• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    а гаворыць вельмі шмат. I не толькі аб сумленнасці Ганны Дзмітрыеўны, калі чалавек не можа прайсці міма любой несправядлівасці і тым больш забойства бездапаможных людзей, якія ўжо не могуць пастаяць за сябе.
    Важна і іншае. На такі ўчынак Мікешына пайшла ў той момант, калі яе муж сам знаходзіўся ў небяспецы
    359
    і тыя ж французы маглі яго лёгка забіць. Яна не азлобілася, сваё гора здолела на момант забыць.
    Пра ўратаванага француза ў хуткім часе даведаўся і Восіп Ягоравіч, а па вяртанні дамоў пазнаёміўся з ім. Успрыняў усё спакойна, бо і сам быў салдатам. А як ваяваў, добра відаць са згадкі сына.
    Бацька Мікешына памфаў у 1867 годзе, калі Ганны Дзмітрыеўны не было ў жывых. Перад смерцю ён падазваў Міхаіла і падарыў вялікі сярэбраны гадзіннік. На адваротным баку яго, у самым цэнтры была «залатая ці пазалочаная пласцінка з лічбай «1812», ніжэй ініцыялаў — карона, а вакол надпіс: «Ад палкоўніка партызан камандзіра Фігнера». Яшчэ ніжэй: «Партызану Рослаўльскай коннай дружыны Іосіфу Ягоравічу Мікешыну». Такой узнагароды ад Фігнера ўдастойваліся нямногія.
    У Ганны ж Дзмітрыеўны на ўсё жыццё захавалася іншая памяць пра той баль, на якім яна бачыла Напалеона і яго акружэнне, пра падарункі, атрыманыя ад імператара. Калі Міхаіл быў ужо студэнтам Акадэміі мастацтваў і вольным слухачом Пецярбургскага універсітэта, у час аднаго з прыездаў на канікулы, маці вырашыла падзяліцца з сынам запаветным. «Аднойчы,— успамінаў Мікешын,— інтымна разгаварыліся, застаўшыся з мамай самнасам, яна асцярожна і з апаскай дастала са шкатулкі бледнаружовага колеру тафцяны мяшочак, развязала і падняла да маіх вачэй — нейкі шэранькі пыл... Але, мілы Міша. У такі тлен і я ператваруся, і ты. Гэта тлен чайнай ружы вялікага Напалеона Банапарта, а вось і пара пальчатак, ім жа падораных».
    Пра гэта маці расказала сыну, калі ведала, адчувала — не жылец яна больш на гэтым свеце. Сапраўды, хутка Ганны Дзмітрыеўны не стала.
    У такой сям’і, дзе былі моцныя маральныя асновы, і выхоўваўся будучы скульптар і мастак. Аднак не толькі бацькі паспрыялі, каб з сына вырас дастойны чалавек. Вялікі ўплыў на фарміраванне яго характару аказаў дзед па маці Дзмітрый Андрэевіч, які быў здаровы, жыццярадасны і пражыў больш за 90 гадоў. I з характарам аказаўся: «Усе суседзі цураліся яго, называючы атэістам, вальтэр’янцам і вальнадумцам». Але для гэтага былі падставы: «.. .ён не прытрымліваўся
    360
    пастоў, і тамы твораў Вальтэра з’яўляліся пастаяннымі яго настольнымі кнігамі».
    Унука Дзмітрый Андрэевіч надта не песціў і з ранняга маленства ставіўся да яго як да дарослага. Займаўся з Мішам фехтаваннем, вучыў барацьбе, бегу, правільна арыентавацца, а яшчэ кемнасці, уменню пастаяць за сябе. 3 жалезных прутоў зрабіў нешта падобнае на шнагі ці рапіры і наладжваў з унукам спартыўныя паядынкі.
    Яшчэ любіў Міша сваю няньку, якую, як і маці, звалі Ганка. Яна была з тых людзей, што прывабліваюць не знешнім, а ўнутраным хараством і душэўнасцю. Пазней гэта дало падставы Мікешыну зрабіць такі вывад: «Чым знешне больш агідны чалавек...— тым лепшай у яго павінна быць душа».
    I характар цётка Ганка мела далёка не ідэальны: кідалася ў вочы яе брыдкасць, але мела яна дзіўную чуласць і спагаду. Гэта Міша адчуваў на кожным кроку. Асабліва калі жылі ў вёсцы. Каб наняць гувернёра для хатняга навучання, сродкаў у сям’і не ставала, таму даводзілася хлопчыку задавальняцца жыцёвымі ўрокамі, якія давалі яму і самі бацькі, і дзед, і цётка Ганка. Ды яшчэ адзін добры чалавек сустрэўся на Мішавым шляху. Ён і далучыў хлоігчыка да мастацтва.
    Пра гэта Міхаіл Восіпавіч так успамінаў: «Пісаць алейнымі фарбамі пачаў яшчэ дома, у вёсцы, пад першапачатковым кіраўніцтвам вандроўнага іканапісца Ціта Андроныча. Гэты мілы, вясёлы і заўсёды падвыпіўшы дзядок навучыў мяне самога гатаваць і церці алейныя фарбы, ачышчаць і варыць канапляны алей, грунтаваць палатно і нават рабіць драўляныя падрамнікі».
    Споўнілася Мішу на той час чатырыпяць гадоў. I ён, маючы задаткі таленту, хутка засвойваў азы мастацтва: «Я чарціў і маляваў усё, што прыйдзе, бывала, мне ў галаву, таму да свайго дзесяцігадовага ўзросту я ўжо даволі бойка... маляваў».
    Тады ён вучыўся ў Рослаўскім пачатковым народным вучылішчы, што знаходзілася пры мясцовым трохкласным павятовым вучылішчы куды паступіў, калі споўнілася восем гадоў. А пасля было павятовае вучылішча. Бацька ўжо працаваў у Рослаўлі «саляным
    361
    Тыпы Магілёўскай губерні. Малюнак М. Мікешына
    прыставам», але ўсё адно сям’і жылося нялёгка, грошай не ставала.
    Тым не менш пра той час у жыцці Міхаіла Восіпавіча засталіся самыя светлыя ўспаміны. У сталым узросце ён любіў вяртацца ў гады маленства: «У такія хвіліны сузірання часта ўзнаўляеш сябе, якім быў гадоў дваццаць ці трыццаць назад, і зноў варушыцца рой малюнкаў мінулага. Вось далёка, далёка, у павятовым беларускім гарадку, самым ранкам са скруткам кніг у руках, з гарачымі калачамі ў кішэнях ідзе па вуліцы, пераскокваючы праз тумбы і пашчоўкваючы арэхі дванаццацігадовы хлапчук. Гэта я,— гонар маю прадставіцца. Ідзе, ці лепш сказаць, пераскоквае праз усё, што можна толькі пераскочыць, адплёўваючы па баках арэхавае скарлупінне і бармочучы фразы зубрэннем вывучанага напярэдадні ўрока з падручніка Усеагульнай гісторыі Кайданава,— ідзе ў павятовае вучылішча, дзе ён лічыцца першым вучнем па прадметах і апошнім па паводзінах...»
    А калі паступіў у пачатковае вучылішча, то быў самым малодшым па ўзросце і гэтаксама «першым па поспехах у ведах». Ён не мог пастаяць за сябе, і гэта давала падставы аднакласнікам часта патрабаваць у яго адкупную ў якасці піражкоў. Але так працягвалася нядоўга. Аднойчы, калі Міша спяшаўся ў вучылішча, па дарозе на яго напаў злы сабака і адабраў сняданак. Прыйшоў Міша ў клас ні з чым. Але аднакласнікі не паверылі яго расказу аб тым, што здарылася. I тут адбылося тое, што рана ці позна мусіла адбыцца. Міша кінуўся на крыўдзіцеляў з кулакамі. Сілы былі няроўнымі, але з гэтага моманту ён праслыў як «адчайны», і таму яго больш не чапалі.
    Неўзабаве з’явіліся і падставы, каб ставіцца да хлопца з павагай. Дапамагло гэтаму маляванне, якім Мікешын працягваў займацца і ў вучылішчы: «I як толькі заўважыў, што некаторыя сюжэты адлюстраваныя мною пачалі звяртаць на сябе ўвагу і цікаўнасць, я і пачаў у іх сябе ўдасканальваць, так што знаходзіліся пакупнікі з ліку багатых таварышаў — сыноў суседніх памешчыкаў». За адну работу звычайна атрымліваў па 10, а часам і 15 капеек, а гэта з’яўлялася прыкметным папаўненнем у сямейным бюджэце.
    363
    Скончыўшы павятовае вучылііпча, уладкаваўся чарцёжнікам на будаўніцтве МаскоўскаВаршаўскай шашы. Начальнікам канторы з’яўляўся В. Валяроўскі. Васіль Аляксандравіч багаты смаленскі памешчык не цураўся прыгожага пісьменства, сам пісаў літаратурныя творы. Даведаўшыся, што Мікешын не абмяжоўваецца асноўнай працай, а працуе і для сябе (хоць правільней сказаць «для продажу», каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча і сям’і), ацаніўшы належным чынам яго работы, Валяроўскі прапанаваў Міхаілу паступаць у Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу. He хаваючы сораму, Мікешын прызнаўся, што ў яго няма грошай на дарогу. Тады Васіль Аляксандравіч адвёз яго ў Пецярбург, узяўшы расходы на сябе. 16гадовы Мікешын трапіў у батальны клас прафесара Багдана Паўлавіча Вілевальда.
    3 1852 года і пачаўся для Мікешына шлях у прафесійнае мастацтва. Наперадзе былі шэсць гадоў вучобы ў Акадэміі. Паранейшаму даводзілася разлічваць толькі на самога сябе, бо з прыездам у Пецярбург і ўладкаваннем Мікешына ў Акадэмію дабрачыннасць Валяроўскага скончылася. Прасіць у бацькі (маці памерла) і асмеліцца не мог, той і сам ледзь зводзіў канцы з канцамі. А тут яшчэ «правінцыяналізм», якога Міхаіл не мог доўга пазбавіцца: «Быў і я малады і да такой ступені быў малады, што, нягледзячы на свой вялікі рост у васемнаццаць гадоў, я чырванеў ад сораму за свае падзіцячы ружовыя шчокі ды за дзіцячы пушок на верхняй губе і падбародку, які ні за што не рабіўся сапраўднымі валасамі. Слой правінцыяналізму густа пакрываў і мае думкі. Я выразна ўсведамляў гэта і нямала пакутаваў ад гэтага ўсведамлення».
    Апетыт Мікешын меў зайздросны — малады арганізм патрабаваў шмат калорый, а каб атрымаць іх, неабходна было «не менш як па 15 кап. штодзённа, прамяняць іх, гэтыя капейкі, ці на пячонку (з латка), ці на сасіскі, ці на іншую падыходзячую «страву». Грошы заставалася зарабляць шляхам, апрабаваным у Рослаўлі. Таму і пачаў шукаць «заказчыкаў». Пра высокае майстэрства пры гэтым не думалася — з задавальненнем афармляў этыкеткі для абгортак чаю, папяросаў... I не без карысці для сябе. За адзін малюнак плацілі па рублю, а выконваў яго, набіўшы
    364
    руку, за нейкую гадзіну. Пасля грашамі быў забяспечаны на цэлы тыдзень.
    Крыху пазней наладзіў сувязь з рэдакцыямі некаторых часопісаў, пачаў рабіць для іх ілюстрацыі. Плата аказалася большай, але паколькі ў мастакоўскім асяродку яшчэ не меў належнай вядомасці, такія заробкі перападалі не часта. У абодвух выпадках яны прыходзілі нерэгулярна. Чаго нельга было сказаць пра апетыт. Але нічога іншага не было. Даводзілася задавальняцца тым, што ёсць. А яшчэ марыць, што настане час, калі можна будзе не думаць аб хлебе надзённым.
    Гэты час і настаў куды раней, чым меркавалася. У тым жа 1852 годзе... Міхаіл спачатку і не здагадваўся, што яму ўдасца так хутка звярнуць на сябе ўвагу.
    Пачалося з таго, што Вілевальд даў сваім вучням заданне самастойна выбраць кампазіцыю для будучага твора і намаляваць яго. Кожны, стараючыся як мага хутчэй зрабіць гэта, браў за аснову «натуру», з якой давялося сутыкнуцца. Мікешын, як ён прызнаваўся, «сюжэтам для сваёй першай пробы... выбраў вясковы малюнак, падгледжаны... у нейкай чухонскай вёсачцы (паблізу Пецяргофа), дзе... давялося пабываць у аднаго земляка... Дзеючымі асобамі былі чухонскія дзеці і коннагрэнадзёры. Фонам для малюнка павінен быць двор, паўразбураныя павеці і платы».
    Заставалася ўзяць мальберт, пэндзаль, фарбы і за справу, «...але,— працягвае Міхаіл Восіпавіч,— паміж пабудовамі, адлюстраванымі на фоне, заставаўся свабодны прасвет, у якім неабходна было паказаць «далеч». На бяду маю, у эрмітажнай ці акадэмічнай карціннай галерэі мне вельмі спадабалася група ўпершыню ўбачаных мною іспанскіх «піній». Іх купалападобныя верхавіны, па перакананні маім, выдатна спалучыліся б на маёй карціне...» А калі выйсце знойдзена, дык навошта шмат разважаць! I вось праз некаторы час на «чухонскім двары разраслася раскошная група піній, а за імі, ля гарызонта» пэндзлем было запалена «полымя вячэрняй зары».
    «Проста цуд!» — і праз г