• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    аму ў 36м нумары за 1877 год і з’явілася аб’ява аб выпуску «Народных карцін». Гэты свой праект Мікешын ажыццяўляў разам з I. Сыціным, у выдавецтве якога «Народная крыніца» і пачалі друкавацца «Смяхотныя лісты».
    Шмат рабіў Міхаіл Восіпавіч (а ён быў чалавекам рэдкай працаздольнасці) і па афармленні кніг. З’яўляючыся вялікім прыхільнікам творчасці Шаўчэнкі, аб чым было сказана раней, ён збіраўся праілюстраваць усё найбольшае з напісанага Тарасам Рыгоравічам.
    378
    Задуманае ажыццяўляў паступова. У 1876 годзе для пражскага выдання «Кабзара» выканаў партрэт аўтара, у 1895—1896 гадах — партрэт Шаўчэнкі з бандурай і малюнкі для «Ілюстраванага «Кабзара», які выдаваўся ў Пецярбургу П. Бабкіным. Дзякуючы Мікешыну, мастацкую аздобу набылі «Вій» М. Гогаля, «Яўгеній Анегін» А. Пушкіна і іншыя творы вядомых пісьменнікаў. Шмат сяброў у яго было і сярод літаратараў, прыязныя адносіны ён падтрымліваў з кампазітарам А. Рубінштэйнам, мастаком I. Рэпіным і г. д.
    Быў знаёмы Мікешын з П. Чайкоўскім. Апошняя іх сустрэча адбылася незадоўга да смерці Пятра Ільіча, на кватэры вядомага кампазітара, у доме на Фантанцы. Мікешын прынёс некалькі ілюстрацый да твораў Шаўчэнкі. Чайкоўскаму спадабаўся малюнак на тэму паэмы «Кацярына». Госць адразу пакінуў на творы аўтограф. Падарыў Пятру Ільічу і акварэль «Фантазія», праўда, пры ўмове, што возьме з сабой для завяршэння, каб прынесці пры чарговым наведванні.
    Чайкоўскі застаўся задаволены і запытаўся, ці не хоча Мікешын, каб ён напісаў для яго ў дарунак якінебудзь твор. Адразу перапытаў, ці спадабаецца таму марш? Мастак быў у захапленні. Далей, як відаць з матэрыяла Мікешына «Памяці Чайкоўскага», апублікаванага ў свой час у газеце «Петербургская жнзнь», гаворка праходзіла наступным чынам:
    «А калі марш, дык, канечне, праграмны? — зноў запытаўся ён.— Якія матывы вы прапануеце?..
    Я сказаў, што родам з простай і беднай сям’і з галоднай Беларусі і што гэта можа быць выказана адной панурай народнай песенькай:
    Около реченькн молода ходнла, Ой люлн, люлн — ходмла.
    I тут жа я праспяваў матыў гэтай песні, а ён адразу запісаў — бездакорна дакладна».
    Нотнай паперы пад рукой не знайшлося, таму Чайкоўскі «пяром, ад рукі, чарціў лінейкай для нот». Мікешын не стрымаўся: «Але ж вы можаце забыць і не выканаць ваша раскошнае абяцанне?» Тады Пётр Ільіч узяў ліст паштовай паперы і напісаў на ёй:
    «Снм обеіцаю в нсполненнн обеіцання, данного Мнханлу Оснповнчу Мнкешнну, напнсать желаемый
    379
    мм марш co включеннем в него данной нм темы. П. Чайковскнй».
    Ніжэй гэтага абяцання стаяў радок нот і словы «Коло реченькн молода м т. д.».
    Калі б не смерць Чайкоўскага, несумненна, нарадзілася б яшчэ адна песня на яго музыку. Гэтым разам беларуская песня.
    Смерць не пытаецца, калі ёй прыходзіць. Знячэўку заспела яна і Мікешына. Адбылося гэта 31 студзеня 1896 года. Міхаіл Восіпавіч памёр ад сардэчнага прыступу, калі працаваў над афармленнем другога тома «Ілюстраванага «Кабзара».
    Пахавалі Мікешына на могілках АляксандраНеўскай лаўры ў Пецярбургу, у якім прайшла большая частка яго яркага і насычанага жыцця. Поруч знайшлі вечны спакой яго сябры А. Рубінштэйн, I. Гарбуноў і інш. У 1914 годзе замест часовага на магіле з’явіўся помнік, выкананы сынам Мікешына.
    «ДОБРЫ БЕЛЫ» Ў ГВІЯНЕ I ПЕРУ
    КАНСТАНЦІН ЕЛЬСКІ
    —Глядзі! — вужака?!
    Адзін з каланістаў усхапіўся з месца так імкліва, што лодка нахілілася, ледзь не зачарпнуўшы вады.
    — Спакайней, спакайней,— пачуліся галасы. Але ён не звяртаў на іх увагі, быццам і не чуў, бо быў захоплены пабачаным:
    — Божухна, ды такая вялікая!
    Нарэшце яго здзіўленне перадалося і іншым. Над абыякавасцю ўзяла верх звычайная цікаўнасць.
    — Дзе? — пачулася адразу некалькі галасоў.
    — Ды злева, ці не ля самага левага борта!
    — Дык не вужака гэта, а кракадзіл,— запярэчыў мужчына ў паношанай каўбойцы, які, адчувалася, даўно ў тутэйшых мясцінах, таму навучыўся адрозніваць звычайную вужаку ад кракадзіла. Але той, хто парушыў спакой, не здаваўся.
    — Які яшчэ кракадзіл?
    — Ды самы звычайны, толькі надта вялікі.
    — А таму і вялікі, што не кракадзіл гэта, а вужака. Пачакай, пачакай...
    Каланіст змоўк, збіраючыся з думкамі, стараючыся прыпомніць, дзе яму даводзілася нешта падобнае бачыць. Адчувалася, што прыпомніць яму ўдаецца з цяжкасцю — ад таго, як напружваў памяць, нават складкі на лбе з’явіліся, а вочы прыжмурыў так,
    381
    быццам спякотныя сонечныя промні яшчэ больш перашкаджалі яму.
    — Ну, канечне ж, вужака! — ускрыкнуў гучна і падаўся да самага борта, каб разгледзець у вадзе тое, што гэтак яго занепакоіла.
    — Асцярожней, асцярожней,— пачуліся галасы.— Чаго добрага лодку перакуліш.
    Ён як і не чуў гэтай перасцярогі. Толькі паўтараў:
    — Вужака, вужака... Як яна тут у іх называецца? Здаецца, баамурэна.
    — А мы гэта зараз паглядзім! — жандар, які дагэтуль спакойна сядзеў у лодцы, даючы зразумець, што гэтая спрэчка яго не тычыцца, таму ён ставіцца да яе абыякава, паволі ўстаў, узяў ружжо.— Дзе, кажаш, вужака ці кракадзіл?
    — Ды вунь,— умяшаўся ў гаворку і Ельскі, які таксама не надаваў асаблівай увагі спрэчцы.
    За спякотны дзень, а выплылі ў СенЛарэнц на досвітку, калі сонца не паспела абпаліць наваколле, хоць і пасля кароткай паўднёвай ночы, цяпер, улетку, і зранку дыхалася цяжка, не выратоўвала нават прахалода вады.
    Канстанцін Міхайлавіч стаміўся. Аднаго і чакаў, каб хутчэй настаў поўдзень, бо тады можна прыстаць дзенебудзь да берага, хоць сярод джунгляў гэта і нялёгка. He таму, што берагі крутыя. Яны якраз палогія. Раён маланаселены, а джунглі непраходныя і ад самага берага пачынаюцца такія зараснікі, што ступіш і лес, здаецца, праглыне цябе. У ім водзяцца розныя гады. Таму, каб адчуваць сябе бяспечна, месца стаянкі трэба выбіраць старанна. Пажадана там, дзе джунглі менш густыя і не падступаюць да самага берага. Аднак, колькі не ўглядаліся па баках, такога месца не знаходзілі, таму і плылі, не зважаючы, што сонца пякло нясцерпна.
    Ды спрэчка, якая ўзнікла паміж каланістамі, не магла пакінуць абыякавым Канстанціна Міхайлавіча, тым больш, што Ельскі даўно навучыўся добра распазнаваць розныя віды тамашняй «жыўнасці» і для яго адразу не выклікала сумнення, што за бортам ніякі не кракадзіл, а адзін з відаў мясцовьіх змеяў, якіх і сапраўды называіоць баамурэна. Ён пазнаў вужаку яшчэ далёка ад лодкі.
    382
    — Вунь, вунь! — Канстанцін Міхайлавіч падняўся ўслед за жандарам. Шырока раставіў ногі — і каб самому ўтрымацца, і каб лодку не раскачаць.
    — Вунь, кажаш? — жандар ускінуў ружжо. Паспеўшы сказаць: «Мы гэта зараз», ён прыцэліўся...
    Па тым, як у месцы, дзе знаходзілася вужака, пачалі распаўзацца чырвоныя плямы, сумнення не заставалася, што стралок ён вопытны.
    — Трэба ж, каб адразу пацэліць.
    — Гэта ж не ты, што і патронаў не набярэшся.
    — Чыя б казала, а чыя б маўчала.
    Жандар, працягваючы заставацца спакойным, хоць па яго твары можна было адчуць, што пахвальба прыносіць яму задавальненне, пачаў распараджацца:
    — Падцягвайце хутчэй да лодкі, a то цячэнне аднясе. Ды і бліжэй, бліжэй падплывайце.
    Гэтыя яго словы аказаліся дарэчы, бо цячэнне і сапраўды было хуткім, упусціш хвілінудругую, і забітую вужаку аднясе назад ці яна патоне — а гэтак жа хацелася паглядзець на яе зблізку.
    Была на тое і іншая прычына. Усе ведалі, што Ельскі не зза звычайнай цікаўнасці робіць гэтыя падарожжы, а старанна вывучае жывёльны і раслінны свет, таму і апынуўся ў гэтых маладаступных мясцінах. А яшчэ, што таксама ні для каго не з’яўлялася сакрэтам, прэпарыруе забітых жывёл, птушак, змей... Дык чаму не пазнаёміцца бліжэй з гэтай вялізнай вужакай, якая выклікала столькі спрэчак?!
    А жандар усё падказваў, як і што рабіць:
    — Бліжэй, бліжэй падплывайце. Толькі асцярожна, а то... Цячэнне, кажу, вас аднясе!
    Каланісты ўжо і без яго ведалі, іпто трэба спяшацца. Хто багор схапіў, хто сетку, каб «зачарпнуць» вужаку. Нарэшце гэта ўдалося. Тулава, праўда, пакуль знаходзілася ў вадзе, на паверхні паказалася толькі галава, але і гэтага было дастаткова, каб упэўніцца, што такія вялізныя асобіны не часта трапляюцца. Нават у гэтых трапічных мясцінах, дзе ўсё, здаецца, расце літаральна на вачах, дасягаючы вялізных памераў — настолькі спрыяльныя ўмовы для размнажэння і росту. Самае нечаканае, аднак, было наперадзе, калі вужаку з япічэ большай цяжкасцю даставілі на бераг. Яна і сапраўды аказалася баамурэнай — тым відам змеяў, які вылу
    383
    чаецца сярод іншых і даўжынёй, і аб’ёмам тулава, і памерам галавы. Але экзэмпляр, якога жандар падстрэліў, быў куды большым за сваіх суродзічаў. Калі Канстанцін Міхайлавіч змераў яго даўжыню, атрымалася ажно сем метраў.
    Ды на гэтым здзіўленне не скончылася. Ельскі, разумеючы, што пры такім спякотным трапічным надвор’і вужака доўга не захаваецца, пачаў адразу прэпарыраваць яе, як часта рабіў у «палявых» умовах. Скуру для чучала лягчэй захаваць, чым саму асобіну.
    Ускрыў баамурэну, дабраўся да страўніка, яіпчэ адзін надрэз і...
    — Ды зірніце! — цяпер ужо ён нагадваў таго каланіста, які не хацеў верыць сваім вачам, убачыўшы вялізную вужаку за бортам лодкі. I сапраўды, было чаму дзівіцца. Канешне, і раней у страўніку змей Ельскаму даводзілася знаходзіць яшчэ не перавараныя сярод рэшткаў ежы тых жа вужак, праўда, інпіага віду і нават кракадзілаў. Але гэты цягнуў няйначай за метр. Падобнага ніколі не сустракаў.
    Каланісты цесна акружылі Канстанціна Міхайлавіча, не хавалі свайго здзіўлення.
    — А калі ўскрыць яшчэ і кракадзіла? — прапанаваў нехта.
    — Чаму б і не?
    Ельскі дастаў яго са страўніка баамурэны, паклаў на траву.
    Рэзаў хутка, рухі нажа былі зладжаныя, прадуманыя — за гады, што займаўся прэпарыраваннем, набыў такі вопыт, што многае робіцца аўтаматычна. I трэба ж...
    Унутры гэтага кракадзіла быў меншы кракадзіл. Гэта стала ўжо такой нечаканасцю, што і выказаць немагчыма...
    Седзячы ля кастра, кожны пачаў успамінаць найболып дзіўныя выпадкі, сведкамі якіх надаралася быць. Нямала ажыло і гісторый, звязаных з тамашнімі змеямі.
    Было што ўспомніць і Канстанціну Міхайлавічу. Апавядальнікам ён аказаўся дасціпным. Ведаў, як зацікавіць слухачоў. Нярэдка на самым цікавым месцы абрываў гаворку, каб выклікаць яшчэ большы інтарэс. Часам пры гэтым пераходзіў на іншае, пудоўна веда
    384
    ючы, пгго цяпер яго субяседнікаў хвалюе толькі тое, чаго не дагаварыў. Аднак у гэтым і заключалася ўменне трымаць тых, хто поруч, у пастаянным напружанні, a тым самым