• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    тамі ў Кіеве. Часта наведваўся і ў Мінск, дзе яго многія ведалі яшчэ па выступленнях з Кжыжаноўскім. Выязджаў у Вільню, гарады Полыпчы, дзе таксама карыстаўся поспехам у шматлікай публікі. I ўсё ж не мог не разумець, што належнай музьпінай адукацыі яму нестае. Урокі, узя
    342
    тыя ў Кжыжаноўскага і Банькевіча, хоць і далі шмат, але пачэрпнутыя ў час іх веды па музыцы ў многім знаходзіліся на аматарскім узроўні. Прафесіяналізму можна было дасягнуць толькі пры наведванні славутых музычных і культурных цэнтраў.
    Дзеля гэтага Міхаіл Карлавіч у 1860 годзе выехаў у Парыж. Аднак паколькі не ставіў мэты паступаць у якуюнебудзь вышэйшую ўстанову, у часе не быў абмежаваны, таму асабліва не спяшаўся. Па дарозе спыняўся ў асобных польскіх гарадах, дзе даваў канцэрты. У прыватнасці, выступіў у Варшаве, Кракаве, Вроцлаве...
    Найбольшы поспех Ельскага — яго выступленне ў Вроцлаве. Паслухаць яго сабралася публіка хоць і нешматлікая, але пасапраўднаму зацікаўленая — ама тары музыкі, якія не праміналі любой магчымасці сустрэцца з яшчэ невядомым выканаўцам. У сваіх найлепшых прадчуваннях тыя, хто прыйшоў у канцэртную залу, не памыліліся. Высокапрафесійная ігра ўразіла прысутных. Найперш іх увагу прьшдгнулі творы, наггісаныя самім выканаўцам. Асабліва спадабаліся Санатафантазія і канцэртная мазурка «Успамін аб Варшаве», a таксама Вялікая фантазія, у аснову якой Міхаіл Карлавіч паклаў польскія народныя песні.
    Выступаючы ў Вроцлаве, Ельскі не абмежаваўся толькі выкананнем уласных твораў. Праграму канцэрта ён склаў так, каб задаволіць розныя густы. У прыватнасці, прагучаў 24ы канцэрт Дж. Б. Віёці, Вялікая фантазія К. Ліпінскага на тэму оперы В. Беліні «Пурытане». Як свае, так і чужыя творы, выконваў з аднолькавым захапленнем і майстэрствам, укладваючы ў ігру ўсю душу: скрыпка гучала так непаўторна і чароўна, як бы з’яўлялася часцінкай яго самога — захопленага, апантанага, з высокім мастакоўскім густам і, безумоўна, таленавітага.
    Парыж падараваў Міхаілу Карлавічу сустрэчу з самім Анры В’ётанам.
    Праслаўлены бельгійскі скрыпач даўно зарэкамендаваў сябе ў музычным асяродку як непераўзыдзены выканаўца. Слава да яго прыйшла яшчэ ў 1834 годзе, калі В’ётан, знаходзячыся ў Вене, з вялікім поспехам сыграў скрыпічны канцэрт Л. Бетховена. Гэта было сапраўднае вяртанне выдатнага твора з небыцця і гэта
    343
    ж стала ўзыходжаннем самога В’ётана на вяршыню славы. Пасля Вены ён з поспехам выступаў у іншых знакамітых музычных цэнтрах Еўропы, сярод якіх былі Пецярбург і Масква. А з 1833 па 1840 год В’ётан выбраў для сябе месцам жыхарства Расію. Працаваў салістам у Пецярбургу, неўзабаве заняўся і выкладчыцкай дзейнасцю. У Расіі В’ётан напісаў самыя выдатныя свае творы — 4ы канцэрт для скрыпкі з аркестрам, фантазію апасіянату. А яшчэ апрацаваў для скрыпкі песні і рамансы А. Даргамыжскага і А. Аляб’ева, у тым ліку і знакаміты «Салавей» апошняга.
    Усяго гэтага Ельскі, які ўважліва сачыў за музычным жыццём, пастаянна цікавіўся нотнымі навінкамі, рэгулярна знаёміўся з літаратурай і перыёдыкай адпаведнай тэматыкі, не мог не ведаць. Ён і не марыў, што калінебудзь давядзецца сустрэцца з тым, каго крытыка называла адным з самых выдатных скрыпачоў рамантычнага кірунку. I вось магчымасць — ці не штодня быць са знакамітым майстрам. Слухаць разважанні В’ётана аб музыцы. У каторы раз падзяляць яго захапленне скрыігічнай ігрой. А галоўнае — назіраць, як скрыпка, дзякуючы чуйным пальцам В’ётана, робіць цуды. Якая гэта асалода, якое шчасце было слухаць настаўніка.
    А В’ётан, ці не з першых заняткаў адчуўшы, наколькі захоплены Ельскі ігрой на скрыпцы, хутка пачаў ставіцца да яго не толькі як да вучня. Іх зблізіла агульнасць поглядаў, аднолькавае паланенне перад яе вялікасцю скрыпкай. He так і іпмат часу прайшло, як настаўнік і вучань пасябравалі. А збліжэнне дало Ельскаму тое, пра што, едучы ў Парыж, ён і не думаў. В’ётан, убачыўшы ў ім паслядоўніка, прапанаваў выступаць разам. Чаго чаго чакаў Міхаіл Карлавіч, але такога?!
    Сказаць, што Ельскі ад радасці быў на сёмым небе, нічога не сказаць. Ён не мог паверыць, што такое магчыма. Мо, штосьці не даслухаў, не так зразумеў? Але гэта была рэальнасць. Праўда, не толькі рэальнасць, а і адказнасць. Найвышэйшая адказнасць. I яе заставалася замацаваць належным чынам. Каб апраўдаць давер настаўніка. Каб даказаць, што В’ётан у ім, сваім вучні, не памыліўся.
    Пачаліся сумесныя канцэрты. Спачатку Міхаілу Карлавічу, калі бачыў у залах зацікаўленыя, удзячныя
    344
    твары, здавалася, што ўсе прыйшлі перш за ўсё на канцэрт В’ётана. I ў гэтым ён не быў далёкі ад ісціны. Але тыя, хто ішлі слухаць ігру В’ётана, канечне ж, ішлі слухаць і яго, Ельскага, бо былі перакананы, што майстар такога высокага класу, як В’ётан, абыкаго не возьме выступаць разам. Іх спадзяванні апраўдваліся.
    Першыя канцэрты В’ётана і Ельскага прайшлі ў Парыжы, потым былі іншыя гарады Францыі. А пасля для Міхаіла Карлавіча пачалося турнэ па Германіі.
    Урэшце рэшт дарога прывяла яго ў Мюнхен. А ў Мюнхене тады працавала не меншая славутасць, чым В’ётан — нямецкі кампазітар і дырыжор Франц Пауль Лахнер. Трапіўшы на адно з выступленняў Ельскага, ён з прыемнасцю для сябе адзначыў, што гэты скрыпач не адносіцца да тых, хто, раз’язджаючы па гарадах, любой цаной дабіваецца прызнання, мяркуючы, што ў час папярэдніх выступленняў не быў належным чынам заўважаны і ацэнены. Валодаючы тонкім густам, Лахнер заўважыў, што для Ельскага музыка — гэта прызванне. Больш таго, ён адчуў, што ігра Міхаіла Карлавіча на скрыпцы вельмі дасканалая. Зразумела, яму не лішне было б і павучыцца. Ды не самому ж прапаноўваць. Лахнер, як бы паважна не ставіўся да тых, хто падабаўся яму сваім выканаўчым майстэрствам, не спяшаўся рабіць крок насустрач. I не таму, што ведаў сабе цану, а перакананы быў: куды большага поспеху можа дасягнуць творца, які сам зразумее, наколькі важна для яго яіпчэ падвучыцца.
    Першы крок насустрач, як і чакаў Лахнер, зрабіў Ельскі. Лахнер адказаў згодай. I зноў пачаліся для Міхаіла Карлавіча напружаныя дні вучобы. Напружаныя, але жаданыя. Як і кожнаму сапраўднаму творцу, Ельскаму было прыемна чуць пахвалу з вуснаў Лахнера. I не асабліва перажываў, калі настаўніку нешта ў яго ігры не падабалася. Разумеў, што ўсё выказваецца ад чыстага сэрца, з адзіным жаданнем — дапамагчы. Акурат так, як і падчас вучобы ў В’ётана. Праўда, з Лахнерам, як з В’ётанам, ён не пасябраваў. Ды не ў гэтым справа. Хапала і таго душэўнага адзінства, што яднала абодвух.
    Закончыўшы вучобу, Міхаіл Карлавіч даў некалькі канцэртаў, прыхільна сустрэтых аматарамі і знаўцамі музыкі. Цяпер было шмат часу падумаць, што рабіць
    345
    далей. Задача, якую ставіў перад сабой, збіраіочыся за мяжу, у Францыю і Германію, паспяхова была здзейснена. Можна, канечне, яшчэ затрымацца і ў Мюнхене, дзе за кароткі час знаходжання з многімі пазнаёміўся. Аднак Ельскі разумеў важную ісціну: у гасцях добра, а дома лепш. Таму і прыняў цвёрдае і канчатковае рашэнне — вяртацца ў Дудзічы.
    Дакладна невядома, калі ён зноў ступіў на родную пухаўскую зямлю. Меркаваць можна прыблізна. Як ужо гаварылася, Ельскі ў 1862 годзе ажыццявіў канцэртнае турне па гарадах Германіі. Тады ж, у Мюнхене, пазнаёміўся з Лахнерам. Вучоба магла доўжыцца некалькі месяцаў, ва ўсякім разе год ці крыху больш. Значыць, недзе ў 1864 годзе Міхаіл Карлавіч ужо быў у Дудзічах. I, як паказалі далейшыя падзеі, застаўся тут назаўсёды. Дудзічы сталі пастаянным прыстанішчам, аднак ён часта пакідаў іх — выязджаў у тую ж Вільню, у Мінск. 3 канцэртамі выступаў з нязменным поспехам.
    Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова яшчэ раз звярнуцца да старых падшывак «Внленского вестннка». У нумары за 28 лістапада 1867 года ёсць такое паведамленне: «У мінулуіо суботу, 18 лістапада, на канцэрце, дадзеным у зале дваранскага клуба панам Ельскім, сабралася шматлікая, але выбраная публіка аматараў добрай музыкі. Пан Ельскі належыць да шэрагу скрыпачоў, якія строга прытрымліваюцца класічных асноў мастацтва, якія ён не ахвяруе дзеля гучных эфектаў». Адзначалася, што публіка з асаблівай прыхільнасцю сустрэла творы самога выканаўцы, а <<ігра пана Ельскага вызначалася бездакорнай чысцінёй і прыемнасцю гукаў». Гэта найперш тычылася твора Ельскага «Вясна>>, а таксама «Ваеннага канцэрта» К.Ю. Ліпінскага.
    У Мінску Ельскі хутка стаў сваім чалавекам у музьгчных колах. Тых, хто кантактаваў з ім, прываблівала не толькі цудоўная ігра Міхаіла Карлавіча на скрыпцы. Ельскі быў высокаэрудыраваным чалавекам. Ён не толькі пісаў музыку, яшчэ і выконваў яе. Нельга не прыслухацца да меркавання А. Капілава: «Ён быў першым музыкальным крытыкам, які ўказаў на месца мастака ў справе эстэтычнага выхавання мас, на неабходнасць пастаяннага ўдасканальвання з тым, каб прынесці славу роднаму краю, свайму народу».
    346
    Намаганні Міхаіла Карлавіча ў галіне эстэтычнага выхавання народа далі жаданы плён. Ельскі — адзін з нямногіх, хто стаяў ля вытокаў Мінскага музычналітаратурнага таварыства, якое існавала ў першай палове 1880 года.
    Непасрэдным арганізатарам Таварыства быў А. Сакалоў, старшынёй выбралі К. Дзіберга. Ельскі ж, a таксама скрыпачы В. Нядзведскі, Л. Ступель, піяністы А. Марбург, К. Пелегрыні і іншыя з’яўляліся найбольш актыўнымі ўдзельнікамі гэтага таварыства. A наколькі шырокія задачы ставіла яно перад сабой, відаць са статута, зацверджанага 24 верасня 1880 года. Меркавалася адкрываць музычныя школы, падтрымліваць здольных кампазітараў і выканаўцаў, часта збірацца разам, арганізоўваць канцэрты дзеля павышэння майстэрства. Таварыства мела літаратарную, харавую, аркестровую і драматургічную секцыі. У час канцэртаў, якія наладжваліся рэгулярна, удзельнікі таварыства выступалі не толькі са сваімі творамі. Вялікая ўвага надавалася ўсяму лепшаму, што бьшо створана на той час у галіне музычнай дзейнасці. Сімфанічны аркестр выконваў сімфоніі I. Гайдна, Л. Бетховена, уверцюры Дж. Расіні, Ф. Абера і іншых знакамітых кампазітараў, чыя творчасць мела сусветную вядомасць. Перад пачаткам канцэртаў расказвалася аб жыцці і творчасці славутасцей, каб публіка лепш успрымала іх творы.
    Роля такога дакладчыка нярэдка адводзілася Ельскаму. Але найбольшае задавальненне ён атрымліваў тады, калі мог гаварыць пра сваіх, беларускіх, кампазітараў і выканаўцаў, многія з якіх з’яўляліся яго сучаснікамі. Іх жа дзейнасць актыўна прапагандаваў у перыядычным друку, а таксама на старонках музычных даведнікаў, што выходзілі не толькі ў Расіі, але і за яе межамі.
    Пра Ельскага, дзякуючы яго публікацыям у газетах і часопісах, хутка даведаліся рэдактары буйнейшых музычных выданняў, выдаўцы. Яны ахвотна