• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    і Віктар Каліноўскі. Газета, праўда, пражыла ўсяго нейкі месяц. 21 лютага 1899 года яна была забаронена царскімі ўладамі, a Агрызка мусіў правесці месяц у турме. Вярнуўшыся з засценкаў, ён аднак не адмовіўся ад пачатай справы. Менавіта Іасафат Пятровіч і выдаў у 1863 годзе «Падручнік крымінальнага права» Спасовіча .
    На гэты час Уладзімір Данілавіч ужо з’яўляўся і актыўным удзельнікам ліберальнага руху на Беларусі, што прывёў да ўзнікнення так званай партыі «белых», якая праіснавала да 1864 года. Як і іншыя беларускія лібералы, Спасовіч спяліў надзею аб культурнанацыянальнай аўтаноміі Беларусі і Літвы ў складзе Расійскай імперыі.
    313
    Пра гэта цікавыя звесткі пакінуў у сваіх «Успамінах 1857—1865 гадоў» адзін з кіраўнікоў «белых», тазельнік паўстання 1863—1864 гадоў, ліберальны пуоліцыст Якуб Гештар. Паводле яго мемуараў, упершыню гэтая ідэя ўзнікла ў 1860 годзе. Найбольш нястомным і актыўным яе прыхільнікам выступаў гродзенскі губернскі прадвадзіцель дваранства граф Віктар Старжынскі. Дзякуючы яго намаганням, быў канчаткова выпрацаваны праект аўтаноміі і ў 1862 годзе перададзены Аляксандру II. «Белыя» разлічвалі, што імператар пагодзіцца з іх прапановай аб стварэнні мясцовай адміністрацыі, пабудаванай па прынцыпе самакіравання, законную сілу атрымае дзейнасць Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, які ў 1832—1840 гадах быў адменены Мікалаем II. Выказвалася спадзяванне аб адкрыцці ў Вільні універсітэта з юрыдычным, эканамічным і медыцынскім факультэтамі. I што самае важнае — выкладанне ў гэтай вышэйшай навучальнай установе павінна было весціся на мове карэннага насельніцтва, а значыць з улікам паходжання студэнтаў — на беларускай, польскай і літоўскай мовах.
    Цікавасць Спасовіча да нацыянальнай гісторыі мела і канкрэтнае праяўленне. Яшчэ ў канцы 50х гадоў ён пачаў падрыхтоўку выдання таго ж Статута Вялікага княства Літоўскага, выхаду якога перашкодзіў толькі пачатак паўстання. Паўстанне ён, сын Беларусі, паляк па паходжанню, як любіў сябе называць, не толькі горача вітаў, а і з’яўляўся адным з галоўных кіраўнікоў гэтага выступлення супраць царскага самадзяржаўя. I быў вялікім канспіратарам. Ды шыла ў мяшку, як кажуць, не схаваеш.
    Пра гэта захаваўся ўспамін вядомага рускага гісторыка і пісьменніка М. Кастамарава. Мікалай Іванавіч прыгадваў: «Калі ў 1863 годзе ўспыхнула рашаючае паўстанне... у грамадстве не толькі рускім, а і польскім гаварылі ў адзін час, што ён (Спасовіч.— A. М.) — з важнейшых удзельнікаў паўстання. Гэта здавалася верагодным асабліва тады, калі адкрыўся ўдзел Агрызкі, дырэктара акцызных збораў, неразлучнага сябра Спасовіча».
    Кастамараў працягваў, што Уладзімір Данілавіч «спачуваў паўстанню — у гэтым наўрад ці можна было сумнявацца, калі ў яго кабінеце ўся сцяна была ўве
    314
    шана фатаграфічнымі здымкамі польскіх паўстанцаў, якія атрымалі смерць ці ссылку за ўдзел у паўстанні».
    Ды і не трэба забываць, што Спасовіч знаходзіўся ў цесных сувязях з Серакоўскім і ведаў пра планы паўстанцаў усё самае патаемнае. Між іншым, пазней і жонка Серакоўскага Апалонія называла Уладзіміра Данілавіча сярод кіраўнікоў некаторых арганізацый рэвалюцыянераў.
    Што самае дзіўнае — пра ўдзел Спасовіча ў паўстанні 1863—1864 гадоў ведаў нават Мураўёўвешальнік. Імя Уладзіміра Данілавіча неаднаразова называлася ў час допытаў, якія праводзіла следчая камісія. Аднак пераканальных доказаў «вешальнікі» так і не маглі знайсці. Дайшло да таго, што Мураўёў у скрусе паведамляў папячыцелю Пецярбургскай вучэбнай акругі I. Дзядзянаву: «Спасовіч больш за яго (Агрызку.— A. М.) віноўны, але застаўся цэлым таму, што не трапілася ніводнай літары, напісанай яго рукой».
    Наколькі любіў Уладзімір Данілавіч сваю радзіму відаць, няхай у нечым і ўскосна, з артыкула «Аб мове ў галіне судаводства». Спасовіч быў перакананы, што рускія судовыя чыноўнікі павінны ведаць мову таго народа, сярод якога яны працуюць і справы прадстаўнікоў якога разглядаюць.
    Ці яшчэ такі факт: Спасовіч з гонарам прызнаваўся, што меў шчасце асабіста ведаць Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлю.— A. М.). Гэтаму выдатнаму пісьменніку ён прысвяціў спецыяльную манаграфію, што выйшла ў СанктПецярбургу ў 1865 годзе. Сыракомля, як вядома, ужо ў той час увагай не быў абыдзены, але менавіта Спасовіч глыбей за іншых разабраўся ў сутнасці яго творчасці, прасачыў жыццёвы шлях.
    I ўвогуле творчая інтэлігенцыя Спасовіча добра ведала. Уладзімір Данілавіч, па сведчанню Коні, «быў сведкам зараджэння «Вестннка Европы» і толькі крыху не дажыў да канчыны часопіса пад старой рэдакцыяй». Коні так ахарактарызаваў Спасовічалітаратара: «Ен уяўляў сабой таго практычнага байца, які ўмеў з аднолькавым поспехам і бляскам будаваць сінтэз самых рознасных з’яў жыцця і ўрывацца ў яго з тонкай і вострай зброяй аналізу. Удумлівы літаратурны крытык, з найвялікшым запасам звестак не толькі з галіны humanitora, але і з галіны прыродазнаўства, і са строгім
    315
    навуковым метадам, глыбока адукаваны юрыст і непараўнаны па своеасаблівай сіле і арыгінальнасці даравання адвакат, ён ішоў заўсёды і ва ўсім самастойным шляхам, маючы смеласць і гонар не паддавацца чужому ўплыву.
    Дзякуючы Спасовічу, і літаратарыпрафесіяналы, і прыхільнікі прыгожага пісьменства рэгулярна збіраліся ў Шэкспіраўскім гуртку. На яго ж кватэры бывалі і юрысты, якія стварылі таксама свайго роду гурток, з якога ўрэшце ўзнікла Пецярбургскае юрыдычнае таварыства.
    З’яўляючыся тонкім псіхолагам, Спасовіч распрацаваў шэраг праблем псіхафізіялогіі, выказаўшы вельмі арыгінальныя ідэі і думкі, а ў выніку ў 1885 годзе бьгў выбраны членам псіхіятрычнага таварыства пры Ваеннамедыцынскай акадэміі.
    Нездарма Спасовіча добра ведалі і цанілі яго талент Іван Тургенеў, Мікалай Ганчароў, Мікалай Чарнышэўскі, Мікалай Дабралюбаў, Аляксандр Пыпін... I тыя, пра каго гаварылася вышэй. He прайшоў міма таленту гэтага чалавека і Ілья Рэпін, прысвяціўшы яму адну са сваіх карцін, што захоўваецца цяпер у Рускім музеі ў СанктПецярбургу (Расія). На гэтым палатне Уладзімір Данілавіч адлюстраваны ў звыклай для яго аратарскай позе. Жэстам правай рукі ён нібы запрашае хутчэй услухацца ў тое, што неўзабаве будзе сказана...
    Спасовіч — эпоха ў гісторыі юрыспрудэнцыі, адвакатуры, эпоха ўвогуле ў жыцці расійскага грамадства другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя (памёр Уладзімір Данілавіч 26 кастрычніка 1906 года). Пра такіх кажуць асоба. 3 такімі лічаць за гонар падтрымліваць блізкія, сяброўскія адносіны.
    ^^ШіВі^
    ВЁСКА ЛЫСКАЎШЧЫНА, КАЛЯ СТАНЦЫІ ТАЛАЧЫН
    МІКАЛАЙ НЕЎРАЎ
    Наўкола, як кінуць вокам, першародныя ў сваім харастве краявіды. Да таго вабныя, што прымушаюць спыніцца ў захапленні і ад дзіўнага пачуцця замілавання, якое ахоплівае ўсю тваю душу, ад гэтай прыроднай чысціні і некранутасці. На нейкае імгненне нават забываеш, што пабачанае прысутнічае ў сапраўднасці. Адчуванне такое, нібы разглядаеш якуюнебудзь карціну непераўзыдзенага пейзажыста Вітольда БялыніцкагаБірулі, ці любуешся не менш дасканалым палатном нашага сучасніка Паўла Масленнікава. На пярэднім плане бачым маляўнічы пагорак ля ціхай рачулкі. Яго абступілі векавыя ліпы. Асобныя з дрэў да таго тоўстыя, што, калі б захацелася абхапіць ствол, спатрэбіліся б намаганні некалькіх чалавек. А яшчэ відаць, атуленая ліпамі, звычайная вясковая хата. Наўкола ж ляжыць дыван разнатраўя, сатканы з дзівосных кветак і зёлак, сярод якіх шмат рэдкіх і, каб даведацца, як каторая называецца, не лішне зазірнуць у даведнік па раслінах. Уверсе ж, зразумела, блакіт неба, на якім ні хмурынкі і толькі на гарызонце праплывае адзінокае воблачка, вельмі падобнае на кучаравае ягня, што, гарэзліва сваволячы, адбілася ад маткі і цяпер сумуе ў адзіноце, шукае блізкую душу.
    Нібы ў рай трапіў, калі ён магчымы на зямлі. Але гэта — рэальнасць. I даўно памялела рачулка. I ліпы, у пошуме галін якіх чуюцца скаргі на цяжка пражытыя гады. I хата, якая настойліва кліча да сябе. А падысці
    317
    хочацца, бо толькі ступіўшы на ўзгорак, убачыўшы будыніну, напружыўшы зрок, можна заўважыць, што на сцяне яе быццам нешта знаходзіцца. Зрабіўшы яшчэ колькі крокаў, пераконваешся — гэта мемарыяльная дошка, а падобныя «аздобы», як вядома, абыдзе і на абычым не прымацоўваюць. Гэтая, як хутка высвятляецца, таксама невыпадкова з’явілася. Яна нагадвае, што ў гэтай хаце ў свой час жыў і працаваў вядомы рускі мастак Мікалай Неўраў.
    На прыканцы мінулага стагоддзя, калі Неўраў пасяліўся тут, хата адносілася да маёнтка Лыскаўпічына, які даў назву невялікай вёсачцы. Пасля яна злілася з больш буйнай Грыбіна і назва Лыскаўшчына надоўга забылася. He згадвалася яна і ў энцыклапедыях, у якіх змяшчаліся артыкулы персаналіі пра Неўрава, цяжка сустрэць яе і ў даследчыцкіх працах, прысвечаных жыццю і творчасці гэтага выдатнага мастакарэаліста. А між іншым, Неўраў, калі жыў у маёнтку, дасылаючы лісты сябрам і знаёмым, заўсёды ўказваў такі адрас: «в. Лыскаўшчына, каля станцыі Талачын МаскоўскаБрэсцкай чыгункі».
    На гэта была значная прычьша. Цяпер Лыскаўіпчына знаходзіцца ў нейкіх пяці кіламетрах ад раённага цэнтра Круглае, на той час — невялікай вёскі Круглова, пра якую ведалі толькі ў гэтых мясцінах. Іншая справа чыгуначная станцыя. Па тагачаснай завядзёнцы пры кожнай з іх абавязкова працавала пошта, якая рассылала атрыманую карэспандэнцыю ў радыусе дваццаці вёрст. Таму Неўраў загадзя клапаціўся, каб лісты, пасланыя яму, не згубіліся і своечасова знайшлі адрасата.
    Пра Лыскаўшчыну ўспомнілі нядаўна, у верасні 1998 года. Успомнілі на дзяржаўным узроўні, мясцовыя ж аматары даўніны заўсёды памяталі пра яе. У Круглянскім краязнаўчым музеі захоўваюцца рэпрадукцыі асобных работ Неўрава і копія адной з іх. Рэпрадукцыі ёсць у Грыбінскай сельскай бібліятэцы. Тады, у верасні 1998га, было вырашана правесці ў Магілёве міжнародны пленэр па жывапісе, прысвечаны памяці Мікалая Васільевіча, запрасіўшы мастакоў з Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі і нават аднаго, Трынэля Лука, з Францыі. А які пленэр без Лыскаўшчыны? Спешна павесілі на доме, у якім жыў Неўраў, мемарыяльную дошку, пабудавалі альтанку, не забы
    318
    ліся добраўпарадкаваць магілу, да якой не даходзілі рукі. А паколькі пленэр быў пленэрам памяці Неўрава, дык і ва ўвесь голас загаварылі пра Неўрава, нарэшце зразумеўіпы, што ён аднолькава належыць не толькі Расіі, а і Беларусі. Як той жа БялыніцкіБіруля, a таксама Ілья Рэпін, якія правялі ў нашых мясцінах не адзін год жыцця, а Вітольд Каятанавіч, да ўсяго, і нарадзіўся тут.
    Дык хто ж ён, знакаміты мастакперасоўшчык Мікалай Неўраў? Трэба адразу агаварыцца: Неўраў вядомы ў першую чаргу мастацтвазнаўцам, хоць і нельга сказаць, каб ён карыст