Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ды Мікешын не хаваў свайго тагачаснага захаплення сваёй карцінай. Па завяршэнні яе з непрыхаванай радасцю панёс твор на выстаўку, што арганізоўвалася ў Акадэміі мастацтваў. У галаве адна мройная думка змяняла другую. Як бы
365
там не было, а прозвішча яго як аўтара абавязкова трапіць у каталог, а гэта — першы крок да вядомасці. «Падбіраўся» і іншы, больш практычны меркантыльны варыянт: «а вось і купіць хтонебудзь маю карціначку сабе на сцяну ды раптам — як адваліць рублёў 25?!>>
Карціна называлася «Лейбгусары ля вадапою». I сапраўды прынесла Мікешыну першы поспех — за гэты твор Міхаіл Восіпавіч быў удастоены малога сярэбранага медаля. Строгае і аўтарытэтпае журы не звярнула ўвагі на такую «дробязь», як пініі, што апынуліся не на сваім месцы. Журы глядзела і ў перспектыву, а таму ўбачыла ў асобе Мікешына перспектыўнага і таленавітага мастака, якога своечасова і падтрымала. Цяпер гэтая карціна Мікешына знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
Адсвяткаваць такую значную падзею ў сваім жыцці ўзрушаны творца вырашыў так, каб запомнілася назаўсёды. Душа лунала ў завоблачных вышынях, ёй хацелася далейшага палёту, таму вечарам таго ж дня, калі быў уручаны дыплом, Міхаіл Восіпавіч, «маючы знаёмых у дэкаратыўнажывапіснай майстэрні Вялікага тэатра, зрабіў сабе наступнае арыгінальнае задавальненне: на страшэннай вышыні, у столі тэатральнай залы, ёсць круглая адтуліна, з якой вісіць велізарная тэатральная люстра з некалькімі сотнямі лямпаў (газавага асвятлення тады яшчэ не было ў Пецярбургу), у якіх гарэла масла. У гэтую дзірку ўваходзіць не толькі гарачыня і сажа ўсіх гэтых лямп, але і выпарэнні некалькіх тысяч чалавек публікі».
3 гэтай дзіркі, не без усмешкі ўспамінаў Міхаіл Восіпавіч, «мне ўпершыню і давялося пазнаёміцца з талентамі Марыо, Грызі, Тамберліка (пазней, калі я пасябраваў з апошнім, ён ні за што не верыў у магчымасць падобнага меламанства). Лежачы на бруднай падлозе, даводзілася глядзець з гэтай пякельнай дзіркі на кавалачак сцэны... Артысты бачны былі толькі тады, калі яны выходзілі раскланьвацца на выклікі публікі. Цяжка і сказаць, да якой ступені даходзіла гарачыня: скура лупілася з адкрытых частак цела — твару і рук, ды і добра, бо ад лямпаў мы... кожны раз ператвараліся ў арапаў».
Свята на гэтым не скончылася, свята працягвалася ў буднях. Мікешын, «лунаючы ў марах аб славе»,
366
цэлымі суткамі нічога не еў, а таму не паказваўся да крамніка, які яго рэгулярна «крэдытаваў», прасцей — даваў харчы з умовай, што калі з’явяцца грошы, той разлічыцца.
Ведаючы апетыт Мікешына, крамнік спачатку падумаў, што ён захварэў, але, убачыўшы студэнта не толькі здароваіа, а і вясёлага, зразумеў, што нешта ў яго жыцці адбылося важнае. А паколькі для яго сакрэтам не з’яўлялася, дзе Мікешын вучыцца, вырашыў даведацца праз знаёмых, у чым прычына такіх дзіўных паводзін маладога мастака. Калі ж пра ўсё пачуў, паспяшаўся ў госці: «прынёс ён даволі значны па памерах кавалак крамнаіа пірага з капустай і «маскоўскай каўбасы». I папрасіў «напісаць партрэт яго з жонкай...»
Ды Мікешыну пакуль было не да партрэта. У адной з газет ён прачытаў рэцэнзію на выстаўку ў Акадэміі мастацтваў і знайшоў ухвальнае слова пра сваю карціну. Працягваючы знаходзіцца ад радасці на сёмым небе, пабег да Нявы, наняў лодачніка, папрасіў яго пераправіць на другі бераг, а затым пакуль плылі назад, часу марна не траціў. Пачаў разважаць пра высокія «мастацкія матэрыі», якія лодачніка не цікавілі. Ды гэта не пакрыўдзіла. «Хочаш,— звярнуўся да яго,— я дам табе грывеннік, а ты са сваімі таварышамі пашлі ў партэрную і папрасі бутэльку піва. Вось там ты і прачытай ім у сённяшняй газеце артыкул аб выстаўцы».
Дамова аднак не была ажыццёўлена. «Заказчык» нечакана ўбачыў на беразе царскую світу. Як жа ён забыўся, што выстаўку, як паведамілі выкладчыкі, збіраўся наведаць сам імператар. Загадаў лодачніку як мага хутчэй веславаць да берага.
Імператар выстаўкай застаўся задаволены і набыў сабе карціну Мікешына. Гэта яшчэ больш акрыліла, і ўсе наступныя гады вучобы ў Акадэміі сталі для яго паступовымі крокамі па ўдасканаленні майстэрства. Працаваў Мікешын надзіва паслядоўна, нібы загадзя ведаючы, што дасягнуць чагосьці значнага можна толькі пераадолеўшы ўсе прыступкі да яго. А гэтымі «прыступкамі» сталі чарговыя медалі за лепшыя творы.
У 1854 годзе мастак быў узнагароджаны вялікім сярэбраным медалём, а праз два гады зноў атрымаў
367
Запрашэннс Рурыка на царства. Малюнак М. Мікешына
малы сярэбраны медаль. Нарэшце, у 1858 годзе карціна «Уезд графа Цілі ў Магдэбург» прынесла вялікі залаты медаль. Увогуле, за гады вучобы Мікешын атрымаў усе ўзнагароды, якія прысуджаліся тады ў Акадэміі мастацтва.
У тым жа 1858 годзе, скончыўшы поўны курс навучання, ён развітаўся з альмамадэр, маючы званне класнага мастака першага класа. Акрамя таго, вялікі залаты медаль даваў права працаваць шэсць гадоў за мяжой за кошт Акадэміі мастацтваў. Сам ён ужо абдумаў, у якую краіну спачатку паехаць, але даведаўся, што Аляксандр II аб’явіў конкурс на стварэнне манументальнага помніка «Тысячагоддзе Расіі», які планавалася ўзвесці ў Ноўгарадзе.
Гэта дата афіцыйна павінна была адзначацца ў 1862 годзе (годам заснавання дзяржавы лічыўся 862 год, калі, паводле легенды, варажскі князь Рурык разам са сваімі братамі быў запрошаны «правіць Руссю»). Да яе і планавалася ўстанавіць велічны помнік.
Прачытаўшы ўмовы конкурса, Мікешын загарэўся жаданнем прыняць у ім удзел. Здавалася б, гэта немагчыма. Скончыў жа ён Акадэмію мастацтваў як мастакбаталіст. Але Міхаіл Восіпавіч у многім з’яўляўся чалавекам непрадказальным — у мастацтве, дарэчы, падобная рыса не такая і благая, бо дазваляе смела брацца за новыя задумкі. А да ўсяго ён яшчэ, калі вучыўся ў Рослаўлі, даведаўся, што дзед пры смерці. Дзмітрый Андрэевіч абавязкова хацеў пабачыць любімага ўнука, а калі Міхаіл прыехаў, то дзеду і сапраўды засталося жыць няшмат. Ля ложка хворага ўнук правёў трое сўтак. Адразу ж, па прыездзе, вырашыў зрабіць дзедаў партрэт. Ды не намаляваць яго, a вылепіць з гліны галаву.
Ва ўспамінах Мікешын расказвае так: «Гэта была мая першая ў жыцці сур’ёзная работа па скульптуры. Я з натхненнем браўся за яе — дваццаць разоў у дзень, кожны раз працуючы па 5 ці 10 хвілін. Гліна была звычайная, жоўтая, і замест скульптурных стэкаў, аб якіх тады ў мяне не было ніякага ўяўлення, інстынктыўна дзейнічаў пальцамі, абломкамі лучынак і абрыўкамі грубай анучы».
Калі работа была завершана, Дзмітрый Андрэевіч папрасіў унука паднесці партрэт бліжэй, нахіліць, каб
369
лепш разгледзець. «Ніколі я не забуду,— прызнаецца Мікейіын,— уражання, якое зрабіла на яго мая скульптура.— Мішуха! Ты — мастак,— сказаў ён слабым голасам.— Імкніся, каб... ты мог трапіць у Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу, вучыся, вучыся,— мармытаў ён дранцвеючым языком.— Чалавекам бу...»
Канечне, такога вопыту ў галіне скульптуры было мала, каб стварыць нешта вартае ўвагі. Але гэта, калі кіравацца звычайнай логікай. У мастацтве свая логіка і свае законы... Законы, якія фармулюе талент, а чым ён больш значны, тым больш здатны здзейсніць неверагоднае. Так атрымалася і з удзелам Мікешына ў гэтым конкурсе. Аўтарытэтнаму журы было прадстаўлена 57 праектаў, сярод аўтараў якіх аказалася нямала вядомых скульптараў, а першая прэмія дасталася яму, 23гадоваму выпускніку Акадэміі мастацтваў і, як згадвалася, мастакубаталісту.
Помнік, як агаворвалася ва ўмовах конкурсу, задумваўся для ўвекавечвання рускага праваслаўя і расійскага самадзяржаўя. Такая ідэя выклікала пратэст з боку прагрэсіўна настроенага грамадства, якое бачыла ў апошнім сілу, што прыгнятала народ, пазбаўляла яго элементарных правоў, перашкаджала прагрэсу. Інакш глядзеў на помнік Мікешын. У яго стварэнні перш за ўсё мастак бачыў магчымасць паказаць вялізны шлях, пройдзены краінай за гады яе існавання, увасобіць яе лепшых людзей, якія ў розныя часы спрыялі развіццю і станаўленню грамадства. I хоць далёка не ўсё залежала ад самога Мікешына, ён у працэсе пабудовы манумента стараўся як мог, каб не толькі прытрымлівацца першапачатковага варыянту, унесці магчымыя ўдакладненні і змяненні.
Планавалася размясціць на мануменце звыш 120 скульптурных постацей (у асноўным партрэтных). Але да 1862 года заставалася не так і шмат часу, а калі прыняць пад увагу аб’ём работ, дык атрымлівалася, што кожны дзень на ўліку. А таму Мікешын не мог абысціся без памочнікаў. Патрабаваліся не толькі скульптары, а і архітэктары, інжынеры, не кажучы пра звьгчайных рабочых. I кожнаму трэба было паставіць канкрэтную задачу.
Каардынатарам усіх работ і прызначылі Міхаіла Восіпавіча. Афіцыйна яго пасада называлася дырэктар
370
па ўзвядзенні помніка «Тысячагодцзе Расіі». Але працаваць ён павінен быў пад наглядам генералад’ютанта Канстанціна Чэўкіна, які часта перашкаджаў амбіцыёзным умяшаннем у ход работ, нічога не заставалася, як пагадзіцца, каб імператарскі «куратар» пастаянна знаходзіўся поруч.
Для стварэння скульптурных постацей Мікешын узяў у памочнікі А. Апякушына, М. Чыжова, I. Шрэдара і іншых скульптараў, якія ў гэтай справе мелі вялікі вопыт.
Пачалася карпатлівая работа па стварэнні асноўных элементаў будучага манумента. На вялізным шары, які сімвалізаваў Рускую дзяржаву, меркавалася размясціць анёла з крыжам, які б благаслаўляў жанчыну на каленях. Шэсць скульптурных фігур, размешчаных унізе, як бы падтрымліваюць яе і кожная ўвасабляе пэўны перыяд праз воблік тагачаснага правіцеля расійскай гісторыі.
Выбар спынілі на Рурыку (862), князю Уладзіміру (988), Дзмітрыі Данскім (1380), Івану III (1462), Міхаілу Фёдаравічу Раманаве (1613), Пятру I (1721). Ніжэй павінен быў ісці барэльеф са 109 фігур: постаці цароў, прадстаўнікоў духавенства, палкаводцаў, пісьменнікаў, мастакоў...
Спіс афіцыйна зацвердзілі, і Мікешын не меў права ўносіць у яго ніякія змены.
Ды атрымалася інакш. Убачыўшы, што сярод пісьменнікаў не згаданы Мікалай Гогаль і Тарас Шаўчэнка, чыю творчасць ён вельмі цаніў і каго лічыў людзьмі, вартымі ўсенароднай любові, усё ж вырашыў зрабіць іх партрэты. Чэўкін і слухаць не хацеў аб гэтым. Тады Мікешын асмеліўся са сваёй прапановай звярнуцца да цара. Аляксандр II на яго пісьмовую прапанову адказаў наступнае: «Адлюстраванне Гогаля захаваць, а Шаўчэнкі, дапушчанае самавольна, зняць».
«Уратаваўшы» Гогаля, Мікешын асмеліўся яшчэ на большую самастойнасць — вырашыў не рабіць скульптурны партрэт Мікалая I. Чэўкін, калі даведаўся аб гэтым, месца сабе не знаходзіў. А Міхаіл Восіпавіч па ранейшаму насто