• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ць дагэтуль бачыў нямала месцаў, дзе можна зручна размясціць зімоўе, загаду спыніцца не аддаваў. Нібы загадзя ведаў, што наперадзе абавязкова напаткаецца нешта лепшае. Так і атоымалася...
    Бераг быў да таго высокі, што ўзоярэшся на яго не без цяжкасцей, а гэта ўжо з’яўляецца перашкодай для тых, хто паспрабуе напасці на зімоўе. А калі яшчэ належным чынам умацаваць, паставіць высозны, у некалькі радоў частакол, а пасля і сцены ўзвесці...
    Наперадзе чакалася нялёгкая, напружаная работа. У кароткі тэрмін трэба было ўзвесці найбольш неабходныя пабудовы. У камандзе знайшліся і сталяры, і патрэбны інструмент — сякеры, пілы, гэблікі. He на прагулку ж збіраліся, усё загадзя прадугледзелі.
    Працавалі з ранку да вечара, адпачываючы толькі, калі асабліва назаляла тундравая мошка, ад якой не было ніякага ратунку. Заставалася раскласці касцёр, падкінуць у яго сырых кедравых галін, ці наламаць нізкарослых хваін альбо елак. А потым вырашылі паліць кастры ўвесь дзень. Далгушын па чарзе вылучаў для гэтага кагонебудзь з каманды, у першую чаргу тых, хто па неасцярожнасці пашкодзіў руку ці нагу.
    Аб тым, каб да падыходу зімы пабудаваць зімоўе, і гаворкі не магла ісці. Спыніліся на невялікім астрозе. Іншай задачы Далгушын і не ставіў. Ды гэта члены каманды і самі добра разумелі.
    Некалькі чалавек, узброеныя належным чынам, падаліся на разведку мясцовасці. Вярнуўшыся назад, засталіся задаволенымі. 3 туземцамі ўдалося знайсці
    25
    паразуменне. За рэдкім выключэннем, яны аказаліся міралюбівымі. Як высветлілася, ім даводзілася неаднойчы сутыкацца з тымі, хто наведваўся ў гэтыя мясціны. 3 асаблівай радасцю сустракалі купцоў, якія прывозяць тавары, абменьваюць на пушніну. He з пустымі рукамі ехалі і прамыславікі.
    Далгушын, хоць і не збіраўся весці з туземцамі гандаль, а таму і не ўзяў з сабой тавараў, выдзеліў сёетое з запасаў. У гэтым бачыў тактычны ход. Хацеў загадзя пераканаць мясцовых жыхароў, што завітаў да іх з найлепшымі намерамі. Калі людзі да цябе з павагай ставяцца, то лягчэй угаварыць плаціць даніну. Пра даніну ж загаварыў пазней, калі прайшла доўгая і суровая зіма, якую перанеслі хоць і з цяжкасцю, але абмарожаных не было, а хто хварэў, з пацяпленнем хутка паправіўся, бо ўзяў Далгушын у паход людзей фізічна моцных.
    Вясна прынесла ў тундру ажыўленне. Даведаўшыся, што з’яўвіўся новы астрог, заспяшаліся сюды і купцы, і прамыславікі. Далгушын расказаў аб мэце свайго прыезду, паведаміў, што цар «усяе Русі» зацікаўлены, каб гэтыя раёны трапілі ў яго залежнасць. Асаблівых пярэчанняў не было. Купцы і прамыславікі дзеля сваіх інтарэсаў на канфлікты не ішлі. А тут такі выпадак: абодва бакі маглі заставацца ў выйгрышы, знайшоўшы паразуменне, Далгушын і тыя, хто прыйдуць у тундру пасля яго, былі зацікаўлены ў своечасовым зборы багатай даніны. Купцы і прамыславікі — у моцнай уладзе, якая б урэшце рэшт і для іх магла стаць падтрымкай, калі з’явяцца ў тамашніх краях тыя, хто захоча даказаць сваю правату сілай.
    Быў зроблены і першы, пры тым важны крок: Далгушын атрымаў даніну. Пасля гэтага яе лягчэй стала браць і з туземцаў, для якіх заўсёды важны прыклад.
    Прымаючы ў сябе гасцінна тых, у кім убачыў надзейных сяброў і апору, Далгушын павёў гаворку пра гэтыя багатыя прасторы. Тады і пачаў ён пра Мангазею, што нібыта з’яўляецца краем зямлі. краем свету. Гэтае дзіўнае слова яму спадабалася. Ажно перапытаў:
    — Мангазея — край свету?
    А потым дадаў:
    — Дык няхай і наша зімоўе стане Мангазеяй.
    26
    Шлях рускіх у Мангазею
    Так узнік першы ў свеце горад за Палярным кругам. Праўда, горад, кажучы ўмоўна. Але ніколі дагэтуль і нідзе не было на Русі паселішча, якое стала новым, куды важнейшым у параўнанні з Надымам, апорным пунктам для далейшага асваення Поўначы і Сібіры. Шлях, які раней добра ведалі купцы і прамыславікі, цяпер пачаў называцца Мангазейскім марскім ходам.
    27
    Асваенне яго адбывалася ўжо без Далгушына, які з багатай данінай прыбыў у Маскву зімой 1600 года. Далейшы лёс нашага выдатнага земляка, які стаў заснавальнікам Мангазеі, невядомы.
    Выказваюцца меркаванні, што на Поўнач Далгушын рухаўся не толькі са сваім атрадам. У тым жа 1597 годзе, калі ён накіраваўся ў няблізкую і невядомую дарогу, па загаду таго ж Барыса Гадунова на рэкі Пур, Таз і Енісей, была паслана разведачная экспедыцыя на чале з думным дз’якам (думны дз’як — саслоўны дваранскі чын) Фёдарам Дз’якавым, які адправіўся з Табольска на суднах па Обскай і Тазаўскай губах.
    Па сведчанні некаторых даследчыкаў, Далгушын пасля Надыма сустрэўся з камандай Дз’якава і далей яны некаторы час плылі разам, але Дз’якаў да Мангазеі не дайшоў, бо гэта не ўваходзіла ў яго планы, і ў 1599 годзе вярнуўся ў Табольск.
    Астрог Мангазея існаваў да 1607 года. Тады ж было завершана ўзвядзенне крапасных сцен, што зрабіла паселішча непрыступным. Гэтыя сцены, як сведчаць летапісы, былі «зарублены» пры ваяводах Давыдзе Жарабцове і Курдзюку Давыдаве. Першых жа ваяводаў у Мангазею цар адправіў яшчэ ў 1600 годзе, калі і пачуў ад Далгушына аб закладзе астрога.
    Паступова Мангазея ператварылася ў важны гандлёвы цэнтр, а з сярэдзіны XVII стагоддзя тут штогод бывала да 50 кочаў з рознымі таварамі. Купцоў жа і прамыславікоў збіралася каля тысячы чалавек. Асабліва шмат паступала ім сабаліных шкурак — нярэдка да 40 тысяч.
    У Мангазеі ў асноўным жылі служылыя людзі, якія мяняліся. Пастаяннага насельніцтва не было. Так працягвалася да 1814 года, калі ў сувязі з адкрыццём Сібірскага паштовага тракту — будучай Транссібірскай чыгуначнай магістралі Екацярынбург—Уладзівасток, Мангазейскі марскі ход страціў сваё першапачатковае значэнне, а Мангазея перажыла некалькі пажараў. Пасля апошняга не аднавілася. Паселішча перанеслі ў іншае месца і назвалі Новай Мангазеяй. Цяпер гэта горад Туруханск, які найперш вядомы тым, што ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў ім адбывалі ссылку многія рэвалюцыянеры.
    28
    I ўсё ж сапраўдная Мангазея вярнулася з небыцця.
    Пачатак гэтаму быў пакладзены ў 1967 годзе, калі пісьменнік Міхаіл Скараходаў і зверапрамыслоўца Дзмітрый Буторын (абодва аматары даўніны) на карабасе «Шчэлья» накіраваліся з Архангельска да паўвострава Ямал, а адтуль да месца, дзе знаходзілася паселішча, якое сучаснікі інакш як «златокнпяіцей государевой вотчнной» не называлі. He зза золата, а найперш зза пушніны.
    Услед за Скараходавым і Буторыным на месца Мангазеі прыбылі археалагічныя экспедыцыі. За чатыры гады была вызвалена ад культурнага пласту таўшчынёй да 1,5 метраў значная тэрыторыя, а ў выніку ўтварыўся вялізны трохкутнік, вяршыня якога — намыўная каса, размешчаная пры ўпадзенні ракі Мангазея ў раку Таз, а аснова — так званы Рацілаўскі лажок.
    Позірку даследчыкаў адкрыліся руіны колішняга палаца, што размяшчаўся на плошчы ў 800 квадратных метраў. Было ўстаноўлена, што ён складаўся з двух паверхаў. Вакол палаца знаходзілася засцерагальная кругавая агарожа. Ды і сам палац знаходзіўся пад «абаронай» дзвюх крапасных вежаў і дзвюх сцен, на якіх кругласутачна неслі варту стралкі. Усяго ж Мангазея мела пяць вежаў — Спаскую праезжую, Успенскую, Рацілаўскую, Давыдаўскуіо і Зубцоўскую, якія і былі ўзведзены ў 1607 годзе.
    Тое, што засталося пасля Мангазеі, аб’яўлена гістарычнакультурным помнікам. I многія турысты, у тым ліку і з Беларусі, хто ў гады Савецкага Саюза любіў праводзіць водпуск у падарожжах, змаглі пабываць у Мангазеі — гарадзішча размешчана ў ніжнім цячэнні ракі Таз — 66,36° паўночнай шыраты і 82,16° усходняй даўгаты.
    Толькі пра Юрыя Далгушына яны наўрад ці чулі: ніякага памятнага знака, які б нагадваў аб заснавальніку Мангазеі, няма.
    [ШШШШВМ^
    ДА КУРЫЛАЎ — ШЛЯХ НЯЛЁГКІ
    ІВАН КАЗЫРЭЎСКІ
    He мог прыгадаць дакладна Іван ГІятровіч, зза чаго ўзнікла гэтая спрэчка, і зза якой дробязі. Так бывала неаднойчы, калі за манастырскімі сценамі станавілася так сумна, што, здавалася, ніякага душэўнага спакою няма, хоць ваўком завывай. Асабліва цяжка пераносілі адлучанасць ад мірскіх спраў тыя, хто, як і Іван Казырэўскі, у добраахвотных затворнікаў ператварыліся ва ўзросце, калі нямала пабачана, зведана, шмат пройдзена дарог. У моманты адчаю часта ў думках, а больш у гаворках з сябрамі звярталіся да таго ранейшага, што засталося недзе ззаду, жыло ў памяці і, па логіцы, павінна было даўно забыцца. Ды і як забыцца, калі яшчэ тры гады назад ён і не думаў станавіцца манахам, мяняць звыклае, бацькамі дадзенае імя, Іван, на новае — Ігнацій.
    Рашэнне прыйшло нечакана. Але «нечакана» можна гаварыць толькі ў тым выпадку, калі мець на ўвазе цвёрдасць і беспаваротнасць яго. А з’явілася ж не адразу і доўгага роздуму каштавала — не адзін год. Праўдзівей кажучы, не роздум гата быў, а тая ўнутраная барацьба, падчас якой чалавек нібыта раздвойваецца, а ў выніку пачынаюць спрачацца між сабой як бы дзве асобы.
    Больш настойлівы быў той, які існаваў у рэальнасці. Ён, цалкам перакананы ва ўласнай праваце і невіноўнасці, лёгка адбіваў напады другога, нейкага міфічнага Івана Казырэўскага, якога не існавала і які ўсё ж
    30
    прысутнічаў са сваім неадольным жаданнем разабрацца, дакапацца да ісціны. Спачатку «наскокі» яго двайніка асаблівай душэўнай роспачы не прыносілі, бо на самой справе быў невінаватым. Але з цягам часу ўпэўненасці станавілася менш.
    Так, сам не забіваў... Сапраўды, іншых на забойства не падштурхоўваў. Аднак прысутнічаў побач, калі яно рыхтавалася, знаходзіўся сярод тых, хто задумваў зладзейскі план. I не спыніў іх. Нават не паспрабаваў абурыцца, што рабіць так нельга. Ды больш з тым, хто пастаўлены над табой уладай. Такую ж пазіцыю неўмяшання, дарэчы, заняў і яго таварыш Данііл Анцыфераў. Абодвум гэтае забойства, як ні страшна гучыць падобнае прызнанне, патрэбным было! Яны былі зацікаўлены ў менавіта такім зыходзе канфлікту, які даўно наспяваў. I тут супраць ісціны не пойдзеш. Атласаў ім таксама перашкаджаў, хоць паранейшаму меў вялікі аўтарытэт, і прыказчыкам на Камчатку яго паслалі не адкульнебудзь, а з Масквы. А без ведама цара падобныя рашэнні не прымаюцца. Няхай і без цара гэта робіцца, дык з ведама ж яго бліжэйшага акружэння пэўна.
    Аўтарытэту хацелася і яму самому, і Даніілу Анцыфераву таксама. А калі не аўтарытэту — ён рэч такая, якая, паводле ўказу зверху, не прыходз