Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ваў на сваім. Потым супакоіўся, бо ведаў, што праект у канчатковым варыянце накіруюць на зацвярджэнне самому імператару. Тады і можна будзе пра ўсё расказаць.
371
М. Мікешын. Помнік «Тысячагоддзе Расіі>> ў Ноўгарадзе. 1862 г.
Як праходзіла гэтае зацвярджэнне, відаць з успамінаў Мікешына: «Калі дайшлі да Аляксандра I і праект на гэтым заканчваўся, гасудар спытаўся: «А бацька?» Я ўстаў са стула і маўіаў. Адбылася паўза. Гасудар сказаў: «Ну, далей». Ён убачыў маю збянтэжанасць, маю пакуту. Я працягваў паказваць да канца і калі закончыў, ён узяў мяне за плячо, прыблізіў да сябе. Нібыта пагадзіўся...»
Міхаіл Восіпавіч памыліўся. Справа атрымала непрыемны водгалас. Неўзабаве з Кіева паступіў на яго данос ад нейкага нядобразьвіліўца, які сцвярджаў, што, адмаўляючыся выконваць скульптурны партрэт Мікалая I, Мікешын ганьбіць гісторыю і рускі народ. Цяпер давялося даваць тлумачэнні вялікаму князю Канстанціну Мікалаевічу: <<Ён прыняў мяне ў мармуровым палацы ў більярдным пакоі. Ён выйшаў са свайго кабінета, сеў збоку більярда і сказаў: «Назаві прычыны, чаму не змяшчаеш пакойнага бацьку?». «Калі Вы ставіце гэтае пытанне на глебу сваяцтва, дык я не магу гаварыць». «Ну, як ты хочаш?» «Я хачу, каб на час размовы забыць, з кім я размаўляю, каб мог гаварыць без страху і боязі». «Добра, гавары».
Нават тону гэтай размовы дастаткова, каб пераканацца, што Мікешын працаваў не дзеля ўслаўлення самадзяржаўя, а ў імя ўвекавечання найбольш значных падзей краіны, у якой жыў. Ён імкнуўся рабіць так, як лічыў гэта патрэбным. У яго былі свае погляды, пры тым такія, якія нярэдка не супадалі з афіцыйнымі. I не баяўся іх выказваць, незалежна ад таго, хто перад ім знаходзіўся. I калі пачуў ад вялікага князя: «Гавары», сказаў тое, на што ў дадзеным выпадку мог асмеліцца далёка не кожны: «Ваша высокасць, асоба пакойнага блізкая да нашага часу, таму нельга да яе непрадузята аднесціся. Ёсць мноства галасоў, якія ў яго праўленні знаходзілі прыцясненне рускай думкі, a іншыя заўзята ўзвялічваюць яго. У любым мануменце, дзе выяўлены асобы, яіпчэ рана яго адлюстроўваць, бо манумент яму рана ставіць».
«Вялікі князь,— працягвае Міхаіл Восіпавіч,— сказаў: «Але ж не паглядзяць на тваё жаданне, і ты павінен размясціць бацьку». Аднак і пасля гэтага Мікешын стаяў на сваім: «Я адмовіўся, сказаўшы, што не магу быць згвалтаваны як гістарычны мастак, не магу рабіць
373
тое, што не жадаю, і сіл няма, якія б мяне прымусілі гэта зрабіць. Але ёсць людзі і сярод мастакоў, для якіх нічога не значаць гістарычныя погляды,— заплаціце ім, і яны зробяць на тым жа барэльефе, што вы пажадаеце, аднак адсохнуць мае рукі, калі гэта зраблю я».
На тым і развіталіся. Канстанціну Мікалаевічу нічога не заставалася, як прыслухацца да парады Мікешына. Знайшлі мастака, які «адлюстраваў фігуру Мікалая I у казацкім мундзіры поруч з Аляксандрам I».
Урачыстае адкрыццё манумента, як і планавалася, адбылося ў 1862 годзе. Аляксандр II пры гэтым усенародна падзякаваў Мікешыну за яго работу, узнагародзіў Міхаіла Восіпавіча ордэнам Уладзіміра 4й ступені. Імператарскім указам Мікешыну была прызначала пажыццёвая пенсія. Высокую ацэнку манумент атрымаў і ў друку, а вядомы французскі пісьменнік Тэафіл Гацье, наведаўшы Пецярбург у 1866 годзе, па вяртанні на радзіму назваў Мікешына ў адной сваёй публікацыі «расійскім Мікеланджэла».
А ці быў цалкам задаволены гэтай работай сам творца? Незадаволены — не тое слова. Ён бьгў упэўнены, што «яго ідэя помніка зусім сапсавана зробленымі казённымі папраўкамі». He ў апошнюю чаргу Чэўкіным.
А наколькі той лічыў сябе знаўцам мастацтва, відаць з успамінаў журналіста Аркадзя Эвальдэ, якому, тады карэспандэнту часопіса «Голос», давялося на адкрыцці манумента гутарыць з галоўным «куратарам». Чэўкін сказаў Эвальду: «Мне даводзілася настойваць на вельмі многіх зменах... Мастакі ж мала знаёмыя з гісторыяй. Гэтак і ў Мікешына: было зроблена шмат фігур, якія не маюць ніякага значэння, і, наадварот, прапушчана шмат асоб, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі. Я і на сябе аднаго не спадзяваўся, а раіўся з прафесарамі і гісторыкамі». I, ніколькі не саромеючыся, зазначыў напаследак: «Так, я шмат папрацаваў над гэтым помнікам і, сапраўды, цяжка сказаць, каму з нас больш належыць гонар стварэння — Мікешыну ці мне».
Па праектах Мікешына былі выкананы і іншыя помнікі — Кацярыне II у Пецярбургу (1873), Б. Хмяльніцкаму ў Кіеве (1888), а таксама В. Карнілаву і П. Нахімаву ў Севастопалі. Можна (і лягчэй за ўсё) лічыць Міхаіла Восіпавіча толькі выказнікам афіцый
374
най ідэалогіі, а можна (і так павінна быць) бачыць у ім скульптара, які сваімі творамі сцвярджаў патрыятызм. А што ён быў «расійскага» накірунку, наўрад ці трэба гэтаму здзіўляцца. Была краіна і Мікешын з’яўляўся яе сынам. Але і Беларусь ніколі не забываў і пры першай жа магчымасці наведваўся ў родныя мясціны.
Адна з паездак яіпчэ ў 1865 годзе, калі пабываў у Клімавічах, знайшла адлюстраванне не толькі ў малюнках, накіды якіх нязменна прывозіў у сталіцу з кожнай чарговай вандроўкі (апошні раз у Клімавічы ён прыехаў у 1892 годзе), а і ў апісанні гэтай паездкі.
Тагачаснае мястэчка ён убачыў «такім глухім кутком», «роўнаму якому па беднасці, суму, бруду наўрад ці знойдзеш ва ўсёй Расіі». Згадаў адну з легенд аб паходжанні Клімавіч. Па расказе аднаго з клімавіцкіх старажылаў, Кацярына II, «седзячы ў сваім кабінеце за картай толькі што ўз’яднанай Беларусі і плануючы яе па губернях, звярнула ўвагу на значны прабел у адным месцы, дзе не было ніякага паселішча, і, гаворачы аб гэтым са сваімі міністрамі, вырашыла паставіць у гэтым пустым месце чарнільную кропку: быць, маўляў, тут гораду... Потым ужо высветлілася, што няма ў гатым горадзе не толькі... вады, але нават ні сажалкі, ні балота».
У час прыезду Міхаіла Восіпавіча запрасілі на камісію, якая праводзіла набор у рэкруты. На ім Мікешын доўга не затрымаўся, бо не мог спакойна назіраць, як галосяць жанкі, у якіх забіраюць сыноў, мужоў... Выйшаў на вуліцу, знайшоў ціхі куток, раскрыў альбом і пабачанае занатаваў на паперы. Так з’явіўся малюнак «Сцэна ранейшага рэкруцкага набору. Клімавічы 1865 г.»
Ва ўспамінах Міхаіл Восіпавіч даў такое тлумачэнне: «Усе тыпы, якія ўбачыць чытач на змешчаным тут малюнку, занесены мною ў альбом з натуры. I гэты ліліпуцкі волік, і гэтыя свінні, і гэтыя яўрэі, і гэтыя салдаты, што перакідваюцца лаянкай, і гэтыя пакутуючыя дзеўкі і бабы. Калі ўся ўвага мая была прыкавана да групы яўрэяў, і я адлюстроўваў іх у сваім альбоме, адцягнуўшы ўвагу ад сцэн ля пад’езда, у паветры раздаўся ўдалы і захоплены крык, разрэзаўшы завыванне баб. Азірнуўшыся ў бок пад’езда, убачыў я голага чалавека — «хлопца», якому, напэўна, паддалі дыхту
375
Беларуская дзяўчына. Малюнак з натуры М. Мікешына
салдаты. Ці то ад інерцыі атрыманага ўдару ў карак, ці ад празмернага захаплення «некрут» з голенай патыліцай, выскачыўшы з залы ўстановы, даў ходу праз стаяўшую на шляху яго падводу, напаўняючы паветра хваравіта захапляючым крыкам перамогі... Бабулькамаці з кіёчкам, відаць, здагадаўшыся, што кармілец яе свабодны, гатова была таксама скокнуць за ім».
Памета «Клімавічы» значыцца і на іншых творах Мікешына. Гэта «Жаніх і нявеста», «Беларуская дзяўчына», «Банкір і шляхціц», «Дзед і баба». На беларускім матэрыяле напісаны работы «Тыпы Магілёўскай губерні», «Паштовая эстафета. Беларусь», «Жабрачка» і іншыя. Усе яны напоўнены спагадай да чалавекапрацаўніка, праз тужлівыя матывы гучыць любоў да Радзімы.
Вялікай папулярнасцю, асабліва сярод вясковага люду карысталіся так званыя «Народныя карціны», што ў народзе называліся прасцей і больш канкрэт на — «Смяхотныя лісты». Для іх Мікешын выбіраў сюжэты, у якіх іскрыўся гумар, досціп, напрыклад: «Тры дзявіцы, два сяла, восем дзевак — адзін я», «Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды», «Прыгажуня Кацярына, як намаляваная карціна», «Пра цыгана, мужыка і яго кабылу». Траплялі «смяхотныя лісты» і ў Клімавічы.
Пра гэта нагадвае ў сваёй кнізе «Мой век» і вядомы рускі скульптар Сяргей Канёнкаў, якому ў свой час давялося пабываць там. Наведаў ён і рынак — «.. .вельмі вялікі. Усе гучна гавораць і размова своеасаблівая». Прадаваліся там «кнігіказкі ды кніжкі жыція святых», а поруч — «малюнкіалеаграфіі Міхаіла Мікешына з такімі, напрыклад, надпісамідыялогамі:
— Цётка, га цётка, па чым цвікі?
— А колькі табе трэба?
— Ды, відаць, усе вазьму!
— Бач ты які! А чым жа я буду гандляваць заўтра?
Ці такі аповед бравага салдата сярод сялян:
— Дык папраўдзе кажучы, калі о не я, Балканы б не перайшлі!
Селянін у адказ:
— Хлусі, ды меру ведай!
I яшчэ:
— Дзед, га дзед, а калі ж ваша сяло гарэць перастане?
377
— А відаць, як усё згарыць, тады і перастане.
Тут жа была і карціна: разухабістая дзеўчынёха з доўгай касой на высокіх абцасах. Подпіс сведчыў: «Гэта наша Кацярына — намаляваная карціна».
Былі тут і іншыя алеаграфіі Мікепіына, якія карысталіся вялізным поспехам у вёсках і мястэчках Велікаросіі, Украіны і Беларусі».
«Смяхотнымі лістамі» Міхаіл Восіпавіч заняўся тады, калі зацікавіўся выдавецкай дзейнасцю. Ў 1875 годзе ён стаў заснавальнікам і адказным рэдактарам «рускага ілюстраванага штотыднёвага часопіса мастацтваў, літаратуры, палітыкі і агульнага жыцця» пад назвай «Пчела». У год выходзіла 50 нумароў. Часопіс быў аб’ёмны — памерам 800 старонак, у кожным нумары змяшчалася да 400 малюнкаў. Дарэчы, мастацкім аддзелам у ім загадваў прафесар Акадэміі мастацтваў, гісторык мастацтва, археолаг і мастацкі крытык Андрыян Прахаў, які быў родам з Мсціслаўля. Сам Мікешын у штаце значыўся яшчэ і мастаком,
«Пчела» праіснавала ўсяго два гады. Асноўная прычына ў тым, што заснавальнік часопіса слаба разбіраўся ў сакрэтах выдавецкай дзейнасці, а таму яго дзецішча хутка пачало прыносіць страты. Тым не менш «Пчела» пакінула глыбокі след у гісторыі журналістыцы і мастацтва. У часопісе было змешчана да 200 рэпрадукцый з твораў вядомых жывапісцаў і скульптараў, вялізная колькасць малюнкаў і ілюстрацый. Той, хто падпісаўся на часопіс адразу на год, бясплатна атрымліваў да 24 рэпрадукцый лепшых твораў рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў. Багаты на матэрыял быў і літаратурны аддзел. У «Пчеле» публікаваліся А. Астроўскі, A. Пі семскі, Г. Успенскі, Я. Палонскі.
Выданне закранала і выхаваўчыя аспекты. Т