Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
падобным учынкам можна абразіць, няхай і незнарок, тых, хто адгукнуўся на запрашэнне, а яму, бач, надакучыла ўсё, адпачынку захацелася. Застацца самнасам Міхаілу Карлавічу хацелася па іншай прычыне. Жадаў пабыць не проста ў адзіноце, а апынуцца адзін на адзін з прыродай.
Выбраў хвіліну, калі музыкі зайгралі полькувесялуху і ўсе пусціліся ў дружныя скокі — хіба, пачуўшы такую музыку, за сталом уседзіш,— і паціху да дзвярэй. Тыя, хто не танцаваў, стаялі рэдкімі купкамі, нешта абмяркоўваючы — па расчырванелых тварах і гучных галасах лёгка было здагадацца, што яны ўжо ў такім стане, калі немагчыма прыйсці да паразумення, бо кожны імкнецца даказаць сваё, не слухаючы, што гаворыць суразмоўца. Іншыя ггооста курылі. На Ельскага не звярнулі ўвагі, а калі б і звярнулі, палічылі б нетактоўным пытацца, куды гэта гаспадар вырашыў адлучыцца — мала якія справы ў яго моіуць быць.
Міхаілу Карлавічу толькі гэта і трэба было. He хацелася тлумачыць, куды ідзе — яшчэ дзіваком назавуць. Хіба растлумачыш, чаму раптам захацелася пабыць там, дзе неаднойчы любіў заставацца ў роздуме. У любую пару года і ў любы час сутак. Нярэдка і познім вечарам, як цяпер, калі вельмі ж хацелася падыхаць свежым паветрам.
Маршрут Ельскага быў нязменна адным і тым жа: да Пцічы, туды, дзе ў балоцістым месцы неспакойна бруіцца крынічка. Празрысты струмень вады ніколі не ведае спакою. Да таго ён моцны і напорысты, што і марозаў не баіцца. Хіба калі пад мінус трыццаць падваляць, сцішыцца крынічка, а так ведае сваю справу. Паціху булькоча, нібы хоча нешта сказаць, ды ніяк ёй гэта не ўдаецца, таму і цурчыць ручаёк далей, выгінаючыся змейкай.
Вечар паступова пераходзіў у ноч. Сяйво зорак, праўда, не паспела рассыпацца па небе, аднак цемра паглынула наваколле: дрэвы, кусты, берагі Пцічы. Каб упершыню трапіў сюды ў такі позні час, наўрад ці змог бы зарыентавацца. А так Ельскі ступаў упэўнена,
335
Дудзічы. Пачатак XX cm.
ведаючы кожную ўхабіну, кожны паварот сцяжынкі, што вяла да ракі.
Вось і масток, перакінуты праз яе. Узышоўшы на яго, Міхаіл Карлавіч адразу адчуў, як зарыпелі дошкі — калі такая цішыня, гук аддаецца рэзка і далёка чуцен. I гэтаксама паволі, спакойна пакрочыў па мастку, як дагэтуль кіраваўся сцяжынкай. А цяпер трэба збочыць крыху ўправа, туды, дзе і схаваўся неспакойны вадзяны струменьчык.
Вецер разагнаў хмары. Месяц, які дагэтуль ніяк не мог вырвацца з іх, нарэшце выслабаніўся, зірнуў на зямлю сваім шчарбатым сярпом. Хоць і з цяжкасцю, убачыў добра вядомыя яму дрэвы, кусты, гэты масток праз Пціч, а непадалёку чалавека. Убачыў і здзівіўся, бо ў гэты позні час ён не спадзяваўся кагонебудзь напаткаць тут, дзе ўсё ахінула мройная, сонная заспакоенасць. Месяца ўзяла цікаўнасць. Каб мог, дык нават спусціўся б ніжэй. А так даводзілася спадзявацца толькі на хмары, якія разбягуцца і лепш будзе відаць, што робіцца на зямлі. Ды і даведацца, дзеля чаго чалавек так позна накіраваўся да крынічкі — а што ён ішоў менавіта да крынічкі, месяц ужо здагадаўся.
Хмары і сапраўды разышліся, і святло месяца стала больш яркім. Гэтага не мог не адчуць і Ельскі. Зірнуў уверх, нібы тым самым выказваючы месяцу ўдзячнасць. I нават, што месяц паспеў заўважыць, ледзь прыкметна ўсміхнуўся. Месяцу спадабалася такая ўдзячнасць, і ён яшчэ старанней пачаў цадзіць уніз святло. I не мог не заўважыць, што чалавек, падышоўшы да крынічкі, схіліўся перад ёй, зачарпнуў прыгаршчамі вады, паднёс як да вуснаў. Пры гэтым ён, відаць, нешта прашаптаў, а што прашаптаў, месяц з такой вялізнай вышыні калі б і хацеў, пачуць не мог.
Міхаіл Карлавіч і самому сабе дакладна сказаць не мог, ці сапраўды шаптаў ён, адчуваючы ў роце ледзяную пякучасць вады, ці проста ў думах нарадзіліся гэтыя пачуцці ўдзячнасці да роднай зямлі, любасці да блізкіх сэрцу Дудзіч, да жыццядайнай крынічкі, якую ведаў ён яшчэ з гадоў маленства і да якой нязменна прыходзіў пры кожнай магчымасці. I абавязкова тады, калі вяртаўся з няблізкай дарогі, дзе нярэдка праводзіў шмат гадоў. Альбо ў такія моманты, калі вельмі ж хацелася застацца самнасам. I з гэтай
337
Міхаіл Ельскі
крынічкай, і з гэтым наваколлем. 3 усёй зямлёй — сваёй, беларускай.
Ішоў 1902 год. Вядомы скрыпач, кампазітар, музычны крытык Міхаіл Ельскі адзначаў у родных яму Дудзічах 50годдзе сваёй творчай дзейнасці. Святкаваў у коле сяброў і найбольш блізкіх людзей, што былі запрошаны загадзя.
Нарадзіўся Міхаіл Ельскі 8 кастрычніка 1831 года ў сям’і памешчыка Карла Станіслававіча Ельскага. Род
338
Ельскіх — адзін з найбольш вядомых на Беларусі. Пісьменнікам, гісторыкам, этнографам, краязнаўцам, перакладчыкам увайшоў у гісторыю нацыянальнай культуры малодшы брат Міхаіла — Аляксандр. Як падарожнік праславіўся блізкі родзіч Канстанцін Ельскі. He кажучы пра тых іірадстаўнікоў роду, якія ў розныя часы добра зарэкамендавалі сяое на дзяржаўнай і ратнай службе.
Бацька Міхаіла таксама належаў да людзей, якіх можна аднесці да лепшых сыноў свайго часу. Карл Станіслававіч быў чалавекам перадавых поглядаў. Да ўсяго — высокаадукаваным і гасцінным. У доме Ельскіх заўсёды панавала атмасфера шчырасці, добразычлівасці. У маёнтак часта наведваліся музыканты, паэты, літаратары. Прыязджалі як з Мінска, так і з Вільні, Варшавы, іншых гарадоў. Наладжваліся канцэрты, праводзіліся літаратурныя вечары, адбываліся дыспуты. Душой кампаніі заўсёды з’яўляўся Карл Станіслававіч, які цудоўна граў на скрыпцы.
Першыя ўрокі ігры на гэтым музьгчным інструменце Міхаіл і атрымаў ад бацькі. А калі хлопчыку споўнілася чатырнаццаць гадоў, Карл Станіслававіч накіраваў яго на вучобу ў горад Лаздэнене (цяперашні Красназнаменск у Калінінградскай вобласці Расіі). Там працаваў вядомы скрыпач Эндам. Ён на два гады і стаў настаўнікам Міхаіла. Вярнуўшыся ў 1847 годзе ў Дудзічы, юнак у бацькоўскім доме не затрымаўся. У тым жа годзе Карл Станіслававіч дамовіўся, што Міхаіл будзе браць урокі ў скрыпача, педагога і кампазітара Канстанціна Кжыжаноўскага.
Кжыжаноўскі тады з’яўляўся адным з найбольш вядомых, аўтарытэтных мінскіх музыкантаў. Афіцыйна выкладаў музыку ў Мінскай мужчынскай гімназіі, але гэтым сваю педагагічную дзейнасць не абмяжоўваў — даваў урокі музыкі і ў прыватных пансіёнах. Сам, і 'разам з найбольш таленавітымі вучнямі Кжыжаноўскі як скрыпач прымаў удзел у аматарскіх канцэртах. Акрамя таго, маючы цудоўны голас, нярэдка ў час выступленняў спяваў. Аўтарытэт Кжыжаноўскага быў вялікі. 3 ім сябравалі Станіслаў Манюшка, Вінцэнт ДунінМарцінкевіч. Кжыжаноўскі разам з Манюшкам напісаў музыку да спектакляў па творах ДунінаМарцінкевіча «Рэкруцкі набор» і «Ідылія» («Сялянка»).
339
»ш
Куточак колішніх Дудзічаў
Такі настаўнік мог вельмі шмат даць сваім вучням. I гэта разумеў Карл Станіслававіч, накіроўваючы да Кжыжаноўскага Міхаіла. Вабіла яго яшчэ і тое, што гэты музыка вялікую ўвагу надаваў фальклору, часта ў сваіх творах выкарыстоўваў народныя песенныя і танцавальныя мелодыі. А народную музыку любіў і сам Карл Станіслававіч, таму хацеў, каб і сын атрымаў не толькі належную музычную адукацыю, а і развіў свае здольнасці ў гэтым кірунку.
Вучоба ў Кжыжаноўскага не прайшла бясследна. Як таленавіты вучань, Міхаіл адразу выклікаў асаблівую прыхільнасць з боку вопытнага настаўніка. Кжыжаноўскі ў хуткім часе пачаў запрашаць яго для сумесных выступленняў у канцэртах. Першы ж канцэрт прынёс поспех. Даведаўшыся пра гэта, Карл Станіслававіч прыняў захады, каб сын змог яшчэ больш удасканаліць сваё музычнае майстэрства. Сябры параілі яму звязацца з вядомым скрыпачомвіртуозам Вікенціем Банькевічам, які жыў у Вільні. Банькевіч на прапанову даваць урокі Міхаілу адказаў згодай.
У Вільні Ельскі не толькі займаўся музыкай, а і наведваў лекцыі ў Віленскім дваранскім інстытуце. Відаць, і тут выбар быў невыпадковы. Гэты інстытут славіўся тым, што многія яго студэнты захапляліся музыкай, часта выступалі з дабрачыннымі канцэртамі, граючы на розных інструментах. Знайшлося месца і Ельскаму з яго скрыпкай. А як ігралі студэнты ў час гэтых канцэртаў, відаць з матэрыяла ў газеце «Вмленскнй вестннк» (1856, № 20).
Гаворка ішла пра канцэрт, што адбыўся 24 лістапада 1849 года. Ужо таго, што пра гэтае выступленне не забыліся праз сем гадоў, дастаткова, каб пераканацца, што яно мела належны рэзананс. «Внленскнй вестннк» пісаў наступнае: «Былі выкананы на скрыпцы і фартэпіяна розныя музычныя п’есы пмі Манькоўскім, Андржэйковічам і Ельскім — выхаванцамі Віленскага дваранскага інстытута. П. Андржэйковіч іграў на фартэпіяна фантазію Гайдна на тэму з оперы «Лукрэцыя» Барджыа; п. Манькоўскі, таксама на фартэпіяна, Вялікі канцэрт Шапэна з акампанементам аркестра, a п. Ельскі, таксама з аркестрам, Вялікую фантазію п. Арто на скрыпцы. Усе трое задаволілі знаўцаў чысцінёй выканання і лёгкасцю ў пераадоленні цяжкас
341
цей, якіх цяпер так шмат у сачыненнях новых кампазітараў».
1849 год стаў для Ельскага і годам завяршэння вучобы ў Дваранскім інстытуце. ІЛкада, але біяграфічныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях Міхаіла Карлавіча ў многім разрознены і сабраны даследчыкамі (у першую чаргу А. Капілавым, аўтарам кнігі «Скрнпка белорусская») па крупінках. I паранейшаму пра асобныя моманты ў яго жыццяпісе можна гаварыць, адштурхоўваючыся не ад саміх фактаў, а чыста інтуітыўна. Гэта тьгчыцца і пераезду Ельскага ў Кіеў, які адбыўся праз некаторы час пасля атрымання ім дьтлома. У Кіеве Міхаіл Карлавіч працаваў юрыстам у гарадскім судзе і адначасова з’яўляўся вольным слухачом Кіеўскага універсітэта.
Але чаму менавіта Кіеў быў абраны ім? I чаму, напрыклад, не Пецярбург ці Варшава, дзе ўмовы для прадаўжэння адукацыі нягоршыя, чым у Кіеве? Відаць, існавала нейкая прычына, аб якой сёння невядома. Тым больш, што праца юрыста яму асаблівага задавальнення не прьшосіла і хутка з ёй развітаўся без шкадавання. Цалкам заняўся выканаўчай дзейнасцю. Канцэрты, якія з яго ўдзелам адбыліся ў Кіеве, прынеслі поспех. Міхаіл Карлавіч ужо выконваў і некаторыя свае творы. Хутчэй за ўсё яны і былі напісаны ў Кіеве.
На Ельскага звярнуў увагу ўкраінскі фалькларыст, кампазітар і педагог Антон Кацыпінскі. А паколькі ён займаўся яшчэ і выдавецкай дзейнасцю, меў у Кіеве музычны магазін, аддзяленне якога працавала ў Жытоміры, прапанаваў Міхаілу Карлавічу надрукаваць асобныя яго музычныя сачыненні. Пасля прагляду рукапісаў, выбар спыніў на мініяцюрах, напісаных для скрыпкі. «Скрыпічныя мініяцюры» Ельскага былі апублікаваны Кацыпінскім у 1852 годзе. Гэты год Міхаіл Карлавіч Ельскі і пачаў лічыць пачаткам сваёй актыўнай кампазітарскай і скрыпічнай дзейнасці.
Ельскі не абмяжоўваўся канцэ