• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ай, а ў тым, каб служыць дзяржаве, якая з’яўлялася ворагам Бацькаўшчыны, нічога ганебнага не бачыў. Падобнае ў тыя часы назіралася нярэдка. I рускія пераходзілі на службу ў Вялікае княства Літоўскае.
    На Поўнач ён трапіў невыпадкова. У Маскве хоць і не адмаўляліся ад паслуг іншаземцаў, але лічылі, што будзе лепш, калі нядаўнія праціўнікі апынуцца далей ад сталіцы. Гэта практыкавалася і пры Грозным, і пазней.
    19
    Дакладна сутнасць царскай палітыкі вызначыў гісторык С. Бахрушын: «...урад цара Міхаіла Фёдаравіча з натуральнага пачуцця самазахавання вялікую частку гэтых іншаземцаў, якія добраахвотна ці прымусова аселі ў Маскве, накіраваў паступова ў далёкія сібірскія гарады... Іншаземны элемент выконвае там вядомую ролю ў жыцці Сібіры XVII ст.; гэтыя ссыльныя літоўскія людзі, чаркесы і немцы нярэдка заваёўвалі сабе ганаровае становішча на далёкай ускраіне дзяржавы і з іх асяродку выходзілі выдатнейшыя адміністратары і ўдзельнікі паходаў у невядомыя «немнрныя землнцы».
    Гэтае сцвярджэнне правільнае і для канца XVI стагоддзя, на які і прыпадае згаданы летапісцам паход Далгушына. А каб уявіць, наколькі важную задачу ён здзейсніў з сябрамі, не абысціся яіпчэ без аднаго разгорнутага і вельмі істотнага ўдакладнення, бо яно дае адказ на тое, наколькі пакарэнне паўночных і сібірскіх прастораў мела для маскоўскіх правіцеляў стратэгічнае значэнне.
    Дарэчы, паняцце «Сібір» у рускіх летапісах з’явілася толькі ў пачатку XV стагоддзя, калі паведамлялася, што ў «сібірскай зямлі» быў забіты хан Тахтамыш. Цікавіцца яго лёсам былі немалыя падставы: рускія не маглі дараваць Тахтамышу спалення Масквы пасля знакамітай Кулікоўскай бітвы, калі, здавалася б, дзяржава ўмацавалася і магла не баяцца заваёўнікаў.
    Але яшчэ задоўга да таго, калі паняцце «Сібір» прыйшло ў царскія палаты, пра гэтыя землі ведалі наўгародцы, усцюжане, тым больш сяляне паўночных ускраін — паморы, якія здаўна жылі на берагах Ледавітага акіяна. Загартаваныя ў суровых умовах, яны з’яўляліся адважнымі падарожнікамі, якія рэгулярна накіроўваліся ў няблізкую дарогу. I па сушы, і па моры, каб гандляваць з плямёнамі, якія жылі ў тундры і ў іншых, магчыма, недаступных раёнах.
    Выпраўляліся туды і першыя прамыславікі — як рускія, так і з Еўропы,— але яны, каб дабрацца ад Вялікага Усцюга да ракі Об, карысталіся так званым церазкаменным шляхам, пераадольваючы да трох тысяч вёрст. Асаблівыя цяжкасці выклікаў пераход праз Уральскі хрыбет. А паморы здаўна ведалі марскі шлях. Праўда, дабіраліся толькі да вострава Шпіцбергена, ды
    20
    і то летам. Плысці далей на ўсход баяліся, бо вялікую небяспеку ўяўлялі паўночныя льды, якія маглі лёгка раструшчыць судны.
    Але паступова да памораў прыйшло майстэрства. Найперш у оудаўніцтве лодак. Спачатку судны ў іх былі невялікія. Пазней аб’ём іх павялічваўся. На змену лодкам прыйшлі «кочы» — так наўгародцы называлі ўсю лёдавую засцярогу сваіх суднаў, у тым ліку і спецыяльны «лёдавы пояс», які рабіўся з моцнай дубовай драўніны. На корпусе ствараліся лёдавыя абводы, а сам ён меў круглую, яйкападобную форму. Такая унікальная канструкцыя кочаў дазваляла не баяцца, калі яны нечакана траплялі ў неспрыяльныя ўмовы. Калі звычайную лодку льды проста трушчылі, дык кочы, дзякуючы адметнай форме, як бы выслізгвалі з іх абдымкаў і праз некаторы час знаходзіліся ў бяспецы на лёдзе.
    Пры даўжыні да 19 метраў кочы мелі значную грузапад’ёмнасць да двухдвух з паловай тысяч пудоў. Пад парусамі яны маглі пераадолець за суткі 200—250 вёрстаў. Будавалі паморы і малыя кочы, грузапад’ёмнасцю да 700—800 пудоў. Іх выкарыстоўвалі для блізкага плавання, у асноўным уздоўж узбярэжжа акіяна, а таксама для перасячэння губ і пераходу праз волакі.
    Яшчэ ў канцы XV — пачатку XVI стагоддзя на Русі ведалі пра марскі шлях, які звязваў рускае памор’е з рэкамі Об, Таз і Енісей па Пячорскаму і Карскаму морах праз волакі Ямальскага паўвострава. А пабачыць у тьгх землях было што. Гэта і паспяшалі занатаваць летапісцы, хоць, як гэта нярэдка назіралася, рэальнасць у летапісах спалучалася з багатай фантазіяй саміх аўтараў ці тых, хто ім пра ўсё расказваў.
    У наўгародскім казанні пад назвай «О человецех незнаёмых в Восточной стране», датаваным канцом XV стагоддзя, можна даведацца пра землі, якія знаходзіліся на ўсход ад Обскай губы. Там жыло нянецкае племя «молонказен». Аднак аўтар гэтага летапісу дапусціў недакладнасць. Гаворка ідзе пра «мангазейцаў», насельнікаў Мангазеі, што на комізаранскай мове азначае зямлю паблізу Мангазейскага мора — «краявую» зямлю, зямлю на краі свету. Гэтыя мясціны былі вельмі багатыя.
    21
    Горад старая Мангазея
    Невядомы летапісец паслядоўна апісвае асобныя раёны Поўначы і Сібіры. Спачатку згадвае пра краіну, размешчануіо ля Лукамор’я, дзе, маўляў, такія вялікія багацці, што вавёркі і алені ледзь наспеўшы нарадзіцца, нібыта падалі з хмар і разбягаліся па зямлі. А далей: «в той же стране, за темн же людьмн, над морем есть нная самоядь: по пуп людн лохматы до долу, а от пупа вверх — как н прочне человецы». Згадвае і наступнае: «В той же стране, за темн же людьмя, над тем же морем нная самоедь такова: вверху рты, рот на теменн,
    22
    а не говоря; а ввденне в пошлнну человецы; а колн едят н онн крашат мясо м рыбу да кладут под колпакы нлн под шапку, н как почнут естн, н онп плечнмо двнгуть вверх м вннз».
    I, нарэшце, пра краіну Мангазею: «На восточной окранне, за Югорьскою землею: под морем, жнвут людн самоедь завомый Малгонзен. Ядь нх мясо оленое, да рыба... В этой же стране, за темн же людьмн под морем жнвут нная самоедь такова: Лннная словет: летн месяц жнвут в море, а на сухе не жнвут того деля: того месяца понеже тело в ннх трескается, м онн тот месяц в воде лежат, а на берег не могут вылезтн».
    Пра «далёкія землі>> ведалі і ў еўрапейскіх краінах. На некаторых тагачасных картах бьіла адлюстравана нейкая краіна Баід — мясцовасць у раёне дзвюх рэк, якія ўпадалі ў левы прыток Енісея Турухан. Захаваліся і сведчанні агентаў замежных прамысловых кампаній, якія ў сярэдзіне XVI стагодцзя пабывалі на Поўначы. Па іх звестках, рускія мараходы добра абжылі паўночны марскі шлях і за адпаведную плату маглі правесці замежныя судны ў вусце Обі, а адтуль, падняўшыся па гэтай рацэ, можна было дабрацца ажно ў Кітай. А вось рускія пісьмовыя крыніцы, якія адносяцца да згаданага перыяду, аб плаванні гэтым шляхам маўчаць. Магчыма, многія дакументы згубіліся, а, падругое, у царскай адміністрацыі маглі да пары не надаваць ім асаблівага значэння і, калі верыць пінежскаму летапісцу, да канца XVI стагоддзя.
    Далгушын з таварышамі накіраваўся ў паход восенню 1597 года. Да пачатку зімы атрад паспеў пераадолець Урал і дабрацца да Надыма. Тады гэта быў апорны пункт на Обскай Поўначы. Тут перасякаліся многія гандлёвыя і прамысловыя шляхі. У Надыме купцы, прамыславікі, а таксама пакаральнікі новых зямель звычайна праводзілі зіму. Так зрабіў і Далгушын. А з надыходам вясны, калі пачалася навігацыя, прадоўжыў падарожжа. Паплылі па рацэ Таз. Часам спыняліся, каб абследаваць берагі, але гэта было небяспечна. Туземцы з апаскай ставіліся да няпрошаных гасцей. Яны ведалі тых, хто прыплываў тут неаднойчы. Далгушын жа з’явіўся ўпершыню. Адпаведным было і стаўленне да яго. I япічэ добра, калі заўважыўшы лодкі, абарыгены спяшаліся схавацца за густымі дрэ
    23
    вамі, якія раслі па берагах. Горш што сёйтой з іх праяўляў агрэсіўнасць. Тады даводзілася ў лодках прыгінацца, каб умела пасланая страла не трапіла ў галаву ці грудзі. А калі ты за вёскай, то небяспека асаблівая. Без іх не абыходзілася ў бязветраны дзень ці даводзілася плыць супраць ветру, а тады парусы станавіліся непатрэбнымі.
    Незанятыя веславаннем члены каманды спяшаліся ўхапіцца за пішчалі. Аднак Далгушын, калі бачыў, што туземцаў на беразе не шмат ды і страляюць толькі для прыліку, каб паказаць, што гатовы пастаяць за сябе, загадваў асаблівай увагі на іх не звяртаць, а толькі мацней налегчы на вёслы, каб хутчэй пераадолець небяспечнае месца. Разумеў, што ў тундры, дзе, нягледзячы на маланаселенасць яе, чуткі аб з’яўленні ў тамашніх мясцінах новых людзей разносяцца хутка, вельмі важна, як цябе прымуць. А канфліктаваць з абарыгенамі ў яго планы не ўваходзіла. I таму галоўнай задачай было высвятленне прыгоднасці гэтых раёнаў для далейшага асваення. Ды і, паводле загаду, атрыманага ў Маскве, мусіў вяртацца не з пустымі рукамі, а з данінай. Яе ж прасцей атрымаць, калі да цябе паставяцца з належным разуменнем і даверам.
    Плаванню не было канца. Мінаў дзень за днём, a па берагах паранейшаму паўставалі адны і тыя краявіды. Часам з’яўлялася такое адчуванне, што нікуды не плывеш, а стаіш на месцы і, як кінуць вокам, бачыш маўклівую тундру — з яе невысокімі, карлікавымі дрэўцамі, з невялікімі азярцамі, утворанымі там, дзе пад промнямі шчодрага ў гэтую пару сонца вечная мерзлата паспела крыху растаць; з птушкамі, якіх шмат насілася ў паветры; з рознай жыўнасцю, якая не баялася людзей. Нярэдка мядзведзі асмельваліся падыходзіць да берага бліжэй, не палохаючыся людзей, уважлівым позіркам праводзілі лодкі, каб пасля, задаволіўшы цікавасць, нетаропка, толькі зрэдку азіраючыся назад, пакрочыць у глыб лесу.
    Але прайшоў яшчэ дзень, другі і мясцовасць стала не пазнаць. Калі раней берагі былі пакатыя, дык цяпер скрозь крутыя, высокія. Заставалася падабраць месца, дзе можна было б закласці зімоўе. I не толькі, каб падрыхтавацца да зімы, якая тут прыходзіць хутка — недзе ў канцы жніўня, a то і раней, з’яўляюцца ў
    24
    паветры белыя мухі. А і каб сабраць даніну трэба час. А яшчэ, аб чым Далгушын не мог не ведаць, што ўслед за яго атрадам на бераг Таза прыйдуць іншыя. Для іх трэба падрыхтаваць хоць якія ўмовы, каб не пачыналі асталёўвацца, як ён, на голым месцы.
    Загадаў апусціць вёслы. Падняўся ва ўвесь рост:
    — Тут буцзем рыхтавацца да зімоўкі!
    Казаў уладна, даючы зразумець, што ніякіх пярэчанняў не пацерпіць — ён камандзір, яму і прымаць канчатковае рашэнне.
    Аднак пярэчыць ніхто і не збіраўся. I не зза боязі трапіць у няміласць — для гэтага не было падстаў.
    Далгушын нездарма ці не паўдня сядзеў у лодцы маўкліва, узіраючыся ў мясцовасць, якая падступала да берага. I хо