Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
х відаў, як ораняносец, электрычны скат, анаконда, двупалы і трохпалы лянівец, ягуар.
3 ягуарам, дарэчы, звязаны адзін выпадак, які адбыўся яіпчэ тады, калі Ельскі толькі прыехаў у Гвіяну. Неяк індзейцы прывялі да яго маленькага ягуара, якога напаткалі на лясной сцяжыне. Звярок
395
адбіўся ад маткі, людзей асабліва не палохаўся. Канстанцін Міхайлавіч вырашыў гадаваць ягуара, пакуль падрасце. I хутка пашкадаваў аб гэтым. Ягуар рос, здавалася, не па днях, а па гадзінах і да таго быў ненажэрны, што не хапала падстрэленых індзейцамі лятучых мышэй і птушак. Пачалі даваць яму курэй, якіх паядаў з зайздросным апетытам і яшчэ выказваў незадавальненне, падаючы такія страшныя гукі, што немагчыма было трываць. Ельскі падумваў ужо забіць яго. Ды ягуар атруціўся, калі схапіў галаву высушанай гадзюкі. Гэта яшчэ раз пераканала, якую вялікую небяспеку ўяўляюць гвіянскія змеі.
Праз некаторы час Ельскі даведаўся, што яны могуць нападаць на людзей не толькі ў джунглях, і ў вадзе. I расказаў пра гэта той жандар, з якім некалі ўпаляваў сяміметровага баацэўрыса. Гэткі ж баацэўрыс і напаў на жандара, калі той, надта не асцерагаіочыся, палез у раку за падстрэленай качкай. Раптам адчуў, як нехта штурхнуў у плячо. Падумаў, што падалося, але праз якое імгненне дзікі боль прымусіў азірнуцца. Глянуў — не па сабе стала. Вялізны змей кідаўся на яго, хапаў моцнымі зубамі за плячо і сіліўся пацягнуць на дно. Жандару, хоць і з цяжкасцю, удалося вызваліцца. Але нервовае ўзрушэнне не прайшло марна. Жандар праз некалькі дзён захварэў і шмат часу правёў у шпіталі.
Два гэтыя выпадкі, як і шмат іншых, пераканалі Канстанціна Міхайлавіча, наколькі трэба быць асцярожным. Ён ніколькі не сумняваўся, што прырода — храм, але гэта храм асаблівы, дзе нельга шкодзіць. Гэтым і кіраваўся ў паўсядзённай рабоце Ельскі, калі вучыўся чытаць кнігу прыроды, паступова далучаючыся да тых яе старонак, да якіх не дакраналася рука іншых.
У тым жа 1869 годзе Канстанцін Міхайлавіч пераехаў у Перу, дзе працавалася не менш плённа, чым у Гвіяне. У гэтых мясцінах наладзіў некалькі экспедыцый, у тым ліку і ў цяжкадаступныя раёны. Поспех пераўзышоў усе чаканні. Ельскі не толькі папоўніў сваю калекцыю, а і адкрыў новы від жывёлы. Добра абследаваўшы жывёльны свет у ваколіцах сталіцы Перу Лімы, ён перайшоў праз Кардыльеры, апынуўся на іх усходніх схілах, што межавалі з Эквадорам.
396
Праца ў гэтых раёнах праходзіла ў 1875—1878 гадах. Даследчык вывучаў у гэты час тэрыторыю ў вярхоўі Амазонкі.
1878 год стаў для Канстанціна Міхайлавіча апошнім годам яго знаходжання на амерыканскім кантыненце. Хацелася вярнуцца ў Расію. Пакідаў ён Перу з добрай памяццю аб сабе. У сэрцах людзей, якія ведалі яго, пакідаў памяць, калі можна так сказаць, рэальную. Менавіта дзякуючы Ельскаму ў горадзе Ліма, ён ужо на той час з’яўляўся вялікім прамысловым і гандлёвым цэнтрам, налічваў да ста тысяч чалавек, быў закладзены заалагічны сад, а пры ім пабудавана зала для выстаў.
Некаторы час Ельскі жыў у Варшаве, пасля назаўсёды пераехаў у Кракаў. Працаваў захавальнікам прыродазнаўчых калекцый у Акадэміі навук і прафесарам заалогіі на вышэйшых жаночых курсах Прамысловага музея. 1 як у Гвінеі, нярэдка перапыняў выкладчыцкую дзейнасць, не мог уседзець дома, хоць, здавалася б, можна было і адпачыць пасля экспедыцый. Тым больш, што з работы яго чакала любая жонка — у 1883 годзе Ельскі ажаніўся на сваёй дваюраднай сястры Алене Корсак.
Ды такі ўжо характар меў... У 1886 годзе ўдзельнічаў у геалагічнай экспедыцыі ў Брэтань, у 1890ым наведаў Далмацыю. Але гэтыя экспедыцыі, вядома ж, нельга параўнаць з тымі, што праводзіліся ў Гвіяне і Перу. Да іх Канстанцін Міхайлавіч пачаў усё часцей вяртацца ў думках, як і ўвогуле да гадоў, праведзеных там. Былі для гэтага і падставы. Слухачы курсаў, якія шмат начуліся пра падарожжа свайго выкладчыка, прасілі яго расказаць аб гэтым. А потым узнікла жаданне падрыхтаваць падарожныя нататкі да друку. У аснову іх Ельскі паклаў запісы ў дзённіку, выкарыстаў некаторыя лісты, якія дасылаў з Амерыкі.
Пачала нараджацца мемуарная кніжка «Папулярнае прыродазнаўчае апавяданне аб знаходжанні ў французскай Гвіяне і часткова ў Перу». Адначасова ён працаваў над даследаваннем «Аб узаемнай залежнасці геалагічных з’яў». Задумаў і падручнік па заалогіі.
Аднак ніводную з гэтых работ не завяршыў. 26 лістапада 1896 года Ельскага не стала. Незавершаныя ўспаміны былі апублікаваны ў Кракаве ў 1898 годзе —
397
атрымалася невялікая кніжка. He забыліся пра Канстанціна Міхайлавіча і ў навуковым свеце. Адзін з відаў лаўра ў яго гонар быў названы «Ocotea Jelsii» Часта карысталіся даследчыкі і багатай калекцыяй Ельскага, калі трэба было даць апісанне флоры і фаўны Гвіяны і Перу.
Калі ацэньваць здзейсненае ім, бадай, лепш не скажаш, чым зрабіў Адам Мальдзіс, які і вярнуў імя гэтага выдатнага вучонага і чалавека з небыцця: «Біяграфія Ельскага не вельмі багата на фантастычныя эпізоды, эфектыўныя прыгоды. Нягледзячы на тое што яго шлях пралягаў па экзатычных краінах, ён ні разу не тануў, не трапляў у кіпцюры драпежнага звера, не абрываўся са скал. I ўсё ж жыццё нашага земляка — гэта бесперапынны подзвіг, яркі прыклад штодзённага працавітага служэння навуцы, чалавецтву. Падарожнік і ўрач, батанік і заолаг, географ і геолаг, ён пакінуў прыкметны след у развіцці прыродазнаўства мінулага стагоддзя».
В^<^^Ш®
МАСТАЦТВА ЛЮБІЎ ДУШОЙ
АНДРЫЯН ПРАХАЎ
Быў канец мая 1880 года. Малады на той час, a пазней досыць вядомы падарожнік і белетрыст Уладзімір Кігн, які захапляўся жывапісам і паспеў зарэкамендаваць сябе ў друку пад псеўданімам Дзедлаў, на лета развітаўся са сталіцай і адпачываў у маёнтку свайго дзядзькі па маці, што знаходзіўся ў Рачагоўскім павеце. Дома нікога больш не было, і Уладзімір Людвігавіч, апынуўшыся адзін у сценах, якія памятаў з маленства, не надта сумаваў. Занятку хапала. Няхай і не тых спраў, што адразу даюць вынік. Праглядваў кнігі і часопісы, што ўзяў з сабой з Пецярбурга, парадкаваў розную карэспандэнцыю.
Спыніў позірк на пісьмах, атрыманых ад сяброў і цяпер, і раней. Даўнія, што паспелі адляжацца, усхвалявалі больш, чым новыя. З’явілася жаданне перачытаць іх, каб адвесці душу, у думках пагаварыўшы з тымі, хто далёка, але чыя прысутнасць і на адлегласці вельмі адчувальная і прыносіць не толькі радасць, а і душэўнае пастаянства, бо разумееш, што ў гэтым свеце ты не адзін.
Неўпрыкмет прабегла гадзіна, другая. Кігн спахапіўся, калі настаў час палуднаваць. Аднак толькі паспеў сесці за стол, сабраўшы сёетое з харчоў, як пачуў гукі званочка, што даносіліся з дзвярэй. Акно сталовай знаходзілася якраз насупраць ганка, і Кігн падышоў да яго, каб даведацца, хто б мог завітаць да яго.
399
Ля ганка стаяў даволі мажны, сярэдняга росту мужчына. На галаве ў яго быў жоўты саламяны капялюш, зпад якога віднеліся крыху пасівелыя кучары, зпад вялікіх залацістых акуляраў бачны былі шараватыя вочы.
I вочы, і паўнаватыя вусны ў незнаёмца нібы ўсміхаліся. Нешта вельмі знаёмае падалося Кігну ў гэтым нечаканым наведвальніку. А да ўсяго яго шырокая цёмнарусая барада.
Мужчына, быццам бываў тут неаднойчы, працягваў усміхацца і ўважлівым позіркам акідваў двор, дом. Няйначай заўважыў у акне гаспадара, ад якога, відаць, раней нямала чуў пра гэты маёнтак.
Хто ж гэта можа быць?
Позіркі іх нечакана сустрэліся. Сумнення ў Кігна не заставалася — гэта прафесар тэорыі і гісторыі мастацтва Пецярбургскага універсітэта Прахаў, у якога Кігн вучыўся. А пазнаёміўся ён з Андрыянам Віктаравічам за два гады да гэтага, завітаўшы ў часопіс «Пчела», дзе Прахаў быў адным з рэдактараў.
— Андрыян Віктаравіч! — крыкнуў праз вакно.— Я зараз.
I куляй — да дзвярэй.
Адчыніўшы іх, кінуўся насустрач, разпораз паўтараючы:
— Андрыян Віктаравіч! Андрыян Віктаравіч! Дарагі Андрыян...
Абняліся моцна, памужчынску. Абодва былі рады сустрэчы. Але Кігн у большай ступені. I не толькі таму, што з’явілася мажлівасць даведацца пра апошнія сталічныя навіны, а ў правінцыі адарванасць ад звыклага гарадскога жыцця вельмі адчувальная — таму і адчувальная, што яно стала звыклым, а без яго як бы нечага важнага нестае.
Прыезд Прахава выклікаў у Кігна радасныя пачуцці яшчэ і таму, што ведаў — з дзяцінства, развітаўшыся з роднай зямлёй, Андрыян Віктаравіч не быў на Беларусі, а па яго неаднаразовых прызнаннях, хацеў бы сюды наведацца. Ды ўсё неставала вольнага часу, a цяпер вось выбраўся.
— Магчыма, і не выбраўся б на радзіму...— Прахаў нібы прачытаў думкі Кігна.
400
Яны ўжо селі за стол, на які Кігн пастараўся выставіць ледзь не ўсе прысмакі, што знаходзіліся ў доме, чым здзівіў Андрыяна Віктаравіча, якому больш падабалася, калі сустрэчы з блізкімі людзьмі праходзяць куды больш сціпла. Але, каб не пакрыўдзіць гаспадара, толькі абмежаваўся кароткім: «Навошта столькі?».
— Магчыма, і не выбраўся б. Сам разумееш,— Прахаў падчапіў на відэлец крамяны засолены баравік,— колькі спраў у мяне. Тым больш, што родзічаў на Беларусі не засталося, з блізкіх хіба ты. А паехаць хацелася.
Кігну і самому карцела даведацца, што паклікала Прахава ў дарогу, але разумеў, прама запытацца — праявіць нетактоўнасць. Таму чакаў, калі Андрыян Віктаравіч нарэшце скажа сам.
— А заехаў цябе праведаць, бо гэта мне па дарозе.
— Па дарозе? — здзівіўся Уладзімір Людвігавіч.
— Па дарозе.
Прахаў яшчэ раз пахваліў баравікі, зазначыўшы, што такіх смачных не каштаваў з маленства, і толькі тады ўдакладніў:
— Ведаеш, куды я кіруюся?
— Куды?
— У Кіеў наш старажытны!
I паведаў Прахаў Кігну аб мэце сваёй паездкі. У Кіеве ён збіраўся даследаваць фрэскі святой Сафіі. Значыць, пасапраўднаму зацікавіўся і расійскай даўніной, а дагэтуль жа, як ведаў Кігн, ён аддаваў перавагу мастацтву Старажытнай Грэцыі, Егіпта.
Андрыян Віктаравіч працягваў:
— Ужо нейкі год, як мяне вельмі захапляе наша родная даўніна. Я табе раней на казаў, што падзяліўся неяк сваімі планамі адносна яе вывучэння з графам Талстым, міністрам народнай адукацыі, і ён, мушу сказаць, адразу падтрымаў мой намер, пайшоў насустрач. А з чаго пачынаць, калі не з Кіева? Вось дзе шмат працы. I якой?!
Узрушаны Прахаў падняўея з крэсла, пачаў хадзіць па пакоі — гаварыў эмацыянальна, захоплена:
— Гэта добра, канечне, што мы цікавімся той жа Стараж