Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
аць сваю калекцыю сябрам. Тыя, хоць і з цяжкас
390
цю, сабралі яму на дарогу 150 франкаў. Грошы невялікія, але гэта лепш, чым не мець у кішэні нічога.
Парусны фрэгат «Амазонка» адпраўляўся з Тулузы, і, як ведаў Ельскі, вёз не грузы, а некалькі соцень палітычных вязняў. Замест таго, каб утрымліваць у французскіх турмах, іх вырашылі выкарыстаць з большай аддачай для дзяржавы. У Гвіяне не хапала рабочых рук, а гэтыя злачынцы якраз маглі выправіць становішча, адбываючы катаргу.
Толькі злачынцы знаходзіліся ў лепшым становішчы, чым пасажыр, які меў дазвол на бясплатнае плаванне, падпісаны самім міністрам марскога флоту. Іх і кармілі большменш рэгулярна, і жытло ў іх было. Ельскаму ж нават не выдзелілі месца ў каюце, і на працягу некалькіх тыдняў яму давялося спаць, дзе папала. Звычайна на падлозе, а каб крыху ямчэй было, падсцілаў старыя канаты. Праўда, часам і шанцавала, калі знаходзілася месца ў гамаку, падвешаным паміж мачтамі. Ды на лёс асабліва не наракаў. Даўно звыкся, што на яго долю выпадае шмат выпраоаванняў. А яшчэ і ўпэўніўся, што іншыя трапляюць у куды больш безвыходнае становішча. А што казаць пра абарыгенаў, якіх заваявалі еўрапейцы?
Якое бязрадаснае жыццё ў іх, пераканаўся, калі падышлі да вострава Мадэра. Худыя, быццам шкілеты, мужчыны і жанчыны. Кволыя, дзеці хворыя на рахіт, апранутыя ў такія лахманы, што заставалася гадаць, апратка гэта ці шматкі таго, што раней называлася тканінай.
Дзеці, штурхаючы адзін аднаго, акружылі пасажыраў «Амазонкі». Але чым тыя маглі дапамагчы ім, не толькі абарваным, а і галодным? Члены ж каманды знайшлі своеасаблівы занятак. Кідалі ля глыбокага месца ў мора манету, і хлапчукі навыперадкі давалі нырца, каб адшукаць яе на дне і забраць сабе. Ад пабачанага станавілася балюча на душы і ўласныя перажыванні пасля гэтага станавіліся дробязнымі. Якніяк, а ў Гвіяне знойдзе занятак. Канстанцін Міхайлавіч хацеў рабіць чучалы мясцовых звяроў і птушак, збіраць розныя віды змеяў, насякомых. Дамову наконт гэтага перад тым, як сесці на судна, узгадніў з Прыродазнаўчым інстытутам. Там, хоць не дапамаглі сродкамі, да прапановы паставіліся зацікаўлена, таму можна
391
было спадзявацца, што па вяртанні праца не прападзе марна. А што чакае наперадзе гэтых дзяцей? Што чакае іх бацькоў? Галеча, смерць у раннім узросце. I гэтак з пакалення ў пакаленне.
Асабліва Ельскі пераканаўся ў сацыяльнай несправядлівасці, калі ў жніўні 1865 года «Амазонка» прыбыла ў горад Кайену, які з’яўляўся адміністрацыйным і гандлёвым цэнтрам Гвіяны. Размяшчаўся ён у прыгожым месцы — на востраве паміж вусцямі дзвюх рэк. Адна з іх і дала назву гораду, а другая — Магуры. Наўкола буяла паўднёвая расліннасць, быў свой Батанічны сад. У краіне было шмат плантацый кавы, цукровага трыснягу. Яны належалі не карэнным жыхарам. На долю індзейцаў, неграў, мулатаў заставалася толькі цяжкая, знясільваючая праца з ранку да вечара пад пякучымі промнямі сонца. Усімі ж нажытымі багаццямі распараджаліся еўрапейцы, якія прыехалі сюды ў пошуку лёгкага абагачэння і знайшлі сапраўдную «залатую жылу». На іх працавалі і катаржаненявольнікі, як і тыя, хто прыплыў разам з Ельскім.
Былі і нявольнікі іншага кшталту — еўрапейцы, якія таксама хацелі разбагацець, але трапілі ў залежнасць ад сваіх суродзічаў. Спакусіўшыся вялікімі заробкамі, яшчэ да выезду яны заключалі з уладальнікамі плантацый кантракт на некалькі гадоў. Паводле дамоўленасці бакоў, калі агавораны тэрмін заканчваўся, рабочых павінны былі бясплатна адправіць на радзіму. На практыцы ўмовы кантракта не дзейнічалі. Тых, хто прыязджаў на працу, жорстка эксплуатавалі, слаба кармілі, амаль не плацілі грошай і прымушалі знаходзіцца ў Гвіяне больш агаворанага тэрміну. Ды і да яго канца дажывалі нямногія, застаючыся назаўсёды на гэтай багатай, але чужой ім зямлі. Услед за імі прыязджалі іншыя, хто гэтаксама паддаўся абяцанням гандляроў жывым таварам і не ўтрымаўся перад спакусай хутка разбагацець.
«Бедныя людзі,— думаў пра іх Ельскі.— 1 нікому да іх няма справы, і ніхто ім не дапаможа, бо кожны сам вымушаны змагацца за выжыванне ў гэтым далёкім ад цывілізацыі кутку».
Спачатку Ельскі быў памочнікам фармацэўта ў аптэцы пры мясцовай бальніцы. А ў Батанічным садзе вывучаў лятучых мышэй, прэпарыруючы іх, робячы
392
чучалы. Адначасова занатоўваў свае назіранні. Увогуле, у час плавання, а таксама ў Гвіяне, вёў дзённік са спадзяваннем калінебудзь выдаць яго. А расказаць было аб чым, бо сутыкнуўся тут з многім, што еўрапейцам было невядома, ці з тым, пра што яны ведалі слаба.
Пасапраўднаму Канстанцін Міхайлавіч заняўся даследчыцкай працай, калі адміністрацыя Гвіяны прапанавала абследаваць катаржан, якія жылі на астравах Выратавання. Гэты архіпелаг складаўся з трох астравоў — Чортавага, Каралеўскага і Святога Жазэфа. На іх адбывалі ссылку алжырцы, якія выступалі супраць французскіх каланістаў. Яны жорстка эксплуатаваліся, а зза знясільваючай працы, кепскага харчавання многія знаходзіліся на мяжы смерці. Канстанцін Міхайлавіч павінен быў агледзець гэтых бедалаг.
Ён займаўся не толькі лекарскімі справамі — абследаванне заняло не так і шмат часу. Яго ўвагу прыцягнулі птушкі, якіх на астравах было вельмі шмат і розных відаў. Як лавіць іх хутчэй і прасцей, даведаўся ад абарыгенаў. Яны паказалі спецыяльныя трубкі, што памясцоваму называліся сарбаканы. Адзін канец такой трубкі ўстаўляўся ў рот, а з другога канца клаўся спецыяльны гліняны шарык. Трэба было падабрацца да пярнатых як мага бліжэй, а на астравах яны не вельмі баяліся людзей, накіравадь гэтую арыгінальную «зброю» ў бок стайкі і рэзка, наколькі магчыма, дунуць у трубку. Шарык вылятаў і трапляў у адну з птушак. Іх на галінках звычайна сядзела вельмі шмат, таму не выклікала вялікай цяжкасці «падстрэліць» каторую.
А яшчэ Канстанцін Міхайлавіч збіраў ракаў, марскіх зорак. Траплялася яму шмат каралаў — белых, жоўтых, чырвоных. Тут прасіў дапамагчы арабаў, якія ахвотна згаджаліся, бо Ельскі ставіўся да іх з павагай, заўсёды бачыў роўных сабе. У сваю чаргу і арабы, і індзейцы, і негры, і мулаты інакш яго, як «добрым белым» і не называлі. А пазней адзін з абарыгенаў сказаў: «Адразу можна зразумець, што вы не мясцовы — размаўляеце са мной ветліва, як з чалавекам». Пад «мясцовымі» той абарыген меў на ўвазе белых каланізатараў.
На астравах Ельскі сабраў і багатао калекцыю мураўёў — да ста відаў. Некаторыя асобіны дасягалі ў
393
даўжыню 4 сантыметраў. Зацікавіўся асцыдыямі. Гэта унікальны від у марскім свеце. Асцыдый налічваецца ажно каля двух тысяч разнавіднасцей. I самых розных памераў: даўжынёй ад 0,1 міліметра да 50 сантыметраў. Асцыдыі — без шкілета, даючы патомства, яны выкарыстоўваюць палавое і бясполае размнажэнне. Па меры папаўнення калекцыі Ельскі частку яе рэгулярна адсылаў у Еўропу.
Праца на астравах Выратавання працягвалася год, а па вяртанні ў Кайену яму прапанавалі месца выкладчыка батанікі і земляробства ў мясцовым вучылішчы. Але гэтая праца прыносіла мала задавальнення. Хацелася пабываць у маладаступных раёнах, бо добра ведаў, дзе менш бывае еўрапейцаў, асабліва унікальная флора і фаўна. Таму праз некаторы час зрабіў падарожжа па рэках Ко і Аяпок.
Пашчасціла напаткаць цэлую калонію ібісаў — птушак, што адносяцца да атрада галянастых. Ногі і дзюба ў іх доўгія, а ўнізе ногі загнутыя ці пашыраныя, гледзячы да якога віду адносяцца. Усяго ж, як даведаўся пасля, ібісаў налічваецца 31 від. He такія і малыя яны памерам — ад паўметра да 80 з нечым сантыметраў. Калі ўпаляваў некалькі, здзівіўся, што падобных бачыў і на радзіме. Там яны, праўда, называюцца інакш. Адны — каравайкамі, другія — коўпіцамі.
Вяртанне ў думках да родных гоняў, бацькоўскай зямлі ўзрадавала — ёсць жа і ў яго куток, пра які ніколі не забыцца — і адгукнулася самотнасцю, а ці ўдасца яшчэ калінебудзь выбрацца туды, дзе прайшло маленства, засталіся дарагія на ўсё жыццё краявіды?
Падарожжа па гатых рэках стала карысным і з практычнага боку. Дагэтуль Канстанцін Міхайлавіч сутыкаўся з цяжкасцямі ў вырабе чучалаў. Гэтая работа ўвогуле карпатлівая, займае шмат часу. А да таго заўсёды трэба мець пад рукой матэрыял, які тут даводзілася эканоміць,— паперу, гіпс, крухмал. Абарыгены ж прапанавалі свой спосаб. I стала атрымлівацца надзейней, і хутчэй.
Былі ў Ельскага і іншыя паездкі ці, як ён пісаў у сваіх дзённіках, экспедыцыі. Звычайна браў у памочнікі некалькі абарыгенаў, але, надаралася, адпраўляліся з ім і некаторыя каланісты. He столькі каб дапамагчы, колькі зза цікаўнасці, бо начуліся аб
394
занятку Канстанціна Міхайлавіча і на свае вочы хацелі паглядзець, як ён працуе. Ельскі ніколі не адмаўляўся ад такіх спадарожнікаў, калі бачыў, што чалавек неабыякавы да прыроды.
Каланісты ўпершыню і пазнаёмілі яго з плантацыямі кавы. Убачыў іх Ельскі ля пасёлка Лоран, што знаходзіўся ўверх па цячэнні ракі Мароні. Сваё ўражанне занатаваў у дзённіку: «Кававае дрэва заўсёды цудоўнае — ці пакрытае белымі, злёгку араматнымі кветкамі ці цёмначырвонымі ягадамі. Я ніколі не бачыў на кававым дрэве насякомых».
Лепш за ўсё было падарожнічаць, калі побач знаходзіліся індзейцы. Яны і на вадзе, і на сушы былі добрымі следапытамі. Асабліва, калі даводзілася прабірацца праз непраходныя джунглі. Праваднікі з карэннага насельніцтва лёгка арыентаваліся, ступалі ціха, асцярожна, умелі пераймаць галасы звяроў, птушак, па ледзь прыкметным следзе дакладна вызначалі, хто прайшоў перад гэтым — чалавек ці звер, а калі звер, то які ён — драпежнік або не. Яшчэ індзейцы цудоўна разбіраліся ў асаблівасцях раслін, што ў джунглях таксама важна. Яны адразу падказвалі, якія ядомыя, якія можна выкарыстоўваць як лекі, а якіх трэба асцерагацца, бо яны атрутныя.
Улетку 1869 года з індзейцамі Ельскі накіраваўся ва ўнутраныя раёны Гвіяны, дзе, як даведаўся, гняздуюцца рэдкія віды папутаяў — серны, а ў рэках Аяпок і Уаслу, па якіх плылі, вадзіліся разнавіднасці кракадзілаў, якіх больш нідзе не напаткаеш — так званыя кайманы. I ўсё ж, бадай, больш прываблівала Канстанціна Міхайлавіча магчымасць пазнаёміцца з чапляймішэль, пра якую начуўся шмат і якую, на жаль, ніколі не бачыў. А мішэль стала вядомая ва ўсім свеце дзякуючы прыгожым пер’ям, якія выкарыстоўвалі для аздаблення жаночых капялюшыкаў. Хацелася ў калекцыі, якая пастаянна папаўнялася, мець і чучала гэтай птушкі, як і такіх экзатычны