Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ачалі заказваць Міхаілу Карлавічу матэрыялы па той ці іншай тэме, а таксама артыкулы пра беларускіх кампазітараў, выканаўцаў. Ельскі пісаў пра К. Стравінскага, Т. ЮзафовічБароўскую, Ф. Міладоўскага і іншых. На сённяшні дзень гэтыя публікацыі — самыя аўтарытэтныя сведчанні для даследчыкаў, бо, як вядома,
347
Рукапіс Міхала Ельскага «Музыка і танцы беларусаў Міншчыны» (копія з мікрафільма. даслшага б>6ліят»кай Влршау< кага Уяіаерсітята)
звестак аб развіцці і станаўленні беларускага музычнага мастацтва няшмат.
Напрыклад, дзякуючы Ельскаму захаваліся звесткі пра піяніста, кампазітара, дырыжора і педагога Юзафа Дашчынскага, які нарадзіўся ў 1781 годзе ў Вільні (памёр у 1844ым). Дашчынскі выкладаў музыку ў Віленскім універсітэце, а ў 1814 годзе па запрашэнні вядомага на Беларусі мецэната і меламана Л. Ракіцкага пераехаў у яго маёнтак Гарадзішча, непадалёку ад Мінска, дзе да сваёй смерці кіраваў сімфанічным аркестрам, даваў урокі ігры на фартэпіяна. Дашчынскі напісаў каля 100 музьгчных твораў, якія выдаваліся ў Маскве, Вільні, Варшаве, Лейпцыгу, Вене. А прачытаць пра Дашчынскага можна ў артыкуле Ельскага «Некалькі ўспамінаў з музычнага мінулага Літвы», змешчаным у часопісе «Музычнае рэха», што выдаваўся на польскай мове (1881, № 23), як і даведацца пра іншыя цікавыя звесткі, што тычацца гісторыі музыкі Беларусі.
Найбольш плённымі для Ельскага — музычнага крытыка сталі 1860—1862 гады. На гэты час прыпадае з’яўленне такіх яго артыкулаў, як «3 нагоды скрыпічнай методыкі», «Аб суперніцтве паміж Паганіні і К. Ліпінскім», шэраг успамінаў.
Паважна ставячыся да фальклору, Міхаіл Карлавіч у сваіх скрыпічных творах выкарыстоўваў не толькі запісы, зробленыя іншымі, а і сам збфаў лепшыя ўзоры музычнай народнай творчасці. А запісаныя мелодыі потым выкарыстоўваў у сваіх творах. Вынікам жа апісання танцаў, распаўсюджаных на Пухаўшчыне і навакольных рэгіёнах, стала праца Ельскага «Музыка і танцы беларусаў Міншчыны», якая, праўда, так і не пабачыла свету — рукапіс сёння захоўваецца ў фондах Варшаўскага універсітэта.
Але на першым плане для Міхаіла Карлавіча пастаянна заставалася музыка — напісанне ўласных твораў і выкананне як іх, так і сачыненняў іншых аўтараў, на скрыпцы. Усяго Ельскі напісаў каля 100 твораў. Сярод іх 2 канцэрты, фантазія «Вясна», санатыфантазіі. Па сённяшні дзень фантазіі Ельскага на арыгінальныя тэмы крытыка называе бліскучымі. I гэта ніколькі не завышаная ацэнка. Як нельга не захапляцца і яго фантазіямі на тэмы народных мелодый для скрыпкі,
349
скрыпічных і фартэпіянных паланезаў, мазурак, мініяцюр.
...Ішоў 1902 год. Вядомы скрыпач, кампазітар, музычны крытык Міхаіл Ельскі адзначаў у родных Дудзічах 50годдзе сваёй творчай дзейнасці. Ён не ведаў, што жыць яму засталося не так і шмат (памёр Міхаіл Карлавіч у студзені 1904 года), але здагадваўся аб надыходзе жыццёвага шляху да той вярсты, ля якой давядзецца спыніцца назаўсёды. Адно застаецца: наколькі магчыма, прадоўжыць тое імгненне, пасля якога знікне рэальнасць і застанецца толькі вечнасць. A прадаўжэнне ў тым, каб, нягледзячы ні на што, радавала жыццё, не зважаючы, колькі яшчэ вёснаў і зімаў адпушчапа табе на гатай грэшнай зямлі. Радасць жа гэтая — і ў пастаяннай еднасці з прыродай. Як цяпер, калі, не зважаючы на ноч, можна любавацца крынічкай, якую памятаеш з маленства.
Ельскі яшчэ раз зачарпнуў вады. Прыгубіў яе. Крыху пастаяў і заспяшаўся туды, дзе чулася музыка.
^^^^^^®
«ЗНОЎ ХАЧУ СЛАВІЦЬ СВАЮ БЕЛАРУСЬ»
МІХАІЛ МІКЕШЫН
Варшава, за рэдкім выключэннем тых, хто не страціў здатнасці мысліць цвяроза, а таму лёгка разгадаў сапраўдныя намеры Банапарта, калі ён са сваім войскам пераможна падмінаў пад сябе Еўропу, горача вітала яго як абаронцу, ускладваючы надзеі на тое, што з яго прыходам удасца вызваліцца ад царскага прыгнёту. Расчараванне, звязанае з марнасцю падобных спадзяванняў, прыйдзе значна пазней, калі ўлягуцца першыя страсці, а, здавалася б, непераможная армія будзе цалкам разгромлена і вымушана з сорамам уцякаць з гэтай, ніколі і нікім не зразумелай да канца Расіі, і стане вядома, што Банапартавы ўпэўніванні аб магчымасці даць сапраўдную свабоду польскаму, беларускаму і іншым народам, звычайны блеф, падагрэты самалюбствам дыктатара, які раздаваў абяцанні налева і направа, а пры гэтым меў выразна акрэсленую яшчэ на пачатку свайго панавання мэту — пакарыць як мага больш народаў і краін, паставіць іх на калені, стаць над усімі адзіным і ўсемагутным уладаром.
А пакуль радасці не было канца. Мясцовыя ўлады паспяшаліся наладзіць з гэтай нагоды вялікі святочны баль, месцам правядзення якога выбралі адзін з лепшых у горадзе жаночых інстытутаў. Балазе закончыўся чарговы навучальны год, а разам з ім для некаторых прыйшла і часіна развітання з навучальнай установай, што паспела стаць сваёй, роднай. Выпускніцы мусілі
351
стаць ці не галоўным упрыгожваннем гэтага мерапрыемства. Каму, як не маладым, стройным дзяўчатам падняць настрой бравых ваякаў, якія паспелі стаміцца ад баёў і паходаў, а тут ёсць мажлівасць хораша правесці вольны час.
Трапіць на баль маглі толькі самыя высокія чыны і прадстаўнікі генералітэту Напалеона, але якраз гэта і надавала ўрачыстасцям яшчэ большую прыцягальнасць. He хавалі захаплення і дзяўчаты. Пераважная большасць рамантычна настроеных дзяўчын (а хто ў падобным узросце рамантыкам не з’яўляецца?!) лічылі за гонар і шчасце апынуцца ў коле тых, пра каго шмат чулі ад выкладчыкаў.
Разам з усімі радавалася і шаснаццацігадовая Гаяна Барташэвіч. I не толькі таму, што трапіла на гэты баль. Яна даўно ведала, што самая прыгожая на курсе. Адчувала, што нават лепшыя сяброўкі зайздросцяць ёй, а таму нярэдка без дай прьгчыны прабягае між імі чорная котка. А на балі можна лішні раз упэўніцца, як гэта прыемна, калі ты падабаешся ўсім і ці не ўсе жадаюць запрасіць цябе на танец.
Гучалі паланезы, полькі, вальсы... I абавязкова хтонебудзь з вышэйшых па рангу афіцэраў (у рангах Аня, вядома, не разбіралася, але што гэта і на самой справе так, упэўнілася па тым, з якой непрыхаванай зайздрасцю кідалі ў яе бок косыя позіркі выкладчыцы) запрашаў дзяўчыну на танец.
Калі баль скончыўся, яна ледзьве дабралася да пакоя. Ногі былі цяжкія, нібыта налітыя свінцом. Стомленая, заснула хутка, як хутка заснулі і сяброўкі, якія, хоць і не звярнулі на сябе такой вялікай увагі, таксама атрымалі шмат уражанняў і кампліментаў.
Раніцой жа, калі ніяк не адпускае ад сябе дрымота і не хочацца прачынацца, усіх чакала не менш радасная неспадзеўка. Сон як рукой зняло, калі даведаліся, што сам маршал Ней вырашыў наведацца ў госці. Апраналіся хуценька, ці не навыперадкі адна перад адной. Каб жа толькі паспець і апынуцца першымі.
Ней разумеў іх узрушанасць і ўсхваляванасць, бо, калі сталі перад ім, усміхнуўся стрымана, нібы падкрэсліваючы адлегласць, што існуе паміж імі: ён ужо набыў славу, а ім яшчэ толькі сцвярджаць сябе ў жыцці. Але нельга не адчуць, што і маршалу было
352
прыемна знаходзіцца поруч з маладымі, прыгожымі дзяўчатамі. Ды і калі ён пачаў гаварыць аб мэце свайго ранняга прыходу, як не сіліўся вытрымліваць на твары строгасць, гэта не вельмі ўдавалася. Гаварыў Ней пра тое, наколькі ўсе ў захапленні ад балю, асабліва — Напалеон. Таму імператар і адправіў яго з гэтым візітам. I не проста, каб перадаць словы захаплення, удзячнасці, а і...
Што Ней завітаў з падарункамі, дзяўчаты здагадаліся пасля таго, як маршал нешта ціха сказаў свайму ардынарцу. Той маўкліва кіўнуў галавой, памкнуўся да дзвярэй, каб праз хвіліну вярнуцца з даволі ладным пакункам у руках.
— Яго Высокасць імператар Напалеон Банапарт,— гэтыя словы Ней прамаўляў строга, быццам аддаваў які важны загад.
Хоць дзяўчаты, канечне ж, нічога не ведалі ні пра армейскія парадкі, ні пра загады, але ад такой суровасці ў паводзінах Нея ім хацелася ўсміхацца. Стрымлівалі сябе з апошніх сіл.
А Ней працягваў:
— Яго высокасць перадаў вам падарункі.
Пасля гэтых слоў ардынарац, які толькі і чакаў, калі настане гэты момант, расчыніў вялікую скрынку, якую прынёс у пакой.
Выпускніцы ператварыліся ў саму ўвагу. Ней, разумеючы, што трэба як мага хутчэй задаволіць іх цікаўнасць, ужо цішэй і ўсміхаючыся, дадаў:
— Вам ад імігератара пальчаткі.
Удакладніў:
— Парыжскія пальчаткі... Кожнай...
Ардынарац пачаў раздаваць дарункі Напалеона. Дзяўчаты дзякавалі, адыходзілі ў бок, спяшаліся прымераць іх.
Аднак, як высветлілася, Ней завітаў не толькі з гэтымі падарункамі. Калі ардынарац скончыў раздаваць пальчаткі, маршал, замест таго, каб развітацца, інтрыгуюча запытаўся:
— А хто сярод вас Ганна Барташэвіч?
Хутчэй для выгляду запытаўся, бо не мог не вылучыць яе сярод сябровак ды і на балі, як і іншыя, любаваўся яе прыгажосцю.
12 Зак. 3390
353
Ганна не паспела прыйсці ў сябе ад той радасці і задавальнення, што выклікаў нечаканы імператарскі падарунак, таму падумала, што ўсё, можа, ёй падалося. А Ней, не пачуўшы адказу, зразумеў, што дзяўчына засаромелася, і пастараўся падбадзёрыць:
— Смялей, Ганна Барташэвіч... Смялей... Калі ласка, да мяне.
Сяброўкі, як адна, павярнуліся да Ані, тая аасаромелася, ружанец пакрыў твар.
— Я,— прамовіла ціха.
А Ней падбадзёрваў:
— Смялей, смялей, калі ласка, да мяне.
Дзяўчына падышла да маршала.
Сябровак узяла яшчэ большая цікаўнасць. Яны здагадваліся, што цяпер абавязкова адбудзецца нешта незвычайнае, але што — не ведалі.
— А вам, Ганна Барташэвіч,— унёс пэўнасць Ней,— яшчэ і асабісты падарунак ад імператара.
Быццам па загаду нейкай чароўнай палачкі ў яго руках апынулася...
Ней трымаў вялікую чайную ружу.
— Вам, Ганна, ад імператара...
Ганна не памятае, што гаварыла, як дзякавала, беручы ў рукі такую прыгожую ружу. Дзяўчына на нейкае імгненне застыла і прыйшла ў сябе толькі тады, калі Ней пачаў развітвацца, жадаў ім поспехаў. I нешта пры гэтым гаварыў пра непераможнага Напалеона. A што гаварыў, для яе было не так і важна, галоўнае — імператар зрабіў ёй адной такі падарунак. Нікому іншаму, а ёй, асабіста. I ў думках, як клятву, паўтарала сабе, што ніколі не развітаецца і з ружай, і з пальчаткамі. Хай з цягам часу яны ператворацца ў тлен, ды ўсё адно будуць з ёй. Усё жыццё, якім бы доўгім яно не было.
Як жа здзівілася Ганна, калі даведалася, што бацькі на ўсё гэта зрэагавалі інакш. Атры