• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ць, яе заслужыць трэба — то вялікіх правоў. Здзейсненае забойства і давала іх, бо акрамя Казырэўскага і Анцыферава ў атрадзе не было іншых людзей, гатовых узяць на свае плечы адказнасць па адкрыцці і даследаванні ўсходніх зямель Камчаткі, на якія пакуль не ступала нага расіян.
    Значыць, маральная віна ўсё ж існавала, бо абодва былі зацікаўлены ў гібелі Атласава. А віна маральная — гэта і віна перад Богам. Усведамленне яе і прывяло Казырэўскага ў манахі, каб замольваць грахі свае, каб у служэнні Богу знаходзіць спакой і суцяшэнне.
    Аднак за манастырскімі сценамі аказалася не так лёгка і проста, як думалася, калі збіраўся адысці ад мірскіх спраў. Таму і ўзнікалі часта спрэчкі, аднак яны ў нечым прыхарошвалі аднастайнасць будняў, надаючы ім ініігую акрасу, чым штодзённая звыкласць. Праўда, як хутка ўзнікалі, гэтаксама хутка і сціхалі, не дахо
    31
    дзячы да высвятлення адносін, калі бакі падчас узбуджэння страчваюць над сабой кантроль.
    Гэтым разам аказалася інакш. He ў апошнюю чаргу таму, што счапіўся з родным братам Пятром. Асаблівага аднадумства паміж імі і раней не назіралася і нічога дзіўнага ў тым не было, бо што ні чалавек, то ў кожнага свае погляды, нават калі ён блізкі табе, знаходзішся з ім у роднасных адносінах. Але цяпер Пётр, не знайшоўшы якіхнебудзь важкіх аргументаў на карысць уласных перакананняў, праваты сваёй пазіцыі, нечакана згадаў той бунт супраць Атласава, што адбыўся япгчэ ў 1711 годзе.
    Ды каб жа толькі згадаў! Пачаў адкрыта папракаць Івана ў забойстве Атласава, быццам гэта ён зрабіў уласнаручна.
    Гэтага ад яго Іван не чакаў. У іншым выпадку, пачуўшы такое абвінавачванне, хутчэй адышоў бы у бок ці зусім развітаўся б — і слова не прамовіў бы ў адказ, а калі б нешта і сказаў, дык штосьці накшталт таго, што пасля ўсяго яны чужыя людзі і няма больш пра што гаварыць.
    Але абодва былі да таго захоплены спрэчкай, што даўно нагадвалі сабой тую разагрэтую патэльню, адно дакрананне да якой можа прывесці да непапраўных вынікаў. Яны даўно пераступілі мяжу прыстойнасці. I Іван, не знаходзячы пераканаўчых доказаў у сваёй невіноўнасці, выкрыкнуў:
    — Што ты з нейкім Атласавым носішся?
    — Нейкім? — не адступаў Пётр.— Для цябе ж, канечне, нейкі... Быў чалавек і няма яго... А ўрэшце, што з забойцы возьмеш?
    Пасля пачутага Іван не кінуўся на Пятра, не схапіў яго загрудкі. Толькі падышоў упрытык і вочы крывёй наліліся, сталі нейкімі застылымі. Але застылі яны толькі на імгненне, пасля чаго ў іх убачылася тая рашучасць, што сведчыла — цяпер ён ні перад чым не спыніцца.
    He, біцца не будзе, але скажа такое...
    Іван выпаліў на адным дыханні, жадаючы адразу і беспаваротна паставіць крыж на гэтай спрэчцы, бо разумеў. што пасля яго аргументаў яна страціць далейшы сэнс:
    — Я забойца? А калі і забойца, дык што?
    32
    Ён не даваў сабе адказу, што гаворыць — быў як заведзены і нішто ўжо не магло спыніць яго:
    — Нават тыя людзі, якія царазабойцамі з’яўляюцца, і то жывуць! I не толькі жывуць, а і да спраў гасударавых прыстаўлены. А тут забойства нейкага камчацкага прыказчыка!
    Лепш бы не гаварыў гэтага. Зразумеў страшнасць, непапраўнасць здзейсненага па цішыні, якая пасля яго слоў запанавала ў келлі. Стала так ціха, што маўклівасць ажно аддавалася ў вушах. Як прадчуванне чагосьці страшнага, што непазбежна будзе наперадзе.
    Пётр — Іван, паколькі стаяў вельмі блізка да яго, паспеў гэта заўважыць адразу — ажно скамянеў, ніводная рыска не зварухнулася на яго твары. Адчувалася, сам не рады, што давёў брата да такога стану, калі чалавек страчвае над сабой усялякі кантроль, пачынае гаварыць тое, чаго ні пры якіх абставінах прамаўляць нельга. Іван жа, у парыве спрэчкі, нядобразычліва адгукнуўся аб дзеяннях гасудара.
    Як не далёка Камчатка ад Масквы, але і сюды, няхай са спазненнем, дайівлі звесткі аб смерці царэвіча Аляксея Пятровіча. I тут, як у сталіцы, здагадваліся, што не сам па сабе ён памёр. Але нават, калі б у нечаканай смерці наследніка прастолу не было нічога загадкавага і дзіўнага, усё адно, прамовіўшы тое, што сказаў у запале, Іван пераступіў мяжу дазволенага.
    Паводле тагачасных законаў (пісаных і няпісаных!), сумнявацца ў правільнасці дзеянняў цара, абмяркоўваць іх — значыць, зрабіць процівапраўны ўчынак. Адбывалася пасяганне на неабмежаваную ўладу. I той, хто стаў сведкам, няхай і выпадковым, гэтага, павінен быў адразу далажыць аб пачутым начальству. Інакш яго магло чакаць смяротнае пакаранне, не кажучы пра таго, хто наўмысна ці ненаўмысна праявіў падобную непавагу да гасудара. Гэта аднак не значыла, што і даносчык мог адчуваць сябе спакойным, знаходзіцца ў бяспецы. Абодва падвяргаліся жорсткаму, так званаму перакрыжаванаму допыту, і абодва мусілі ў аднолькавай ступені даказваць сваю невіноўнасць. Каму гэта ўдавалася, той і заставаўся ў жывых. I не даносіць нельга было, асабліва калі непавага ў адрас гасудара гучала ў прысутнасці некалькіх чалавек. Абавязкова знаходзіўся такі, які апярэджваў іншых.
    2 Зак. 3396
    33
    Данеслі і на Казырэўскага. Івана закавалі ў кандалы і пад канвоем накіравалі ў Якуцк, дзе і павінен быў вырашыцца далейшы яго лёс...
    Іван Казырэўскі — выхадзец з беларусаў. Яго дзед, дваранін Фёдар Казырэўскі, ваюючы ў складзе войска Вялікага княства Літоўскага супраць Масковіі, у 1654 годзе пад Смаленскам трапіў у палон, як і многія іншыя суайчыннікі. Па распараджэнні цара Аляксея Міхайлавіча тыя з іх, хто не панёс жорсткага пакарання, былі высланы для абжывання тэрыторый, нядаўна адкрытымі рускімі.
    Фёдар Казырэўскі апынуўся ў Якуцку, дзе знаходзіўся да 1667 года, калі, як сведчаць архіўныя дакументы, «па ўказу вялікага гасудара і па грамаце адпушчаны да вялікага гасудара ў Маскву, таму што ён паляк». Палякамі ж, як вядома, лічыліся ўсе палонныя, бо тады супраць Расіі ваявала аб’яднанае войска Вялікага княства Літоўскага і Кароны. Хоць у бітве пад Смаленскам апошняе ўдзелу не прымала, бо знаходзілася на Украіне.
    Аднак не толькі «польскае» паходжанне Казырэўскага паслужыла прычынай яго вяртання ў Маскву. Паводле тых жа матэрыялаў, ён вырашыў надалей звязаць лёс з Расіяй. У Маскве разам з Грыгорыем Махначоўскім і Пятром Дынбіцкім выказаў жаданне вярнуцца на Лену, каб паступіць <<на вечную службу ў сіоірскія гарады». За такое жаданне Фёдара Казырэўскага і яго сяброў яшчэ ў Маскве належным чынам уважылі. Ім надалі званне «сыноў баярскіх», што адпавядала вышэйшаму казацкаму званню. А ўслед у Якуцк была паслана грамата, паводле якой гэтыя «сыны баярскія», будучы ў Сібіры, павінны служыць так, як «ва ўсім дабра жадаць». А яшчэ мусіў Фёдар Казырэўскі прыняць праваслаўную веру. Ен служыў прыказчыкам у многіх рускіх астрогах. Закончыў жыццё іканам Аўраміем у адным з манастыроў.
    Сын Фёдара Пётр быў чалавекам крутога нораву, любіў выпіць, пасля чаго станавіўся злым, агрэсіўным. Да дабра гэта не прывяло. У 1695 годзе п’яны ён забіў жонку. Баючыся пакарання, разам з сынамі Іванам, Пятром і Міхаілам кінуўся на ўцёкі. Нарэшце, павініўся. Добраахвотнае прызнанне, відаць, і пазбавіла яго ад смяротнай кары, хоць і быў жорстка біты
    34
    бізунамі. Аднак пакаранне было лёгкім зза таго, што Пётр Фёдаравіч папрасіўся на службу да рускіх і выказаў жаданне адправіцца ў пешай казачай экспедыцыі «на новую Камчацкую раку».
    Было гэта ў 1700 годзе, а трыма гадамі раней якуцкі казак Уладзімір Атласаў пабываў на Камчацкім паўвостраве, абышоў яго амаль увесь і абследаваў. Адбылося другое адкрыццё Камчаткі. Упершыню рускія ў гэтых мясцінах пабывалі яшчэ ў 1660 годзе, калі атрад пад кіраўніцтвам Фядота Чукічава ў складзе 12 чалавек (сярод іх знаходзіўся і енісейскі казак Іван Камчаты, які даследаваў усходнія землі) наведаў паўднёвыя раёны гэтага паўвострава. На жаль, прадоўжыць свой паход па Камчатцы яны не змаглі, бо ў 1661 годзе юкагіры ўзнялі паўстанне, у час якога Чукічаў і Камчаты былі забіты, ды і загінуў ледзь не ўвесь атрад. Пасля таго ж, як на Камчатцы пабывалі людзі Атласава, патрабаваліся новыя ахвотнікі, гатовыя, не задумваючыся, адправіцца ў далёкую, нялёгкую, небяспечную дарогу. Найбольш цаніліся тыя, хто, падобна Пятру Казырэўскаму, меў авантурны характар і каму надта не было што страчваць. Да ўсяго яны валодалі мужнасцю. А каб трапіць на паўвостраў, трэба было пераадолець не адну тысячу вёрст праз цяжкадаступныя раёны.
    Сабраўся ж у дарогу Пётр Фёдаравіч з дзецьмі, старэйшы сярод іх быў Іван. В. Грыцкевіч мяркуе, што хлопчыку споўнілася на той час толькі дзесяць гадоў, значыць, паводле гэтай версіі, нарадзіўся ён у 1690 годзе. Але, калі прытрымлівацца звестак, пададзеных у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», нарадзіўся 1. Казырэўскі ў 1680 годзе. Значыць, гэта ўжо быў юнак, які з’яўляўся паўнапраўным членам атрада, з якім і накіраваліся Казырэўскія.
    Спачатку дабраліся да Верхаянска, адкуль, павярнуўшы на ўсход, пераадольваючы тундру, што месцамі ператваралася ў балота, шматлікія рэкі: урэшце рэшт дайшлі да Анадыра.
    Цяжка даводзілася не толькі зза пастаянных вялікіх фізічных нагрузак. He маючы запасу харчу і грошай, Казырэўскія ўвесь час былі паўгалоднымі. Даводзілася разлічваць на дапамогу спадарожнікаў ды
    35
    на наведванне чарговых астрогаў, дзе іх сустракалі гасцінна.
    3 Анадыра павярнулі на паўднёвы захад. Таксама ці не на кожным кроку чакалі цяжкасці, але яны паступова пачалі ўспрымацца як штосьці звычайнае, будзённае. На нешта іншае разлічваць не даводзілася. Разам з усімі мужна пераадольваў вёрсты і Іван з братамі. А яіпчэ яго, як і кожнага ў юначым узросце, вабіла невядомасць, якая чакалася наперадзе. I, канечне, не думалася, што гэты паход не прагулка з абавязкова шчаслівым зыходам і з абдымкамі ніхто іх не прыме. Як не чакаў ніхто на Камчатцы Атласава, a дагэтуль Чукічава з Камчатым. Але пакарэнне ўсходу ўваходзіла ў дзяржаўныя інтарэсы Расіі, якая хацела праз усход наладзіць гандаль з іншымі краінамі, не кажучы пра пашырэнне сваёй тэрыторыі, а гэта ня зменна стаяла на першым плане.
    У Маскве чулі і пра Японію. Пра невядомую краіну, што знаходзіцца за морам, паведамлялі першапраходцы: ім даводзілася сустракацца з японцамі, якім у час караблекрушэння ўдалося прыбіцца да камчацкіх берагоў, ці чуць пра яе ад камчадалаў. 3 адным з іх, японцам Дамбэем, гутарыў і Атласаў. Дамбэй трапіў на Камчатку ў 1695 годзе і застаўся там жыць.
    Іншай магчымасці наладзіць сувязь з японцамі не было. У гэты час у краіне «паўднёвага сонца» вяліся бесперапынныя міжусобныя войны, і кіраўніцтва не жадала, каб