• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    аўся ў іх такой папулярнасцю, як, для прыкладу, Васіль Пяроў, Іван Шышкін і іншыя, велічынёй свайго таленту яму роўныя. Несправядлівасць і ў тым, што мастакоўская спадчына Неўрава належным чынам не прапагандуецца. I не толькі арганізатарамі выставак. Па сутнасці, няма альбомаў з яго лешпымі работамі. Як выключэнне, можна назваць той, што выйшаў у Маскве ў 1964 годзе. Але ён невялікі памерам ды і рэпрадукцыі ў ім чорнабелыя, а што, канечне, не дазваляе ва ўсёй паўнаце ацаніць адметнасць таленту творцы. А між іншым, палотны Неўрава можна знайсці ў знакамітай Траццякдўцы ў Маскве, у музеях СанктПецярбурга, Кіева, Саратава, Рыгі, ёсць яны і ў фондах Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі.
    Несправядлівасць, што нярэдка праяўляецца ў дачыненні да сапраўдных талентаў, якія з самага пачатку свайго жыцця нібы «закадзіраваны» пакутаваць, пастаянна пераадольваць цяжкасці, прыкладаць павінны нямала намаганняў, каб выстаяць у суровых абставінах. I пры гэтым не толькі выжыць у іх, а і захаваць чалавечуіо і творчую годнасць, нягледзячы на неспагадлівасць лёсу, многага дасягнуць. Але прыходзяць іх апошнія дні і зноў — душэўныя пакуты, неразуменне з боку акружэння, а ў выніку смерць становіцца адзіным збаўленнем ад таго, з чым змагаўся на працягу ўсяго жыцця, каб урэшце рэшт пераканацца, што на далейшую барацьбу не стае сіл.
    Неўраў — з шэрагу такіх пакутнікаў. He споўнілася яму і пяці гадоў (нарадзіўся Мікалай Васільевіч у 1830 годзе ў адной з купецкіх сем’яў у Маскве), як не стала бацькі. Хлопчык, які рана праявіў цікавасць да малявання, павінен быў думаць не аб ім, а толькі аб тым,
    319
    Мікалай Неўраў. Аўтапартрэт
    як выжыць. У сям’і і гаворкі не магло ісці аб паступленні ў якое небудзь мастацкае вучылішча. Замест яго Неўраў без асаблівай радасці пайшоў у Вучылішча маскоўскага купецкага таварыства. Мала, што вучоба не прыносіла задавальнення, дык і пасля завяршэння яе адкрылася зусім не вясёлкавая перспектыва. Трапіўшы ў нейкуіо кантору, Неўраў мусіў штодня займацца аднастайнай канцылярскай работай. Магчыма, з цягам часу і звыкся б, калі б меў належны заробак, a то атрымліваў грашы, якіх ставала хіба на тое, каб неяк звесці канцы з канцамі і не памерці ад голаду.
    320
    Але да няшчымніцы яму было не прывыкаць. Пра тое, як жылося Неўраву ў бацькоўскім доме, ёсць сведчанне вядомага маскоўскага калекцыянера I. Цвят кова: «Беднасць... была здзіўляючая: часта... не было літаральна ні крошкі хлеба, даводзілася класціся спаць зусім галодным, даводзілася вечарам сядзець у цемры, бо не было на што купіць сальную свечку; аднойчы ў светлую нядзелю за сталом мелі адну цюру, г. зн. малако з хлебам — нічога больш...»
    Цюра ды ў святочны дзень, калі ў кожнай сям’і стараліся знайсці хоць якіянебудзь прысмакі! Што тады казаць пра будні.
    Крыху лягчэй стала, калі ў сям’і з’явіўся айчым Сцяпанаў. Палепшылася не толькі матэрыяльнае становішча Мікалая. У асобе Сцяпанава ён знайшоў аднадумцу — айчым выкладаў у школе маляванне і даў пасынку першыя ўрокі прафесіяналізму ў галіне мастацтва. А яшчэ Сцяпанаў дапамог паступіць у вядомае Строганаўскае вучылішча. Праўда, Неўраў прабыў там нядоўга. Прычына ранейшая: не было на што жыць. Аднак вучоба не прайшла бясследна. Мікалай паверыў у свае сілы. ІДяпер заставалася толькі якнебудзь стаць на ногі, каб потым — гэта ён вырашыў канчаткова — прадоўжыць вучобу. I не ў Строганаўскае задумаў вяртацца, «замахнуўся» ажно на знакамітае Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства.
    Выбар быў асэнсаваны і ўсвядомлены. I ад айчыма, і ад сяброў па Строганаўскаму Неўраў ужо ведаў, што ў гэтым вучылішчы навучаецца шмат выхадцаў з народных нізоў. Хацелася трапіць у асяроддзе, блізкае яму, каб лёгка было знайсці аднадумцаў. I ў творчасці, і па жыцці. Але мара ажыццявілася няхутка. Толькі тады, калі Неўраву споўніўся 21 год.
    Наперадзе было пяць гадоў вучобы (скончыў вучылішча ў 1856 годзе). Неўраў быў намнога старэйшы за сваіх аднакурснікаў. Гэта выклікала павагу. Аднак знаходзіліся і ахвочыя з выпадку і без выпадку пакпіць. Асабліва калі гэта тычылася ведання асноў выяўленчага мастацтва: у многіх падрыхтоўка была, канечне, куды вышэйшая, чым у яго. Але ў Неўрава было тое, чаго асобныя з іх не мелі: вялікія задаткі таленту, апантанасць у вучобе. А яшчэ пашанцавала з настаўнікам. Неўраў стаў вучнем абруселага італьянца М. Скоц
    11 Зак. 339«
    321
    ці, які добра зарэкамендаваў сябе ў гістарычным і жанравым жывапісе. Да ўсяго М. Скоцці з’яўляўся чалавекам дэмакратычных поглядаў, са спагадай ставіўся да вучняў з сем’яў просталюдзінаў. I што таксама немалаважна, як і ўсе выкладчыкі быў прыхільнікам рэалістычнага накірунку ў творчасці.
    Такой скіраванасцю згаданае вучыліпіча адрознівалася ад Пецярбургскай Акадэміі мастацтва, у якой будучыя творцы працавалі над рэлігійнымі ці міфалагічнымі сюжэтамі. Тут жа настаўнікам станавілася і само паўсядзённае жыццё. А жыццё Неўраў, як вядома, ведаў цудоўна. У тым ліку і самыя непрывабныя бакі яго, што ў далейшым паўплывала на выбар сюжэтаў карцін.
    Мікалай Васільевіч аддаваў перавагу жывапісу сацыяльнавыкрывальнага зместу. Невыпадкова даследчыкі, калі гаворка заходзіць пра яго бытавы жывапіс, праводзяць параллель з творчасцю такіх пісьменнікаў, як Аляксандр Астроўскі, Мікалай Някрасаў, Мікалай Гогаль, якія таксама вельмі крытычна ставіліся да расійскай рэчаіснасці і ў праўдзівым адлюстраванні яе дасягнулі вялікага поспеху. А што такі накірунак прываблівае Неўрава, засведчыла яго карціна «Хатняя сялянская сцэна», намаляваная ў год заканчэння вучыліпіча. За гэты твор ён атрымаў званне някласнага мастака па жывапісе хатніх сцэн.
    Спачатку Неўраў мэтанакіравана працаваў у жанры партрэта. I класным мастаком стаў менавіта за такія творы. А вяршыня яго творчасці — партрэт вядомага расійскага акцёра Міхаіла Шчэпкіна. Што цікава, напісаны ён быў тады, калі Мікалай Васільевіч толькі падступаўся да гэтага жанру. А падштурхнуў яго ўзяцца за ўвасабленне Шчэпкіна Павел Траццякоў, з якім Неўраў пазнаёміўся ў 1863 годзе. Траццякоў прапанаваў выканаць некалькі работ для яго карціннай галерэі. Першым у гэтым шэрагу стаяў Шчэпкін. Неўраў старанна падрыхтаваўся да напісання партрэта. Пабываў на асобных спектаклях Шчэпкіна. I хоць збіраўся маляваць акцёра ў хатняй абстаноўцы, разумеў, што гэта таксама не лішне. Была яшчэ адна мажлівасць зазірнуць у дупгу таго, чый партрэт выконваеш. A работа дасягне высокага мастакоўскага ўзроўню, калі Шчэпкінакцёр і Шчэпкінчалавек «сыдуцца» ў ёй у
    322
    адно цэлае. Калі ж увайшоў у вобраз, то пачаў рэгулярна прыходзіць на кватэру Шчэпкіна, каб паказаць яго ў звыклай атмасферы.
    Партрэт і атрымаўся надзіва «хатнім». Постаць Шчэпкіна паўстае на фоне кніг і бюста Гогаля. У вобліку адчуваецца не толькі знешняе падабенства. Відавочна вялікая праўдзівасць у адлюстраванні ўнутранага стану чалавека, глыбокім пранікненні ў яго характар. Гэткімі ж гарманічнымі былі партрэты, калі вонкавае падабенства з арыгіналам дапаўняецца дакладным спасціжэннем вобраза, характэрна і для партрэтаў прадстаўнікоў сям’і Траццяковых — Неўраў выканаў тры іх партрэты. У цэлым жа зпад яго пэндзля ўзнікла цэлая галерэя сучаснікаў. I партрэты хоць часцей выконваліся на заказ (трэба ж было неяк жыць), не аднадзёнкі, вартасць якіх толькі ў тым, што яны задавальняюць самалюбства таго, хто на іх адлюстраваны. Гэта ўзор высокапрафесійнага мастацтва.
    А сапраўднае прызнанне Неўраў атрымаў дзякуючы бытавому жывапісу, у якім моцна адчуваюцца сацыяльныя матывы. Вядомасць Мікалаю Васільевічу прынесла палатно «Гандаль» (руская назва <<Торг» усё ж больш дакладная), напісанае ў 1866 годзе. Тэма для рускага жывапісу няновая. Гэта яшчэ адзін з распаўсюджаных сюжэтаў, калі дзяўчыну аддаюць замуж за нялюбага чалавека. Дакладней будзе: не адцаіоць, a прадаюць. Апошняе якраз і дазволіла Неўраву дасягнуць вялікай выкрывальнай сілы.
    Карціна — гэта і сатыра на грамадства, у якім усё прадаецца і адсутнічаюць якіянебудзь маральныя каштоўнасці. Гэта і голас у абарону абяздоленых, хто, у выніку драпежніцкіх дзяржаўных законаў, не можа пастаяць за сябе, бо не мае права распараджацца асабістым лёсам. Сюжэтная карціна скампанавана так, што эпізод, пакладзены ў аснову твора, выразны злепак з натуры.
    У прасторным кабінеце за сталом сядзяць двое мужчын. Позірк найперш спыняецца на гаспадары, дакладней на інтэр’еры яго пакоя. Лёгка заўважыць, што жыве тут чалавек, які любіць літаратуру, захапляецца мастацтвам — на паліцах кнігі, на сценах карціны, на адной з іх партрэт вядомага дзеяча французскай рэвалюцыі, а гэта сведчыць аб тым, што гаспадар
    323
    кабінета чалавек перадавых, дэмакратычных поглядаў, прадстаўнік той часткі расійскага грамадства, якая арыентуецца на Еўропу з яе перадавымі ідэямі. Аднак пра гаспадара забываеш, калі позірк скіроўваецца на маладую жанчыну, якая пакорліва стаіць каля стала. Па тым, як другі мужчына ўпэўнена, пагаспадарску паклаў ёй на плячо руку, разумееш — «торг» ужо адбыўся, і сама здзелка гэтая, несумненна, прынесла задавальненне абодвум мужчынам. «Гандляр» задаволены, што танна купіў гэтую прыгонную сялянку — a што лёс яе вырашаны, відаць па спачувальных позірках дворні, якая стоўпілася ў дзвярах. Але ж гатовы паціраць ад радасці рукі і гаспадар. А позірк яго... словамі перадаць цяжка. Ці то абыякавы, ці зноў жа задаволены. He, ён... ніякі. Далейшы лёс жанчыны яго ніколькі не цікавіць. Ён самнасам са сваімі думкамі. А думае, можа, нават і не пра грошы, якія атрымаў, а, як не дзіўна, пра высокія матэрыі — літаратуру, мастацтва...
    Драматычнасць становішча ўзмацняецца рэзкім кантрастам фарбаў. Калі асноўны фон пададзены ў светлажоўтай і карычневай танальнасці, то апратка рэзка вылучаецца. На дзяўчыне чырвоны сарафан і яркая хустка. Чырвоны колер сам па сабе нагадвае, што адбылося страшнае. I ўдвая страшнае не толькі зза самой здзелкі, а зза таго, што гэты «культурны» гаспадар не разумее (не хоча разумець!), на які антыгуманны ўчынак пайшоў. Ды і адкуль зразумець яму гэта, калі такое стаўленне да прыгонных было нормай расійскага грамадства.
    Прадавалі людзей тыя, хто акрамя нажывы ні аб чым не думаў. Прадавалі і памешчыкі, падобныя гэтаму, каму не былі чужымі ідэі асветніцтва, рэвалюцыйнага дэмакратызму. А грамадства, якое не разумее, наколькі ўсё гэта супярэчыць чалавеча