў са сваім настаўнікам, які пакрысе станавіўся і сябрам, тым больш упэўніваўся, што ўсё на самой справе так. Цяпер жа гэтая ўпэўненасць умацавалася, набыла пад сабой трывалую аснову.
    I на самой справе Прахаў — нібы жывая вада. Тая жыццядайная вада, што ўсё можа ажывіць. Гэта ў характары Андрыяна Віктаравіча — варушыцца самому і раскатурхваць іншых. А яшчэ ён заўсёды ўмее ўбачыць і адкрыць новае, і зрабіць тое, чаго не зрабіў бы іншы. Прахаў таму такі смелы, рашучы, што проста не падазрае аб існаванні розных перашкод, з якімі давядзецца сустрэцца. Гэта і добра, што не падазрае.
    Вяртаўся Кігн у дом з цвёрдай упэўненасцю: калі праз некаторы час ад Прахава паступіць прапанова заняцца роспісам сцен Кіеўскай Сафіі, ён адмаўляцца не стане. Пераканаў яго Андрыян Віктаравіч, яшчэ як пераканаў! I задоўга да пачатку той работы, якая, у гэтым Кігн быў таксама ўпэўнены, прынясе нямала цяжкасцей, але і не менш радасці, працы пасапраўднаму творчай, а значыць — неабходнай.
    Андрыян Прахаў пакінуў аб сабе след як гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык, педагог. Памятаюць яго найперш у Расіі, дзе і прайшла пераважная частка яго жыцця. У нас жа першым прыгадаў Андрыяна Віктаравіча Сямён Букчын, а крыху пазней Уладзімір Караткевіч у эсэ «Мсціслаў». Як і пра яго старэйшага брата Мсціслава, які быў гісторыкам, філолагам, пісаў вершы і стаў адным з першых перакладчыкаў твораў Гейнэ на рускую мову.
    Нарадзіўся А. Прахаў 16 сакавіка 1846 года. Яго бацька Віктар Іванавіч таксама быў ураджэнцам Мсціслава і цікавіўся гісторыяй свайго старажытнага горада, пісаў гісторыкакраязнаўчыя артыкулы, з якімі выступаў на старонках газеты «Могнлевскне губернскме ведомостн». У другім нумары за 1847 год ён расказаў пра грамату, пасланую ў 1614 годзе Мсціслаўскім старастам святару Яўстафію. У восьмым нумары надрукаваў артыкул «Астаткі старажытных умацаванняў Мсціслава». Публікацыя ж «Род князёў Мсціслаўскіх» — па сутнасці мініманаграфія, якая публікавалася на працягу некалькіх нумароў (1848; № 47—51).
    Звесткі пра Мсціслаў, пададзеныя Прахавым, для свайго часу сталі адкрыццём. Найперш для чытачоў
    403
    Магілёўшчыны, многія з якіх часта абмяжоўваліся толькі адной гэтай газетай. А Віктар Іванавіч падрабязна апісваў Дзявочую і Замкавую горы, так добра вядомыя яму з маленства, час узнікнення якіх, зыходзячы з іх геаграфічнага размянгчэння, датаваў гадамі пачатку барацьбы Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Паведамлялася і пра найбольш важныя падзеі, што мелі месца ў Мсціславе на працягу не аднаго дзесяцігоддзя. Апісанне горада ён завяршыў 1654 годам, калі ваявода Трубяцкі спаліў Мсціслаў. Асноўнай крыніцай, В. Прахаў не адмаўляў, пры ўзнаўленні даўніх падзей для яго былі працы М. Карамзіна.
    Бацька аднак памёр рана, і маці Андрыяна разам з сынамі пераехала на сталае жыхарства ў Пецярбург. Уладкавацца ёй дапамог родны брат Палубінскі, які перабраўся туды раней.
    Еўдакія Васільеўна, як і Віктар Іванавіч, нарадзілася ў Мсціславе, а гэты гарадок, як вядома, знаходзіцца на своеасаблівым памежжы Беларусі, Расіі і Украіны. Таму яна добра ведала і сваю родную мову, і рускую, і ўкраінскую. У сям’і ніводнае свята не абыходзілася без беларускіх песень, захоўваліся нацыянальныя звычаі, абрады. He чужой была ёй і ўкраінская, руская песні.
    Усё аказала ўплыў на выхаванне Мсціслава і Андрыяна, фарміраванне іх светапогляду. Сваё роднае, беларускае ім ніколі не было чужым. У той жа час на юнакоў аказала вялікі ўплыў і атмасфера іншага кшталту. Пецярбург — гэта ж адзін з выдатнейшых культурных цэнтраў. Духоўнае, эстэтычнае багацце па крупіцах імкнуліся ўвабраць у сябе дапытлівыя і таленавітыя беларускія юнакі.
    Андрыян, які рана праявіў мастакоўскія здольнасці, з задавальненнем наведваў Эрмітаж. Упершыню трапіў туды ў 1861 годзе ў час канікул. Захоплены ўбачаным, з найвялікшым натхненнем замалёўваў антычныя скульптуры. Пасля прыходзіў у Эрмітаж неаднойчы, прыхапіўшы з сабой фарбы, каб капіраваць палотны, якія спадабаліся. А дома чакалі шматлікія кнігі — па гісторыі і гісторыі мастацтва, альбомы з рэпрадукцыямі знакамітых мастакоў. Канешне ж, яны значна прайгравалі ў параўнанні з арыгіналам. Пры першай жа
    404
    магчымасці Андрыян з братам, a то і адзін зноў спяшаўся ў Эрмітаж, іншыя музеі, каб усё пабачыць на свае вочы.
    Захопленасць гісторыяй, літаратурай, мастацтвам прывяла Прахава на гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта, дзе ён знайшоў шмат аднадумцаў і дзе яшчэ выразней акрэслілася яго жыццёвая мэта.
    Доўгі час Андрыян Віктаравіч вёў дзённік. Дзевятнаццацігадовым юнаком ён зрабіў такі запіс: «Мая задача ёсць параўнальнае вывучэнне гісторыі мастацтваў для пабудовы тэорыі мастацтва».
    На першы погляд, вельмі гучна сказана, ды і хто ў падобным узросце не замахваецца, як кажуць, на недасягальнае, не разлічваючы пры гэтым уласных магчымасцей. Але Прахаў не проста нешта дэкляраваў, перш чым за штосьці ўзяцца, усё старанна ўзважваў і абдумваў.
    Ен вывучаў гісторыю і гісторыю мастацтва, шмат маляваў. I не важна, што ў далейшым не стаў прафесійным мастаком. Заняткі жывапісам не прайшлі бясследна. Яны сфарміравалі пачуццё дасканала мастацкага густу, навучылі адчуваць фарбы. Ды і спрыялі наладжванню кантактаў з будучымі вядомымі мастакамі. Невялікая кватэра дзядзькі, дзе жыла сям’я Прахавых, часта ператваралася ў дыскусійны клуб, дзе сутыкаліся розныя меркаванні, абмяркоўваліся надзённыя праблемы жыцця і мастацтва. Там нязменна панавала тая сапраўдная гасціннасць, што звычайна бывае ў сем’ях, якія жылі ў невялікіх гарадках.
    Душой кампаніі была Еўдакія Васільеўна. Для яе студэнты заўсёды заставаліся жаданымі гасцямі. Асабліва прыхільна, з мацярынскай цеплынёй сустракала тых, хто прыехаў з правінцыі. Адразу сваім стаў для яе і Ілья Рэпін, з якім Андрыян на гэты час паспеў пасябраваць.
    Праўда, знаёмства іх адбылося ў іншых абставінах. Наконт гэтага ў дзённіку Андрыяна Віктаравіча ёсць рэтраспектыўны запіс ад 30 мая 1867 года: «Упершыню я сустрэў Ілью Захаравіча ў Гаўрылы зімой, мабыць 65 года (у 1865 годзе.— A. М.), калі мае жывапісныя схільнасці дасягнулі апошняга (да якога яны толькі даходзілі) выказвання».
    405
    Гаўрыла, ці, як ён называецца ў іншых запісах, Гаўрылец — Гаўрыіл Маляроў, які ў 1861 годзе паступіў вольным слухачом у Акадэмію мастацтваў на аддзяленне жывапісу.
    Аднойчы Андрыян прапанаваў Гаўрылу і яшчэ аднаму студэнту Міколу Мурашку наладзіць творчае спаоорніцтва: «Зададзены быўэскіз: «Іерэмія, які плача на развалінах Саліма...»
    Калі праз два дні Андрыян прыйшоў з выкананым малюнкам, то убачыў у Гаўрылы незнаёмца. Ім аказаўся Рэпін. Яны хутка пасябравалі, аб чым сведчыць запіс, зроблены Прахавым у дзённіку 4 верасня 1865 года: «Учора вечарам быў у мяне Рэпін. Як хутка я прывязваюся да чалавека: не з’яўляецца Рэпін некалькі дзён, я ўжо і думаю: чаму гэта яго так даўно няма. Мне здаецца, што мы блізка з ім сыйдземся. Хочацца мне дапамагчы яму развіцца, прыйсці самому сабе да пэўнасці».
    Дапамагаў Рэпіну не толькі Андрыян, а і яго брат Мсціслаў, які прыняў нямала захадаў, каб Ілья змог перайсці з разраду вольных слухачоў у разрад студэнтаў. Мсціслаў Віктаравіч праводзіў з ім заняткі па гісторыі і гісторыі мастацтваў, рускай мове. Андрыян займаўся з Рэпіным па нямецкай мове і геаграфіі.
    Забягаючы наперад, трэба сказаць, што Рэпін назаўсёды захаваў удзячнасць Мсціславу Віктаравічу, падкрэсліваючы, што ён аказаў «агромністы і працяглы ўплыў» на ўсё яго жыццё. Гэтая ўдзячнасць выявілася і ў тым, што Рэпін ахвотца маляваў сваіх добрых знаёмых, пра што гавораць работы «Вечар у доме Прахавых і Палубінскіх», «Партрэт М. В. Прахава», «Юнак у жаночым украінскім касцюме» і іншыя.
    Мсціслава Віктаравіча можна ўбачыць і на карціне Рэпіна «17га кастрычніка 1905 года». Тут, канечне, Рэпін пайшоў насуперак жыццёвай праўдзе і «зрушыў» час. Вядома, Прахаўстарэйшы ўдзельнікам гэтых падзей не мог быць, тым не менш у першай злева постаці пазнаецца менавіта ён: мужчына