• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    атрымліваць і пэўную асалоду. I ад усведамлення, што цябе слухаюць, як нікога іншага, і ад таго, што стаў сведкам выпадкаў, напаткаць якія пашчасціла нямногім.
    Цяпер Ельскі прытрымліваўся гэтага няпісанага для яго правіла. Расказваў пра многае, чаму надаралася быць сведкам, а самае важнае прытрымліваў у запас. Каланісты адчулі, што яму ёсць што паведаць, таму падахвочвалі на працягу гаворкі. Найбольш зацікаўленым субяседнікам заставаўся той, хто першым заўважыў баамурэну.
    — Кажаце, вам давялося шмат пабачыць? А падобнае сустракалі?
    — Падобнае? He! Але былі і іншыя выпадкі, у верагоднасць якіх таму, хто не сутыкаўся з імі, цяжка паверыць. Для прыкладу, вам даводзілася чуць, як змяя рыкае?
    — Змяя? Ды каб рыкала,— пачуліся смяшкі.
    — Ды немагчыма такое. Яна што, карова ці буйвал які?
    Ельскі сядзеў ціха, нібы ўсё гэта яго не тьгчылася. Тым самым яшчэ больш падаграваў інтарэс. I тое, чаго чакаў, адбылося.
    — Раскажыце, як змяя рыкае.
    — Як рыкае?
    Канстанцін Міхайлавіч адсунуўся ад кастра далей, каб не так было горача. Расклалі яго, каб адагнаць назойлівуіо машкару, ад якой немагчыма было знайсці ратунак.
    — Як рыкае? — памаўчаў.— Страшна рыкае!
    ____ ???
    — Адбылося гэта ў адзін з вечароў, калі я з сябрамі сядзеў за сталом, адпачываў, піў каву. Каланісты ж, якія жылі там, добра ведалі, што я прэпарырую змей. I вось, а вечар быў позні, нечакана з’явілася некалькі чалавек з падарункам.
    — 3 падарункам? — зацікавіўся самы нецярплівы.
    — Ды сціхні,— супьшілі яго таварышы,— не перашкаджай слухаць.
    — Але, з падарункам... Са змяёй.
    13 Зак. 3396
    385
    — Змяя — падарунак?
    — Калі чалавек цікавіцца імі, хіба гэта не падарунак?
    Ельскі, не зважаючы, гаварыў нетаропка.
    — А прынеслі яны так званага баацэўрыса. Ён, канечне, значна карацейшы за вось гэтага. Хаця доўгі, кароткі — паняцце адноснае. Гледзячы з якога боку падыходзіць. Для Гвіяны, магчыма, і нядоўгі, а для Еўропы самі мяркуйце, тры метры.
    — He такі і доўгі...
    — Чаму нядоўгі? А калі яшчэ адпаведнае тулава! Яны тут такія, быццам адкормленыя.
    — За вужаку я заплаціў пяць франкаў, даў бутэльку віна. На гэтым мы развіталіся з нечаканымі гасцямі. Алё, паўтараю, час быў позні, не да прэпарыравання. Вырашыў схаваць баацэўрыса ў скрыню. Скажу папраўдзе, з вялікай цяжкасцю. Змяя аднак не здавалася. Выгіналася, скручвалася. Нечакана вырвалася і кінулася на аднаго з нас. Яшчэ пашанцавала, што ён паспеў своечасова адхіснуцца, інакш бяды не мінаваць. Нарэшце, хоць і з цяжкасцю, засунулі змяю ў скрыню і моцна зачынілі вечка. Да раніцы...
    — А раніцой?
    — Раніцой знайшлося нямала жадаючых паглядзець на яе. Але, калі толькі некалькі чалавек падышлі да скрыні, баацэўрыс, адчуваючы, відаць, небяспеку, падаў першыя гукі, якія праз некалькі хвілін ператварыліся ў рыканне. Гукі былі настолькі моцныя, што, здаецца, калі б знаходзіўся за кіламетр, усё адно пачуў бы.
    — Сведкам падобнага можна стаць толькі тут, у Гвіяне.
    — А што дзіўнага? Край некрануты, няходжаны. Колькі індзейцаў?! Хіба яны ўяўляюць небяспеку для тых жа змей?
    — Ды, гледзячы хто.
    — Я пра індзейцаў кажу.
    — А я пра нашага братакаланіста. Усякі народ трапляецца. Хто забівае па неабходнасці, для вывучэння. А хто проста ад няма чаго рабіць.
    — Правільна разважаеце,— падтрымаў Ельскі.
    Ён і сам даўно прыйшоў да высновы: якой бы некранутай прырода не з’яўлялася, а калі ставіцца да
    386
    яе не палюдску, усё жывое хутка загіне. Нават у такіх запаветных мясцінах, як Гвіяна. Усё, што можна знішчыць, знішчаецца каланістамі. Безразважна, з нейкай дзікай лютасцю. Іншых слоў і не падбярэш. I лес высякаюць, джунглі выпальваюць не толькі, калі трэба расчысціць месца для плантацый. Робяць гэта і без асаблівай патрэбы. Маўляў, на ўсіх хопіць — куды вокам не кінь, джунглі, джунглі... I колькі не запэўніваў, што так рабіць нельга, што гэта злачынна, ніхто не прыслухоўваецца. Кожны ўпэўнены — багацці гэтыя вечныя і ад знііпчэння іх ніколі не паменшае.
    Каб жа толькі ў Гвіяне, дзе сапраўды нямала раёнаў, падарожнічаючы па якіх, на працягу некалькіх дзён не сустрэнеш чалавека. Ці ў іншых месцах, дзе прырода ў пераважнай большасці захавалася ў некранутым выглядзе. Падобнае адбываецца і ў цывілізаваных краінах, у той жа Еўропе. Таму, хто прысвяціў сябе даследаванню прыроды, асабліва балюча ўсё гэта бачыць. Ды адзін у полі не воін. Адно, што можна зрабіць, сабраць паболей рэдкіх экзэмпляраў, а калекцыі перадаваць у вядучыя музеі. 3 гэтай мэтай ён і трапіў сюды, за тысячы кіламетраў ад Радзімы. Хоць прыехаў не толькі па ахвоце, неабходнасць падштурхнула — ад арышту ратаваўся.
    .. .Будзеце праязджаць каля вёскі Ляды Чэрвеньскага раёна, абавязкова завітайце ў яе. 17 лютага 1837 года ў Лядах, тады яны адносіліся да Ігуменскага павета, нарадзіўся заолаг і падарожнік Канстанцін Ельскі. Бацька яго на той час быў збяднелым дваранінам, але па праву ганарыўся сваім родам. Усвядоміў гэта, калі падрос, і Канстанцін.
    Яго дзядзька па бацьку, таксама Канстанцін, з’яўляўся генералам паўстанцкага войска Тадэвуша Касцюшкі. Бацька ж удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. Адзін стрыечны брат Канстанціна Аляксандр Ельскі стаў пісьменнікам, гісторыкам, этнографам, краязнаўцам, перакладчыкам і публіцыстам. Другі, Міхаіл, родны брат Аляксандра, праславіўся як скрыпач, кампазітар, музычны пісьменнік. Маці, у дзявоцтве Манюшка, была роднай сястрой вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі. А ў Мінскай гімназіі Канстанцін Ельскі вучыўся разам з Бенядзіктам Дыбоўскім — пазней знакамітым прыродазнаўцам, заола
    387
    Канстанцін Ельскі
    гам і ўрачом, даследаваў жывёльны і раслінны свет возера Байкал, Амура і Ангары, зрабіўшы нямала навуковых адкрыццяў.
    Урачом марыў стаць і Канстанцін Ельскі, таму ў 1853 годзе, пасля завяршэння вучобы ў гімназіі, паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Гэта вялікіх цяжкасцей не выклікала — гімназію закончыў на «выдатна». Правучыўся ён на гэтым фа культэце нядоўга. Зразумеў, што яго цікавіць не столькі медыцына, колькі батаніка, заалогія, таму ў 1856 годзе перавёўся на матэматыкапрыродазнаўчы фа
    388
    культэт Кіеўскага універсітэта, які скончыў у 1860 годзе. Застаўся ў Кіеве, працаваў настаўнікам адной з мясцовых гімназій, адначасова на нрацягу двух гадоў наведваў педагагічныя курсы.
    Відаць, думаў прысвяціць сябе выкладчыцкай дзейнасці, бо калі ў 1862 годзе ў Кіеўскім універсітэце з’явілася вакантная пасада, вырашыў паспытаць шчасця і прыняў удзел у конкурсе. Паводле яго ўмоў, трэба было напісаць даследчыцкую працу. Ельскі прысвяціў яе анатоміі малюска. I атрымаў залаты медаль. У выніку Канстанціну Міхайлавічу прысвоілі навуковую ступень магістра і запрасілі чытаць лекцыі.
    Невядома, колькі б працягвалася выкладанне, калі б вясной 1863 года ў Кіеў не завітаў Дыбоўскі. Бенядзікт Іванавіч яіпчэ ў 1860 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны, а з 1862 года з’яўляўся экстраардынарным прафесарам заалогіі і палеанталогіі ў Варшаве. Яго цікавіла не толькі навука. Дыбоўскі прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху. А ў Кіеў прыехаў, каб знайсці аднадумцаў сярод украінцаў. Ельскі з разуменнем паставіўся да просьбы сябра і абяцаў дапамагчы. Але не драмала царская ахранка. Даведаўшыся пра агітацыйную работу Бенядзікта Іванавіча, улады загадалі яму тэрмінова пакінуць Кіеў. Ельскага не чапалі, бо, відаць, ніякіх улік супраць яго не было. Аднак пазней, калі ў горадзе пачаліся арышты, Канстанцін Міхайлавіч вырашыў не выпрабоўваць лёс і падацца за мяжу.
    Прадчуваючы, што з атрыманнем пашпарта могуць узнікнуць цяжкасці, бо кожнага, хто пакідаў Украіну, старанна правяралі, ён нелегальна, без дакументаў і грошай перабраўся ў Бесарабію. Становішча яіпчэ больш ускладнілася, калі ім зацікавіліся турэцкія жандары. Давялося праз Румынію ўцякаць у Канстанцінопаль, дзе зноў паўстала пытанне, як быць далей. Спачатку, каб не памерці з голаду, трэба было хоць крыху зарабіць грошай. Ельскі перапрабаваў розныя выпадковыя заробкі, не цураючыся пры гэтым цяжкай фізічнай працы, пакуль не паіпчасціла звязацца з кіраўніцтвам адной са школ. Там, калі даведаліся, што ён скончыў універсітэт, мае ступень магістра, прапанавалі размалёўваць геаграфічныя карты. Давялося
    389
    пагадзіцца. Выканаўшы заказ, перайшоў у другую школу, трэцюю — пра яго здольнасці даведаліся і там.
    Сякіятакія грошы з’явіліся, але Канстанцін Міхайлавіч разумеў, што на такіх заробках доўга не пратрымаешся. 3 цяжкасцю звязаўся з геалагічнай экспедыцыяй, якая накіроўвалася ў слаба вывучаныя раёны. У час яе даследаваў карысныя выкапні, склаў геалагічную карту акругі Тузла. Удзельнічаў і ў іншых экспедыцыях, як і першая, кароткачасовая. А наперадзе асаблівай перспектывы не бачылася.
    Настрой, і да гэтага нярадасны, зусім пагоршыўся. На іпчасце, пра яго ўспомнілі сябры. Яны і параілі пераехаць у Парыж. Паехаў з невялікай калекцыяй, сабранай у час экспедыцый. Аднак Парыж з абдымкамі сустракаць яго не збіраўся. Прыбьгўшы туды ў 1865 годзе, Ельскі зноў застаўся са сваімі праблемамі — як жыць, што рабіць, каб хоць на самае неабходнае зарабіць грошай.
    Паспрабаваў уладкавацца (таксама не без дапамогі сяброў) у Прыродазнаўчы інстытут — нічога не атрымалася. Ен зразумеў, што лепей з Парыжам развітацца і накіравацца кудынебудзь, дзе не стае даследчыкаў і набытыя веды, вопыт могуць спатрэбіцца.
    Гэтае «куды» стала заманлівай перспектывай, калі даведаўся, што ў Гвіяну, французскую калонію ў Паўднёвай Амерыцы, адпраўляецца ваеннатранспартнае судна. Але, зноў жа, дзе ўзяць грошай на білет? У сяброў ужо няёмка прасіць — тыя і так аддавалі ўсё, што маглі. А садзіцца на карабель без білета, на свой страх і рызыку, не выпадала. Каманда да плавання рыхтавалася старанна, а армейскія парадкі суровыя. Калі знойдуць на судне, літасці не чакай.
    Вырашыў зрабіць усё сумленна. Каб і без білета плысці і, як кажуць, з чыстым сумленнем. А дзеля гэтага звярнуўся да міністра марскога флоту. У заяве растлумачыў сваё становішча, паведаміў, што ў Гвіяне хоча займацца даследчыцкай дзейнасцю, і прасіў дазволу адправіцца туды бясплатна. Агаворваў, што згодзен стаць пасажырам самага ніжэйшага класа.
    Адказ, на шчасце, быў станоўчым. Узрадаваны, калі атрымаў прыемнае для яго паведамленне, паспяшаўся ад