Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
іка...» ацэнка не меншвысокая: «...Спасовіч цудоўнаталенавітыадвакат».
Вядома, праводзіць прамую паралель паміж Фецюковічам і Спасовічам нельга. He будзем забываць пра законы мастацкай творчасці. У першым выпадку перад намі мастацкі вобраз, вобраз абагульнены, у другім — яго прататып, які, зразумела, ніколі не з’яўляецца поўнай копіяй арыгіналу. Хоць нельга забываць і аб іншым. Чым больш пісьменнік улюбёны ў свайго героя, тым часцей уносіць у яго характар, звычкі, паводзіны тое, што было ў сапраўднасці.
296
А менавіта такім шляхам і ішоў Дастаеўскі, вымалёўваючы Фецюковіча. I думаецца, невыпадкова, a хутчэй свядома ўклаў Дастаеўскі ў вусны Івана Карамазава такія развагі: «Русскнй народ давно уже назвал у нас адвоката «аблакат — нанятая совесть». Адвокат крнчнт в заіцнту своего клнента».
Калі так разважалі абывацелі Скотапрагоньеўска, дык што ў такім разе казаць пра перадавую Расію, якая даўно скіроўвала свой позірк у бок народа, жадаючы знайсці ў ім аднадумцу і прагнучы стаць яго абаронцам. Але калі ў многіх адвакатаў «нанятае сумленне» ператваралася ў «сумленне купленае», дык Спасовіч, абараняючы таго, каму жадаў дабра, найперш абараняў праўду, справядлівасць. Якраз тое, што і ўклаў Дастаеўскі ў вусны Фецюковіча: «В вашнх.руках судьба моего клнента, в вашнх руках н судьба нашей правды русской. Вы спасете ее, вы отстонте ее, вы докажете, что есть кому ее соблюстн, что она хороша в хорошнх руках!»
Нарадзіўся Спасовіч 16 студзеня 1829 года ў Рэчыцы, дзе яго бацька працаваў медыкам. Неўзабаве сям’я пераехала ў губернскі Мінск, дзе і прайшло маленства Валодзі. Адразу пасля заканчэння мясцовай гімназіі ў 1845 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Вучыўся старанна і хутка звярнуў на сябе ўвагу выкладчыкаў. Таму пасля завяршэння ў 1849 годзе курса навучання быў пакінуты ў сценах альмаматар, а ў 1851 годзе на кафедры міжнароднага права абараніў магістарскую дысертацыю.
Тады Уладзіміру Данілавічу споўнілася толькі 22 гады. А час, каб не толькі належным чынам заявіць пра сябе, а і адшукаць на прафесійнай сцяжыне той паварот, які з цягам часу мог вывесці на новыя адкрыцці і дасягненні.
А што Спасовіч стаў на перспектыўную дарогу, відаць з назвы яго дысертацыі — «Аб правах нейтральнага сцягу і нейтральнага грузу». Сувязі з замежнымі краінамі пашыраліся, Расія ўсё больш ўпэўнена выходзіла на сусветную арэну, а значыць з’яўлялася ў сувязі з гэтым праблема вельмі актуальнай выпрацоўкі новых палажэнняў міжнароднага права. Дысертацыя тады яшчэ мала каму вядомага магістра навук атрымала належны рэзананс сярод правазнаўцаўміжнароднікаў.
297
Уладзімір Спасовіч
Некаторыя палажэнні гэтай навуковай працы былі выкарыстаны ў вядомай Парыжскай дэкларацыі 1856 года.
Спасовіч, які ўжо працаваў прафесарам крымінальнага права Пецярбургскага універсітэта, па рэкамендацыі вядомага публіцыста, правазнаўцы, гісторыка, ідэолага заходніцтва Кавеліна, узначаліў кафедру. Канстанцін Дзмітрыевіч умеў разбірацца ў людзях, пасапраўднаму цаніў ініцыятыву, лёгка адрозніваў задаткі таленту ад звьяіайнага жадання некаторых
298
прыстасаванцаў «прабіцца», таму і прывабіў яго Спасовіч як чалавек, на якога можна было ўскладаць вялікія спадзяванні. А падтрымка, прытым такога аўтарытэтнага апекуна, давала шмат.
I ўсё ж Спасовіча ніяк нельга назваць улюбёнцам лёсу, які лёгка хапае зоркі з неба. Наадварот, многае ён дасягаў (і дасягнуў!) як бы насуперак лёсу, абыходзячы тыя камяні, што чамусьці нязменна сустракаліся на яго жыццёвым і творчым шляху. А ўрэшце рэшт у гэтым наўрад ці ёсць штосьці асабліва дзіўнае. Колькі людзей, у таленавітасці якіх сумнявацца не даводзіцца, нярэдка растрачваюць талент на дробязі.
У дачыненні да Спасовіча праўдзівей сказаць іншае: ён не растрачваў свой талент на нешта выпадковае, ён мусіў яго «збіраць». Якраз дзеля таго, каб і пазбавіцца гэтага выпадковага, дробязнага, a то і проста непатрэбнага. Ды наконт гэтага большменш вычарпальны адказ можна знайсці ў самога Уладзіміра Данілавіча. Калі ў 1882—1902 гадах у СанктПецярбургу выходзілі яго выбраныя працы (а іх набралася ажно на дзесяць тамоў), ён вырашыў напісаць прадмову, каб як мага лепш пазнаёміцца з будучым чытачом. У гэтай прадмове і ёсць такое красамоўнае прызнанне: «У жыцці маім я супраць волі павінен быў некалькі разоў мяняць прафесіі; пакінуўшы любімыя мною прафесарскія заняткі, узяўся за пяро журналісцкага крытыка, а потым прысвяціў сябе адвакатуры. Мяне цікавілі пытанні мастацтва; у вольны час я вывучаў вялікіх пісьменнікаў, асабліва паэтаў».
Прафесарам крымінальнага права Спасовіч працаваў з 1857 па 1861 год. Канечне, гэта важны на юрыдычным факультэце прадмет чыталі і да яго, і пасля яго. Але менавіта Спасовіч унёс значны ўклад у развіццё крыміналістыкі. Ён быў упэўнены, што «крыміналіст павінен любым спосабам імкнуцца сачыць за ходам філасофіі, ісці з ёю поруч, узгадняць свае дзеянні з яе поспехамі і апошнімі здабыткамі, яе вынікамі. Любая навуковая тэорыя ёсць толькі частка вядомага філасофскага светаўспрымання і абапіраецца на тую ці іншую філасофскую сістэму».
Важна не толькі стаўленне Спасовіча да крыміналістыкі як навукі, якая не можа быть адарвана ад працэсаў, што праходзяць у жыцці грамадства, a
299
таксама ад светапогляду апошняга. Няменш істотна і іншае: Уладзімір Данілавіч, адстойваючы ўласны погляд бачання гэтага прадмета, смела вяртаў з небыцця забытае старое. Дбаў пра крыміналістыку як пра дысцыпліну, не сумяшчальную з дылетанцтвам, ён не адмаўляў у падобным праве і філасофіі.
На тое былі важкія падставы. Як вядома, царскі ўрад рабіў усё магчымае, каб у вышэйшых навучальных установах менш прысутнічала вальнадумства. У сувязі з гэтым, пачынаючы з 1850 года, ва універсітэтах пачалі закрывацца кафедры філасофіі. Гэтая забарона была адменена толькі пасля смерці Мікалая I. Спасовіч па сутнасці стаў першым прафесарам Пецярбургскага універсітэта, хто пачаў знаёміць студэнтаў з філасофіяй. He забываючы, зразумела, і першаступеннай задачы, пастаўленай перад ім вучэбнай праграмай.
На 50я гады мінулага стагоддзя прыпадае з’яўленне шэрагу яго значных даследаванняў па крымінальнаму судаводству. Найбольш значнае сярод іх тое, што тычыцца «тэорыі судовакрымінальных доказаў у сувязі з судаводствам і судаўладкаваннем». Менавіта Спасовіч, а ніхто іншы, падвергнуў рэзкай, знішчальнай крытыцы так званую тэорыю фармальных доказаў, што на той час мела шырокае распаўсюджванне і вяла да судовага самаўпраўства, у выніку чаго невіноўныя лёгка траплялі ў турму ці высылаліся.
Аднак і сам Спасовіч не быў застрахаваны ад памылак. I гаворка не пра пэўныя пралікі, што заўважаліся ў яго далейшай адвакацкай практыцы. Нязменны прыхільнік усяго новага, ён нярэдка быў няздатны адразу ацаніць гэтыя перавагі. Асабліва, калі ініцыятыва зыходзіла ад іншых. Так сталася і тады, калі з’явіліся прапановы аб увядзенні суда прысяжных засядацеляў. He лішнім нагадаць, што адносна гэтага разнагалоссі існуюць па сённяшні дзень. У прыватнасці, суд прысяжных збіраюцца аднавіць у Расійскай Федэрацыі.
Спасовіч праз некаторы час прызнаў сваю памылку: «Чытаючы ў 1861 годзе публічна лекцыі аб тэорыі крымінальных доказаў, я не ўяўляў сабе магчымасці ўвядзення ў Расіі суда з прысяжнымі. Канечне, мне давялося больш, чым камунебудзь іншаму радавацца, што я памыліўся, што смелы вопыт здзейсніўся і
300
ўвянчаўся поспехам». I гэта таксама была перамога. Над самім сабой. I смеласць прызнаць уласную памылку, а тым самым падказаць і іншым, як трэба рабіць, калі да чагосьці не дайшоў адразу.
He саромеўся Уладзімір Данілавіч прызнацца і ў гэтым: «У мяне не было ніякіх здольнасцей да імправізатарства, і ўсё, што выкладаў, павінен быў папярэдне напісаць ад пачатку да канца». Аднак і гэта мела сваю карысць. Лекцыі, якія чытаў Спасовіч, лёгка запаміналіся і засвойваліся студэнтамі, а жадаючыя іх маглі хутка заканспектаваць. А сам ён разумеў, што гэта варта таго, каб быць выдадзеным. Таму ў 1863 годзе з’яўвіўся «Падручнік крымінальнага права», за які Спасовічу была прысвоена навуковая ступень доктара права.
Такую высокую ацэнку падтрымалі прагрэсіўна настроеныя прафесары. Тыя ж, хто жыў паранейшаму старымі ўяўленнямі, «Падручнік...» сустрэлі ў штыкі. I вуснай палемікай не абмежавалася. З’явіліся даносы, у якіх нядобразычліўцы называлі Уладзіміра Данілавіча чалавекам палітычна неблаганадзейным, а яго развагі і абагульненні шкоднымі для грамадства і ў першую чаргу для моладзі.
«Ухапіцца» было за што. I ў «Падручніку...», і ў асобных працах па тэорыі судовакрымінальных доказаў, якія папярэднічалі яму, Спасовіч шырока абагульніў і прааналізаваў крымінальнаправавыя нормы, што дзейнічалі ў розныя эпохі. Зыходзячы з гэтага, ён першым падвергнуў рэзкай крытыцы «Улажэнне аб пакараннях крымінальных і папраўчых 1846 г.». На думку Спасовіча, права дасягае росквіту, калі ў грамадстве для гэтага створаны спрыяльныя ўмовы. У якасці прыкладу ён спасылаўся на рымскае права, што дзейнічала ва ўмовах рэспублікі. У той час і можна было гаварыць пра справядлівасць, першынства закона, а пры імперскіх рэжымах пануе беззаконне.
Спасовіч адным з першых загаварыў аб віне дзяржавы, калі ў краіне расце злачыннасць. Павелічэнне правапарушэнняў — заканамернае сведчанне недасканаласці дзяржаўных і грамадскіх устаноў, больш Taro — нізкай культуры народа, не ў апошнюю чаргу прававой, якая немагчыма без культуры ўвогуле, без развіцця адукацыі, асветы. Дзяржава, даводзіў ён,
301
найбольшага поспеху ў памяншэнні правапарушэнняў, росту злачынстваў дасягне, калі пачне надаваць належную ўвагу папераджальным і выхаваўчым мерам, а не абмяжуецца адным запалохваннем злачынцаў і як мага больш жорсткім пакараннем іх.
Выступаў Уладзімір Данілавіч і супраць смяротнага пакарання. Закранаў ён і такія пытанні як цярпімасць у адносінах да чужых перакананняў, выказваў думку аб праве кожнага мець уласны погляд на пэўныя з’явы, падзеі, а калі гэта не ідзе насуперак дзяржаўным інтарэсам, чалавека ні ў якім разе нельга прыцягваць да адказнасці.
Страсці вакол «Падручніка...» настолькі разгарэліся, што запатрабавалася ўмяшанне Аляксандра I, які сваім распараджэннем забараніў яго. Аднак у няміласць да ўлад Спасовіч трапіў яшчэ раней, калі ў 1861 годзе ў знак пратэсту супраць жорсткай расправы над некаторымі ўдзельнікамі студэнцкага руху пакінуў універсітэт і пачаў выкладаць крымінальнае права ў вучылішчы правазнаўства.
Выступленні ж моладзі ў Пецярбургскім універсітэце ў тым жа 1861 годзе па сутнасці справакавалі самі ўлады. Імкнучыся навесці ў гэтай вышэйшай навучальнай установе парадак, а канкрэтней — паставіць заслону перад тым жа вольналюбствам і магчымымі выступленнямі