Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
лецтва таго, і звярнуўся Перасветаў, жадаючы служыць Маскве. У адным з твораў чытаем: «14 ты, государь, образцы службы моея смотрнл, н Мнхайлу Юрьевнчу же дал. 14 Мнхайло Юрьевнч образца посмотрнл н тебе, государю, службу мою похвалнл, н обо мне тебе, государю, попечаловался».
Пад Міхайлам Юр’евічам маецца на ўвазе баярын Захар’ін. Ён быў не толькі вядомым дзяржаўным дзеячам, а і ваяводам, які праславіўся як знаўца артылерыйскай справы. Таму прапанова Перасветава аб стварэнні майстэрні, дзе б вырабляліся шчыты па ўзору, прадстаўленым ім, была ўхвалена. Верагодней за ўсё шчыты, зробленыя ў той майстэрні, неўзабаве былі выкарыстаны ў час баявых дзеянняў.
Але ў сваіх пачынаннях Перасветаў нядоўга карыстаўся падтрымкай Міхаіла Юр’евіча. Захар’ін памёр. Пасля гэтага Перасветаў у Маскве стаў нікому непа трэбны. Па яго прызнанні, служба «задлялася» на адзінаццаць гадоў — столькі часу Іван Сямёнавіч быў
9
прадастаўлены самому сабе. Нікому да яго не было справы. Баяры, карыстаючыся малалецтвам Івана IV, больш клапаціліся аб вырашэнні сваіх праблем, чым аб агульнадзяржаўных інтарэсах. А што ўжо гаварыць аб лёсе нейкага прыезжага чалавека. Перасветаў так і не змог пасяліцца ў маёнтак, які яму быў падораны.
Прыязнае ж стаўленне да сябе па прыездзе ў Маскву Іван Сямёнавіч, відаць, адчуў таму, што ім паспела зацікавіцца Глінская. Яна праявіла не толькі звычайную добразычлівасць, з разуменнем паставілася да прапаноў, але, паколькі паходзіла са знакамітага роду, убачыла ў Перасветаве роднасную душу. Калі ж не стала і Глінскай, служба Перасветава зусім «замерла», а «вялікія людзі», якія «прнезжнх... не любят>>, пачалі яго абыходзіць увагай. Ніякіх вынікаў не давалі і спробы Івана Сямёнавіча прабіцца да цара.
Пашанцавала толькі ў 1549 годзе: «у праздннка во церквн Рожества пресвятой Богороднцы» ён змог наблізіцца да Івана IV, каб перадаць яму «две кннжкн с речамн царскнмн», якія былі ў свой час вывезены з Вялікага княства Літоўскага і «нз нных королевств». Цар, на жаль, з дарункамі ўважліва не пазнаёміўся. Яны аселі ў гасударавай казне, хоць Перасветаў быў «гораздо пожалован».
Звяртаючыся да Івана IV, ён меў на ўвазе не карыслівыя мэты, а хацеў па меры магчымасці і ўласнага вопыту дапамагчы цару ў дзяржаўным упарадкаванні Масковіі, таму ў тым жа 1549 годзе ўслед за «Малой чалабітнай» (яна была перададзена 8 верасня) накіраваў і другую — «Вялікую...». I дзейнічаў рашуча, асмеліўшыся нават заявіць Івану IV, што калі «не полюбнлося службпшко н речн» яго, то няхай «кннжкн» н «почеткн» верне. А мяркуючы, што перададзеныя матэрыялы раней маглі згубіцца, цяпер падрыхтаваў копіі «кннжнц».
На гэтым у біяграфіі Перасветава трэба паставіць кропку, бо далейшы лёс яго невядомы. А кніжкі захаваліся — «Казанне пра цара Канстанціна» і «Казанне пра МагметСултана», якія па жанру набліжаюцца да алегарычных аповесцяўпамфлетаў. Але хоць Перасветаў сцвярджаў, што напісаў іх па прыездзе ў Маскву, верагодней, яны з’явіліся зпад яго пяра
10
незадоўга да таго, як з «Малой чалабітнай» былі перададзены Івану IV. Падставы меркаваць так наступныя.
Якраз у канцы 40х гадоў, калі пачалася падрыхтоўка рэформ, накіраваных на ўмацаванне Маскоўскай дзяржавы, розныя сацыяльныя групы яе, пасапраўднаму зацікаўленыя гэтым, пачалі ўносіць свае прапановы. Адным з першых адгукнуўся вучоны афонскі манах Максім Грэк, які прыбыў у Маскву яшчэ ў 1518 годзе. Ён прапанаваў Івану IV «Главы поучнтельны начальствуюіцмм правоверно».
He застаўся ў баку і Ермалай Эразм, які ў сваю чаргу даваў Івану IV шэраг парад, што знайшлі ўвасабленне ў творах, названых «Трн веіцн от древннх». Эразм, выкарыстоўваючы гістарычны вопыт, раіў, як лепш змагацца з баярамі і іншымі праціўнікамі моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Ён не сумняваўся, што, прапанаваныя творы стануць «огненным оружмем» супраць непрымальнікаў рэформ, «смыслы нх пожнгая».
Іван IV атрымаў чалабітную і ад манахаў падмаскоўных мапастыроў, таксама сваім зместам скіраваную на ўмацаванне Русі. Ёсць меркаванні, што асобныя палажэнні, змешчаныя ў гэтым дакуменце, былі выкарыстаны пры складанні Стаглава. А наколькі цар востра адчуваў і разумеў становішча, якое склалася ў час безуладдзя, відаць з яго выступлення на Стаглавым саборы: «Горькая скорбь постнже нас, мне снротствуюшу, а царству вдовствуюіцу, н тако боляре нашм улучаше себе время, самн владеюіце всем царством самовластно, ннкому же возбранняюіцу йм от всякого неудобного начннання, н монм грехом н смротством й юностню мнозн междуусобною бедою погребленн быша зла... п многобезчнсленное кровопролнтне м пожженне н нстопленне... н отвсего бо вннде страх н душу мою й трепет в костн моя».
Відаць, Перасветаў зразумеў, што настаў момант, калі яму лепей за ўсё заявіць а(э сабе, нагадаўшы цару, што той можа спадзявацца на яго самаадданую службу. Таму і выпрацаваў шэраг праектаў аб ідэальным сацыяльным уладкаванні Маскоўскай дзяржавы. Тым больш што за сваё жыццё пабываў у многіх краінах, нямала пабачыў, яму было з чым параўноўваць, на што спасылацца, аргументуючы ў сваіх прапановах станоўчыя і адмоўныя моманты. А каб пераканаць Іва
11
на IV у тым, што праблемы рускага жыцця яго цікавяць даўно, не паставіў пад сваімі праектамі дату.
Але творы Перасветава трэба яшчэ разглядаць як помнікі грамадскапалітычнай думкі і ўрэшце рэшт помнікі літаратурныя. I не толькі Расіі, як сцвярджалася і паранейшаму сцвярджаецца. У крайнім выпадку Перасветаў падаецца як бы паза якойнебудзь краінай: «Пуоліцыст, прадстаўнік грамадскапалітычнай думкі...» (гл. артыкулперсаналію «Перасветаў Іван Сямёнавіч» у энцыклапедычным даведніку «Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X—XIX стагоддзі» (1995)). Усё ж трэба яго называць гтубліцыстам, літаратарам, тым жа прадстаўніком грамадскапалітычнай думкі Расіі і Беларусі, як гэта робіцца, напрыклад, у дачыненні да творчасці Сімяона Полацкага, які таксама ўнёс значны ўклад у развіццё дзвюх нацыянальных культур, літаратур і ўвогуле асветніцтва.
У казаннях Перасветаў як бы падагульняе вопыт дзяржаўнага кіравання і ўпарадкавання дзвюх дзяржаў — Візантыі і Турцыі. Але калі ў першым выпадку адчуваецца яго вялікая начытанасць, эрудыраванасць, то ў гаворцы пра Турцыю ён у многім ідзе і ад асабістых назіранняў, бо, удзельнічаючы ў баявых сутычках і ваенных канфліктах, мог пазнаёміцца і з будовай турэцкай арміі, і з палітычным ладам гэтай краіны. Тым не менш Перасветаў зазначае, што таксама карыстаўся асабістымі назіраннямі, і звяртаўся да шматлікай літаратуры.
Стаўленне да гэтых дзвюх краін у яго неаднолькавае. У Турцыі, нягледзячы на тое, што яна мусульманская, ці, як тады казалі, «басурманская», ён знаходзіць шмат станоўчага, таму і прапануе яе Івану IV у якасці ідэальнай дзяржавы. I наадварот, хоць Візантыя з Руссю былі адной веры, гэта не перашкодзіла Перасветаву ўбачыць у ёй шмат адмоўнага, і ён неаднаразова перасцерагае цара, каб той не паўтарыў памылак, зробленых у розны час візантыйскімі правіцелямі.
У літаратуры, у духоўным вопыце Перасветаў бачыў надзіва жыватворную і жыццядайную крыніцу. За прагу да ведаў паважаў і МагметСултана, бо той «снял образец жнтня света сего от хрнстнянскнх кннг», далучыў сюды веды, пачэрпнутыя з «греческнх кннг» і толькі пасля гэтага распачаў рэформы, якія з поспехам
12
можна пераняць Івану IV. He забываў нагадаць, што МагметСултан у ажыццяўленні планаў спадзяваўся і на сваё «образцовое вомнство». Дзякуючы гэтаму і выходзіў пераможцам у многіх войнах, заваяваў Візантыю, узяў свяшчэнны Царград. Тым самым «басурмане» пакарылі хрысціян, што, здавалася б, было немагчыма.
Але калі маскоўскія кніжнікі паражэнне візантыйцаў вытлумачвалі паслабленнем у іх хрысціянскай веры уплывам «лацінства», які пачаўся пасля прыняцця Фларэнційскай уніі, то Перасветаў прытрымліваецца іншай думкі, і ў гэтьгх меркаваннях і развагах куды бліжэй да ісціны: «...велможн греческня прн царе Константнне Нвановнче царьством обладалм н крестное целованне не во что же не ставнлн, нзменялн, м царство нзмытарнлн своммм неправымн суды, н от слез н от кровл хрнстнанской богатство свое наполннлн нечнстым собраннем, н самн обленнвеле за веру хрмстмянскую крепко стоятн, н царя укротндн ль воннства свонмн вражбамн н прелестнымн путямн ерестнымн н чародействы...»
Чым не сітуацыя, якая склалася на Русі, калі баяры, адчуваючы беспакаранасць, дбалі толькі аб асабістай нажыве: «велможн русского царя самн богатеют н ленмвеют, а царство его оскужают, м тем онн слугм его называются, что цветно н конно м людно выезжают на службу его, а крепко за веру хрмстлянскую не стоят, н люто протнв недруга смертною пгрою не нграют, тем Богу лгут н государю...»
Выкрываючы рускае баярства, мысліцель даводзіў Івану IV, што поспехі кожнага, хто знаходзіцца на дзяржаўнай службе, не павінны быць звязаны з яго саслоўным паходжаннем. Добрае імя кожны павінен даказаць канкрэтнымі справамі на карысць Айчыны. Таму МагметСултан і адмяніў прывілеі вяльможам, знішчыў так званую сістэму «кармленняў», жорстка караў хабарніцтва.
Разам з тым Перасветаў разумеў, што ўлада правіцеля будзе моцнай, калі побач акажуцца аднадумцы, гатовыя без прамаруджвання выканаць любы загад. Апору Ма™етСултан бачыў у «воннннках», а прасцей — у служылых людзях. Перасветаў раіў Івану IV, што трэба «вонннлка всегда череднтн, яко сокола, сердце ему веселмтн, нн в чем на него кручнны не допустнтн».
13
Карысць для дзяржаўнай казны стане большай, калі тыя, хто клапоцяцца аб паступленні грошай у яе, атрымаюць шчодрае ўзнагароджанне: «Который войн ннк лют будет протмв недруга государева нгратн смертною нгрою н крепко будет за веру хрнстнанскую стоятн, п но таковым воннннком ммяна возвышатн н сердца нм веселнтн, н жалованья нс казны своей государевы прнбавлнватн, н нным волнннкам сердца возвраіцатн, н к себе нх прнпуіцатн блнзко, н во всем нм верйтн, н жалоба мх послушатн во всем, н любнтн нх, яко отцу детей свонх, н бытн до ннх іцедру...»
Мудры цар, быў упэўнены Перасветаў, той, які не толькі аб служылых людзях дбае — «сердца воннннкам веселнт», а і прымае захады па ўзмацненні абароназдольнасці краіны: «войскам он снлен н славен...» Пры гэтым Іван Сямёнавіч таксама спасылаўся на вопыт МагметСултана, які трымаў наёмнае войска ў 40 тысяч янычар — «гораздных стрельцов co огненою стрелбою». Яны атрымлівалі за службу грошы, а да ўсяго знаходзіліся на прадуктовым забеспячэнні.
Наёмнае войска, на думку Перасветава, неабходна і Івану IV. I н