Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
й прыродзе, жыццю, знаходзілася перад небяспекай. Яе і агаляў у сваіх бытавых карцінах Неўраў, ствараючы такія шэдэўры, як «Гандаль». В. Стасаў, у прыватнасці, быў ад палатна такога ўражання: «Паглядзіш аднуадзіную секунду на гэтую карціну, і руская гісторыя ўваходзіць ў душу; доўгія стагоддзі і нязлічаныя пакаленні замучаных, не адпомшчаных і аблаяных паўстаюць перад вачамі».
324
За «Гандаль» Таварыства аматараў мастацтва прысудзіла Неўраву першую прэмію. Пасля гэтага мастак яшчэ з большым натхненнем працаваў у жанры, што на доўгія гады стаў для яго асноўным. Паказваючы цяжкае сацыяльнае становішча народа, паранейшаму звяртаў увагу на лёс жанчыны ў Расіі, у выніку жорсткай эксплуатацыі асабліва безабароннай.
Адзін за адным з’яўляліся палотны «Выхаванка», «Ля ложка хворай», «Хворая», «Прасіцельніца» і іншыя, у якіх талент Мікалая Васільевіча дасягаў яіпчэ больш высокай мастацкай дасканаласці. I гэта адбывалася адначасова ў двух накірунках. Узмацняліся выкрывальныя матывы, разам з тым паглыбляўся псіхалагізм. I паранейшаму, не зважаючы на тое, што аснова твораў не вызначалася навізной. Ды талент нязменна тварыў цуд. Знаёмае, вядомае па работах іншых мастакоў, нярэдка і паплечнікаў Неўрава, станавілася адкрыццём, як у карціне «Ля ложка хворай».
Галоўная «дзейная» асоба маладая жанчына, якая, наколькі відаць па яе спакутаваным твары, даўно хварэе. Яна пачынае здагадвацца, што спадзяванняў на выратаванне амаль няма. Аднак надзея, як заўсёды, памірае апошняй. Жанчына працягвае змагацца за жыццё. На жаль, у блізкіх спадзяванняў на лепшае не засталося. I папракаць за гэта іх нельга, бо яны ведаюць куды больш, чым яна. I муж, і старая маці з немаўлём. Аднак цяпер, калі завітаў урач, у чарговы раз у мужа з’явілася маленькае спадзяванне. Ён, праўда, нічога не пытаецца ў доктара, а толькі ўважліва ўзіраецца, як той правярае ў хворай пульс. Урач не можа вытрываць гэтага нямога запытання, адварочваецца. Спадзяванне, якое было з’явілася, згасла нібы кволы агеньчык свечкі на сіберным ветры.
Прадуманасцю кампазіцыйнага вырашэння, псіхалагічнай напоўненасцю вызначаецца і карціна «Прасіцельніца».
Старая жанчына прыйшла з нейкай просьбай да чыноўніка, а ён абыякавы да яе запатрабавання, яму няма ніякага дачынення да яе лёсу.
А вось лёс дзяўчыны з карціны «Выхаванка» вырашаны. Багаты родзіч прымусам аддае яе замуж. Тут жа і «ўратавальнік» — франтавы афіцэр, чалавек недалёкі: яго выдаюць вочы. Яны нейкія тупыя і, як у
325
таго чыноўніка, абыякавыя. Ды і чаго хвалявацца, калі ўсё ідзе належным чынам. Застаецца пачакаць, калі зробіць сваю справу святар. Дзяўчына ж з пакорай, праз якую праступае роспач, безнадзейнасць, акідае позіркам багатую абстаноўку ў пакоі, якая цяпер ёй асабліва чужая, ненавісная.
Глыбіня распрацоўкі сюжэтнай сітуацыі вылучае з шэрагу палоцен Неўрава на сацыяльную тэму карціну «Пратадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», напісаную ў 1866 годзе. Гэта адна з найлепшых работ у галіне метаду крытычнага рэалізму і па сваім выкрывальным пафасе, па аднадушнаму меркаванню крытыкі набліжаецца да аналагічных твораў Пярова, а таксама да п’ес Астроўскага. Неўраву, бадай, даводзілася прысутнічаць у час падобнага ўхвалення, інакш наўрад ці змог бы, нягледзячы на свой вялікі талент, дасягнуць такой праўдзівасці і перакананасці.
А яна найперш у вобліку пратадыякава, агромністая фігура якога запаўняе ўсю прастору твора. Жадаючы як мага лепш задаволіць гаспадара, пратадыякан, закінуўшы галаву, ва ўвесь голас праслаўляе яго. Ад напружання нават сціснуў кулакі. Купец жа задаволены не толькі таму, што яму абяцаюць доўгіх гадоў жыцця. Да ўсяго яму прыемна ўсведамляць, што перад ім, багатым, а таму і ўсемагутным, ці не ўсе гатовы стаць на калені. Таму і пажаданні ў свой гонар успрымае як штосьці заканамернае. 3 саманадзейнай усмешкай, ён абыякава, нібы з паблажлівасцю, налівае ў бакал выканаўцы віна. I ў гэтым творы ўдала падабрана каляровая гама. Раса ў пратадыякана — яркасіняя, штаны ў купца ў «клетку». I іншыя адценні колеру падабраны так, што дазваляе вылучыць пратадыякана. Адсюль узмацненне і выкрывальных матываў. Паколькі на пратадыякана глядзіш асабліва ўважліва, не можаш не адчуць, у якім незайздросным становішчы апынуўся гэты прыслужнік. А сам ён ці здагадваецца? Хутчэй за ўсё над падобным пытаннем і не задумваецца. Для яго галоўнае прыслужыць, атрымаць грошы.
У 1887 годзе Неўраў вярнуўся ў вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Цяпер у якасці выкладчыка. Мікалаю Васільевічу было чаму навучаць сваіх выхаванцаў. Ды і яны бачылі ў асобе Неўрава творцу,
326
прыклад якога варты пераймання, захапляліся яго лепшымі работамі, падзялялі тыя высокія ацэнкі, якія давала ім крытыка і грамадскасць.
Аднак жыццё непрадказальнае. Тым больш творчае. У ім далёка не заўсёды ўсё адбываецца па ўзыходзячай лініі. Нярэдка надараецца і так, што чалавек, пакарыўшы якуюнебудзь вяршыню, пасля не толькі можа ўзняцца вышэй, а і не здатны ўтрымацца на ёй. Так сталася і з Неўравым. У яго творчасці з канца 1860х гадоў пачаў назірацца спад, хоць паранейшаму пісаў шмат.
Новыя творы не неслі той унутранай, псіхалагічнай глыбіні і навізны, як дагэтуль. Неўраў з «паражэннем» змірыцца не мог. Ажыццявіў у сацыяльным жанры карціны «Пахаванне селяніна», «Споведзь», «Паніхіда на вясковых могілках», «Вялікі выйгрыш» і іншыя творы. Але паступова наступіла творчая апатыя. Hi за што не хацелася брацца.
He паспрыяла актыўнасці Неўрава і стварэнне ў 1871 годзе Таварыства перасоўных мастацкіх выставак, у якое ўвайшлі аднадумцы Мікалая Васільевіча. Яны адразу запрасілі яго для ўдзелу ў будучых экспазіцыях. Неўраў згадзіўся толькі ў 1881 годзе.
Праўда, не сядзеў без справы. Захапіўся гістарычным жанрам. Паспрыяла тое, што Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў аб’явіла конкурс на лепшае мастацкае палатно з рускай гісторыі, які праводзіўся ў сувязі з запланаваным адкрыццём у сярэдзіне 1870х гадоў у Маскве Рускага гістарычнага музея. Тады Неўраў напісаў карціну «Раман Галіцкі выганяе папскіх паслоў». Сапраўдны поспех яму ў гэтым накірунку прынеслі палотны «Княжна Юсупава перад пострыгам» і «Патрыярх Нікан перад судом 1 снежня 1666 года».
Як відаць з назваў, творы пабудаваны на дакументальнай аснове. Неўраў узяў з рускай гісторыі сюжэты, поўныя драматызму, барацьбы за ўладу. У нечым ён працягваў праблематыку сваіх бытавых палотнаў. I там, і тут па сутнасці адно і тое ж: стасункі чалавека з уладай. Але калі ў апошніх сутыкненне адбываецца на ніжэйшым узроўні, дык у гістарычных карцінах звязана з вышэйшымі эшалонамі дзяржаўнай улады.
«Княжна Юсупава...» — адлюстраванне аднаго з найбольш трагічных момантаў з мінулага Расіі. Юсу
327
пава, як вядома, непачціва адазвалася аб царскай асобе, за што была пакарана. Княжну пастрыглі ў манашкі і адправілі на вечнае пасяленне ў Сібір. Неўраў з характэрным яму псіхалагізмам узнавіў тое, што мела месца тады, калі Юсупаву прымусова пазбавілі свецкага жыцця.
Нізкая столь памяшкання, дзе княжне зачыталі жорсткі прыгавор, сваім цяжарам гатова раздавіць яе, прыціснуць да зямлі. Ды Юсупаву нічым не спалохаеш, і гэта відаць па яе гордым і адначасова пагардлівым позірку. Яна аднолькава ненавідзіць і начальніка «Тайнай паліцыі» Ушакова, і ахоўнікаў, і катаў, якія зазіраюць праз прыадчыненыя дзверы, і архімандрыта. Ен, праўда, вылучаецца сярод прысутных тым, што, магчыма, яшчэ здатны на спагаду. Няхай і ў думках. Ва ўсякім разе архімандрыт паказаны ў цяжкім роздуме, якім — аднаму яму вядома. Сама ж Юсупава ў дадзены момант увасабляе і само жыццё, што працягваецца, у якія б цяжкія варункі чалавек ні трапляў. Вельмі да месца светлая сукенка княжны. Яна нібы прамень, які прабіваецца скрозь цемру, а прамень спрыяе квітненню жыцця.
У вучылішчы Неўраў працаваў да 1890 года. Напісаў сацыяльнабытавыя карціны «Агледзіны», «Сямейныя разлікі», «Мачалаў сярод сваіх прыхільнікаў». ...Недзе пасля гэтага пазнаёміўся з генералам Чарняевым. Міхаіл Рыгоравіч быў чалавекам знакамітым, і людзі да яго гарнуліся. Прываблівала і тое, што Чарняеў праславіўся ў розных баявых аперацыях, а калі пачалася вайна сербаў з туркамі, насуперак царскай волі, падаўся ў Сербію, стаў нацыянальным героем гэтай краіны. Відаць, багатая біяграфія Чарняева і падштурхнула да знаёмства з ім Неўрава. Можа, Мікалай Васільевіч збіраўся напісаць яго партрэт, ды па нейкай прьгчыне не змог ажыццявіць сваю задуму. Магчымы і такі варыянт: партрэт усё ж быў створаны, але згубіўся, як зніклі мноі ія творы Неўрава.
Праслаўлены генерал і вядомы мастак знайшлі паразуменне, а праз некаторы час і пасябравалі. Мікалай Васільевіч неяк паскардзіўся Чарняеву, што няма ў яго колішняга творчага імпэту, а многае з таго, за што бярэцца, не ўдаецца належным чынам ажыццявіць. Пры гэтым выказаў думку, што, відаць, трэба
328
змяніць месца жьгхарства, пакінуць тлумны горад, паехаць кудынебудзь у правінцыю, пажыць сярод простых людзей.
Чарняеў ухваліў гэтае жаданне і вырашыў дапамагчы, прапанаваўшы свайму новаму сябру перасяліцца на лета ў маёнтак Лыскаўшчына, які дагэтуль належаў жонцы Чарняева. Выбіраць не вьшадала, і Неўраў з радасцю згадзіўся на такі варыянт.
Часам, праўда, выказваецца іншы варыянт пераезду яго ў Лыскаўшчыну. Паводле гэтай версіі, маёнтак належаў нейкаму пану Лапандзіну, на якога Неўраў выйшаў праз сваіх знаёмых. Лапандзін і перадаў Мікалаю Васільевічу свой маёнтак у арэнду.
Адно дакладна вядома: едучы ў Лыскаўшчыну на лета, Неўраў застаўся там назаўсёды. I не толькі таму, што яму спадабалася маляўнічая прырода, магчымасць адпачыць. Чалавек таварыскі, Мікалай Васільевіч хутка зблізіўся з мясцовымі жыхарамі, у якіх знайшоў прататыпаў для сваіх будучых твораў. Сяляне, у сваю чаргу, палюбілі гасціннага «пана», які паводзіў сябе з імі нароўных, а не ставіўся пагардліва, як многія з тых, каму давялося выбіцца ў людзі.
Цяжка сказаць наколькі плённа працавалася Неўраву ў Лыскаўшчыне. Калі пра яго і ўвогуле звестак захавалася мала, дык пра гэты перыяд — тым больш. У большай ступені яны тьгчацца быту мастака...
3 пакалення ў пакаленне перадаюць жыхары навакольных мясцін звесткі аб тым, наколькі ў Мікалая Васільевіча быў прадуманы ўклад жыцця. Жывучы ў правінцыі, Неўраў не адмовіўся ад гарадскіх