Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
звычак. Кожную раніцу абавязкова мяняў бялізну. У доме прытрымліваўся строгага, прадуманага распарадку. У адзін і той жа час сядаў за сняданак, дакладна мінута ў мінуту спяшаўся на абед. Ды і на вячэру ніколі не пазніўся — прыходзіў у загадзя вызначаны час. Усімі сваімі паводзінамі падкрэсліваў, што чалавек — культурны. Гэта адчувалася не толькі па ўзаемаадносінах з сялянамі, калі не дазваляў сабе ніводнага крыўднага слова, пазбягаў лаянкі, не павышаў голасу, а і па этыкеце. Неўраў быў незадаволены, калі прыслуга сталовыя прыборы клала не так, як трэба. Адразу папраўляў і нагадваў, каб у далейшым рабіла правільна.
329
А гэта больш падобна на легенду, без якой, бадай, не абыходзіцца жыццё ніводнага чалавека, які ў многім непадобны на іншых. Расказваюць, што Неўраў сачыў, каб тэмпература ў яго жытле абавязкова была не менш 16 градусаў цяпла. Калі гэта і сапраўды так, то, відаць, яму найбольш плённа працавалася менавіта пры такой, а не іншай тэмпературы.
Прыкладаў у нечым падобных дзівацтваў з жыцця выдатных людзей можна прывесці нямала. Дзівацтвам можна назваць і тое, што Мікалай Васільевіч кожную суботу даваў беднякам па 26 капеек. Роўна па 26, не больш і не менш. «Стаўка» заставалася пастаяннай. A за пазіраванне ў час напісання карцін плаціў пагадзінна. Але зноў жа стаўка адна і тая ж — 40 капеек за гадзіну. Калі натуршчык сядзеў перад мальбертам больш часу, то майстар дакладна падлічваў, каб не атрымалася так, што недаплаціў. Але ніколі не пераплочваў, нават на капейкудрутую.
Вытокі такой педантычнасці трэба шукаць у гаротным маленстве і юнацтве Неўрава. Дабіўшыся свайго месца ў жыцці, ён як мог падкрэсліваў, што не лыкам шыты. Адсюль жа, з маленства, юнацтва і ўменне лічыць кожную капейку, адначасова і жаданне дапамагаць бедным.
Грошай на добрыя справы ніколі не шкадаваў. Напісаўшы ў Лыскаўшчыне карціны «Чым былі моцныя шлюбныя сувязі», «Эпізод з жыцця Пятра>> і іншыя (на жаль, назвы іх невядомыя), атрымаў вялікі ганарар, з якога 7300 рублёў пералічыў на рахунак Кацярынінскага багадзельнага дома ў Маскве. Пры гэтым агаварыў, каб там былі два яго «імянныя» ложкі. He забываючы пра няўмольную канчьшу, клапаціўся і пра сябе. Захаваўся ліст, пасланы Неўравым Віктару Васняцову, у якім Мікалай Васільевіч прасіў, каб, калі стане нямоглым, на адзін з ложкаў прынялі яго самога. Гэта было заканамернае выйсце: чалавек адзінокі. Неўраў мусіў аб сваім будучым клапаціцца сам.
Жыццём у Лыскаўшчыне быў задаволены. На прыродзе не толькі плённа працаваў, а і добра адпачываў. Аднак знаходжанне ў далечыні ад вялікіх гарадоў, мела і свае мінусы. Чалавеку творчаму вельмі важна знаходзіцца ў блізкім яму асяродку. Жывапісцу не ў апошнюю чаргу. Там ты навідавоку. I кожны твой твор будзе
330
заўважаны. Няхай не абавязкова пахвалены, аднак усё роўна атрымае пэўны водгук. А ў Лыскаўшчыне Неўраў быў прадастаўлены толькі самому сабе. Канешне, прыязджалі да яго сябры — Васіль Сурыкаў, Рыгор Мясаедаў, Уладзімір Макоўскі і іншыя, але гэтага мала. He ставала падтрымкі крытыкі, хацелася, каб перыядычна друк рэагаваў на зробленае. I мецэнатаў нялішне падшукаць, ды дзе іх знойдзеш у глушы.
Матэрыяльнае становішча Неўрава пагоршылася. Раней за кожную карціну ён атрымліваў нямала — часам нават даходзіла да 5000 тысяч рублёў. Цяпер бы задаволіўся і некалі самай нізкай для сябе стаўкай у 500 рублёў, ды ахвотнікаў набыць яго палотны не знаходзілася. А калі і трапляліся, бралі творы за бясцэнак. Даводзілася згаджацца — не паміраць жа з голаду.
Неўсталяванасць жыцця, бязрадаснасць перспектывы выклікалі ў Мікалая Васільевіча душэўны надлом. Неўраў стаў раздражнёным, нішто яго не цікавіла. He хацелася брацца за мальберт. Апатыя паступова вяла да згасання фізічных сіл. Ён ужо шкадаваў, што ў 1896 годзе, калі памёр Траццякоў, ад прапановы ўзначаліць яго галерэю адмовіўся. Магчыма б, у Маскве ўсё ііпло інакш. Няхай бы не напісаў некаторых сваіх твораў, знаходзіўся б пры справе. I старасць была б не такой страшнай, як тут, у Лыскаўшчыне, дзе нікому непатрэбны — а што ён нікому непатрэбны, Неўраў упарта даводзіў сабе ці не штодня.
У нечым меў рацыю, у чымсьці памыляўся. Але, каб і хацеў, нічога не мог бы перайначыць. Наступіла такая абыякавасць да ўсяго, калі чалавек не жыве, а толькі існуе. Больш фізічна, чым духоўна. Магчыма, яшчэ і выкараскаўся б неяк са свайго незайздроснага становішча, калі б не чарговы ўдар лёсу, які нечакана абрушыўся на яго.
Пасля смерці Чарняева яго сваякі запатрабавалі тэрмінова пакінуць маёнтак. Па другой версіі, падобнае запатрабаванне прыйшло ад пана Лапандзіна, сын якога, які жыў у Яраслаўлі, вырашыў на лета перабрацца з сям’ёй у Лыскаўшчыну.
Неўраў, разумеючы, што перабірацца яму няма куды, вырашыў стаяць да апошняга. Справа дайшла да суда. А тут яшчэ ўцякла эканомка, прыхапіўшы яго
331
каштоўныя рэчы. Для Неўрава сумненняў не заставалася. Гэты ўдар лёсу стаў апошнім.
3 мая 1904 года за тры гадзіны да прыезду судовых выканаўцаў Неўраў застрэліўся.
He меў спакою пры жыцці, не атрымаў яго і пасля смерці. Самагубцаў не дазвалялася хаваць на могілках. А тут яшчэ не знайшлося грошай, каб выправіць Мікалая Васільевіча ў апошні шлях. Даведаўшыся пра гэта, на дапамогу прыйшоў БялыніцкіБіруля, які ўзяў усе расходы на сябе.
Апошні прытулак Неўраў знайшоў за вясковымі могілкамі, на скрыжаванні дарог. На сродкі ж БялыніцкагаБірулі ўзвялі капліцу, паставілі пяціметровы дубовы крыж. Калі верыць паданням, якія па сённяшні дзень бытуюць у навакольных мясцінах, пасля смерці Неўрава камусьці даводзілася бачыць, як ён сядзеў у капліцы і нешта маляваў або з’яўляўся пад вокнамі вяскоўцаў, не ведаючы спакою.
• Мо, таму і не ведаў, што гэтае прыстанішча на скрыжаванні не стала для его вечным. У 1910 годзе Рэпін і Мясаедаў выдзелілі грошы на перазахаванне астанкаў Неўрава. Але, калі ў дзень яго пахавання развітацца, пакінуўшы работу, прыйшлі сяляне з усіх навакольных вёсак, цяпер гэта рабілася непрыкметна. Магіле знайшлося месца ў парку, ля дома, у якім Неўраў жыў. Тады ж паставілі на магіле крыж. Помнік жа з’явіўся, калі споўнілася 70 год з дня смерці Мікалая Васільевіча. У тым жа 1974 годзе на будынку мясцовай школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
...Магчыма, вам давядзецца праязджаць праз чыгуначную станцыю Талачын. Прыгадайце, што непадалёку адсюль знаходзіцца Неўраўская Лыскаўшчына. Успомніце добрым словам чалавека, для якога беларуская зямля на некалькі гадоў стала роднай.
ГЛЫТОК КРЫНІЧНАЙ ВАДЫ
МІХАІЛ ЕЛЬСКІ
Хай весяляцца госці, не ведаючы стомы... Хай музыкі працягваюць чараваць сваім віртуозным майстэрствам... Хай пануе бесклапотнасць, калі можна пра многае забыць, але толькі не пра тое, што поруч даўнія і надзейныя сябры... Хай доўжыцца свята, а яму час застацца самнасам. Хоць на якое імгненне адысці ад гэтага тлуму, несупыннай весялосці, віншаванняў, якім, здаецца, ніколі не будзе канца і якія, па праўдзе, ужо крыху надакучылі.
Міхаіл Карлавіч добра ведаў, што менавіта так і будзе, калі вырашыў адзначыць 50годдзе сваёй творчай дзейнасці. Хацелася адвесці душу і пабачыць сяброў. I не толькі тых, хто жыве ў некалькіх вёрстах ад Дудзіч — у навакольных маёнтках ці ў губернскім Мінску, а і тых, хто далёка адсюль — у Вільні, Варшаве... Ім таксама разаслаў запрашэнні, хаця асабліва і не спадзяваўся, што адгукнуцца. Пазней, як высветлілася, яго памятаюць, сяброўствам даражаць. Некаторыя, праўда, абмежаваліся прыязнымі лістаміадказамі (а гэта таксама прыемна) і адгаворкамі, што, на жаль, адправіцца ў няблізкую дарогу не дазваляюць неадкладныя справы (такія паведамленні, зразумела, засмуцілі, ды ненадоўга, бо і сам нярэдка трапляў у падобнае незайздроснае становішча, калі нават найбольш блізкім і дарагім людзям мусіў адмаўляць, але многія прыехалі. Прывезлі дарагія падарункі. Ды не столькі гэтыя дарункі ўзрадавалі, колькі магчымасць,
333
сабраўшыся разам, прыгадаць многае з таго, што даўно пакрылася павалокай часу, а штосьці паступова пачало забывацца. Але, сабраўшыся ў сяброўскім коле, усё ж няцяжка ўзнавіць асобныя даўнія выпадкі і падзеі.
I Ельскі прыгадваў разам з сябрамі, як і што было. Калі было... Кожны старанна напружваў памяць, каб усплыло тое, што, на яго думку, асабліва важнае. Пакрысе з гэтых разрозненых успамінаў і згадак паўставала пражытае і перажытае кожным паасобку, і тое, што многіх аб’ядноўвала, бо іх жыццёвыя і творчыя сцяжыны неаднойчы сутыкаліся, a то і перакрыжоўваліся.
А яшчэ гучала музыка. Шмат музыкі! I ён сам, не зважаючы, што, паколькі віноўнік гэтай урачыстасці, павінен адкласці сваё выступленне на пасля, калі закончацца як бы афіцыйныя віншаванні і выказванніпрысвячэнні, можна будзе ўзысці на імправізаваную сцэну, каб падзякаваць за словы прыязнасці, а пасля даказаць, што не растраціў колішняга майстэрства; ён сам, не чакаючы гэтага заключнага моманту, часта браў у рукі скрыпку, каб далучыцца да музыкаў. I тады скрыпка рабіла цуды, напаўняючы пакой тымі чароўнымі гукамі, вартасць гучання якіх пасапраўднаму могуць ацаніць толькі знаўцы. А яны і былі запрошаны ў Дудзічы — скрыпачы і тыя, хто сам пісаў музыку, крытыкі і проста людзі, захопленыя музыкай, хоць яна і не стала іх прафесіяй.
Калі ж урачыстая частка закончылася і ўсе расселіся вакол багата накрытых сталоў, музыцы і тут знайшлося месца: выступалі выканаўцы, узнімаючы сваім граннем настрой гасцей, гучалі народныя песні. Ды і сёйтой з гасцей, захоплены гэтым хараством, не мог пераадолець спакусы ўзняцца зза стала, каб самому пачаць граць ці спяваць з артыстамі. Неаднойчы, паддаючыся ўсеагульнай весялосці і бесклапотнасці, даводзілася браць у рукі скрыпку і яму самому.
Цяпер хай працягваюць весяліцца госці. Хай музыкі не ведаюць спакою. Яму ж настаў час застацца самнасам. Хоць на якое імгненне адысці ад гэтага тлуму, несупыннай весялосці і ўсеагульнай бесклапотнасці. I не таму, што надта стаміўся, хоць не без гэтага — узрост не малы, не тое, што ў гады юнацтва. Была і іншая, магчыма, і больш важная прычына. Пабыць
334
самнасам — гэта не зачыніцца ў якімнебудзь пакоі, перад гэтым непрыкметна пакінуўшы гасцей, каб крыху адпачыць. Нават калі б ад стомы з ног валіўся, не дазволіў бы сабе такога паслаблення. Палічыў бы, шт